Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

Рэвалюцыя

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
64.56 МБ
Ані слоўца, на якіх умовах перадаюцца гэтыя грошы. Нічога пра тое, хто яны самі, гэтыя сябры. Паведамленне было складзенае па-дурному, так, але галоўная фраза, пра пяцьдзясят тысяч, у ім мелася. А нічога іншага я б і не па-
чуў зараз — за дзве, нават за паўтары хвіліны да заканчэння часу, калі сумаіст ужо дагаварыў з мянтамі і няспешна крочыў да мяне. Але я ўсё роўна сядзеў і чакаў, і (сорамна прызнацца) нават задаў пытанне магнітоле, нібы туземец, які вырашыў пагаварыць з тэлевізарам. Нахіліўшыся да яе, нібы там мелася і камера для відэасувязі, спытаў: «Хто вы?»
I яна адказала — досыць крэатыўна, дарэчы — выплюнуўшы мне ў твар макароніну магнітнай стужкі, што палілася на сядзенне. Я націснуў «стоп», ведаючы, што кнопка не працуе, і касета зламала галоўку, раструшчыўшы яе (відаць, нехта папрацаваў з прыймачом). I гэта можна было б, вядома, сабраць, зматаць, склеіць і аднавіць, каб праслухаць яшчэ раз, бо гэта толькі ў ранніх фільмах братоў Коэнаў дэтэктывы адразу ж выкідваюць зажаваную касету. Але навошта? Навошта, калі і так усё зразумела: сябры, багажнік, пяцьдзясят тысяч. А да сумаіста дзесяць метраў. I ягоны твар ужо расплыўся ва ўсмешцы шарпея. Я хуценька-хуценька выбраўся, не адразу трапіў ключом у замочак, але адчыніў багажнік — і разводка! Разводка! Апошні жарт гэтага іх Пятра Вікенцьевіча? Падарыць надзею, амаль звёўшы ёю з розуму, каб адразу абламаць?
Я разлічваў пабачыць гафрыраваны кейс з зашчоўкнутымі на ручцы кайданкамі. Ці пакет з тоўстага чорнага пластыку. Хаця б скрынку з-пад ксеракса. Ды й любую форму захоўвання грошай, да якой мы прызвычаіліся дзякуючы медыя! Але ў багажніку на кавалку не надта чыстай гумы, як і было ў «разенбаўме», ляжалі толькі лысая запаска, камплект загорнутыху дэрмацін ключоў, іржавы дамкрат і аптэчка. Секундачку! Спрацаваў інстынкт з камп’ютарнага юнацтва. Аптэчка—гэта заўжды мінімум +20 здароўя і знак таго, што ты зможаш даўжэй пастраляць у монстраў! Так пайшло яшчэ з Doom і Heretic, дзе ў гэтай ролі былі нейкія фіялетавыя колбы, Hexen, Duke Nukem і Half-Life. I не трэба быць семіётыкам для такога прымітыўнага семіёзісу, прыспешанага агульным трагізмам сітуацыі.
Я падцягнуў пластыкавую скрынку і адразу здзівіўся ейнай вазе: аптэчка не мусіць быць гэткай прыемна цяжкаватай, там толькі тры пачкі таблетак, жгут і шпрыц! I вечка
расчыніліся само, бо яго ўзнялі пругкія пачкі па 10 тысяч даляраў, змацаваныя паперай з эмблемай і пячаткай «ВТБ». Здзіўлены тым, наколькі мала патрабуе месца такое багацце, як кампактна змяшчаецца ў аптэчцы паўкватэры ў Маскве, я працягнуў выратавальны куфэрак з чырвоным крыжом сумаісту, які ўжо соп побач са мной. Ён узяў адзін пачак, узважыў яго, быццам гэта акунь ці краснапёрка, калупнуў куток купюры, прайшоўся па ім пазногцем, пераканаўшыся, што грошы сапраўдныя... Твар у яго быўразгублены, і як жа прыемна было сузіраць гэтую разгубленасць, пакуль ён распіхваў пачкі па кішэнях пінжака, а потым развёў рукамі і не прыдумаў, што сказаць. Але, падумаўшы, усё ж такі выдаў:
— Ну ты, бляха, і даўбанаўт! Трымаў пяцьдзясят штук у «карчы»! Без сігналізацыі! А калі б ускрылі?
Я не адказаў. Словаў не было. Думак не было. Сарказму не было. Страху — таксама ўжо не было. Толькі пустая скрынка аптэчкі.
А ты махала мне зверху і паказвала вялікі палец, маўляў, класна я прыдумаў: «разенбаўма» ўпотай ад цябе адрамантаваць і сюрпрыз зрабіць! Я адкрыў салон, згрэб кудзеры магнітнай стужкі, выцягнуў за валасы рэшткі касеты і выкінуў усё ў сметню паблізу. Мянтоў не было. Pajero знік. Як і не было нічога. Ты, упёршы рукі ў бакі, сустрэла пытаннем: «Ну, і дзе ж малако?!» А я і сам здзівіўся, што пры ўсёй чароўнасці сітуацыі малако знянацку не з’явілася ў маіх руках. Мы глядзелі фільм, але я час ад часу вызіраў на двор, пераконваючыся, што «разенбаўм» — на месцы, не знік. А значыць, я перастварыў рэальнасць вакол сябе проста па-майстэрску! Але, калі шчыра, я ўсё выглядаў гэтых таямнічых «сяброў», спрабуючы здагадацца, якой будзе адпрацоўка за падораныя пяцьдзясят тысяч. Але ў двары былі адно бабулькі, коткі і наша ліпкая Воля. I нават верылася, што на свеце можа быць, што хтосьці проста — р-раз! — і дае табе кучу грошай! Бо яны табе дужа-дужа патрэбныя! I нічога наўзамен!
Бо гэта ж Масква. Горад, які нічым не здзівіш. Горад, дзе мільёны да мяне думалі, што яны ўсіх парвуць, пераство-
раць свет сілай думкі, спыняць час, а пасля сапраўды — знянацку рвалі, перастваралі і спынялі. А потым паміралі. На месцы іх беласнежных мезанінаў, дзе чарговы перастваральнік піў гарбату з бергамотам і пазіраў на бэз, зараз запраўляліся брудныя фуры. Агорад толькі пацепвае плячыма, абыякавы: колькі вас было такіх, родненькія! Аколькі будзе! Скачыце, спаборнічайце! Заваёўвайце зоркі! Стварайце новыя сузор’і! Спыняйце час! Мне ўсё адно. Я абдумаў усе думкі, якія вам падаюцца новымі. Мне смешныя вашыя песенькі, у якіх уся Масква ззяе. Быў тут заўсёды і буду тут, калі не стане вас. Я ж вечны. Mary сабе дазволіць парачку гэтых танных цудаў.
Глава чацвёртая, дземяне сустракаюць людзі, якія выконваюць просьбы
Вось жа! Былі вар’яцкія і летуценныя часы з праектамі-ўтопіямі — кшталту Палаца Саветаў ці будынка Наркамцяжпрама на Краснай плошчы. Але Сталін, разам з усімі сваімі ўяўленнямі аб пралетарскіх кватэрах са столямі ў тры з паловай метры, неўзабаве памёр. 3 эстэтычнага пункту гледжання адбылася трагедыя, палітычныя ж пытанні мы з вамі тут, у аўдыторыі, дамовіліся абмінаць. Што было далей? З’явіўся Хрушчоў, і пачалася барацьба з празмернасцямі ў архітэктуры, так з’явіліся панэльныя дамы. Што характэрна, хрушчоўскі падыход, які не назавеш функцыянальным (хутчэй, квазіфункцыянальным), прадэманстраваў не абы-якую жыццяздольнасць: з 1961-гаіда 1990-га.
Калі глядзець на рэпрэзентацыю як на канструктывісцкі праект, высвятляецца, што гэта не “рэальнасць” паўплывала на архітэктараў, вымусіўшы ад класіцызму перайсці да неарамантызму, а ад мадэрну да канструктывізму і гэтак далей. He! Сама архітэктура сканструявала новы стыль, як і ўсе папярэднія.
Разгледзім гэтую тэзу падрабязней. Вы тут, вядома, можаце згадаць пра агента, які непазбежна патрабаваў усе гэтыя эвалюцыі ад стылю да стылю, ад канструктывізму да барока. А што архітэктар і ягоная роля, якая, пагадзіцеся, перастае праглядацца, калі дапусціць, што архітэктура змяняе сама сябе? А вось жа — чаргаванне стыляў паўстае
з самой прасторы архітэктурнай мовы. Калі абсалютызаваць канструктывісцкі погляд на архітэктурную рэпрэзентацыю, мы зразумеем, што вялікія сацыяльныя і палітычныя ўзрушэнні XX стагоддзя маглі быць дэтэрмінаваныя выключна архітэктурнай мовай. Смерць Леніна перадвызначыла адмову ад канструктывізму. А Сталін папросту мусіўпамерці, бо на 1953 год мікс антычнасці і італьянскага адраджэння з падмяшаным французскім барока сябе вычарпаў дашчэнту. Спрашчэнне формаў гэта рабіла відавочным. А перабудова мусіла адбыцца яшчэ і таму, што архітэктуру—заўважце, не палітыкаў! — архітэктуру стамілі хрушчоўскія блокавыя каморыны.
На гэтым завершым. Будзьце асцярожныя з навучальнымі праектамі».
У аўдыторыю зайшла дзяўчына з дэканата, уручыла мне канверт і адразу ж збегл а.
Я пераказаў тут кавалак лекцыі, бо ты некалі прасілася да мяне на працу. Маўляў, ты ж распавядаеш мне пра бітвы хазараў з печанегамі ў «Курылах», а мой свет для цябе закрыты.
Але галоўнае — бялюткі канверт, уручаны без тлумачэнняў. Цікава, хто даў яго? Дэкан? Сам рэктар? Я пацягнуў клапан уверх — заклеены. Упершыню я атрымаў з дэканата (ці рэктарата?) канверт з намёкам на нешта персанальнае, асабістае, адрасаванае асобе, а не пустому месцу, як я ўспрымаўся адтуль раней. Унутры была цыдулка — вузкая, на танюткім пялёстку паперы.
He, я, вядома, не наіўны. Я ведаў, што са мной звяжуцца. Наколькі б мілымі ні былі істоты, якія далі 50 тысяч, яны пра сябе нагадаюць. Выключная канкрэтнасць і катэгарычны тон напісанага не пакідалі сумневаў у тым, хто менавітапішамне.
«Наступная пара ў вас адмененая. Выйдзіце з універсітэта (адсутнасць загалоўнай літары ў гэтым слове паказвала, што цыдулка напісаная і надрукаваная не ў дэканаце). Ідзіце пешшу ў бок Нікіцкай брамы, зайдзіце на Цвярскі і рухайцеся да Страснога бульвара па правым баку. Дзякуй».
Я выскачыў з аўдыторыі і ўзбег па закручанай лесвіцы, даганяючы белую блузку, якая цокала абцасамі:
—Хто адмяніўмаю наступную лекцыю?
Яна нахмурылася: зазвычай адмену параў не абмяркоўваюць.
— У нас там сустрэча з пісьменнікам нейкім...
Яна шчоўкнула пальцамі, намагаючыся згадаць прозвішча. Прозвішча не далося. У МЯУ не прынята фарсіць абазнанасцю ў літаратуры.
— Зразумела.
Нічога зразумела не было. Я чакаў тэлефанавання з МінАду, «маланкі» са Смольнага, ліста ад Луначарскага — чагосьці больш рэчыўнага, за што можна ўхапіцца і зразумець, што гэта за сябры, адкуль у іх баксы растуць. Але яны мімікрыравалі пад універсітэцкую бюракратыю.
Трэба было ісці. Пешшу да Цвярскога.
Я намагаўся прыгадаць, што ж там, па правым баку Цвярскога, і на думку прыходзілі цяністыя дрэвы ды лавачкі. Магчыма, мяне там, на бульвары, схопяць за шкірку, як ужо было не раз, закінуць у машыну і звязуць кудынебудзь. А там у сейфе будзе ўжо не рэвальвер, а станковы кулямёт ці ядзерная кнопка.
Ідучы, я ўзіраўся ў твары людзей, бо фармулёвачка «рухайцеся да Страснога бульвара» азначала, між іншым, што за мной будуць сачыць і дзесьці перахопяць.
Як шмат бачыць цікаўнае вока на маскоўскай вуліцы! Вось табе і камеры назірання, якіх, аказваецца, так нямала! I міліцыя, якой, калі так трэба, ніколі няма, а зараз — во, праз кожныя пяцьдзясят метраў! I рабочыя, якія перакладваюць бардзюр, праўда, чамусьці з рацыямі. Яны сочаць вачыма — так і павінна быць? Нашто ім рацыі? Тут людзі, і не разбярэш, ці то звычайныя масквічы, ці то госці сталіцы, якія проста гамоняць па тэлефонах, ідучы за мной у адным тэмпе. Ажно захацелася знянацку спыніцца і азірнуцца: хто таксама? Але ўжо нібы і падштурхоўваюць, мацюкаючыся: ідзі давай роўна!
Я і ішоў сабе, нікому не патрэбны, і нават з’явілася надзея, што маім нябачным, але шчодрым «сябрам» гэта і
было патрэбна — каб я выканаў просьбу ды проста прагуляўся. Прадэманстраваў стараннасць. I што ніякага развіцця не будзе. Удалечыні паказалася скрыжаванне з Пушкінскай плошчай, і я паскорыў хаду, разумеючы, што чым хутчэй пайду, тым хутчэй скончыцца маршрут, апісаны ў цыдулцы. Блізу аднаго вядомага рэстарана, які зараз не меў шыльды і быў спрэс застаўлены рыштаваннямі, па-за мной узнік чалавек з далікатным выразам на твары. З’явіўшыся з нейкай зморшчыны рэчаіснасці, ён нагнаў мяне і, гледзячы перад сабой, падкрэслена ветліва спытаў: