Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Што гэта за крок? Я скажу табе! Воля, усе паспяховыя рэвалюцыі, усе перавароты і абрынанні рэжымаў заўсёды пачыналіся з таго, што натоўп браў пошту і тэлеграф. Памятаеш штурм тэлецэнтра, з якога пачаўся распад калоса, дзе прайшло наша з табой дзяцінства? Прычына, чаму бой быў менавіта за тэлецэнтр, была ў тым, бо ён і быў — «пошта і тэлеграф». Калі б Ленін захопліваў уладу сёння, ён бы штурмаваў найперш інтэрнэт і Астанкіна. Галоўнае і першае ў рэвалюцыі — пазбавіць суперніка каналаў камунікацыі. Няма сувязі — няма і ўлады. Улада сёння транслюецца па правадах і лётае па паветры. I так атрымалася, у выпадку з пантэонам «поштай і тэлеграфам» быў той, хто быў прадстаўлены ключнікам. Хітры дурань Сяргей.
Кавярня «Ільіч» пачыналася з аблому — усе, хто думаў атрымаць асалоду ад змрочнай савецкай экзотыкі, хутка разумелі, што ўстанова на Ленінскім праспекце прысвечаная зусім іншаму Ілычу, Іллю Ільічу Абломаву, што перадвызначала зусім іншую стылістыку. Тут вас сустрэне апрануты пад Ганчарова шынкар, каб праводзіць па мядзведжых шкурах у залу, дзе пад лубочнай карцінай «Запуск ракетаплана на Месяц» з ачмурэлым Юрам Гагарыным змяшчаліся масіўныя драўляныя столікі.
За адным з іх вострым ад страху тварам мяне чакаў Сяргей. Я сеў побач і замовіў гарэлку з чырвонай ікрой, хоць піць, вядома, не спяшаўся, і адразу перайшоўда справы:
— Як ты ставішся да—гэтага?—я надзьмуў вусны і зрабіў засяроджаны твар, пераймаючы выраз, з якім сядзеў за маніторамі Пётр Вікенцьевіч.
— Нармальна стаўлюся, — «ключнік» адразу ж перайшоў нашэпт.
— Што пра яго сказаць можаш?
— Ну, ён малайчына, выбудаваў такую сістэму, міма якой нават мыш праскочыць не магла. Татальны кантроль, татальнае назіранне. Усё — амаль з нуля і самастойна. Геній. Калі шчыра, калі паміж намі... — ён уважліва зазіраў мне ў вочы, спрабуючы зразумець, што я чакаю пачуць, і, відаць, спалохаўся ўласнай шчырасці, таму дадаў ужо іншым тонам:—Але ніхто з нас не дасканалы, бываюць ва ўсіх агрэхі, былі, напэўна, і ў яго, але я ж не быў дапушчаны да вынікаў яго працы, не мог назіраць.
—Дык вось, — я спыніў яго жэстам, паказваючы, што BaKaro ад яго толькі шчырасці, без агаворак. — Гэты твой геній ляжыць зараз на дне Масквы-ракі побач з прыстанню з прастрэленай галавой.
— Прастрэленай?—перапытаў ён.
—Прастрэленай. Над правым вокам уваходная адтуліна, авыходная...
Ён імгненна выпіў тое, што было ў чарачцы, і глядзеў на мяне так, быццам гэта магло неяк дапамагчы. Я хлусіў нават не яму — я хлусіў ягонаму страху. I ён дапамагаў, натхняў, падказваў новыя захады, трэба было толькі адчуваць яго ледзь прыкметны водар і сачыць за вачыма, прапаноўваючы новыя падрабязнасці: як абвязалі марляй і заклеілі скотчам, як прымацавалі ланцуг з грузам да ног, як, перакідваючы праз борт, збілі фарбу. Што мінакі бачылі гэта, але што нам можна зрабіць? I што цела танула павольна, бо вагі было недастаткова.
Я зрабіў глыток гарэлкі для большага эфекту. I закусіў ікрой, злізаўшы яе з лыжкі і расціснуўшы языком аб паднябенне. Я еў яе першы раз пасля таго, калі ты прынесла дадому канапкі з ёй. Але я не адчуваў салёны прысмак слёз, зараз ікра мела смак крыві. I адна ікрынка была старэчай крывёй Баці, іншая—Чупрыгі. Ікру, бадай, трэба і падаваць для вытанчанасці так — разагрэтай да тэмпературы ўскрытай вены.
— За што? — прыгнуўшыся, спытаў Сяргей. — На ім жа ўсё сачэнне!
— Бацю пераклініла. Я не ведаю падрабязнасцяў — хтосьці штосьці камусьці «зліў», падазрэнне падае найперш сам ведаеш на каго. Хто працуе з інфармацыяй. Вось ён і вырашыў вас «падчысціць».
— Нас?—захрыпеў ён.
—Так, сябар, — я вылучыў слова «сябар». — Наколькі я ведаю, ты будзеш наступны. Заўтра ці паслязаўтра табе дадуць даручэнне разабраць хвасты пасля Пятра Вікенцьевіча, а на наступны дзень чакай, прыйдзе Чупрыга, пакліча пакурыць на палубу, і, пакуль ты будзеш ісці перад ім па калідоры, усё для цябе нечакана перастане існаваць.
—А чаму ты пра гэта расказваеш? — Сяргей звузіў вочы. Ёнусё-такі падазроны, гад.
— Бо, Сяргей, пасля прыйдуць па мяне.
— Чаму па цябе?
— Бо гэта я зліў інфармацыю, за якую забілі Пецю Вікенцьевіча, — я вырашыў ад гэтага моманту называць яго «Пецем». Трэба было прыдумаць, што за інфармацыя, каб ён не мог праверыць, і я пайшоў па самым лёгкім шляху. — Тоесёе пра бізнес Філіпа. Здаўяго канкурэнтам.
—Анавоштаты... Вы... Навоштагэтабылорабіць?
— Усё проста, Сярожа. Бо мне патрэбныя грошы. Дакладней, былі патрэбныя. Каб падкупіць людзей і забіць Бацю.
Ён пляснуўпа стале і скрыпнуўкрэслам, адсоўваючыся:
—АБацю навошта?
— Усё проста, Сярожа. Бо старэнькі ён. Ходзіць пад сябе. У галаве каша. Вось скажы, ці мела сэнс знішчаць Пецю, калі ён ведаў што зліў інфармацыю я?
Я не хлусіў — у адной з частак гэтага сцвярджэння. Калі б я сапраўды нешта камусьці зліў, Пеця Вікенцьевіч сапраўды пра гэта б ведаў. Праўдападобнасць фразы зрабіла падобным да праўды і ўсё астатняе. У любым выпадку, Сяргей мне верыў.
—Атыдумаеш, зможашяго забіць?
— Ну, я не збіраюся яго забіваць. Я збіраюся яго адсунуць. Тады ён, што мёртвы, што жывы, замінаць не будзе. Я пай-
шоў па-банку, у мяне вельмі шмат грошай, і палова нашага кола сяброў — ужо мае таемныя агенты. Зараз, сябар, я прыйшоў з просьбай да цябе. Ты можаш адмовіць, але цябе тады заб’юць. Баця — у выпадку, калі ў мяне нічога не атрымаецца. Я — калі мой план спрацуе, бо ты адмовіўся мне дапамагчы, а значыць перайшоў на бок ворага. Як ты разумееш, зараз, нават калітыўсё распавядзеш старому, ён аддасць цябе Чупрыгу. Бо з яго падазронасцю лепш пазбавіцца ад цябе, чым на шляху ў дом састарэлых даведацца, што ты, Сярожа, вёў двайную гульню. Ці проста вагаўся і ў апошні момант вырашыў мне дапамагчы.
Я не быў упэўнены, што сапраўды дам Бацю дажыць да дома састарэлых. Але тут лепш было не палохаць залішняй жорсткасцю плана адпачатку. Затое я быў перакананы, што Сяргей будзе вагацца — такі ў яго характар. Ён і данесці на мяне можа — абы каб зрабіў ён гэта не зарана. А потым трэба будзе ад яго пазбавіцца — занадта ён слізкі. Старому, можа, з такімі і прыемна, але не мне.
— Калі дапаможаш, захаваю табе жыццё, захаваю статус і ўсе бонусы.
—Афігенныя ў мяне бонусы! — раптам раззлаваўся ён. — Сядзі цэлымі суткамі і паведамленні дасылай. He ўсім тут — ібабы,ітачкі.
— Значыць, будуць бонусы, Сяргей. Будуць бабы і будуць тачкі. У маіх сілах будзе штовечар забяспечваць цябе нявінніцай,—абяцаць можна было ўсё што заўгодна. Выконваць трэба толькі тыя абяцанні, якія даеш у прысутнасці сведкаў. Цынічна, так? He, мабыць, гэта занадта нават для мяне. Скажу так: выконваць трэба толькі тыя абяцанні, да выканання якіх цябе могуць прымусіць. Відаць, я пад уплывам Баці ператвараўся ў нейкага Макіявелі.
— Што табе патрэбна?—спытаў ён.
—Адказы на некалькі пытанняў і выкананне адной просьбы.
— Выглядае так, што я магу паспрабаваць дапамагчы.
I я падрыхтаваўся слухаць і запамінаць, бо мне мусілі адкрыцца таямніцы арганізацыі, якой не было.
— Колькі людзей у пантэоне?
—А ты не ведаеш? Ты... Вы ж кажаце, што палову падкупілі?
— Ну, гэта я фігуральна. Палову тых, хто нешта вырашае, — я зрабіў выгляд, быццам ведаю, хто і як тут нешта вырашае.
—Дакладную колькасць не ведае нават Баця. Ёсць розныя ступені ўдзелу, розныя ўзроўні далучанасці. Мне часам здаецца, што мы — усюды, што тут уся краіна — нашы сябры. Баця камандуе касцяком, але ёсць яшчэ «сябры сям’і», здаецца, так гэта называецца. Ёсць тыя, хто выконвае даручэнні тых, хто з’яўляецца нашымі сябрамі. Ланцужкі прасачыць не змаглі б нават дэтэктывы — усё зашыфравана! Вось Пётр Вікенцьевіч, вядома...
Я вылаяўся на сябе за тое, што адпусціў яго з карабля, папярэдне не дамовіўшыся на сустрэчу, дзе «апрацаваў» бы як след.
—Дык ты нічога не ведаеш пра колькасць?
—Ды ніхто дакладна не ведае, такая сістэма. Але, мне здаецца, я ведаю спіс актыўных фігурантаў «Пантэона» нават лепш, чым Баця. Я ж усімі кірую. У сэнсе, перадаю паведамленні, якія кажа перадаваць Баця. Я ж «захавальнік ключоў і пароляў», як ён мяне называе... Называў... — Сяргей не ведаў, наякой стадыі рэалізацыі мой план.
— I колькі такіх людзей?
— Слухай, а навошта табе гэта ведаць? — ну і моцныя ж у яго блокі, якія перадухіляюць выдачу каштоўнай інфармацыі.
—Добра, чорт з табой, не хочаш, не кажы.
—Тысяча ў Маскве толькі, — выдаў ён частку таго, што патрэбна.
— Якая структура ў арганізацыі? Як адбываецца кіраванне?
— Што ты як на допыце ў ФСБ? Якая «структура»? Няма ніякай структуры! I органаў няма! Я прымаю ад Баці тэкст даручэння і перадаю яго па каналах сувязі. Вось і ўсё кіраванне. Што каму перадаваць, вырашае Баця.
— Што за каналы, Сярожа? Ты выкарыстоўваеш толькі CMC?—тут мы дайшлі да самага галоўнага, і было б кепска, калі б ён заўпарціўся цяпер.
— CMC, электронная пошта, нават часам ICQ-паведамленні. 3 кожным па-рознаму. Камусьці тэлефаную і проста пачалавечы кажу: «схадзі туды», ёсць там парачка такіх дзядоў, тугіх на тэхнал огіі. Ну, яны і ідуць. Слухай, а табе абавязкова, каб я казаў пра свае прафесійныя таямніцы?
— Ці адзін ты трымаеш з усімі сувязь? Калі я атрымліваю CMC з нумара «Нойдэ», яго набіраеш ты?
Ён падумаў, ці казаць, і выціснуў:
— Ну я. Няма нікога больш. Чым менш людзей задзейнічана, тым надзейней. He з тэлефона, вядома, набіраю, ёсць праграма адмысловая, але гэта ўсё — дэталі, якія табе не трэба.
— He трэба, сапраўды, — пагадзіўся я. Па вялікім рахунку, усё, што патрабавалася, ён ужо сказаў. — Ты кажаш, структуры няма, органаў кіравання, — пытаў я ужо з упартасці, — але мне нядаўна Баця паведаміў, што перавядзе на больш высокіўзровень, значыць, ёсць структура?
— Ой, ну... — адмахнуўся ён. — Ну, ёсць тры ўзроўні. Першы ўзровень — «смяротныя», другі — «героі», трэці — «багі». Ты пакуль на другім. На трэцім я наогул нікога не ведаю, тамусе зашыфраваныя.
— «Героі» і «багі»?—я пакруціў галавой, усміхаючыся.
— Ніхто не ведае, хто гэтую лухту прыдумаў. Здаецца, HexTa да Баці... — ён не мог вызначыць пасаду Баці ў арганізацыі. — Іншы старшыня. Ён быў фанат антычнасці. Менавіта ад яго гэты «пантэон», «героі», «багі» і гэтак далей.
3 «гэтак далей» я зразумеў, што ёсць яшчэ праявы архаічнай міфалогіі, пра якія мне чуць не даводзілася.