Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

Рэвалюцыя

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
64.56 МБ
Я паляпаў Андрэйку па плячы, і ён прамармытаў на развітанне, маючы на ўвазе час, звыклае: «Кожнаму зразумела, што гэта такое. Аднак ніхто з нас не можа растлумачыць гэта іншым». Алкаголецэнтрычную выснову з Аўгусціна слухаць да канца я не збіраўся, таму паспяшаўся да ліфта.
Усё адбылося, а пасля надзвычай падрабязна запомнілася, калі я выехаў з падземнага гаража на «разенбаўме»... I зараз мне трэбарастлумачыць, што такое «разенбаўм».
Праз год жыцця ў Маскве, сумуючы па спрытнай Mazda, якую я не мог забраць з сабой з радзімы, я вырашыўнабыць машыну тут. Нягледзячы на ўсю жахлівасць гэтай ідэі ў маіх маскоўскіх рэаліях. У гэтым горадзе на той момант былі тры асноўныя тыпы «народнага» транспарту. ВАЗ — цюнінгаваны, з праточным глушыльнікам ці ўвогуле без яго (а па-
водлешуму, калішчыра, абоерабое). «Газэль»—тупарылая пачвара, больш падобная да бялугі, чым, уласна, дажвавай і вытанчанай газэлі. (Да таго ж імі кіруюць такія жывёлаводы, што ледзь не жывуць за стырном, таму, нягледзячы на слабы рухавік і вялізную вагу гэтых набітых людзьмі бляшаных бочак, спаборнічаць з імі ў хуткасці і нахабстве не мае сэнсу: усё адно абгоняць, падціснуць, падрэжуць, a пасля абмацюкаюць.) Трэцюю вялікую групу транспартных сродкаў Масквы складалі патрыманыя іншамаркі, набытыя ў крэдыт, праз што іх уладальнікі паводзіліся на дарогах найменей агрэсіўна. А яшчэ кожны з атрадаў (грызуны, парнакапытныя і прамаходзячыя) падзяляецца і на свае класы. Сядаючы за стырно ў Маскве, ты аўтаматычна абіраеш адну з прыступак гэтай эвалюцыйнай лесвіцы.
Пасада ўніверсітэцкага лектара (а я не быў нават дацэнтам, нягледзячы на абароненую ў сваёй краіне дысертацыю) не дазваляла мне спадзявацца на штосьці, акрамя далучэння да статку «вазіятаў». Пытанне было толькі ў тым, якую з трох прысутных апошнія дваццаць гадоў на рынку мадэляў абраць. Механік з мяне, калі шчыра, абыякі, таму я аддаў перавагу ВАЗ-2105, які прадаваў дачнік з суседняга пад’езда. He ў апошнюю чаргу таму, што бачыў, як ён паспяхова заводзіцца і нават ездзіць. I грошай каштаваў няшмат — нават майго заробку хапіла б адразу на тры такія вырабы айчыннага аўтапраму. Агляд кузава, салона, патрубкаў ды сучляненняў пад капотам не дапамог зразумець, калі быў зроблены ВАЗ, — іржы было няшмат, і машына магла быць выпушчаная як летась, так і ў 1980я. Самае галоўнае, бадай, што ў салоне мелася дапатопная касетная магнітола.
Праўда, калі мы ў першы раз завялі матор, праз завею шумоў з магнітолы пачуўся хрыплы голас: «Полем, полем, полем, белым-белым полем дымммм» — ты запляскала ў ладкі і сказала: «Які цуд! Гэта ж Разенбаўм!» Праслухаўшы Разенбаўма тройчы ў абодва бакі касеты (аўтарэверс не працаваў), мы вырашылі дастаць спевака з касетніка.
Але куды там! Разенбаўм захрас там намёртва не іначай некалькі стагоддзяў таму, і дастаць касету можна было хіба
выдраўшы разам з магнітнай галоўкай. А яшчэ высветлілася, што касета з Разенбаўмам уключалася самастойна, разам з паварочваннем ключа, і больш не заціхала, скаланаючы паветра хрыплым спевам. I зрабіць цішэй было нельга — рэгулятар гучнасці круціўся ўхаластую. А можа, там і адпачатку не была прадугледжаная гэткая магчымасць: савецкі чалавек абавязаны слухаць музыку так, як вырашылі Партыя і Інстытут машынабудавання.
Вядома ж, мы змагаліся. Неяк, калі стаяла такая задуха, што цішыні бракавала, як паветра, ты дастала з валасоў заколку і ўдарыла па правым дынаміку, спадзеючыся супакоіць дзядзьку. Але спявак не змоўк, і тэмбр ягонага голасу зрабіўся больш надрыўны. А потым у машыны вылецела правая паўвось. I мы вырашылі болей не спрабаваць затыкаць машыне душу.
Дык вось, я павярнуў на Новы Арбат, з дынамікаў цягнула, нібы скразняком па нагах: «Полем, полем, полем, белым-белым полеммм дыммм, волоссс был чернее смолн — стал седымммм». Я падпяваў, бо і сам быў у гуморы, і Разенбаўм не раздражняў, а «разенбаўм» разганяўся добра, нават перадачы пераключаліся з першай спробы.
Сутнасць фенаменалагічнага падыходу да музыкі, разважаў я, можа заключацца ў неістотнасці таго, што канкрэтна грае. Сапраўдная музыка ў любым выпадку ствараецца не дзе-небудзь — яна пішацца свядомасцю слухача. Менавіта ўнутры нас і нараджаецца адчуванне прыгажосці пачутых гукаў, альбо, наадварот, раздражненне імі. Таму сапраўдны мудрэц можа колькі заўгодна ездзіць з адной касетай, адчуваючы то шчасце, то абурэнне праз адны і тыя ж песні.
Падчас роздумаў я заўважыў, што перада мной з’явіўся кампактны Jaguar, выпушчаны дзесьці паміж 1945-м і 1970м. Вядома, ён выглядаў як рэдкі скарб з антыкварнай калекцыі, а не як барахло з «сэканду». Мне запомніліся бляск цёмна-вішнёвага кузава, аксамітны адкідны дах і тое, як імкліва звер набраўхуткасць пасля святлафора. Я спачатку радасна паддаў за ім, але «разенбаўм», канечне, не даў рады, закашляўшыся і схапіўшыся за сваё 1,2-літровае сэрца. Такія клубы шызага дыму са згвалтаванага старэчага ру-
хавічка не вартыя любавання чужой цацкай, істотай з іншага атраду, у які мне ніколі не трапіць.
Акурат тады, калі я страціў надзею пабачыць калінебудзь яшчэ вішнёвага прыгажуна, які нават стопсігналы меў уласнага адцення, за мной узнік агромністы серабрысты Mitsubishi Pajero, з лябёдкай наперадзе і частаколам ліхтароў над дахам. Ён імчаў наўпрост у Вальгалу — відаць, з прыпынкам у «Курылах». Джып стаў падціскаць, наблізіўшыся так, што лябёдка кранула задні бампер «разенбаўма», які ледзь дыхаў. Я націснуў на газ, спрабуючы адарвацца, але цягі бракавала. Гэты, ззаду, прапальваў мяне дальнім святлом, маўляў, давай, валі з паласы! Падобная да японскага трансформера аграмадзіна не выклікала жадання паказваць сярэдні палец (як я разумею зараз, на гэта меўся разлік).
Я ўключыў паваротнік, зваліўся ў крайні траваедны шэраг і прытармазіў. Але ліхтары ўсё адно працавалі з такой сілай, нібы «разенбаўм» быў футбольным стадыёнам. Я страціў разуменне, што адбываецца: еду ж я ўжо ў «павольным» правым шэрагу, што трэба ад мяне? I Jaguar ужо быў тут жа — яны рухаліся з Pajero на адной хуткасці, утвараючы калону, і я, падобна, уклініўся паміж імператарам і самураем, таму яны і свяцілі фарамі. Я неадкладна, ужо без абурэння, з’ехаўу сярэдні шэраг. Але сінхронным манеўрам туды ж кінуліся і Jaguar з Pajero.
Pajero зноў падціскаў, вымушаючы разганяцца, таму мы імчалі так: ззаду джып, наперадзе спартовы кабрыялет, пасярэдзіне я. А палосы вакол — пустыя, бо нікога болып і не было. Ды што такое? Я шмыгнуў правей. I гэтыя — следам, нібы рыбкі-прыліпалы. У кіроўцы Jaguar адчуваўся буйны драпежнік. Відавочна, ён і мігалку на дах не паставіў толькі таму, што на мяккую матэрыю яна без шкоды не стане.
Я кідаўся з паласы на паласу, і яны нязменна паўтаралі тое ж. Мы пранесліся праз Новы Арбат ад ракі да Уздзвіжанкі, і я павярнуўу спадзеве, што яны адстануць. Але яны кінуліся наўздагон — спачатку Pajero, а потым, абагнаўшы па суседняй вуліцы і вылецеўшы на сустрэчную, і Jaguar. Што адбываецца?! Адчайна хацелася набраць міліцыю, але для
гэтага патрабавалася хаця б скінуць хуткасць, бо мы ляцелі 90 км/гадз па двухпалоснай, звілістай дарозе, пазастаўленай машынамі. Я паспрабаваў прытармазіць, але ззаду завыла сірэна і ўключылася дальняе святло фараў: ніякіх прыпынкаў, давай-давай! Я вырашыў дабрацца да пашырэння дарогі, каб скокнуць направа, заехаць на бардзюр і выключыць рухавік — і хай яны сабе ганяюцца! Мы перасеклі Цвярскую, і тут мне б павярнуць — але я не паспеў выскачыўшы з завулкаўзавулак, нібы з трубыўтрубу.
Таварышы, якія ўсхваляюць СССР дагэтуль! Хто дасюль мае настальгію па Пахмутавай, таннай каўбасе, ДТСААФ, стабільнасці, альбо па чым вы там яшчэ звычайна настальгуеце... Дык вось, дарагія мае, такая парада: паспрабуйце праехаць на аўтамабілі ВАЗ-2105! Перасядзьце са CBaixLand Cruiser на геніяльнае дзецішча позняга «саўка» і пракаціцеся па раёне! Паспрабуйце ўключыць трэцюю перадачу! Зрабіце спробу павярнуць на хуткасці, большай за 60! Вы ўсё зразумееце і згадаеце ўсё пра СССР. За стырно сваіх Land Cruiser вернецеся без настальгіі.
I зноўку цесная дарога, і на спідометр страшна пазіраць. Разенбаўм замоўк, пстрыкнуў зламаны аўтарэверс. Святло фараў за спінай такое, нібы адбыўся атамны выбух: Pajero, гэты номад, нават верхнія ўключыў. Наперадзе будынкаў менела—там плошча. Я падрыхтаваўся да выратавальнага манеўру, але Jaguar раптам знік за вобл акам дыму і дробных пырскаў з лужыны. Як я зразумеў, праехаўшы метраў пяцьдзесяць, адбылося гэта праз рэзкае тармажэнне з намерам перакрыць мне дарогу. Такое рэзкае, што з заносам нават ягоная спартовая сістэма з АБС і дыскавымі тармазамі не далі рады. Jaguar злёгку крутануўся, корпус занесла ўлева, і мне адкрыл ася ўразлівая бачына з месцам для пасажыра.
Вось акурат у яго — без шанцаў затармазіць... Хоць я адчайна ціснуў педаль тормазу так, што адчуваў, як яна ўткнулася ў гумовы кілімок і змінае яго! Дык вось, менавіта ў гэты цёмна-вішнёвы музейны метал... Выпушчаны ў год, калі мяне, відаць, і не было на свеце... Усё-ўсё ў «разенбаўме» таксама тармазіла, намагаючыся спыніць немінучае сутыкненне. Ён яшчэ па-старэчы чапляўся лысінай гумы
за асфальт, крахтаў, абломваў пазногці, а я, здавалася, ужо праціснуў дно і тармажу нагой аб асфальт, сціраючы падэшву...
На дзіва, «разенбаўма» не пачало заносіць. Хоць з чаго б? Ён і не тармазіў наогул: машына, як на санках, скіравала наўпрост у цёмна-вішнёвага вінтажнага прыгажуна і ляпнула як след. Я паспеў сёе-тое заўважыць, перш чым спрацаваў рэмень бяспекі, а мяне торгнула так, што ў шыі нешта шчоўкнула. Падумалася: альбо смерць, альбо параліч. Алеў наступны момант я стукнуўся локцем аб прыборную дошку і адчуў востры боль: шыйныя пазванкі, значыць, цэлыя. Дык вось, я паспеў заўважыць, як капот майго «разенбаўма» ўздыбіўся і, стукнуўшыся аб лабавое шкло, адскочыў і грымнуўся ўніз, каб захлопнуцца. Але там быў не маторны адсек, а чужы Jaguar, і вечка капота драпежна ляпнула па шыкоўным даху. Удар запусціў магнітолу, і панеслася: «Как часто внжу я сон, мой уднвнтельный сон, в котором осень мне танцует вальс-бостон».
У наступную секунду я пабачыў, як у Jaguar пасля ўдару адчыніліся дзверцы, спрацавала падушка бяспекі, а кучаравы кіроўца, што ўлёгся на яе, паварушыўся — значыць, жывы, дзякуй Богу! Я быў гатовы ўздыхнуць з палёгкай, падумаўшы, што ўсё скончылася (а мінула секунды дзве), ды атамны бляск ззаду ператварыўся ва ўдарную хвалю — мяне нагнаў Pajero. Удар быў мацнейшы, чым падчас сутыкнен_ня з Jaguar. «Разенбаўма» штурханула наперад і падкінула ўверх, перакуліўшы. Мой вестыбулярны апарат заглючыў, як падчас працяглага кручэння на месцы. Там, дзе быўасфальт, цяпер была сцянадома, адзе сцяна—начное неба і ліхтар. Рэмень нацягнуўся, утрымліваючы мяне, бо я навісаў над стырном. Кіроўца Mitsubishi паспеў затармазіць, але гэта не дужа дапамагло. Падчапіўшы лябёдкай «разенбаўм», ён спачатку прыўзняў мяне і толькі пасля пачаў расплюшчваць, яшчэ больш уціскаючы ў Jaguar, кіроўца якога таксама павіс на рамяні.