• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    ведаў. Ты ж мне як сын! Табе не скажу, каму казаць? Чупрыгу? Дык у яго ўсе размовы пра новыя аўтаматычныя пісталеты.
    Зараз «ты» гучала меладычна, быццам, узвысіўшы мяне да множнага ліку, ён наблізіў мяне настолькі, што і я ўжо неўзабаве змагу звяртацца на «ты». Цікава, як да мяне зараз звернецца Чупрыга? I дзе ён? Гэтае пытанне мяне цікавіла не толькі ў кантэксце займеннікавых разважанняў.
    — Вы мяне выклікалі? Нешта хацелі мне сказаць?
    —He, я думаю, ты нешта хочаш сказаць.
    Тут я мусіў паведаміць, што яго даручэнне выкананае, пра што я ўжо перадаваў па тэлефоне, але ўжывую. Ды так, каб ён не адчуў падвоху. А з чаго б ён яго адчуў, калі нават ты прыняла наша расстанне за чыстую манету? Напярэдадні я думаў, як яму сказаць пра цябе. Я не хацеў пэцкаць свае вусны непаважлівымі словамі пра цябе, як не хацеў і пляміць сябе адкрытай хлуснёй — бо хлусню ён мог і адчуць. I я сказаў:
    — Я гатовы да вашых нявінніцаў.
    Ён падняў вочы і ўважліва паглядзеў на мяне. Пасля ўсміхнуўся, паказваючы, што ацаніўжарт.
    Я, дарэчы, чакаў новых бонусаў — за тое, што пазбавіўся самага галоўнага, цябе, але бонусы тут размяркоўваліся паводле нейкай сваёй шкалы. За акулярыка я не атрымаў нічога, затое, абліўшы Бацю мачой, быў павышаны адразу да прарэктара і адораны аўто коштам у палову выдаткаў на культуру бюджэту невялікай постсавецкай рэспублікі.
    —Я выканаў даручэнне і гатовы прасоўвацца далей, — удакладніўя наўсялякі выпадак.
    Стары кіўнуў вельмі ўрачыста.
    — У масонаў, дакладней, тых, хто сябе да такіх адносіць, мяркуючы, што масоны існуюць і ўвасабляюць нейкую старажытную магутную сілу, падчас прасоўвання на новы ўзровень ёсць такі рытуал. Чалавек павінен зрабіць тры крокі наперад, ступіць убок, налева, і толькі потым вярнуцца назад і прайсці астатнія крокі. Ведаеш, навошта яны гэта робяць?
    — Каб прапусціць цагліну, што, магчыма, ляціць у галаву? — я працягваўхахміць, але тут ён нават неўсміхнуўся.
    — He, каб паказаць, што толькі той, хто спатыкнуўся і вярнуўся назад на верную сцяжыну, разумее праўдзівы шлях, — ён памаўчаў. — Будзем лічыць, што тры твае спробы ўцёкаў ад нас былі крокам на сімвалічным шляху прысвячэння.
    Я павольна нахіліў галаву, як у «Зорных войнах», калі там абмяркоўваліся нудныя рэчы, што вялі да відовішчных баталіяўукосмасе, паказваючытак, што цаню разважлівасць і больш не буду даваць падставы мяне асуджаць, о мудры Ёда.
    — Вы пераведзяце мяне ў «прыгонныя»? — спытаў я, дэманструючы сваю дасведчанасць.
    — He, прабач, колькасць апосталаў абмежаваная. Да таго ж, калі ўсе захочуць быць апосталамі, не будзе каму выконваць ролю Понція Пілата.
    — Вы вырашылі зрабіць з мяне пракуратара? Мне даспадобы быць Цітам Лівіем.
    —Для ўсяго свой час, — ён спыніў мае роспыты жэстам далоні. — Дарога наверх у нас пачынаецца з таго, што табе прапануюцца дзве новыя магчымасці, якімі ты вольны карыстацца ці не — на тваё меркаванне.
    Я кіўнуў, паказваючы, што і пра гэта ведаю. Пасля некалі згаданага ключнікам-Сяргеем «кінжала» я штосьці чуў, пра штосьці распытаў, на нешта мне намякнулі — увогуле, не сказаць, каб я бачыў усю карціну, але мог здагадацца пра яе агульныя рысы з фрагментаў каляровай мазаікі, якія атрымалася скласці. Рызыкоўна, калі на гэткіх каляровых рэштках, раскіданых па сцяне як бы выпадкова (а можа і не!), грунтуецца ўвесь план. Калі б Баця заявіў, што «права кінжала», напрыклад, у тым, што мне падораць дагестанскі кінжал ручной працы, інкруставаны срэбрам і дыяментамі, які трэба захоўваць да прыёму ў вышэйшую лігу новага выбітнага джэнтльмена, давялося б мяняць план ад пачаткуіда канца.
    — «Права плюса» і «права кінжала», — сказаў я і ўсвядоміў, што лепш не паказваць такую абазнанасць, лепш,
    каб ён ведаў меней пра тое, колькі ведаю я. Хай думае, што я наогул нічога не ведаю, — так было б зручней за ўсё.
    — «Права плюса» заключаецца ў тым, што ты, Міхаіл, можаш парэкамендаваць нам аднаго свайго чалавека. Разгледзеўшы яго кандыдатуру, мы яго хутчэй за ўсё прымем да нас з усімі прывілеямі і адказнасцю.
    — I гэта можа быць чалавек любога розуму і полу? — удакладніўя.
    —Так, гэта можа быць чалавек любога розуму і полу.
    I тады я з крывой усмешкай назваў тваё імя. I Баця крыкнуў: «Зноўты засваё!»
    Але я ўчапіўся за словы «чалавек любога полу», і цябе прынялі тым жа вечарам, за гарбатай ты ела варэнне, запіваючы яго кіпнем са сподачка, і патрабавала самавар, а калі прынеслі самавар — бот на яго, а калі прынеслі бот — яловых шышак, а скончыла тым, што прапанавала Бацю згуляць у «дурня», і хто каго абгуляе, той і галоўны ў арганізацыі. Ты пасябравала з Ганнай, прычым пачаўшы з таго, што адцягала яе за валасы, але потым мы аб’ядналіся і разам разнеслі арганізацыю ўшчэнт.
    Але не, вядома, не такі быў план. Я магу дапусціць, што Баця пагадзіўся б запісаць цябе ў нашы шэрагі, але даў бы табе такое заданне, што ты б пракалола колы ў яго вазку, хоць, здаецца, гэта немагчыма. Ты ж прынцыповая, мая Воля, ты б не пачаладушыцькацянятаўдабрыніўсваёй душы толькі праз тое, што абставіны так склаліся і ўратавацца можна толькі ў каціным футры. Ці не таму ты і працавала афіцыянткай, што там, дзе я падпарадкаваўся зноў і зноў, ты казала «не», нават калі б табе пагражала турма на 15 гадоў? I ці не гэтая прыгажосць у табе іх злуе? Ці не таму яны прыбралі цябе, каб мне не было з кім супастаўляць сябе, усведамляючы, што я нашмат горшы, падлейшы, цынічнейшы?
    Я думаў, каго мне прапанаваць Бацю — хто, аказаўшыся ў арганізацыі, будзе слухацца найперш мяне, бо менавіта такі чалавек мне патрэбны. Хто, не задумаўшыся, будзе хлусіць, калі я папрашу, для каго маральным будзе тое, што
    назаву маральным я? I, вядома, я прыгадаў студэнта, які вібраваў ад жадання выслужыцца, які ледзь не выратаваў нас, прапанаваўшы лецішча, але, на жаль, «пантэон антычных багоў» быў спрытнейшы. I я сказаў:
    — Саша Чудакоў.
    Баця кіўнуў:
    — Чубакоў, ягонае прозвішча — Чубакоў. Сваіх людзей трэба ведаць, Міша. Я магу пералічыць імёны ўсіх членаў ЦК, з якімі даводзілася працаваць у палітбюро. I я збольшага памятаю і даты іх нараджэння. Людзі любяць, калі паказваеш, што яны важныя. Саша Чубакоў — добры выбар. Мы даўно за ім назіраем.
    — Скажыце, а хто рэкамендаваў у арганізацыю мяне? Бо мяне ж таксама нехта рэкамендаваў, скарыстаўшы «права плюсу»?
    —Гэта я табе не скажу, Міхаіл. Мы не гаворым пра такое, каб чалавек захоўваў адданасць усім нам, а не камусьці аднаму.
    Іншага я і не чакаў. Зрэшты, было ў мяне ўражанне, што прапанаваў мяне сам Баця, і не паводле «права плюса», а панад правамі, а як даведаўся пра мяне, сапраўды не скажа.
    — Я павінен яго прывесці да вас?—спытаў я пра Сашу.
    — He, мы самі звяжамся. Мы пакуль што проста будзем мець яго на ўвазе, я з ім асабіста сустракацца не буду. Чупрыга яго праінструктуе.
    Яшчэ адна дэманстрацыя таго, наколькі я важны для іх,—мяне ўкола сяброў запрашаў сам Баця.
    —А «права кінжал а»?
    — Бач ты, які крыважэрны, — пахваліў Баця і замоўк. Ён глядзеў на ваду пад нагамі, і я думаў, якая худая ў яго шыя, як проста было б падскочыць да яго і, закрыўшы далонню рот так, каб не пракусіў, другой рукой сціснуць у раёне кадыка—з усіх сіл, каб хруснула трахея, і сціскаць так, пакуль не перастане біць рукамі, а твар адвесці, каб не перапала дзядоўскімі кулачкамі, бо з ім гэта проста, ногі ж паралізаваныя, не варухне. I зрабіць гэта можна хутка-хутка, ён і завішчаць не паспее.
    Ці, дапусцім, падысці да яго і сказаць: «Баця, як я вам удзячны за тое, што вы зрабілі з мяне хлуслівага вырадка, які забівае людзей у сненнях! Я так удзячны, што адзіны чалавек у гэтым горадзе, здольны мяне загаіць, быў даведзены да слёз і адпраўлены прэч!» — але з іншым, вядома, тэкстам, сапраўды ўдзячным, і расхінуць абдымкі, выклікаючы на спатканне тую слінявую яго сутнасць, што лезе абдымацца, і абняць — моцна-моцна (у ім каля шасцідзесяці кілаграмаў), ды перанесці яго праз латуневыя поручні і выпусціць, каб ён бухнуўся ў ваду, і першым пачаць лямантаваць — а стары ж адразу пойдзе на дно. Пакуль прыбягуць, пакуль зразумеюць, што ратавальны круг не дапаможа, пакуль кінуцца ў ваду, пакуль адшукаюць цельца на дне—будзе позна. Сэрца ж старэнькае, бадай.
    Быў яшчэ варыянт са сталовым срэбрам, і я нават аўтаматычна ўзяў ножык, перапэцканы джэмам, і націснуў падушачкай вялікага пальца на пакрытае шчарбінамі лязо. Але нож быў тупым, не праткнуў бы нават скуру. Магчыма, калі з усіх сіл сунуць пад рэбры, ён увойдзе, але дзе гарантыі? А Баця сядзеў на паўабарота да мяне і думаў пра штосьці — высакародны профіль, пышная сівізна, што аблокамі навісае над высокім ілбом, і як ні круці, нават ён усё адно — Божае стварэнне. Але галоўнае, што палохала мяне, — не сам факт забойства, не тое, што перапэцканымі джэмам рукамі давядзецца абдымаць цябе, а ты адчуеш і прагоніш, не! Бянтэжыла няпэўнасць — бо прыбяжыць Чупрыга, не паверыць, прыстрэліць з гарачкі, паставіць свайго чалавека і вуаля. He, тут патрабаваўся паўнавартасны пераварот, так, каб прыдушэнне, калі спатрэбіцца, ці дэсертны нож у кадык былі завяршальнай рыскай, а не першым крокам.
    Паглыбіўшыся ў гэтыя роздумы, я пабачыў, што Баця скасіў вочы на мяне, і зрабілася востра цікава: як наогул такія думкі адбіваюцца на твары? I ці адбіваюцца ўвогуле? Ці можна зразумець, што я разважаю, як лепш разбіраць яго тушу? Калі не зразумець — адчуць?
    Зрэшты, ножык лепш пакласці — і я хутка кінуў на абрус лязо, якое секунду таму ўціскаў у палец. Баця адзначыў вачыма гэты жэст, паказваючы, што так, заўважыў, і сказаў:
    — I «права кінжала»: пераходзячы на больш высокіўзровень, ты можаш прыбраць любога чалавека, але толькі аднаго і толькі цяпер.
    —А чаму менавіта цяпер?
    — Бо мяркуецца, што цяпер, калі ты толькі пачаў выпростваць крылы, у цябе няма ворагаўунутры кола сяброў і ты не будзеш зводзіць рахункі. Наогул, гэтае права больш рытуальнае, ім звычайна не карыстаюцца.
    —Але скарыстацца я ўсё-ткі магу?
    — Вядома, можаш. Можаш, Міхаіл.
    — Ёсць якія-небудзь абмежаванні? — я напружыўся, рыхтуючыся пачуць што-небудзь непрыемнае для сваіх пл анаў.
    — Ну, ты не можаш прыбраць мяне. Астатнія — поўная воля дзеянняў. Гэта права было прыдуманае для таго, каб людзі, якія даўно знаходзяцца на Алімпе, не замануліся крыўдзіць пачаткоўцаў. Бо можа так стацца, што пачатковец скокне вышэй і будзе помсціць. Пасля таго як з’явілася «права кінжала», пачаткоўцаў у нас не крыўдзяць, адсюль рытуальны характар, напамін пра гэтую працэдуру. У нас гэты «кінжал» згадваюць, каб прыстрашыць адно аднаго: напрыклад, калі нехта з «прыгонных» па каву ісці не хоча для іншага. Я так разумею, кандыдатуры на «права кінжала» ў цябе не будзе?