Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
За гадзіну я быў ужо на чацвёртым пяціпавярховіка і пачаў спрабаваць развітвацца з табой. Я сабраў рэшту сваіх секунд у жменю і выкінуў іх — усё скончана, болей няма за што трымацца. Я ведаў, што мой арышт табе неаднаразова будуць тлумачыць, і ты даведаешся такія падрабязнасці гэ-
тага няздзейсненага злачынства, пра якія не ведаю нават я — падчас допытаў, куды цябе выклічуць як сведку. А зараз трэба проста абняць і сказаць што-небудзь.
I я буркнуў, што ў нас скончылася малако. Ты запярэчыла: мы ж не п’ём малако. Але я, працягваючы паўтараць пра яго, надзяваў загадзя падрыхтаваную вопратку, цяплейшую, чым патрабавалася для прагрэтага вясновым сонцам вечара. Бо надыдзе ж ноч, ноч у халоднай камеры, у вільгаці... Але не, не думаць — проста апранацца, гледзячы на цябе. Ты раптам развесялілася і сказала, што выправішся са мной разам у гэты бессэнсоўны крыжовы паход па малако (няўжо я не мог прыдумаць нешта больш лагічнае?). А я, жартам, што чапляецца за камічнае хіба самым краёчкам, ужо скрыўленымі горам вуснамі заявіў, што па малако ўдваіх не ходзяць, і гэтая місія даступная толькі адзіночкам. А тады — падышоў і абняў. Занадта моцна, як на просты паход па малако. I абдымаючы, зразумеў, што каханне — гэта калі больш няма словаў. (Калі я цябе пабачу? Ці дазволяць нам сустрэцца да прысуду? Ці прыедзеш у турму? Ці зразумееш, што абылгалі? 3 кім будзеш?) Апісваю ўсё гэта, бо для цябе яно прайшло незаўважна: я выйшаў на дзесяць хвілін і вярнуўся. Так, вярнуўся.
Гэткі, прыціснуты, і гатовы да Страшнага суда, і не гатовы адначасова — немагчыма быць да яго падрыхтаваным (хацелася вярнуцца і сказаць: «Я ўтурму, бывай!», але я не мог). Заставалася пятнаццаць хвілін. I як гэта будзе? Яны самі падыдуць? Альбо трэба сесці на задняе сядзенне, моўчкі падставіўшы рукі пад кайданкі — начэплівайце? Ці ператварыць усё ў вадэвіль, зубаскаліць, зайсці з цытаты Шэкспіра? Вось толькі не прыдумвалася патрэбная. He казаць жа пра «ўвесь свет—тэатр»—я ж не зл адзюга з трыма кл асамі адукацыі, a пра pair of star-crossed lovers яны наўрад ці зразумеюць. Але навошта планы, калі ўсе планы адносна мяне ўжо складзеныя? Адчыніў дзверы пад’езда і...
Зірнуў на міліцэйскі бобік (цікава, адкуль гэтая сабачая мянушка?), уім галоўны, таўсцейшы, выразнапаглядзеўна гадзіннік. Трынаццаць хвілін я яшчэ маю.
Я пабачыў Волю — тую самую, у пухнатым спартовым касцюмчыку. Яна несла свой бюст насустрач мне, пабліскваючы парцалянай нанесенага на твар арыфлэйму, і позіркам нібы клікала за сабой, каб я, скажам, адрамантаваў водаправод: калі ласка, бо якіх яшчэ пяць гадкоў, і я зраблюся старая!
Прыкмеціў, як прабіваецца з вільготнай і тлустай вясновай глебы першая траўка.
Акінуў позіркам неба, якога так шмат у нашым раёне, нашпігаваным аднолькавымі блокавымі пяціпавярхоўкамі.
Зірнуў на так і не засмажаную Астанкінскую вежу, што паказвае свой сярэдні палец нябёсам.
Пабачыў «разенбаўм» — на тым жа самым месцы, дзе я яго ставіў.
Заўважыў...
Секундачку...
Пабачыў «разенбаўм» — на тым жа самым месцы, дзе я яго ставіў.
Злёгку кранутую іржой, але цалкам сабе на хаду машыну...
Але — якім чынам? Дзядуля, а дакладней ягоныя пагнутыя парэшткі, зараз у моргу пад назвай «штрафная стаянка ДАІ». Радыятар, ператвораны ў труху, акумулятар, расціснуты аб рухавік, рухавік, што праламаў стойку і зваліўся на зямлю, і задняя частка, складзеная гармонікам пасля сутыкнення з джыпам. Быццам аўтамабіль — мадэлька з тонкай паперы, скамечаная рукой дзіцяці. I толькі некрануты капот, нібы сківіца, што вывалілася з чэрапа, а ад самога чэрапа нічога не засталося. Такім я бачыў яго ў апошні раз. Дык што за відзеж? Роўны, старэнькі, з цалюткімі шкельцамі, зграбненькі «разенбаўм». Я міжволі памацаў лоб. Там, зацягнутая шурпатай скарыначкай, была драпіна — апошняе пацверджанне, што аварыя, якая знішчыла «разенбаўм», адбылася недзе па-за маёй фантазіяй. Ранка — на месцы! — засвярбела. To што за трызноцце адбываецца?
Ці аварыі не было? Тады што тут робяць мянты? Ці, можа, яны бачныя толькі мне? To Андрэйка навучыў мяне такой перцэпцыйнай няўпэўненасці, якая тлумачыць адрознен-
не фенаменолага ад сябра фенаменолага, які толькі выпівае з ім: наколькі варта давяраць органам пачуццяў, калі не існуе доказаў, што яны фіксуюць паказанні рэальнасці правільна? Пры адсутнасці доказаў, што чорны колер насамрэч не белы. А белы наогул можа быць калектыўным вар’яцтвам homo sapiens. Страказа намесцы белага бачыць, напрыклад, фіялетавы. Але я бачыў перад сабою не штосьці фіялетавае і не белае, a—кававае. I гэта быў «разенбаўм». А побач з ім, незваротна загінулым у аўтакатастрофе, стаяла машына з мянтамі, якія з’явіліся тут пасля наступстваў той катастрофы. Машына, якую бачыла і ты, а таксама намагалася паразмаўляць з яе пасажырамі. Таму мянты не былі «сланом» майго вар’яцтва! Значыць, альбо не было катастрофы, і тут не павінныя б стаяць мянты, альбо, што больш верагодна, катастрофа была, і ў мяне на ілбе маецца доказ гэтага. I тады — ні фенаменалагічна, ні семіятычна, ні ідыятычна—тут не можа стаяць «разенбаўм».
Я агледзеў машыну (а час ідзе!), пераконваючыся, што гэта папросту галюцынацыя. А так і ёсць! I галюцынацыя да таго ж недакладная: лінія карозіі ля задніх дзвярэй на сапраўдным «разенбаўме» распадалася на два ручайкі і ўтварала невялічкае азярцо, а тут ручаёк карозіі быў адзін і рабіўся нейкім залівам — дзіўна ж, так? Ці не варта патрабаваць ад відзежу бездакорна дакладнай імітацыі арыгінала? Бо і тое, і тое існуе выключна ў маёй свядомасці. Адно — як успамін, другое — тактыльная і сэнсарная гульня паводле вобразу з памяці. Дык чаму такое разыходжанне? I што я раблю насамрэч, «у рэале»? Вачыма мянтоў? Тапчуся каля чужой машыны? Якой-небудзь цёмна-сіняй «капейкі»?
Але стоп. Існуе спосаб праверыць! Я абышоў «разенбаўм». Нумарны знак — той жа, супадае. Значыць, не галюцынацыя? Альбо не — гэта можа быць скажэннем успрымання, прыкметай яшчэ большага затлумлення. Зрабілася страшна. Я фізічна адчуў зацямненне свядомасці, адчуў, як ува мне пасяліўся хтосьці іншы, суцэльны вар’ят. Бо калі я зараз здолею адамкнуць машыну і сесці за стырно, якой тады гульнёй успрымання гэта тлумачыць? Ці падыдуць мае ключы да машыны, праз якую і паўстала ілюзія?
I — ключ увайшоў без перашкодаў, пракруціўся лёгка, дзверы адчыніліся без праблем. I пах у салоне быў TaKi ж, ну, можа злёгку не такі — ці дадатковыя адхіленні ад успаміну, вобразу, які галюцынацыя мусіла б дасканала ўзнавіць? Сеў (ёсць жа дзесяць хвілін!), паклаў рукі на стырно (злёгку не такое), крануў рукаятку пераключэння перадач — таксама не зусім. Хоць яна гэтак жа «цюнінгаваная»: з забурштыненай у празрыстую пластмасу ружачкай. Але ў мяне ружачка была бляклая і выцвілая, a гэтая — сакавітая, яркая, нібы нядаўна набытая. I тут, ахутаўшы разуменнем, што гэта таксама ёсць прыкметай майго вар’яцтва і лопнутай свядомасці, што не вытрымала чакання зняволення, узнікла ідэя. Можа, я трапіў у часавую пятлю? Ці (усё ж навуковая ступень! Лакан, а не Стывен Кінг!), можа быць, чалавеку ўласціва ў крызіснай канцэнтрацыі выклікаць у свеце, які існуе выключна ў ягонай галаве, нейкае скажэнне, што адкідвае ў часе? Гэта ж тлумачыць і «жывога» «разенбаўма», новую ружачку ды іншы малюнак іржы (можа, ён такім і быў да сваёй сёмай пафарбоўкі?). Калі алкаголь п’яніць, а музыка цешыць нас праз мозг, мажліва, ён усё-такі здатны змяняць рэчаіснасць як захоча? Перапраграмоўваць населеную намі ж «матрыцу» так, каб пазбягаць крытычных для цела сітуацый? (Падумалася, вядома, што не кожны мозг, а толькі выхаваны, начытаны, самаўсвядомлены мозг—акурат як у мяне!)
Мянты, у сваю чаргу, адрэагавалі на тое, што я сеў за стырно. Яны выйшлі з машыны, і адзін з іх, пазяхаючы, спыніўся пасярод выезда з двара ды ляніва расшпіліў кабуру: маўляў, не выпусціць, калі надумаю рвануць. Карацей, паводзіліся так, нібы я і напраўду сядзеўу салоне машыны, магу завесці яе і з’ехаць. Але ж не існуе альбо мянтоў, альбо машыны (альбо мяне!). Я варушыў вуснамі, ліхаманкава намагаючыся ў думках намацаць хоць нейкую логіку ці прыняць факт таго, што я або вар’ят, або геній. Спрабаваў нават неяк прымусіць знікнуць гэтых мянтоў сілай сваёй думкі ці хваляй разумовага скажэння рэчаіснасці, якая зрабіла так, што «разенбаўм» уваскрэс на пяты дзень. (А трэ
было на трэці! Тады б «Лада» змясціла яго, укрыжаванага на штрафстаянцы, на сваю рэкламу: і прыйшоў Збаўца!)
Але мянты не знікалі. А ў двор з хуткасцю акулы, якая прачэсвае мелкаводдзе, закаціўся той самы джып Pajero, што некалі і дабіў «разенбаўма». Адтуль выйшаў сумаіст і здзіўлена звузіў вочы, пабачыўшы мяне за стырном. Ці здзівіўся ён, бо таксама палічыў, што «разенбаўм» у скамечаным стане ў штрафморгу? Ці падумаў, што галюцынацыя? Альбо такія людзі менш схільныя да рэфлексіі? I пачаў размаўляць з вартавымі парадку. Заставалася чатыры хвіліны. Ці адправяць мяне ў СІЗА вось такім, звар’яцелым? He раскрыўшы, адкуль узялася гэтая машына? Ці «разенбаўм» гэта ўвогуле? Сумаіст распавядаў штосьці мянтам, адмяраючы далонямі адрэзак паветра, які аднолькава мог быць і чэлесам, і падлешчыкам, і пісталетам. Я павярнуў ключ, каб паслухаць характэрнае кашлянне машыны — і яно адрознівалася, было часцейшае, хоць і з тым жа тэмбрам. Быццам сапраўдны «разенбаўм» меў падселы ўжо акумулятар, а тут — яшчэ не. Гэта быў мой аўтамабіль за пяць гадоў да таго, як я купіў яго. Дык вось як, аказваецца, з’язджаюць з глузду.
Уключылася магнітола, і з дынаміка пачуліся шумы. Я пакруціўручку—гучнасць не рэгулявалася. Сярод шумоў, там, дзе мусіла б пачацца «полем, полем, полем...», надзіва чыста, так, як не чакаеш ад старых савецкіх калонак, пачуўся голас. Сухаваты мужчынскі голас, які нагадваў маё супер-эга, мой страхці мой розум:
«Добры дзень, Міхаіл. (Паўза.) Мы ведаем, што вы трапілі ў бяду. (Зноў паўза, даўжэйшая крыху.) Мы вашы сябры. Мы хочам дапамагчы. Вы можаце прыняць нашу дапамогу альбо не. У багажніку ляжаць пяцьдзясят тысяч долараў ЗША. (Паўза, але ўжо ўрачыстая.) Выйдзіце з машыны. Адчыніце багажнік. Вазьміце грошы. Калі вы дакраняцеся да іх, мы лічым, што вы гатовы быць нам сябрам».