Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Глава трынаццатая, уякойя намагаюсяўцячы
Янагадаю, як мы спрабавалі схавацца, Воля.
Так-так, зараз ты разумееш, чым былі спробы вырвацца з Масквы пад выглядам незапланаванага адпачынку? Мне не хацелася палохаць цябе тлумачэннямі прычынаў. Да таго ж аповед пра арганізацыю і маё месца ў ёй даў бы Бацю падставу знішчыць цябе. Я не ведаю, як бы ён дазнаўся пра гэта, але не меў сумневу, што так і было б. Я адпусціў кіроўцу і доўга пятляў па цэнтры, а пасля патэлефанаваў табе. Тут і была мая першая памылка — нельга было гэта рабіць так. Але я папрасіў цябе сабраць самае неабходнае і тэрмінова прыехаць у Starbucks на Арбаце, сказаўшы, што маю для цябе сюрпрыз.
Праз тры з паловай гадзіны ты, не папярэджаная, што трэба апрануцца па-паходнаму, прыехала на абцасах і з нафарбаванымі вейкамі. Востра хацелася спытаць, ад каго і адкуль ты такая. Але стрымаўся: нічога не было, усё прыдумаў Баця! Мы пілі амерыкана, слухалі Moby, гарталі кімсьці пакінуты ля стойкі томік Германа Мелвіла, адчуваючы шолах акіяна і пырскі салёнай пены на вуснах, а вакол нібыта былі замежнікі, якія ціха перагаворваліся за суседнімі столікамі, гэта быў нейкі Нью-Ёрк, і складана было сярод чужых разваг пра дызайн, пра апошні фільм Джона By і пра тое, што Масква нагадвае Манхэтан праз сто гадоў пасля яго захопу татара-манголамі, паверыць, што трэба зараз жа, хаваючыся, кудысьці ўцякаць і жыць так да канца
дзён. У правай кішэні быў пачак даляраў, усё, што я здолеў сабраць за абмежаваны час, і гэта было значна менш, чым я раздаваў лекарам і незнаёмым людзям, выконваючы даручэнні Баці. Жыць на гэтыя грошы не атрымаецца, таму давядзецца шукаць працу на новым месцы. Але гэтая праблема мяне цікавіла менш за ўсё: калі мы дамо рады з болып складанай задачай — незаўважныя ўцёкі з Масквы, — адшукаем і працу. Калі ты дапівалахалодны кактэйль з карамеллю, я спытаў:
— Мы звалім з горада. Ці згодная ты?
Ты пачала пляскаць у ладкі і сказала, што мусіш патэлефанаваць на працу, але я папрасіў зрабіць гэта пазней, калі ўжо мы паедзем, a то ці мал а. Я меў на ўвазе, што нас могуць перахапіць, бо яны маглі мець кантакт з адміністрацыяй «Курылаў», але ты зразумела гэта так, што, можа, нікуды мы і не паедзем, таму навошта загадзя адпрошвацца?
Зараз, апісваючы гэтую сітуацыю, я бачу, якая прастора для розных інтэрпрэтацый у ёй мелася. Я прапаноўваў з’ехаць пасля нашых перашэптванняў у маім новым доме, які ты не прыняла, што тут дзіўнага? Для мяне гэта былі панічныя ўцёкі. Для цябе, з тваім досведам, жыццём і яго бачаннем, усё ўспрымалася як спроба адрамантаваць стасункі з дапамогай сумеснай авантуры. Таму ты і не пытала, куды мы паедзем, аўдакладніла, цінадоўга. Я сказаўабцякальнае «пакуль не надакучыць». Людзі лепей дзейнічаюць паводле твайго плана, калі не ў курсе яго дэталяў. Зрэшты, выразнага плана і не было, я ведаў, што трэба рушыць на Захад, да мяжы з EC, што нават ва Украіне, дзе людзей і кантактаўу іх меней, вырвацца будзе прасцей. А адтуль ужо ў Полыпчу ці Чэхію, у цэлы свет. На шэнгенскія візы грошай мусіць хапіць. Я спытаў, ці ўзяла ты пашпарт, і ты прадэманстравала яго, дастаўшы з рыдыкюльчыка. Падробка пад Fendi з цёмнасіняга пластыку. (Кніга пра Маскву толькі тады пераканаўчая, калі палова згаданых у ёй брэндаў — з Савелаўскага ад в’етнамцаў.) Калі англійскі заваёўнік галактыкі мусіць заўсёды браць з сабой ручнік, то ў нас, нават не выязджаючы за межы кальцавой, лепш мець з сабой пашпарт. Я думаў
зламаць твае абцасы, але, зразумеўшы, што яны могуць нам дапамагчы, перадумаў:
— Найлепшы спосаб знянацку збегчы з Масквы — аўтаспын!
— Вой! Я ніколі так не ездзіла. He рызыкавала. Кажуць, што могуць згвалціць.
— Каб не згвалцілі, трэба мець з сабой ручнік. Цьфу ты, пашпарт! Цьфу, партнёра! Ушчэнт заблытаўся. Кіроўцы, асабліва дальнабойшчыкі, — звычайныя людзі, як і мы з табою. Калі і дамагаюцца, дык праз тое, што няправільна інтэрпрэтуюць знакі, якія падаюць ім гендар і адзінота дзяўчыны, якая галасуе. А хлопец у такіх выпадках як бы пірсава інтэрпрэтанта, што дазваляе зразумець знак як намер з’ехаць. I нічога болып, — і на гэтай хвалі адразу дадаў: — У адрозненне ад палавой сувязі ў прыбіральні кавярні з чалавекаму капелюшы.
I ты здрыганулася — то-бок штосьці было! — і схавала вочы. Што гэта? Мінулае альбо сучаснасць? Ува мне бушавалі хвалі The Prodigy, хацелася ўзяць цябе пальцамі за шчаку, павярнуць да сябе і крычаць у твар, пакуль ты не адкажаш на мае пытанні: калі? хто, бляха, такі? ці бачыліся пасля? Але тады я яшчэ ўмеў сябе кантраляваць — прынамсі, гэта лепей у мяне атрымлівалася, чым сёння. I я не ведаю, як стрымаўся тады. Цяпер, калі я пішу гэта, мае шчокі палаюць, кулакі сціскаюцца, і хочацца лупіць імі па стале і... Дык пра што я? A! А вось тады... Я ўсміхнуўся і сказаў: хадзем. I ты, не гледзячы мне ў вочы, калі я, выйшаўшы, мокрай далонню (зараз мне хочацца забіць цябе, але ўсё, усё, праехалі!) абняў цябе і прыхінуў да сябе, а ты паклала галаву мне на плячо. I мы так ішлі, пакуль сэрца з 120 разоў на хвіліну не пачало грукаць 80 — можна трываць. Тады ты ўзняла галаву і, даўшы буську, зазірнула ў вочы. Значыць, нічога не было, усё хлусня, хлусня і мае фантазіі! Мы спусціліся ў метро (ты спытала, дзе «Галка», але я і сам не ведаў, дзе яна) і ехалі да канцавога прыпынку спачатку ў адзін бок, а потым у адваротны, і я ўвесь час азіраўся, намагаючыся здагадацца: хто? Ці мо вось гэты каўказец, у вачах якога як быццам дасюль перастрэлкі і гарыць дах дома, у якім за-
сталася жонка? Альбо пенсіянер, якога я, здаецца, бачыў да перасадкі? Ці гэтыя два бутаўскія гопнікі? Хто за намі сочыць, калі сочыць?
Прычына, праз якую я абраў аўтаспын, насамрэч была простая: так складаней адсачыць чалавека. Я разважаў, яку прынцыпе можнаўцячы ад Баці, і зразумеў, што любы візіт у турыстычную кампанію ці набыццё чыгуначных квіткоў усё адно недзе фіксуюцца, бо гэтыя дадзеныя трапляюць у базы, даступныя для ўзлому. А значыць, Бацеў апостал Пётр Вікенцьевіч зможа нас вылічыць. А вось аўтаспын — ратунак для збеглых зл ачынцаў і дысідэнтаў, што хаваюцца ад пашпартна-візавага кантролю, ён робіць нябачным для вакзальных камер назірання і пошукавых запытаў. Да таго ж была надзея, што патэнцыйныя пераследнікі такі крок не прадугледзяць — як жа, аўтаспын! Баця і слова такогахіба не ведае (як думаў я).
Ад станцыі метро «Крылацкае» мы пешшу — я ўвесь час азіраўся — выбраліся да Рублёўкі. He ведаю, колькі кіламетраў мы ішлі па гэтай вуліцы (пяць? сем? дзесяць?), якая зрабілася назоўнай у масавай культуры. Праблема абцасаў вырашылася сама — зачапіўшыся за ліўневы зліў, ты зламала адзін, а я з задавальненнем выкарчаваў другі. Рублёўка спрэс — трохметровыя платы, якія, згодна з саўковай завядзёнкай, тут аднолькавыя, з гафрыраванага металу, пафарбаваныя «модным» колерам. Ну, і камеры ва ўсе бакі. У каго іх болей, той і круцейшы. Цікава, ці не працуюць гэтыя камеры на Пятра Вікенцьевіча? Ды не, глупства. 3-за платоў час ад часу чулася глухое гырканне, рыканне леапардаў, мяўканне львоў, пырханне гіенаў — багата ж жывёлаў па-за трохметровымі платамі Рублёўкі! Адолеўшы кіламетр за кіламетрам ажно да самай развязкі кальцавой, мы доўга намагаліся перайсці шасціпалосную дарогу і ўрэшце зрабілі гэта па чарзе, скуголячы ад страху. Я заўважыў, што цябе машыны прапускаюць часцей, чым мяне. У маім выпадку яны наогул, здаецца, яшчэ і набіралі хуткасць, каб больш эфектна падчапіць на капот, калі паспеюць. Мінуўшы развязку з марывам смогу над ёй, мы выйшлі на Рублёва-Успенскую шашу і забеглі ў прыдарожную
шашлычную, каб памыцца і папіць перад доўгай дарогай. Ну, то-бок гэта я думаў, што памыцца і папіць, бо ты, апынуўшыся ў ліпкім ад піва памяшканні, пляснула ў ладкі і спытала: «Ну, то па шашлычку?» А я ў адказ як мага больш някрыўдна перадражніў тваю прапанову, паказаўшы яе нясвоечасовасць. Ты не пакрыўдзілася і ўліла ў сябе неверагодна моцную каву, якая сімвалізуе сам панятак «дарога», бо кіроўцам, якія сюды заходзяць, не патрэбная асалода ад смаку і водару, а трэба гарантавана не заснуць. Асвяжыўшыся ледзяной вадой з рукамыйніка, я акрыяў і паверыў, што, так, уцячом. I што перад намі месяцы і гады простага жыцця, рыпання вёдраў з калодзежнай вадою, сырадоем, пахам пасечаных дроваў. Цікава, дзе нас мусіла сустрэць гэткая вясковая ідылія, калі мы накіроўваліся ў Еўрасаюз, — у Літве, у Румыніі? Але ўцёкі і выгнанне ў маёй гал аве былі шчыльна знітаваныя з вымушаным даўншыфцінгам, дзе печ і скрыпучая падлога, дзе адзіны ліхтар на ваколіцу, пакрыўлены плот і выцвілая брамка.
Калі мы выйшлі на дарогу, я, дасведчаны хітчхакер, — якім і быў некалі, у іншай краіне, у іншым жыцці, яшчэ ў студэнцтве, — інструктаваў цябе: як правільна стаяць і як лепей трымаць руку, пакуль сам буду сядзець непадалёк, каб было бачна, што ты не путана. Бо калі галасуе дзяўчына, кіроўцы спыняюцца часцей: мужчыну яны заўважаюць пасля, ужо калі змяншаюць хуткасць, і, як правіла, тады ўсё адно не праязджаюць міма. Я рыхтаваў цябе да чэмпіёнства па аўтаспыне, расказваючы пра розныя тыпы грузавых машын, адрозныя кузавы і кабіны, тлумачыў, што ў нейкіх — толькі два сядзенні, таму траіх такія не павязуць, таму можна нават не падымаць руку. Распавядаў, што перад BMW таксама галасаваць не варта, бо, паводле статыстыкі, людзі, якія купляюць BMW, прыносяць праблемы. I калі такая машына спыніцца, трэба, каб я ў салон сядаў першы, a пасля ты, каб не было, як са мной неяк даўно, у іншай краіне... Ну ды праехалі.
I я сеў побач, гатовы прымаць у цябе іспыт і пакрыкваць з іроніяй: «Руку вышэй! Грудзі не выпінай!», калі змрочным відзежам, начным жахам, калі ты перастала дурэць і стала
галасаваць усур’ёз, пачало імкліва набліжацца (я ўскочыў і, абняўшы цябе, адвёў ад дарогі, бо спалохаўся, што саб’е) — чорным лебедзем — маё ландо. Як даведаліся? Як усё так разлічылі? Шаша была з бетонным падзелам паміж палосамі, і бліжэйшы разварот хіба кіламетраў дваццаць наперад! Дзе яны нас чакалі? Як даведаліся, што ўжо можна ехаць? Хто і як сачыў? He ведаю і дасюль. I спытаць няма Karo. 3 абыякавасцю аэробуса А380, які прызямліўся пасярод кукурузнага поля, гэтая доўгая, як лесапаласа на даляглядзе, машына спынілася каля цябе, адтуль выскачыўтой самы чарнявы кіроўца і без ценю іроніі ці здзеку, што, вядома, прысутнічалі ў гэтай сітуацыі, адчыніў дзверы — не нам, a мне, мне адному. Сардэчна запрашаем, Міхаіл. Хрэн ты ад нас уцячэш, Міхаіл. Глядзіце, каб не раззлаваўся Баця, Міхаіл.