Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
У дзвярах паказалася Ганна з нейкай тэчкай і шапнула старому вельмі ціха, але я ўсё ж разабраў адно слова: «Філіп». Баця ўзяў тэчку і накіраваўся ў цёмны калідор.
— Прыемна пазнаёміцца, Віця.
— Я не Віця, я Міхаіл, — паправіў я.
— Чорт, даруй. Я тут проста паралельна спрабую вырашыць сёе-тое з нагоды ТСРІР-пратакола і нашых знешніх шлюзаў. Дык ты гэта, з прыгонных?
Я падумаў што мозг у яго працягвае іскрыць, і хацеў нагадаць, што прыгоннае права адмянілі ў 1861 годзе, але ён тут жа ляпнуў сябе па лбе, закрануўшы акуляры, якія не закрануць было немагчыма:
—Ах, так, ты, напэўна, не ведаеш! Усе мы: я, Чупрыга, Ганна... Класная, праўда? Але ты нават не заляцайся: мы яе не цікавім. Толькі нешта кшталту кар’еры... Дык вось, такія, як мы, — «прыгонныя». То-бок сядзім на зарплаце, абслугоўваючы... пантэон, — ён панізіўголас, каб Баця не пачуў. — Ты, гэта, яму не кажы, што я пантэонкаю, проста ў мяне так: ёсць тэрмін — ёсць тэма, няма тэрміна — няма і тэмы. Я абстрактна думаць не магу. Хоць за парушэнне лексічнай чысціні нават «кінжал» атрымаць можна, — я вырашыў абавязкова ўдакладніць потым, што такое «кінжал». — Вось уяві, забаранілі прамаўляць «кукіз», а ты тлумач чайніку, чаму ў яго з «дізаблед кукіз» палова кантэнту не пампуецца.
Я нічога не зразумеў, але кіўнуў.
— Увогуле, мы, хто тут, і ёсць пантэон. Усе астатнія пантэоняць кожны на сваім фрагу. У Дзярждуме, у Крамлі, гыгы, — яго ўсмешка састыла, як расплаўленая пластмаса на мацярынскай плаце: за маёй спінай быў Баця і чакаў, пакуль Сярога перастане выдаваць таямніцы.
—А зараз я цябе пазнаёмлю з Янам, — Баця накіраваўся направа, дзе быў яшчэ адзін уваход у вузкі калідор. Сярога з індыкатарам сістэмнай памылкі ў вачах застаўся стаяць на месцы. Відаць, працэсы падліку наступстваў заспетай правіны перагрузілі аператыўную памяць.
Баця спыніўся напрыканцы калідора і нягучна пастукаў.
— Тут, за дзвярыма, нашы вочы і вушы, — патлумачыў ён. — Заходзіць мы не будзем, я адчыню дзверы, каб ты пабачыў гэтага чалавека.
Баця пацягнуў на сябе дзверы, і праз нешырокую шчыліну я пабачыў мал енечкі, падобны да келлі, пакойчык, дзе за сталом сядзеў кучаравы мужчына, твар якога быў схаваны за трыма вялізнымі маніторамі з трох бакоў. Як толькі Баця прыадчыніў дзверы, ён адразу ж утаропіўся на нас. 3 павагай кіўнуў старому. А я адступіў на пару крокаў і працягваў
адступаць назад у калідор, вылупіўшы вочы. Бо чалавек, які кіўнуў Бацю з-за манітораў, быў не Янам, ён быў Пятром Вікенцьевічам. Тым самым кіроўцам Jaguar, праз якога і пачаўся мой шлях да кола сяброў. I тое, што ён быў сярод іх, сярод «прыгонных», азначала вельмі і вельмі многае. Гэта было як удар па сківіцы, як... Як...
— Я бачу, вы ўжо знаёмыя з Янам... — усміхнуўся Баця. — Яго сапраўднае імя Пётр Вікенцьевіч, як ты ведаеш. Так было трэба, Міхаіл, — дадаў ён. — Нам трэба было, каб ты да наспрыйшоў.
— Чаму вы мяне простане запрасілі?—узняўя брыво.
— Бо ва ўладу проста так не запрашаюць, Міхаіл. Пасля ўсёй гэтай гісторыі ў нас засталася толькі адна страта — «Ягуар».
— Як у показцы пра двух каўбояў, якія, паспрачаўшыся, елі дзярмо.
— Міхаіл, — мякка звярнуўся да мяне Баця. — Міхаіл. Толькі нешматлікія нашы сябры ведаюць пра маіх людзей, якія трымаюць меч, ключы і арла. Калі б я захацеў, ты ніколі ў жыцці болып не сустрэўся б з Пятром Вікенцьевічам, — ён кіўнуў на зачыненыя дзверы. — Я адмыслова прывёў цябе. Каб паміж намі не было таямніц і падману.
—Таямніц і падману? — паўтарыў я, закіпаючы.
—Так. I галоўнае. Каб паказаць, што ты не вінны грошай, думкі пра якія могуць спыняць жаданне сысці. Ты нам нічога не мусіш. I ніколі не быў.
Ёнзрабіўпаўзу.
— Я кажу гэта да таго, Міхаіл, што адцяпер ты вольны ў рашэнні, ці заставацца з намі. Я ўжо казаў, што цябе нішто не трымае. Але ты мог не пакідаць нас проста з пачуцця ўдзячнасці. Я забраўу цябе і яго. Ідзі, калі хочаш.
Я мог сысці, Воля! Ці памятаеш, як я прагнуў паслаць гэтага чалавека? Калі ласка! Вось ён сам прапаноўвае мне сысці і забыць пра даручэнні. Дык чаму я застаўся?
Бо на маёй лініі жыцця назаўжды адбіўся паклёп у судзе? Ці таму, што Андрэйка больш ніколі не пацісне мне руку? Альбо праз тое, што мне пачынаў падабацца кабінецік дэ-
кана, a The Prodigy ў Mercedes 350-GLK гучалі лепш за РазенбаўмаўВАЗ-2105?
Баця яшчэ раз сказаў, што я магу быць вольны. I зараз гэтае «вольны» азначала, што я магу вяртацца ў Маскву і чакаць новых даручэнняў, бо ён ужо бачыў, што я застаюся. Ён і не паказваў бы мне кучаравага Пятра, калі б не быў адпачатку перакананы, што я застануся.
Пад жалезабетонным небам я спыніўся на каменных прыступках дзядзінца, каб зірнуць угару ў спадзеве адшукаць вачыма таго Мудрага і Літасцівага, які жыве наверсе і да каго цягнуць свае званіцы і гэты, і ўсе саборы свету, але пабачыў толькі птушак, якія соўгаліся без мэты па шэрай коўдры нябёсаў, і самалёт, які, зрэшты, неўзабаве знік.
Глава дзявятая, у якой я страляю ў галаву чалавеку
Упакойчыку была чароўная цішыня, на донцы якой гулка брахаў сабака — быццам нехта вялікі і добры выпіў нагбом іншыя гукі, пакінуўшы толькі гэтую далёкую звягу. Бязважкая ты на маім плячы. Твае валасы казычуць скуру. Нашы ногі, перакручаныя ў вітую пару, і мы, падключаныя да глыбокага сну, з якога штосьці вымушае вырывацца. Ах, ну так, гук эсэмэскі. Якая файная ідэя — адключаць мабільнік на ноч! Шкада, што Баця не ўхваліў бы. Я аддзяліўся ад цябе, ды не да канца, яшчэ трымаючыся пяткамі за наш сон. Але тэкст паведамлення не пакідаў шанцаў: «Прымі Чупрыгу». Ну, добрай ранічкі. Якое чароўнае абуджэнне.
Я ўскочыў, баючыся, што ён ужо на нашай кухні альбо зараз вылезе папросту з-пад ложка. Але было ціха, дамафон маўчаў, толькі да сабачага брэху дадаўся новы гук — міліцэйская сірэна. He звыклая, натужліва-працяжная, а кароткая і нахабная. I вякнула яна з нашага двара проста пад вокнамі. Я выйшаў на балкон і пабачыў учарашні гіганцкі чорны джып з мігалкамі, які не толькі займаўувесь праезд, а яшчэ і двума коламі заехаў на бардзюр. За ім была чарга з машын, што намагаліся праціснуцца ў двор, каб сціпла пазаймаць свае месцы. Ім яўна нецярпелася. Дзядуля з «жыгуляняці» выйшаў і спрабаваў заяўляць пра свае правы — скробся пальчыкамі ў браніраванае шкло спецаўтамабіля і нават біў яго ботам па коле. Але калі ўключылася сірэна,
спалохаўся і імкліва адступіў у свой парослы памідорамі салон. Схаваўшыся, ён даваў сігналы тым, хто яго падпіраў ззаду, каб выпусцілі. Відаць, з перапуду з’едзе на лецішча і будзе там чакаць, пакуль «міліцыя» не перастане на яго злаваць, бо ў яго, відавочна, не пройдзены тэхагляд.
Чупрыга не выказваў ані намёку на тое, што збіраецца пакідаць бранявік,—проста сядзеў у машыне, уключыўшы сірэну. Разам з лаканічным паведамленнем з нумара Баці гэта азначала, што трэба неадкладна апранацца і бегчы ўніз. Калі я заскочыў у сал он, Чупрыга марудна павярнуўся да мяне і кіўнуў, але руку не працягнуў. У салоне смярдзела адэкалонам, пах якога быў адначасова і касметычны, і дэзынфекцыйны. Умее ж чалавек падабраць водар! Апрануты ён гэтым разам быў змрочна-вытанчана, адчувалася, я б сказаў, нават рука дызайнера. Чорны пінжак на двух гузіках, чорныя джынсы і светла-шэрая кашуля з атласнага шоўку—чалавек меншай камплекцыі выглядаў бы ў такой як стомны нарцыс, але ў дадзеным выпадку яна намякала на тонкую душэўную арганізацыю ўладальніка.
Чупрыга моўчкі крануўся і пачаў выязджаць, дабраўся да тупіка з іржавага савецкага аўтапрама, вылаяўся і, здаўшы назад, развярнуўся на дзіцячай пляцоўцы, практычна зраўняўшы яе з зямлёй, і паехаў наўпрост па двары, пакідаючы пасля сябе разоры, нібы ад танкавых гусеніц. Мы паехалі некуды на поўдзень. Каля каробкі перадач быў тэлефон урадавай сувязі — цікава, каго ахоўвае Чупрыга, калі не працуе апосталам Паўлам? I ці ахоўвае ўвогуле? Можа, гэты аўтамабіль ён атрымаў у якасці бонуса ад чалавека, які не ўваходзіць у кол а сяброў?
Ён доўга пазіраўнамяне, быццам спрабуючы ацаніць, наколькі я гатовы да місіі, якую ён збіраецца мне даручыць, — ці мо лепш адразу выкінуць мяне пад колы машын, што едуць следам?
Воля, чытаючы ўсё, пра што будзе напісана далей, калі ласка, май на ўвазе такі фактар, як раптоўнасць. Я не меў ані секунды на роздум ці асэнсаванне. На тое, падобна, і быў разлік. Бо калі б перад кожным такім заданнем я меў магчымасць сесці і падумаць, што менавіта ад мяне патрабуец-
ца... Калі б... Ага. Пакуль ты ў сне працягвала піць цішыню нашай кватэркі, Чупрыга вёз мяне ўнейкі маскоўскі Гарлем і ў пэўны момант палез рукой да ўнутранай кішэні пінжака і спытаў:
— Ці бачыўтакі?
Ён дастаў пісталет Макарава і працягнуў яго мне — увасобленая ў рэч смерць, абыякавы метал, нагрэты Чупрыгам пад пахай. Пабачыўшы, што я збянтэжыўся, Чупрыга спытаўзноў, якудзіцёнка:
— Ці бачыў?
Я паматаў гал авой, хоць кожны, чыё дзяцінства прайшло за DOOM, а юнацтва — за Half-life, неаднаразова трымаў TaKyra цацку ў намаляваных руках і страляў з яе па піксельных ворагах. Таму я ведаў, што верхняя клямка адцягваецца і блакуецца пасля апошняга стрэлу, што руку падчас стральбы падкідвае, што абойму трэба выцягваць пальцамі. Я пацягнуў на сябе клямку, і адтуль залацістай гарошынай выкаціўся патрон. Чупрыга скрывіўся: ну, давай, падбірай цяпер! I я доўга паляваў на бязважкі цыліндрык, які закаціўся пад сядзенне. Дацягнуўся, схапіў. Вярнуўшы баявы патрон у ствол, я асцярожна паспрабаваў аддаць пісталет. Але машына павярнула на пустынную вуліцу і спынілася каля шыльды «Смеццеспальвальны завод». Дзмуў вецер. Чупрыга апусціў шкло каля мяне і будзённа прамовіў: «Зараз страляць будзем». Ён паказаў на дрэва ў дзесяці метрах ад нас:
—Цэльсяўтую сасну.
Я ўзяў абедзвюма рукамі пісталет і ўжо амаль сумясціў прыцэльную планку з мушкай, але Чупрыга прыкрыкнуў:
— Ты руку на шкло пакладзі, а зброю з салона дастань, бо ўсю падлогу мне гільзамі закідаеш.
Я зноўку пачаў цэліцца, але Чупрыга вырашыў заняцца маімі вучэннямі болып сур’ёзна. Загадаў заткнуць пісталет за пояс, паказаў, як правільна даставаць зброю, як, дастаючы, адразу прывесці рулю ў прыцэльную плоскасць і вывесці яе на ўзровень позірку. Выглядаў ён пры гэтым як прафесійны забойца: хуткія, але плаўныя рухі, даведзеныя да аўтаматызму. Калі ён паказваў, як правільна трымаць