Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
макараў у руцэ, я заўважыў, што ў ягоным левым вуху тырчыць навушнік з провадам ад шыі. Паставіўшы локці на зрэз браніраванага шкла, я стрэліў. Па вушах шарахнуў рэзкі гук. Я паўтарыўяшчэ раз і зноў. I апусціўрулю злёгкуўніз і пстрыкнуў яшчэ некалькі разоў. У сасну так і не трапіў.
— Ну, што я магу сказаць, баец! — Чупрыга, здаецца, не чакаў іншага варыянта: — зараджай другую абойму!
Ён ляпнуўдалонню пакнопцы бардачка, дзе захоўваліся скрыначкі са смерцю. Я раскрыў адну з іх і пачаў нашпігоўваць патроны ў абойму, працягваючы гэта рабіць, калі яны ўжо не лезлі, таму Чупрыга рагатнуў: «Поўная! Трэніруйся!» Я зноў пачаў расстрэльваць бедную сасну. Галінкі вакол яе ўздрыгвалі і павісалі. Дзіва, што не зачапіў якога-небудзь заблукалага грыбніка, бамжа ці хто там яшчэ насяляе лясочкі маскоўскіх ускраін. Нарэшце перадапошняя куля трапіла, і ўсё дрэва скаланулася. Зверху штосьці пасыпалася. Апошняя таксама трапіла ў цэль. Я зарадзіў нанава абойму і быў гатовы страляць яшчэ, але Чупрыга загадаў выйсці з машыны.
— Глядзі, колькі чаек, — паказаў ён на неба.—Давай, паспрабуй пацэліць у адну з іх.
Я ўскінуў пістал ет, страляючы зноў і зноў, але ўсё міма.
— Пісталет Макарава, — узяўся грунтоўна тлумачыць Чупрыга, адабраўшы ў мяне зброю, каб зарадзіць абойму, — яшчэ тая херня. Страляе, нібы сцыць. Кулі ляцяць у розныя бакі. Паводле дакументаў, прыцэльная далечыня ў яго — 50 метраў. Але па факце з дваццаці хрэн пацэліш. А тут яшчэ ствол зношаны, рэсурс амаль выйшаў. Ужо даруй, але гэта адзіны чысты варыянт, які атрымалася адшукаць для цябе. А справа ў цябе менавіта сёння, — ён падбадзёрвальна кіўнуў, пабачыўшыпанікуўмаіхвачах: — Во, глядзі.
Ускінуўшы пісталет, ён пачаў страляць так, нібы не цэліцца наагул. I шторазу пасля стрэлу мітуслівы росчырк у небе ўздрыгваў і, перакульваючыся, падаў уніз. Восем стрэлаў — восем збітых анёлаў. Hi кулі міма. Калі падысці да гэтых птушак, пабачыш спалоханае дагаранне жыцця ў вачах, крывавыя бурбалкі з дзюбы, вывернутае крыло, што лупіць па зямлі, не ў змозе трымацца за паветра. Чупрыга
пераможна павярнуўся да мяне, але не пабачыў чаканага захаплення. Хутка адвярнуўся, патлумачыўшы:
— Чаек наляцела... Яны на смецце ласыя. Прыгожыя птушкі, але Масква іх сапсавала. Жывуць па сметніках. Прасцей, вядома, чым рыбу лавіць. Памыйніцы, бляха. Аты б бачыў, як яны серуць! Я на флоце служыў, дык я табе скажу, калі адразу лафет не памыць, метал як кіслатой вылуплівае. Во як.
Ён ляпнуў дзвярыма, і я пайшоў за ім. Наверсе няспынна лёталі птушкі, месца тых занялі новыя — неба пустым не бывае. Чупрыга ў чорных скураных пальчатках шараваў пісталет анучкай, змочанай нейкай вадкасцю, яшчэ больш смярдзючай за ягоны адэкалон. На сваім сядзенні я пабачыўчорны плоскі пенал, накшталт зарадкі для ноўтбука, прыладжаны да звычайнага рэменя. Са скрыначкі тырчэла антэна і змяіўся провад з навушнікам.
— Надзявай давай, — загадаў ён. — Гэта для сувязі. Яна нам спатрэбіцца. I паспяшайся, у нас сем хвілін на зборы.
Перапыніўшыся, ён паднёс палец у пальчатцы да вуха і ўважліва нешта выслухаў. I пацвердзіў, што так, сем хвілін.
Я няўклюдна пераапранаўся, не ў змозе справіцца з кашуляй, пакуль Чупрыга рупліва даставаў патроны са скрынкі, праціраў кожны з іх і ўціскаў у прыёмнік, пасля чаго працёр і саму абойму, перш чым загнаць яе ў рукаяць. Паклаў пісталет побач, ужо не ў пінжак — баяўся, відаць, начапляць якіх-небудзь мікравалокнаў, якія ўсплывуць падчас экспертызы. Хаця, з іншага боку, якія экспертызы, калі ў іх суддзі і пракуроры запытваюць тое, што для іх напіша Філіп!
Мы паехалі, і Чупрыга толькі пасмейваўся, пакуль я намагаўся разабрацца з правадамі і заправіцца. Калі ў мяне ўсё нарэшце атрымалася, ён, не адпускаючы стырно і не збаўляючы хуткасць, трыма спрытнымі рухамі паўстаўляў усё, як трэба: скрынку на рэмені ссунуў, навушнік не ў правае, а ў левае вуха, мікрафон, які я прыняў за кліпсу, на каўнер кашулі.
— Ігар Мяцеліца. Ці чуў пра такога? — спытаў ён.
Я паціснуў плячыма. Слова «Мяцеліца» выклікалаўмяне нейкія асацыяцыі, але не са словам «Ігар». I ён патлумачыў:
— Ёсць такі. 3 гэтых, новых маладых. Вельмі хутка зрабіў кар’еру — за паўгода скокнуў ад простага рэпарцёра аддзела палітыкі ў растоўскай газеце да намесніка дырэктара федэральнага тэлеканала. Ну, ясна, што не без чараўніцтва, — ён шматзначна ўсміхнуўся.— У нас на тэлебачанне без чараўніцтва наагул рэдка трапляюць.
Чупрыга зрабіў жэст, парадзіруючы Бацю, які сядзіць у сваім вазку і цісне на кнопкі кіравання, каб я зразумеў, пра якое менавіта чараўніцтва вядзецца гаворка.
—Тры месяцы таму Ігар Мяцеліца атрымаў ад Баці заданне забяспечыць інфармацыйнае поле, каб чатыры нашыя кандыдаты трапілі ў Думу на гэтых выбарах. Усё паводле працэдуры, ён атрымаў CMC, я яму асабіста ўсё патлумачыў, — Чупрыга задумаўся, магчыма, ці не назваць мне імёны тых кандыдатаў. — Але Ігар Мяцеліца, замест таго каб выконваць даручэнні Баці, вырашыў пагуляць у Данка. Можа, памятаеш, у Горкага, «Старая Ізергіль»? — сама думка, што Чупрыга чытаўнешта, мне падавалася падазронай.
— Данка — гэта які сабе разарваў грудзі, бо хацеў асвятліць шлях людзям, якія некуды там за ім ішлі ў цемры? — абцякальна спытаў я, бо не быў упэўнены, ці чытаў тую ж, што і Чупрыга, «Старую Ізергіль».
— Карацей, гэты падкідак вырашыў праліць святло ісціны ў наш свет. I ў вечаровым эфіры нейкай там аналітычнай перадачы зрабіў высер пра «існаванне таемнай арганізацыі, на якой зводзяцца ўсе ніткі ўлады ў Маскве». Ну, і прозвішчаў назваў парачку. Дзякуй богу, сюжэт быў анонсам, ён меркаваў запусціць цэлы серыял пра тое, як Баця ўдзень кіруе светам, а ўначы п’е кроў хрысціянскіх немаўлятаў. А задача ў мудака, паўтаруся, была нашых людзей у парламент прасунуць. Ну, што тут казаць... 3 тэлебачання яго выперлі цягам некалькіх гадзін, але ён не спалохаўся. Цесна ягонаму сэрцу ў грудзях, разумееш? Хоча ён яго вырваць і асвятліць шлях.
Чупрыга памаўчаў.
— Увогуле, мы гэтага Мяцеліцу і адмяцелілі разок для прафілактыкі, папярэдзіўшы, маўляў, калі хочаш сыходзіць — сыходзь, але зяпу сваю не раскрывай. Але ён у газету ўладкаваўся, інтэрв’ю даваць пачаў. Болыпасць, вядома, думаюць, што ўсё гэта лажа. Аніводны суд, пакуль Баця жывы, ягоныя заявы і да разгляду не прыме. Але сітуацыя, пагадзіся, непрыемная. Трэба б яму дзеля навукі калі не сэрца, дык яйцы прыпячы.
Чупрыга перапыніўся і надоўга прыклаў далонь да навушніка. Выслухаўшы, крутануў стырном, змяняючы паласу, і рэзка паскорыўся. Я зразумеў, што размаўляць ужо нямакалі.
—Давай праверым сувязь, — прапанаваў ён.
На пенале трэба было толькі перасунуць рычажок — і вуха ажыло дыханнем Баці. Ён сказаў, што мікрафон мне не спатрэбіцца, бо я буду працаваць толькі на прыём. Мы ехалі па Бірулёве — мясцовасці, якая падаецца папросту ландшафтным увасабленнем музыкі The Prodigy. Вакол былі трубы ЦЭЦ, іржавыя заводы і рэзервуары — пейзаж, які прадугледжвае маштабную перастрэлку. Я чамусьці быў перакананы, што мне не давядзецца нават выходзіць з бяспечнай машыны. Чупрыга ж пабачыў, што стралок з мяне аніякі. I я быў перакананы, што Баця не зробіць мне нічога па-сапраўднаму дрэннага. Што ў яго планах мне адведзеная адмысловая, прыгожая і прыстойная роля. I нават з гэтымі развагамі я дрыжаў ад пачуцця, якое хацеў бы назваць узрушанасцю, але гэта быў страх. Занадта блізка ад мяне знаходзілася зараджаная зброя.
Я нічога не зразумеў, нават калі Чупрыга сцягнуў пальчаткі і працягнуў іх мне з — «Надзень!»—які прадубляваўся і ў навушніку. I я спытаў наўпрост, куды і навошта мы едзем, a ён толькі адмахнуўся: неўзабаве даведаешся.
Вуліцы вакол мелі напеўныя назвы: Ягадная, Прахалодная. Я даўно заўважыў, што чым больш паэтычную назву мае месца, куды трэба ехаць, тым больш аддаленае яно ад цэнтра. Захар’еўская будзе дакл адна ў межах Садовага. А на вуліцу Аленевую трэба дабірацца паўдня. Паэтычнасць зрабілася сутаргавым выратаваннем мегаполіса, метафа-
ры ўзнікаюць праз дэфіцыт намінатываў. Звярні ўвагу! Вось якія думкі пануюць у галаве, калі скорана чакаеш нейкай пэўнасці.
Дарога вывела да аднолькавых панэльных шматпавярховікаў Усходняга Бірулёва. Іх было так шмат, быццам лянівы дызайнер віртуальнай рэальнасці скапіяваў адзін дом і панаўстаўляў яго наўкола копіпастам: панэлька, побач закінутая пляцоўка, разабраная крама, школьны стадыён і кіёск. Здзек са свету, пра які я распавядаю сваім студэнтам, свету з вытанчанай архітэктурай, з будынкамі, кожны з якіх мае ўласны твар. Панэлькі кпяць з архітэктурных стыляў, смяюцца з Баўхаўса, канструктывізму і наогул з любога пробліску архітэктурнай думкі. Тут дамінуе адзіная ідэя — сабраць як мага болей салдат у чалавечыя мурашнікі, размеркаваць іх па ярусах і прыл адзіць які-небудзь уваход.
Мы ехалі туды, дзе нас не надта чакалі. Чупрыга прыглядаўся да надпісаў на будынках, яго падганяў голас у навушніку. Джып кідаўся з завулка ў завулак аднолькавай шырыні, з аднолькавымі крамамі, аздобленымі аднолькавай ружовай пліткай. Вакол аднаго з будынкаў мы зрабілі кола так, каб мае дзверцы былі насупраць пад’езда. Я спытаў, чаму, едучы на заданне, Чупрыга ўзяў нагэтулькі прыкметную машыну, і ён адказаў, што «дзяржаўны» выгляд спрашчае задачу.
Ён працягнуў мне чорную кепку і сказаў нацягнуць яе на лоб, каб схаваць вочы. Я спытаў: «Камера назірання?» Ён адказаў, што на ўсё Бірулёва ёсць адзіная камера назірання, і яна ўсталяваная каля бутэлькі Hennessy ў мясцовым гіпермаркеце (здаецца, гэта нейкі жарт з Comedy Club). I дадаў, што з мяне перхаць сыплецца, а гэта нядобра, бо «на месцы» нельга пакідаць ні валасы, ні перхаць, таму і патрэбная кепка. I сказаў, што абутак у мяне няправільны, але ўжо позна. Я крытычна аглядаў туфлі: здаецца, і абцас невялікі, іпадэшвадастатковамяккая.
Чупрыга казаў нейкія дзіўныя словы, нешта пра «выйдзеш з-за рага...», «адлегласць не болей за тры метры...», «...страляць, калі ён спінай». Я не разумеў, навошта ён гаворыць гэта мне, я не мусіў нікуды ісці, і пальчаткі з Ken-
кай мяне ні да чаго не абавязваюць. А ён паказваў на пісталет, загорнуты ў анучку, і падганяў: «Паспяшайся, ён на падыходзе! Тут скразны пад’езд, ён ідзе з іншага боку».