Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Потым было прыглушанае святло кавярні, дзе ты з хрустам пранізвала трубачкай пластыкавы кантэйнер з халоднай карамельнай кавай, дзяўчына за стойкай разлютавана лупіла чымсьці цяжкім па прылаўку, ці то выбіваючы кававы жмых, ці то ўзбіваючы кактэйль. Побач з намі за маленечкім столікам сядзеў хлопец з ненатуральна ружовым для Масквы тварам і выціскаў на пацёртай клавіятуры свайго MacBook пацёртыя сл овы: «want to hold you tight», «this city seems so lonely without you», «I miss you so much», — быццам нейкае пачуццё можна перадаць гэтымі словамі. Ён махаў велізарнымі саламянымі вейкамі, і кожная банальнасць нараджалася ў яго з цяжкасцю, як быццам ён пісаў «Рамэа і Джульету»: «miss your smell, miss your skin, miss your hands on my shoulders, when I fell asleep». Якая-небудзь Рэбека з Джэрсі прачнецца раніцай, калі на нашым паўшар’і будзе глухая ноч, і ўмыецца слязьмі, чытаючы гэтыя «miss’bi» — для яе словы хлопца ажывуць, будуць пульсаваць не сваім літаральным сэнсам, а паўтонамі, з якімі ў англійскай мове вельмі слаба.
Кожная мова кахання існуе толькі для дваіх, адзін гаворыць па-сапраўднаму, укладваючы болып пачуцця, чым
можа змясціць слова «miss», другі раскрывае гэты «miss», як какосавы арэх, выпівае сок і выядае мякаць — чым не тэорыя камунікацыі паводле Рамана Якабсона (зноў я за сваё)? Мне здаецца, нешта было не так з нашымі словамі. Як быццам я захлынаўся сэнсамі, і «какосавага малака» было зашмат, каб змясціць яго ў шкарлупіну слова. Трэба было паведаміць табе ўсё невербальна: узяўшы за руку, зазірнуўшы ў вочы, неяк так. Але сітуацыя вымагала словаў, і ты патрабавала іх таксама. Ты біла мяне па назе пад столікам так, што кава ў стаканчыках хадзіла ходырам, і шыпела: «Ну? Ну!»
I загучала песня Bjork — табе яна падабаецца, а мне падаецца залішне хаатычнай. I спачатку быў доўгі пройгрыш на клавесіне, потым загучалі трубы, і нарэшце яна пачала спяваць — жаласна і разгублена, і зноў гэтае слова: «I miss you. But I have not met you yet».
I я назваў цябе сапраўдным імем (ты ўсміхалася). Я сказаў, што абставіны складаюцца так, што нам трэба перастаць сустракацца (ты працягвалаўсміхацца). Я сказаў, што мы не будзем больш тэлефанаваць адно адному, не будзем пісаць і не будзем шукаць адно аднога (ты ўсё гэтак жа шырока ўсміхалася, відаць, у спадзеве, што пасля дзіўнага жартоўнага ўступу я сапраўды зраблю табе прапанову). I што неўзабаве я з табой звяжуся. А расстацца нам трэба дзеля нас жа (твая ўсмешка не змяніла ні форму, ні шырыню, але як быццам згасла знутры).
Я гэта згадваю так падрабязна, бо перакананы, што пачула ты ўсё зусім не так. Адзін француз лічыў, што сэнсаўтварэннем у тэксце займаецца не аўтар, ролю якога ён наогул скасаваў, а той, хто ўспрымае тэкст. Успрымала ты мае словы інакш. Як-небудзь накшталт: «Воля, я хацеў зрабіць табе сур’ёзную прапанову. Абставіны складаюцца такім чынам, што нам трэба перастаць сустракацца і пачаць жыць як муж і жонка. Мы не будзем болып тэлефанаваць, не будзем пісаць, не будзем шукаць адно аднога з той прычыны, што будзем увесь час разам. Праз некалькі дзён мы з табой пойдзем выбіраць пярсцёнкі, а пакуль я мушу сказаць, што я
пажартаваў, усё хлусня, я ад цябе сыходжу і так трэба дзеля нас саміхжа».
Ты сядзела поруч з усмешкай, у якой выключылі асвятленне, і працягвала біць мяне па назе — з тым жа рытмам, як бывае, калі сэрца яшчэ б’ецца, а мозг памёр, — і вось цягліцы сэрца працягваюць скарачацца, але ўжо без намёку на нейкі сэнс. Зараз я разумею, што трэба было напісаць што-небудзь кароткае, што адначасова і абвяшчае канец, і пакідае надзею. Што-небудзь, што б ты магла перачытваць, пакуль я рэалізоўваю план. А зрэшты, якой ж скацінай яны мяне зрабілі, што я вось так спакойна разважаю пра тое, як менавіта трэба было цябе адштурхнуць ад сябе! Ці не было ператварэнне мяне ў нячулага вырадка часткай плану Баці, які ён паспяхова рэалізаваў? Ці не было наша развітанне развітаннем з маёй чалавечнасцю?
Ты працягвала ўсміхацца, хоць у вачах ужо налілося, перапоўнілася і пацякло — і трэба было сыходзіць, і я пацягнуўся, каб узяць тую статую, у якую ты ператварылася, пад крыло, адагрэць, шапнуць што-небудзь, — але зразумеў, што калі абдыму, болып не адпушчу, і мы застанёмся сядзець тут, пакуль не прыйдзе які-небудзь мужчына ў чорным з упартым тварам і не застрэліць нас абаіх. I я падняўся і навіс над табой, спрабуючы зірнуць у вочы і сказаць што-небудзь сваімі вачыма, але ты плакала — так немудрагеліста і так горка, на поўную сілу, пачырванеўшы, зморшчыўшыся грымасай пакрыўджанага немаўляці, і зараз было не да адценняў, суцяшаць цябе давялося б вельмі доўга, паслядоўна адмяняючы кожную са сказаных мной фраз, а права я на гэта не меў. Ты плакала так, як не мусіла б плакаць, бо я табе сказаў, што звяжуся з табой, бо мы расставаліся не па-сапраўднаму! Ці былі гэтыя слёзы праз тое, што ты мяне не зразумела да канца, не адчула невымоўнае? Ці наадварот — праз тое, што адчула такое, чаго я сам яшчэ не ведаў і не разумеў? Зразумела, што расстаёмся не на некалькі дзён, а назаўсёды, назаўжды?
Я пайшоў да стойкі, каб расплаціцца, і мулатка за прылаўкам з нянавісцю сказала, што мы за ўсё заплацілі, калі
замаўлялі каву (янабачылаўсю сцэну). I сапраўды, якжая забыў, сапраўды, я перадаваў ёй купюры, і яна ўсміхалася нам некалькі хвілін таму—такая пазітыўная пара, яна яго шчыпае за бок і просіць зрабіць прапанову... Я зрушыў сабой столікі, збіў крэсла, якое загарадзіла мне цябе, але перавярнуў яго і паставіў на месца, прыбраўшы гэтую перашкоду між намі, прыкмеціў вачыма выхад і ступіў за дзверы — бессэнсоўны, як будзільнік у бязважкасці. Азірнуўшыся, я пабачыў, як скаланае цябе ад рыданняў (ты сядзела каля акна), і ўсё лавіў твой погляд, але ты адвярнулася, схаваўшыся глыбокаў сябе, адкуль чалавек плача, калі яго моцна пакрыўдзілі. Я пайшоў прэч, падбадзёрваючы сябе, што мой план патрэбны менавіта для таго, каб мы маглі быць разам, і мы неўзабаве зноў абдымемся, і я папрашу прабачэння за кожную выплаканую табой слязіну. А насустрач ішлі цынічныя, напаўаголеныя, даўганогія свавольніцы, гатовыя амаль на ўсё за паездку ў ландо і келіх шампанскага з аздобленага чорным гранітам мінібара — і вось за тое, што я злучыў твае слёзы і іх ногі ў адных думках, варта было дзякаваць праклятаму старому.
Перамагаючы жаданне ўсё адкласці — любое маруджанне адцягвала момант нашага ўз’яднання, — я дастаў тэлефон і набраў нумар, з якога дасюль толькі атрымліваў даручэнні: «Нойдэ». Ішлі здзіўленыя маім нахабствам гудкі, ніхто не здымаў, нарэшце адказаў голас, відавочна маладзейшы і развязнейшы за Бацін:
—Алё!
— Вітанкі, — я змалпаваў яго манеру. — Мне патрэбны Баця.
—Хераця,—падумаўшы, адрэагавалатрубка.—Табешто, не казалі сюды не тэлефанаваць?
— Перадайце Бацю, што я выканаў просьбу. Мне трэба з ім сустрэцца.
—А нічога табе болып не трэба? — я пазнаў голас: той самы Сяргей з капой сена замест валасоў, «апостал Пётр», захавальнік ключоў. I гэта адпавядала маім мэтам. Праверка атрымалася.
— Слухай, ты... — я зрабіў паўзу. — Сябра, ты ведаеш, хто тэлефануе? Ці ты хочаш, каб Чупрыга растлумачыў? Кажу, мне з Бацем трэба сустрэцца.
— Баця сам вырашае, з кім сустракацца і калі, сябра, — абыякава адрэагавала трубка. — Калі спатрэбішся, ён цябе выкліча.
—Але перадай, што я шукаю сустрэчу.
— Чакай.
I я пайшоў чакаць у адзінае месца, якое мне магло дапамагчы, — у бібліятэку. Смешна, праўда? Маёй сілай былі веды, і вось, так, як герой амерыканскага баевіка перад апошняй і рашучай бойкай ідзе ў качалку і месіць кулакамі баксёрскую грушу, я адправіўся ў храм ведаў, «пампаваць» не цягліцы, а мегабайты ведаў з фаліянтаў. Уважлівы бібліятэкар ужо з назваў замоўленых кніг мусіўусё зразумець, але наўрад ці Баця пайшоў настолькі далёка, каб падазраваць пагрозутут, аменавітаўкнігахі была выбухоўка, якую я меў намер пад яго падкласці.
Я пачаў з самага агульнага. I варта рэкамендаваць усім падначаленым Бацю верным сабакам неадкладна змяшчаць пад назіранне чалавека, які замаўляе ў чытальнай зале наступныя кніжкі. Ды ўсе адразу, ды менавіта ў такой канфігурацыі:
Афінагенаў. Звяржэнне цара Луцыя Прыска (579 г. дан.э.).
Дандамаеў М. Палітычная гісторыя Ахеменідскай дзяржавы.
Гай Гракх. Урыўкі.
Гай Святоній. Жыццё 12 цэзараў.
АмфітэатраўА. Звер з бездані (Нерон)
Кузьмін Ю. Да гісторыі бунту Аляксандра, сына Кратэра.
Іваноў Ю. Змова Каціліны.
Васільеў А. Гісторыя Візантыйскай імперыі.
Пікуль В. Гістарычныя мініяцюры. Пра звяржэнне Бірона Мініхам.
Яроменка М. Дварцовыя перавароты ў Расіі ў XVIII стагоддзі.
Іваноў А. Кацярына II і Пётр III: гісторыя трагічнага канфлікту.
Шлях да трона: Гісторыя дварцовага перавароту 28 чэрвеня 1762 года.
Змова супраць Паўла I. Гісторыя ў асобах.
Поснікаў С. Расійскі Гамлет (Пра забойства Паўла I).
Олар А. Палітычная гісторыя Французскай рэвалюцыі.
Фюрэ Ф. Спасціжэнне Французскай рэвалюцыі.
Тарасаў А. Неабходнасць Рабесп’ера.
Суханаў Н. Запіскі пра рэвалюцыю. Кніга першая. Сакавіцкі пераварот 1917 года.
Салжаніцын А. Разважанні над лютаўскай рэвалюцыяй.
Блок А. Апошнія дні імператарскай улады.
Троцкі Л. Кастрычніцкая рэвалюцыя.
Логінаў В. Урокі Кастрычніка: погляд з XXI стагоддзя.
Вільегас С. Кароткая гісторыя рэвалюцыі ўЧылі (1973).
Боффа Д. Развал СССР (Раздзел XI — пра жнівеньскі путч).
Некаторым з кніг было паўтары тысячы гадоў, іх сучасныя вокладкі і белыя старонкі кантраставалі са змрочнай грунтоўнасцю стылю. Іншыя былі напісаныя летась, але апавядалі пра падзеі, для якіх не мелася зараз, у эпоху тэлебачання, адпаведнай мовы. I змоўшчыкі рэзалі Цэзара, тапілі Агрыпіну, душылі Паўла, урываліся ў Зімовы, a называлася ўсё гэта не «забойства», «разня», «здрада», a нафталінавымі нястрашнымі тэрмінамі, якія абазначаюць нафталінавыя, нястрашныя смерці: «знежыўленне», «унясенне ў праскрыпцыйны спіс», «учынак у інтарэсах некага». I, як у генеалогіі з Новага запавету («Абрагам спарадзіў Ісака, Ісак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў ягоных, Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Тамары, Фарэс спарадзіў Эсрома, Эсром спарадзіў Арама»), перада мной разгортвалася генеалогія ўлады, напісаная крывёю, і адпаведны яе фрагмент мог выглядаць, напрыклад, так: «Калігула зрынуў Ібера (37 г.), Клаўдзій зрынуў Калігулу (41 г.), Агрыпіна атруціла Клаўдзія і паставіла Нерона (54 г.), Гальба зрынуў Нерона (68 г.), Атон зрынуў Гальбу (69 г.), Вітэлій