• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    3 ілба цёк гарачы пот чырвонага колеру. Я зірнуў у патрэсканае люстэрка задняга віду і высветліў, што ў мяне выбітае вока — з чорнай вачніцы тырчэў аскепак шкла.
    Ды не — гэта павека, яно закрытае, а на ім сапраўды аскепак, але не шкл a, а люстэрка. Я змахнуў яго—цэлыя і вока, і павека! I нагамі варушу, і рукі баляць, і Разенбаўм спявае.
    Кіроўца Jaguar адшпіліў рэмень, выпаўз з-пад ламачча, падняўся і, хістаючыся, крутануў галавой. Я пазіраў на яго з прыязнасцю: пасля ўсяго, што мы разам перажылі, у мяне ўзнікла пачуццё, быццам я ведаю яго ўсё жыццё. Я торгнуў ручку, і ўвесь механізм — замок і прылада для адмыкання — папросту вываліўся, нібы ўстаўная сківіца з мерцвяка. Дзверы перакасіла так, што ўнізе была шчыліна ў сантыметр, а на месцы петляў утварыўся гармонік са скручанага металу. Адчыніць іх можна было хіба аўтагенам. Лабавое шкло адсутнічала, бакавое захавалася. Менавіта праз яго я вырашыў выбірацца, бо па капоце можна было толькі скаціцца на Jaguar, зараз прысыпаны шклом і паліты кіслатой з раструшчанага акумулятара ўперамешку з гарачай машыннай алівай і чорт ведае яшчэ з чым.
    Я схапіўся за вясло круцілкі, якой апускаюць шкло, і зрабіў колькі абаротаў — шкло заскрыпела, хаваючыся ў скамечаныя дзверцы, але спынілася на двух трацінах шляху. Палез у прагал, высвятляючы заадно, што цела, змочанае крывёй і потам, усё ж можа праціснуцца ў такую вузкую шчыліну. Вызваліў галаву, плечы і верхнюю частку тулава, але зачапіўся за нешта, нага не даставалася з аркі з педалямі. Так і вісеў, здрыгаючыся.
    Кіроўца Jaguar абтрос і паправіў пінжак, абышоў зраненага вінтажнага звера і рушыў да мяне — я ўскінуў галаву і, здаецца, паспеў прамовіць: «Жывы». Замест таго, каб спытаць, ці ўсё ў мяне цэлае, ён ударыў з размаху мне ў сківіцу. He тое каб моцна, але па шчацэ драпнула пярсцёнкам. Мне пераняло дых ад нечаканасці. А ён, адвярнуўшыся ад мяне, пайшоў назад да свайго зламанага скарбу. I адразу згадалася ва ўсіх падрабязнасцях дзіўная гонка. Захацелася крыкнуць: «Што ж вы, вашу маць, робіце?» Але высвятляць стасункі, калі ты напалову тырчыш з дзвярэй ВАЗ-2105, самае дурное, што можна прыдумаць. Тым часам з Pajero вылез вялізны мужык у гарнітуры, падобны да сумаіста, які пражыў у Расіі дзесяць гадоў і асіміляваўся. Ён дзелавіта
    наблізіўся да мяне, кіўнуў на таго, які ўдарыў мяне, і сказаў, прадстаўляючы:
    — Пётр Вікенцьевіч,—і выпрастаўся перад ім.
    Відаць, ён разлічваў, што я, вытыркнуўшыся з машыны, нібы Віні-Пух з трусінай нары, прадстаўлюся і пачну з Пятром Вікенцьевічам размову пра перавагі сучасных японскіх і англійскіх машын над састарэлым дзецішчам айчыннага аўтапраму. Але я працягваў торгацца, малоцячы нагамі па салоне, намагаючыся выкараскацца. Трэба адзначыць, падчас усёй гэтай сцэны з «разенбаўма» чулася лірычнае: «Как часто внжу я сон — мой уднвнтельный сон, в котором осень мне танцует вальс-бостон».
    Дакорліва памаўчаўшы спінай да мяне, Пётр Вікенцьевіч зірнуў на сумаіста і сказаў коратка:
    — Пяцьдзясят тысяч.
    —Дакладна?—спытаўтой. — Каб не прадзешавіць!
    — Пяцьдзясят тысяч, — паўтарыў Пётр Вікенцьевіч, не азіраючыся, пайшоўу бок завулка і знік, пакінуўшы па сабе імя і імя па бацьку, якія я запомніў на ўсё жыццё.
    Як толькі ён сышоў, у сумаіста знік гуллівы выраз з твару. Да мяне ён наблізіўся ўжо абсалютна стомлены. Я яшчэ чакаў пытання, ці не зламаў я што-небудзь, але ён узяў мяне за шкірку і панёс — не як кацяня мама-котка, а як леў ягня, якое ўжо прыдушыў і неўзабаве зжарэ, — схапіўшы пасярод спіны, за пінжак і кашулю. Узяўшы так, быццам там, пад адзеннем, у мяне была ручка для пераноскі, ён адным моцным рухам вырваў мяне з салона і, не падумаўшы адпус_ціць, панёс да джыпа. Кроў прыліла да галавы, я з абурэннем заверашчаў, а сам выцягнуў рукі і ногі перад сабой, разлічваючы вырвацца ці хаця б адштурхнуцца ад асфальту, калі мяне выпусцяць. Але хват у сумаіста быў што трэба, ён не збіраўся ні адпускаць мяне, ні кідаць на зямлю. Адчыніўшы дзверы джыпа, ён шпурнуў мяне на задняе сядзенне — і я праляцеў у паветры, нібы шчаня, захлынаючыся абуранасцю і выкрыкваючы «міліцыя», быццам яна ў такіх сітуацыях магла дапамагчы. Ён абышоў джып, які літаральна расплюшчыў зад майму «разенбаўму», хіба падрапаўшы лябёдку, завёў яго і зрабіў грамчэй музыку, у якой
    я пазнаў нейкую знаёмую электроніку (The Prodigy?). Рэзка здаў назад, і прыпадняты зад «разенбаўма» з грукатам абрынуўся на зямлю. Я баяўся, што ад удару яго зломіць папалам. Ахіба і зламала.
    Я крычаўпра выкраданне. Што месца здарэння пакідаць нельга. Казаў нешта пра міліцыю. Нават схапіў яго за плячо, спрабуючы зашкодзіць кіраваць машынай. Але ён, не паварочваючыся, сціснуў мае пальцы і загнуў іх так, што мяне скурчыла нясцерпным болем і кінула на падлогу. Калі папусціла, я залез на сядзенне, падціснуў да сябе калені, абхапіў іх рукамі, перапэцкаўшы штаны крывёю, і ўжо не крычаў, боняматолку, бессэнсоўна—не пачуе ніхто, акрык толькі раззлуе садыста-сумаіста.
    Мы імчалі праз Маскву, парушаючы ўсе хуткасныя забароны, паварочвалі на нейкія праспекты, праязджалі масты, абміналі шэрагі гаражоў, ехалі ўздоўж бетонных сценаў, распісаных графіці, у якіх агрэсіі, бадай, болып, чым прыгажосці, — я ледзь адсочваў маршрут, галава была цяжкая, быццам пад бровамі набраклі навальнічныя хмары, дзесьці ў раёне патыліцы ўжо грымела, а мяне вось-вось званітавала б папросту пасярод салона (страшна падумаць, што буйвал за гэта зрабіў бы).
    Джып запаволіўся, рухаючыся ўздоўж трохметровага плота з калючым дротам. Выглядала ўсё так, быццам мяне адразу вязуць у СІЗА і змесцяць там на пятнаццаць сутак у камеру за псаванне Jaguara важнай асобы, з мігалкай над кожным вухам. Але не, брама, каля якой мы спыніліся, выглядала як заезд на склад камерцыйнай кампаніі. Меліся нават аранжавыя ліхтарыкі, якія апавяшчалі, што брама адчыняецца. За ёй было некалькі неасветленых пабудоваў, панылы выгляд якіх не пакідаў сумневу, што яны ўзведзеныя (пра гэты тып будынкаў лепш, канечне, ужываць слова «сабраныя») у самыя жалезабетонныя гады савецкай архітэктуры — у 1970-я. Каля аднапавярховага будынка на ўездзе сумаіст выключыў рухавік. Я шукаў вачыма якуюнебудзь шыльду з адрасам ці назвай канторы, мусолячы ў руцэ тэлефон, на якім ужо ішоў набор нумара міліцыі — я ўсё яшчэ спадзяваўся на абарону. У слухаўцы паведамілі
    строгім і сур’ёзным голасам, што я трапіў куды трэба і каб чакаў адказу дзяжурнага, але кіроўца абышоў машыну і адчыніў дзверы каля мяне. Я, уціснуўшыся ў сядзенне, выставіў ногі і падрыхтаваўся адбрыквацца, калі ён да мяне пал езе. Але ён сказаў спакойна і нават злёгку грэбліва:
    —Давай выпаўзай, ніхто табе нічога не зробіць. I набор скінь, каб пасля за лжывы выклік не плаціць.
    I так сказаў, што я скінуў. Кароткі нумар будзе можна ж набраць, калі што, і не дастаючы тэлефон з кішэні — і хай там чуюць усё, што адбываецца. Я злёгку абурыўся, ускрыкнуўшы:
    — Што наогул здарылася? Вы здурэлі?
    Але падпарадкаваўся. Як толькі я вылез з машыны, ён спрытна выціснуў мой тэлефон, а потым лоўка і прафесійна, так, што спрачацца не хацелася, праляпаў мяне з ног (спачатку правую, потым левую) да галавы, быццам шукаў зброю. Але тое, што ён шукаў, было ў правай кішэні кашулі — скураны чахол з маімі дакументамі: тэхпашпарт на машыну, пасведчанне кіроўцы з талонам, страхоўка, сертыфікат тэхагляду. Вывудзіўшы, ён адкрыў яго, павярнуўся да ліхтара і стаў вывучаць дакументы з выглядам даішніка. Гартаў, учытваючыся (вусны варушыліся, выдаючы чалавека, які чытае рэдка, настолькі рэдка, што навык чытання скаціўся да дзіцячай неабходнасці прагаворваць склады), пасля кіўнуў і прамовіў:
    — Усё тут. Давай за мной.
    Мы трапілі ў асветлены бокс з шэрагам выключаных манітораў — мяркуючы па ўсім, пакой ахоўніка. Пасля ён доўга адмыкаў жал езныя дзверы, шукаючы патрэбны ключ на звязцы, і рэзка выпхнуў мяне ў суседняе памяшканне. Рашуча і прафесійна, нібы турэмны вяртухай, ён замкнуў за мной, адрэзаўшы адзіную крыніцу святла. Я быўнагэтулькі агаломшаны, што не адразу пачаў калаціць у дзверы, патрабуючы неадкладна выпусціць, абяцаючы патэлефанаваць у ФСБ, у аддзел па барацьбе з тэрарызмам, свайму сябру Аліку, які паадрывае галовы ўсім, хто выкрадае людзей! Усё, як ты, Воля, разумееш, было блефам, і ніякага сябра Аліка не было, простатут, у гэтым пакоі з затхлым паветрам,
    у цемрадзі, за жалезнымі дзвярыма, мне зрабілася жахліва. Я стаў абмацваць сцены, баючыся трапіць далонню ў раскрыты рот іншай ахвяры, што памерла тут пару дзён таму, але на ўзроўні вачэй знайшоў выключальнік, націснуў на яго і заплюшчыў вочы—так ярка загарэліся лямпы.
    Калі ўсё навокал перастала выглядаць як засвечаная плёнка і праз нясцерпную заслону святла праступілі стол, шафа, сейф і акно з кратамі, я зразумеў, што знаходжуся ў пакойчыку два на тры метры, дзе, тым не менш, неяк змясціліся і стол, і шафа, і сейф, і нават шырокае падваконне пад закратаваным («світанак над турмой») акном. Вядома, як семіётык я найперш пайшоў да шафы, да кніжнай шафы: было цікава, якія там кнігі, і я адчуваў, што здолею зразумець, дзе знаходжуся, проста з карэньчыкаў і назваў кніг (правільным рашэннем было б, вядома, агледзець стол — у шуфлядзе маглі быць якія-небудзь паперы, але туды я так і не дабраўся). У шафе быў шэраг белых кніжачак з мяккімі вокладкамі — без назваў на карэньчыках ды і без карэньчыкаў як такіх. Гэта былі брашуры, саматужна сашчэпленыя пасярэдзіне. Яны мелі розную таўшчыню і выглядалі зацяганымі. Я націснуў на шкло, адсунуў яго і ўзяў адну з кніжачак. Назва вымусіла мяне прысесці на стол, на краёчак, бо там было напісана «Баявое прымяненне пісталета Макарава». I добра б толькі гэта — ці мала кніг выдаецца для задавальнення нездаровай цікаўнасці псіхаў да прыладаў забойства! Крыху вышэй, у шапцы, было пазначана «Міністэрства ўнутраных спраў РФ». I так усё было нязграбна звярстана, і з такімі дурнаватымі ілюстрацыямі, акуратнымі, але недарэчнымі, на якіх міліцыянт з уважлівымтварам, заплюшчыўшы вока, страляеўзлачынца, што ўцякае, дзіўнавата прыгнуўшыся (цікава, чамудапаможнік вучыць нападаць на бяззбройнага? Чаму нельга даць у рукі зламысніку хаця б абрэз? Ці прэнт? Ды ўсё настолькі «для службовага карыстання», што і няма ў каго запытаць).