Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

Рэвалюцыя

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
64.56 МБ
пакінуць табе хоць штосьці, перш чым пакінуць на пяць гадоў. Але не, хлушу я, Воля: не адчуваў я ў той момант, што мяне напраўду пасадзяць. He рыхтаваўся да турмы, не абдумваў такі варыянт. He, я інстынктыўна адчуваў: грошы лепш не марнаваць, бо раптам я адшукаю дзе-небудзь гэтыя 47 300 даляраў і да патрэбных 50 000 застанецца цалкам сабе рэальная сума. Крыўдна будзе не сабраць яе яшчэ і таму, што праехаўся на жахліва дарагім таракане да нашага пяціпавярховіка, дзе цябе ўсё адно няма: ты працуеш да раніцы. На адной дзясятай дарогі, калі раптам зрабілася адчайна шкада сябе, побач спыніўся аўтобус з шыльдай «У парк». Склаліся дзверцы, і кіроўца прыязна выгукнуў: «Куды табе, сябра?» Я адказаў. I дадаў, што не маю грошай, але ён толькі кіўнуў на пусты салон, прамовіўшы адзіную фразу: «Калі шчыра, мне не па дарозе, але нічога, давязу». Ці можна казаць пасля такога, што ў Маскве зусім няма добрыхлюдзей?
Вярнуўшыся, я змыў кроў і наляпіў на драпіны пластыр, але выглядаў так зусім інвалідам, таму здзёр яго і стаў чакаць цябе. Мне не хацелася ні хлусіць табе, Воля, ні пачынаць сушыць сухары. Час надумаў правесці так, быццам пагрозы й няма. Седзячы ў фатэлі каля старога таршэра, я намагаўся прыдумаць, што сказаць табе праз чацвёра з паловай сутак, калі мне начэпяць кайданкі.
Пачуўшы службовую «Газэль», што развозіць вас, я зразумеў, што думаю не пра тое. Тлумачыць неабходна і трэба прыдумаць, чаму ў мяне рассечаны твар і куды падзеўся «разенбаўм». Ты ўвайшла, стомленая, з загорнутымі ў цэлафан мядовымі пірожнымі — трафей з поля бою. Даўшы буську мне ў шчаку, моўчкі рушыла на кухню. Пацікавілася, ці зрабіць мне кавы, і я, вядома, пагадзіўся. Затрымала позірк на рассечаным ілбе і прамовіла:
— Мне заўжды падабаліся мужчыны са шнарамі пасля баявых раненняў. Іх был о пяцёра?
—Ды не, я парэзаўся, калі галіўся. Мы нейкі час не будзем карыстацца «разенбаўмам», добра?
— Ды нармальна, хоць ад «полем, полем, полем» адпачнём.
I ўсё! Вось так, размаўляючы выключна пра тое, што трэба, мы і жылі.
Мы леглі спаць, але неўзабаве я ўжо лаяўся на будзільнік, што выцягваўмяне ад цябе да «дзяцей» і семіётыкі архітэктуры. Я распавяду адну тваю параду, добра? Памятаеш, аднойчы ты, прафесіянал у працы цэлымі суткамі, сказала, што, калі трэба выспацца за тры гадзіны, варта пакінуць адчыненай фортку і што асабліва гэта дапамагае ўзімку? Згадваю гэта не як сродак барацьбы з недасыпаннем, бо дапамагае не ўсім і не заўсёды, але мне дапамагала, бо гэта параіла ты. Дык вось, распавядаю, каб праілюстраваць твой космас і ўяўленне пра метафізіку, бо ці памятаеш, як ты тлумачыла неабходнасць адчыненай форткі? Ты казала, што так душы лягчэй выбрацца з кватэры ў неба, дзе яна лётае сабе і лётае, а таму адпачывае па-сапраўднаму, бо яе адразу адносіць наверх. Самая мілая ў свеце лухта!
Пакуль я мыўся, апранаўся, піў кіпень гарбаты і паліваў кактус, галоўнае хараство якога ў тым, што пра яго можна не думаць тры месяцы, даглядаючы толькі адно аднога, — дык вось, я не змог прыгадаць, з чым на сэрцы засынаў напярэдадні. Быццам мая душа сапраўды адлятала высока ў неба. Толькі ў пад’ездзе, рэканструюючы тэму лекцыі, я зразумеў, што за гукі варушэння, піск і пашкрэбванне чуліся ўсю раніцу з-пад падлогі маёй свядомасці. А праз секунду, каля дзвярэй, я пабачыў! I сэрца зайшлося.
Там стаяла міліцэйская машына з вартавымі парадку. Вокны прыспушчаныя, рацыі працавалі і пра штось хрыпелі складана арганізаванымі памехамі. Падумалася, што мяне арыштуюць, хоць заставалася яшчэ чатыры дні (усяго чатыры!). Але, падобна, міліцыя тут была па іншых справах, бо мянты нават не зірнуліўмой бок, і я пайшоў да метро, выдыхнуўшы з палёгкай. Але вярнуўся праз дзве гадзіны: сказаў на факультэце, што захварэў, і ўцёк ад студэнтаў, якія былі шчыра ўсцешаныя гэтым (у такія моманты я кепска разумеў, у чым сэнс маёй працы, калі адмена лекцый так радуе і мяне, і іх). Я проста вырашыў, што чацвёра сутак — замалы адрэзак часу, каб марнаваць яго на лекцыі.
Вярнуўшыся, пабачыў тую самую машыну на месцы і звярнуў увагу на штурмавыя шлемы ля задніх сядзенняў. Падумалася, што, мінаючы яе, я абавязкова пачую: «Малады чалавек, секундачку...» I аблокі высокаў небе нагадалі пухнаты калючы дрот. Я наблізіўся да яе і здранцвеў. Але нічога не адбылося. Міліцыянт на месцы кіроўцы соп, закінуўшы галаву. Ці так усе чацвёра сутак яны будуць стаяць? А пасля запросяць у машыну і адвязуць у СІЗА?
Я зайшоў да цябе. Ты спала, і твая душа была там, між аблокамі. Я сеў побач, не ведаючы, як ласкавей цябе разбудзіць і ці трэба гэта рабіць увогул е. I кранаў твае вал асы, і амаль гладзіў па твары, не дакранаючыся, у міліметры, каб не патрывожыць. Я маляваў цябе пальцамі, намагаючыся запомніць твае абрысы назаўсёды.
У застыглай цішыні раптоўна зароў правадны тэлефон, які ў прынцыпе недзе меўся, але даўно ператварыўся ў элемент інтэр’еру, грувасткі і суровы. Мы нават хацелі зрабіць з яго помнік: абрэзаць шнур і паставіць на бачным месцы, на тэлевізары напрыклад. Але баяліся, бо за перарэзаны шнур гаспадыня кватэры перарэжа мне нешта такое, што не так лёгка замяніць. Я спрабаваў зразумець, куды мы яго засунулі, а ён працягваў грымець, нагадваючы школьны званок з пафарбаваных у зялёны колер савецкіх школ, у якіх мы з табой калісьці вучыліся. Тэлефона не было ні на паліцы каля ўвахода, ні каля люстэрка, і я ўхапіўся за нітку Арыядны ля ўваходных дзвярэй і цягнуў яго да сябе, падлюку. Тэлефон хаваўся за шафай.
—Алё? — сказаў я здзіўлена.
— Гман Мхал Аксеіч? — у вароніным клёкаце жанчыны бракавала ўдзелу вуснаў, яна іх быццам праглынула разам з зубамі, што выпалі з дзяснаў. Так неахайна мог размаўляць толькі чалавек, якога няма каму паставіць на месца, няма каму паправіць і паказаць. Але я вырашыў прымусіць яе паўтарыць:
— Што? He зразумеў вас.
— Герман Міхаіл Аляксеевіч?
—Так,я.
— Вас з УУС турбуюць. Нам запыт быў з гарадской пракуратуры, — на слове «пракуратура», ды не, раней, на слове «УУС», я здрыгануўся, і бяззубая гаворка жанчыны адразу зрабілася зразумелая, бо я зараз чапляўся за кожнае гукавое адценне! — Вы дзе ўсё-такі пражываеце?
— Пражываю па адрасе, куды вы тэлефануеце, — сказаў я.—Тут, у гэтай кватэры.
—Аааа, зрзмела! А то ў вас часовая рэгістрацыя на іншы адрас аформленая! I яны не ведалі, дзе вас шукаць, калі што.
— Прабачце, а з якіх часоў УУС займаецца праверкай пражывання грамадзянаў па месцы рэгістрацыі? — я быў хутчэй напалоханы, чым абураны. Сваю часовую рэгістрацыю, як і большасць карэнных масквічоў, я купіў па абвестцы ў газеце «3 рук у рукі»—пяцьдзясят дал яраў на паўгода.
— Чаго вы на мяне крычыце? — пакрыўдзіўся варонін голас. — Мне сказалі, вось я і правяраю. Жывіце там, дзе хочаце! Галоўнае, каб пракуратура ведала, як вас знайсці, калі што.
— Калі што?—тупа паўтарыў я.
— Калі спатрэбіцца, — міралюбна заключыла жанчына і паклала слухаўку.
Я прытуліўся да сцяны, каб астыць і спыніць пульсацыю. «Каліўзнікне патрэба», яна сказала, «запыт з пракуратуры», сказала... У дзвярах з’явілася ты, разбуджаная званком. Калі б у гэты момант спыталася, хто тэлефанаваў, я б распавёў, што высвятлялі месца пражывання, што ўнізе дзяжураць мянты, што праз чатыры дні мяне забяруць, што адбылося ўсё праз нейкіх фрыкаў на Jaguar з аховай... Калі б я пра ўсё распавёў тады, цікава, ці надарылася б усё далейшае? Альбо мяне б пакінулі ў спакоі, высветліўшы, што я ўсё расказваю, а гэта не адпавядае іх чаканням і майму партрэту «таго, хто ім патрэбны»?
Але ты выйшла, і замест падрыхтаванага адказу на пытанне «хто тэлефанаваў», які пачынаўся словамі «мяне шукае пракуратура...», я ўсміхнуўся табе. Ты ўсміхнулася ў адказ і, пахістваючыся, падышла вось такая, раскудлачаная, як выцягнуты з зімовай спячкі звер, абняла мяне і
паспрабавала тут жа заснуць зноў. Але я расштурхаў цябе прапановай зрабіць табе каву. I ты драмала на кухні, пакуль я намагаўся паўтарыць твае танцы з кава-машынай Allegro.
I крыху семіётыкі. Калі мы пілі каву, разваліўшыся на KaHane, у выпуску навінаў паказалі сюжэт пра юбілей нейкага Аляксея Барысавіча Нойдэ. Сюжэт пра старога чалавека, які чамусьці седзячы абкурваў пчаліны вулей, тады нічога не значыў для нас. Але пасля, Воля, у жыцці адбыўся шэраг падзей, якія ператварылі кожную дэталь таго сюжэта ў знак. Бачыш, семіёзіс часам здараецца і з бязглуздымі тэленавінамі.
Я нагадаю, што там было, а кніга патлумачыць пасля, чаму гэта важна. Семіёзіс, Воля, здарыцца пасля зліцця інфармацыі, якую я распавяду зараз, з той, якую ты атрымаеш пазней.
Стары, узрост якога какетліва не назвалі, хоць тэмай сюжэта быў юбілей, важдаўся з пчоламі, глядзеў у камеру і відавочна па просьбе рэжысёра паварочваў галаву, дэманструючы хударлявы біблейскі профіль. Менавіта на гэтым ракурсе ў гледача адбывалася пазнаванне, суаднясенне героя з непаваротлівымі, цяжкімі постацямі, якія некалі манументальна махалі нам з маўзалея. А мужчынскі голас за кадрам паведамляў, што перад намі Аляксей Барысавіч Нойдэ, апошні генеральны сакратар СССВ які ініцыяваў перабудову яшчэ да таго, як яе папулярызаваў іншы чалавек, лысы і мітуслівы. Які не сябраваў з граматыкай і запомніўся найперш «сухім законам», што пераходзіў усе межы разумнага. А галоўны герой у свой час «дзеля будучыні дэмакратыі» адмовіўся ад прапанаванай пасады «першага прэзідэнта» ЦК.
Рэпарцёр казаў:
—Аляксей Барысавіч Нойдэ мог бы кіраваць і дасюль, як некаторыя, — намёк на маю бедную радзіму няйначай, бо намёкаў на больш блізкія прыклады мы з табой, Воля, на расійскім федэральным канале не ўяўляем, праўда? — Але ён заўжды быўчалавекам, вышэйшым заўласныя амбіцыі.
I менавіта таму кешкаецца на лецішчы з пчоламі? Мядовая тэма мела бедны візуальны шэраг — дзед толькі круціў
у руках рамкі, разглядаў іх на прасвет, каштаваў мёд. Было б лепш, калі б яго здымалі ў Калоннай зале Дома Саветаў, a не ў гэтай камічнай пастаралі. Рэпарцёр прамаўляў словы «адрачэнне», «самаадданасць», «ціхія радасці жыцця», і адчувалася: ягоны культурны ўзровень патрабуе абавязкова параўнаць (іншыя ж не ведаюць!) «гераічны ўчынак» дзеда, які адпусціў уладу, з гісторыяй, якую распавядае герой фільма «Масква слязам не верыць» рабацяга Гоша — пра рымскага імператара Дыяклетыяна, што адмовіўся ад пасады і пайшоў на гароды. Там Дыяклетыяна спыталі, чаму ён сышоў (Гоша падвышаў голас, як напрыканцы анекдота, дзе ўсе мусяць засмяяцца), і той адказваў: «А вы б бачылі, якую я выгадаваў капусту!»