Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

Рэвалюцыя

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
64.56 МБ
Я неадкладна засунуў брашуру назад і заўважыў побач яшчэ адну — пра псіхалагічныя асновы следчых дзеянняў, зноў з шапкай МУС, і зачыніў бібліятэку шкляной засаўкай ад граху падалей, зразумеўшы, што, сапраўды, у міліцыю я
тэлефанаваў дарэмна. Зірнуў на адлюстраванне сваёй паслухмянай фізіяноміі з рассечаным ілбом і паспрабаваў падбадзёрыць сябе, пасміхнуўшыся.
Але цікава, што ў сейфе? Ён, вядома ж, зачынены. Калі замок кодавы, можна ўсю ноч падбіраць гэтыя шэсць лічбаў, якія яго адмыкаюць. А раніцай да мяне прыйдуць, будуць выбачацца і адпусцяць, тлумачачы, што падначалены перамудрыў і перавысіў паўнамоцтвы. Але тут быў звычайы замок, сарамліва прыхаваны плоскім язычком, пафарбаваным у колер сейфа (пафарбаванага ў колер сценаў). I я торгнуў ручку без спадзеву, вядома, што сейф адкрыецца. У сюжэтах з героем, які апынуўся ў абмежаванай прасторы з кратамі на вокнах, сакрэт уцёкаў заўжды захоўваўся ў сейфе, але паспрабуй адамкні яго! Калі галаваломка разгаданая, там, канечне, будзе ключ ад дзвярэй ці напільнік для кратаў — і суцэльны хэпі-энд! Але ручка паддалася, язычок шчоўкнуў, і сталёвыя дзверцы адчыніліся, а там быў рэвальвер з прымацаванай цыдулкай «З’еш мяне, Аліса».
Пра цыдулку я, вядома, жартую. Цыдулкі не было, а вось рэвальвер быў. Сапраўдны, цяжкі і халодны, як палеазойская акамянеласць. I я адразу за яго ўхапіўся, не схапіў яго, а менавіта ўхапіўся, нібы за выратавальны круг, які, без сумневу, мне дапаможа. Я намацаў пад пальцам прымітыўны засцерагальнік, які блакуе кручэнне барабана, і адвёў яго — можна было б і застрэліцца, ха-ха. Насамрэч мяне калаціла: у пакоі, нашпігаваным мусаўскімі метадычкамі, наўрад ці захоўвалі б газавы пісталет або траўмат, і сам факт, што нехта пакінуў зброю ў незамкнутым сейфе, дэманстраваў невыносную лёгкасць стаўлення гаспадароў памяшкання да смяротных цацак. Засталося спраўдзіць, ці ёсць кулі. Вярнуўшы засцерагальнік на месца, я пачаў торгаць рычажкі. Штосьці шчоўкнула. Нагадвала рускую рулетку з няўцямным вынікам: вядома ж, я не буду страляць у чалавека, які забраў мае дакументы і сышоў. Доступ да барабана я атрымаў-такі з дапамогай палачкі пад ствалом—a я падумаў, што гэта нейкі шомпал. Я націснуў на яе, і пісталет разламіўся напалам, як паляўнічая стрэльба. Барабан
быў пусты. Зацеплілася надзея, што чалавек, які прыйдзе па мяне, пра гэта можа не ведаць.
Але, пазбаўляючы часу выбудаваць выразны план з удзелам зброі, у замку шчоўкнуў ключ. Сумаіст нібы анічога-ніякага зайшоў у пакой (зрабілася складаней дыхаць), пабачыў у маіх руках рэвальвер і спакойна сеў. Секундачку. Я варухнуў ствалом, паказваючы, што я як бы ўзброены. Канечне, не асабліва верачы ў свае сілы і сваю ўзброенасць.
— Пакладзі цацу на месца, — прамовіў ён з такой абыякавасцю, што нават калі б у барабане былі бранябойныя патроны, я б усё роўна не здолеў яму запярэчыць. А калі б зрабіў спробу, не напалохаў, а пацешыў бы. Таму я запхнуў пісталет у сейф, нібы добрапрыстойны грамадзянін, заспеты падчас расфасоўкі марыхуаны, і падрыхтаваўся слухаць.
—У змрочныя дзевяностыя, — пачаў ён, прыдаўшы мудры выраз свайму кругламу, з вузенькімі шчылінкамі вачэй, твару, — мы цябе за такія фінты паставілі б на кватэру. I, я лічу, па-свойму мелі б рацыю. Ці бачыўты, мудос, што ад калекцыйнага «Ягуара» Пятра Вікенцьевіча пакінуў?
—А што я такога зрабіў? — заблекатаў я, паспрабаваўшы абурыцца. —А самі вы што зладзілі? Вы ж мяне ціснулі ззаду, нафіга было так? А гэты... Сам вінаваты, што так рэзка тармазнуў!
Ён слухаў мяне так, быццам ён доктар псіхіятрычнай лякарні, а я толькі што дастаўлены туды буяны паэта Іван Бяздомны.
— Пра дыстанцыю не варта забываць, таварыш кіроўца. Ці мала вам, ёлупкам, пра гэта ў сацыяльнай рэкламе тлумачаць? — спытаў ён нязлосна. Я папярхнуўся контраргументамі, а ён працягнуў гнуць сваю лінію: — Дык вось. Маем дзве праблемы. Па-першае, няма ў цябе кватэры. Падругое, ужо не змрочныя дзевяностыя, — цягліцы майго азадка пачалі расслабляцца. Падобна, сітуацыя не такая і дрэнная, як думалася.
— Зараз дачыненне дзяржавы і бізнесу, а таксама... — ён не змог вызначыць фармат нашых дачыненняў, свой і мой статус, таму пасля кароткай паўзы закругліў думку так: — a
таксама бізнесу з усім астатнім светам вызначаюцца выключна паводле прававой асновы.
На словах «прававая аснова» ў мяне з’явілася думка пра страхоўку, таму зрабіл ася ўжо зусім спакойна. Але ён меў на ўвазеіншае:
—Як ты разумееш, аніякі поліс Расдзяржстраху нанесеную табой, вахлачына, шкоду, не пакрые. Там ліміт — сто штук грыноў, а ты нам шкоды на дзвесце пяцьдзясят даставіў. Ці яшчэ болей, я і не ведаю, колькі напраўду каштуе тачка. I колькі на барахолцы дадуць за тыя два колы, што ты ад яе пакінуў. Але з табой, нелюдзем, вырашылі паступіць па-людску. Нават не ведаю чаму, ды і не мая справа. I ты чуў: ты нам вінны толькі пяцьдзясят тысяч. Я табе шчыра скажу. Я б табе выкаціў утрая болей. I меў бы, зноў жа, рацыю. Але сказана пяцьдзясят, значыць пяцьдзясят. I калі ты, мудак, усю суму праз тры, ну добра, праз пяць... Так, пяць звычайна даецца... Дык вось, калі ты нам гэтыя пяцьдзясят тысяч праз пяць дзён не прынясеш, ведаеш, што мы з табой зробім?
Тут ягоны тэлефон запяюкаў нейкую надзвычай томную мелодыю, і ліпкі жаночы голас зацягнуў «А тыыыыыы...», але далей сумаіст праспяваць не дазволіў, алёкнуўшы коратка і дзелавіта, як рэферы на баксёрскім матчы.
—А, таварыш палкоўнік! — зварот прагучаў не лісліва, a па-суседску, адчувалася, што ён з «таварышам палкоўнікам» на «ты» ўжо не адзін дзясятак гадоў. — Вось акурат гутарку праводжу. Ну, я і дынамік уключу тады, хай паслухае.
I націснуў кнопку гучнай сувязі. Разам з ёй незадаволена мяўкнулі яшчэ тры кнопкі: пальцы ў яго былі такія, што клавішы мусілі б быць паўметровыя. Праз пабулькванне памехпачулася:
— Ну, што там паводле арыенціроўкі... Дзе ён прапісаны, ты ведаеш. Сужыхарка — афіцыянтка. Сапраўднае месца працы — універсітэт. Паводле сацыяльнага ды псіхалагічнага партрэтаў і з такім заробкам яму будзе пасаваць крадзёж сродкаў сувязі. I праўдападобна, і справы такія нераскрытыя маем. Вось заява грамадзянкі Валабуевай ЭмЭс, адпрацаваная і праведзеная. Паказанні сведкаў сабраныя,
засталося хіба прозвішча падазраванага дапісаць. Выкраданне тэлефона з ацэначным коштам сямсот баксаў, мы падчас экспертызы завысім, каб вам прыемна было, дык вось: без абцяжальных пацягне на пяцёру агульнага рэжыму. Ну, як табе варыянт?
— На першы раз — самае тралі-валі! А як выйдзе, мы яшчэ пяць дзён дамо, каб грошы сабраць. А тады ўжо на сямёркупасадзім, каліне адшукае,—падтрымаўкруглатвары.
—У «хаце» яго адразу зробяць «машай». Гэта мы забяспечым,—дадаў суразмоўца.
— Зразумеў, таварыш палкоўнік! Дзякуй за дапамогу! To пяць дзён, а тады рыхтуйце камеру!
Сумаіст скінуў званок і здзекліва пасміхнуўся ў мой бок:
— Ну, ты ўсё чуў, прафесар. Вас ва ўніверсітэтах вучылі ж, што такое пяць дзён? Ты можаш, вядома, паспрабаваць зваліць з Масквы, але мы цябе знойдзем, і тады ўжо размова ў нас пойдзе неправавая, зусім не прававая. To пяцьдзясят тысяч праз пяць дзён — усё проста. Сёння вечар аўторка. У нядзелю, у васямнаццаць нуль-нуль бабло мусіць быць у цябе. У сэнсе, у мяне. Ці зразумеў?
А я ад самага моманту агучвання сумы сядзеў збянтэжаны, не рэагуючы на іх абмен рэплікамі: грошы былі б завялікія для мяне, нават калі б іх было ў дзесяць разоў менш. He меў я ні пяцідзесяці, ні пяці тысячаў, ды і тры б назбіраў мінімум за паўгода. I я думаў, а ці не сказаць ім адразу, што грошай няма і не будзе, не знайду, мо лепш адправіць мяне ў камеру? Але — надзвычай востра — падумалася пра цябе, Волечка. Падумалася, што пяць дзён разам — гэта... Гэта нямала, разумееш? А сумаіст ужо выштурхоўваў мяне з будынка і вёў да брамы:
— Ну, давай, ідзі бутэлькі збірай, альбо як вы, прафесары, на жыццё зарабляеце. Мы за табой будзем сачыць. Калі раней збярэш — даведаемся, самі на цябе выйдзем. Як разумееш, ты ў нас на далоні. Але не зацягвай, чуеш? Каб паспець да нядзелі! Зона — камусьці маці родная, а камусьці, накшталт цябе, і хрыбет можа пераламаць. Там такіх, хударлявых, ведаеш як! Таму давай, усё!
Брама расчынілася, за ёй чакалатаксоўка, сеўшы ў якую, я адчуў, што не разумею, куды паехаць, і назваў Кап’ёўскі завулак, каб забраць парэшткі «разенбаўма». На месцы высветлілася, што груды скамечанага металу там ужо няма — толькі лужына машыннай алівы ды непрыбранае шкло, якое будзе ляжаць тут, у цэнтры Масквы, і тыдзень, і месяц, пакуль не змые дождж. Рабочыя з дарожнай службы забралі абодва трупы і, відаць, добра весяліліся: як жа пацешна, што брыда з ніжэйшага атраду так знявечыла гэтую вяршыню аўтаэвалюцыі! А я па-сапраўднаму засмуціўся праз «разенбаўма», згадваючы яго дэрмацінавы салон з прарванымі швамі на сядзенняхі лялечную, нібы сабраную з дзіцячага канструктара, скрынку перадач.
Набраўшы нумар ДАІ, я даведаўся, што парэшткі адтранспартаваныя на штрафную стаянку і суткі ляжання ў гэтым моргу каштуюць даражэй за сам «разенбаўм» у цяперашнім стане. Грошай на першую ноч у мяне б хапіла, але як яго забраць адтуль? Чым аплаціць эвакуатар? I куды везці? I я махнуў рукой на скалечанага дзядулю — з каменем на сэрцы, адчуваючы, што паводжуся подла, і апраўдваючыся тым, што мае справы яшчэ горшыя. А адбылося ўсё, дарэчы, яшчэ і праз тое, што ён не здолеў затармазіць. I ўвогуле праз пяць дзён я буду чакаць адпраўлення ў СІЗА, таму ці варта пераймацца пра разбітую машыну? Хай застаецца ў даішным моргу, пакуль трубы аўтамабільнага Страшнага суда не ўваскрэсяць яе!
Ушанаваўшы памяць «разенбаўма» хвілінай маўчання, я рушыў да Астанкіна. Была позняя ноч, транспарт не хадзіў, і каля мяне час ад часу спыняліся бамбілы, намагаючыся затармазіць як мага эфектней, ледзь не на тратуар заскокваючы перад самым носам: «Куды паедзем, хлопча?»
Але я рабіў млявы жэст рукой, дэманструючы крайнюю ступень спустошанасці ва ўсіх сэнсах гэтага слова — уключна з фінансавай. I нахабныя тараканы начнога мегаполіса імчалі далей, а я заставаўся. Нібы нейкі харчовы адкід, не цікавы нават тараканам.
Дадому было ісці кіламетраў дзесяць, паўночы пехатой, а ногі ледзь рухаліся. I грошы варта эканоміць — я хацеў