Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
—А хто ж тады ёсць? — вярнуўся я да пачатку. — Калі няма ні Бога, ні Вялікага Архітэктара?
—Ды нікога няма, Міхаіл. Ты ёсць, як суб’ект, якога разрываюць жаданні. I калі ты прамовіш гэта пытанне Раскольнікава, я табе адкажу проста: так, права маеш. 3 бабулькамі можаш рабіць усё, што хочаш: і сякерай, і пад колы. Калі навіны чытаеш, ты ў курсе, як у нас проста стала ў краіне з «пад колы», — крыва ўсміхнуўся ён. — Галоўнае — мігалкі. Ну а мы, як ты разумееш, вельмі багата для сваіх сяброў зрабіць можам. Таму давай па-простаму. Мараль састарэла яшчэ падчас Канта, а вера ў Бога пасля Ніцшэ канчаткова вырадзілася ў рэлігію, то-бок уладу. Мігалку мы табе пакуль не дамо, але ў бядзе дапаможам. Так і жыві. Хочаш — збівай на машыне бабуль. Хочаш — пераводзь іх праз вуліцу. Што правільна — вырашаць толькі табе. Філасофія не дапаможа. Яна сышла ў сферы, далёкія ад галоўныхпытанняў.
Я ўважліва глядзеў на яго. Мне вельмі хацелася запярэчыць, але я баяўся, што мае аргументы пададуцца дзіцячымі. Як спроба спыніць джып полем дзьмухаўцоў.
— Ван Гог, калі быў святаром, перагледзеў дзесяць запаветаў, ці ведаеце?—асцярожна згадаўя прыклад з уласнага культурнага пласта. — Ён рэдуцыраваў іх да аднаго: не рабі зло.
Баця кіўнуў. I, падумаўшы, скончыў за мяне:
— Калі б ён кіраваўся гэтым запаветам для сябе, насіў бы расу. Але ён пачаў прапаведаваць. Гэта значыць, палез у справы рэлігіі. То-бок — папёр супраць улады. Таму і перакваліфікаваўся ў мастака.
— Калі я магу сам вызначаць, як мне быць, — перайшоў я да асноўнага пярэчання такой маралі, а дакладней, яе адсутнасці,—калі я маю права спакойна забіваць бабуль, а вы пасля адмажаце, дык якога хрэна, — я зрабіў паўзу,—якога хрэна вы прымусілі мяне хлусіць у судзе?
Ён памаўчаў, не толькі счытваючы з майго твару прыкметы таго, што я не ў сабе, але і даючы мне час зразумець, што ёнробіць гэта.
— Я прымусіў цябе хлусіць у судзе, Міхаіл, бо гэта было патрэбна для цябе. Для мяне. Для Чупрыгі. Для нашага таварыства ўзаемадапамогі. Я згодны з гэтым запаветам, маўляў, не рабі зла. Але з адной умовай: калі сітуацыя дазваляе. Для існавання ў гэтым свеце неабходныя грошы. Сёння для большасці людзей справы ідуць так: чым болей грошай, тым болей існуеш. Але ў гэтага... Абвінавачанага, — ён падняўвочы намяне, — было іхзашмат. Воляй выпадку. Бо ўяго не больш правоў на багацці Расіі, чым у цябе, Міша. Проста ён быў бліжэйшы да іх у патрэбны момант. Хітрэйшы. I мы палічылі, што гэтыя грошы мусяць належаць нам. Калі б ён меў магчымасць, ён бы зрабіў зло нам. Яго трагедыя ў тым, што мы магутнейшыя. Мы маглі сцерці яго на муку, а ён так і не разумеў бы, хто з ім ваюе. Я мог яго знішчыць фізічна, але прыняўрашэнне толькі спустошыць і пасадзіць.
—Але... —пачаўя.
—Апошні мой аргумент, і мы закрыем гэтую тэму, — падняў ён руку, загадваючы мне замаўчаць. —Апошні. Гэты аб-
вінавачаны меў дваццаць мільярдаў даляраў. Зараз гэтымі грашыма кіруем мы. У вольны час паспрабуй усвядоміць, колькі гэта—дваццаць мільярдаў.
Я маўчаў і глядзеў на яго. Я думаў спытаць, чаму абралі ў якасці выканаўцы менавіта мяне, але ж задавальняла мяне ўласная версія пра прыстойнасць і яе выпрабаванне. I я прамаўчаў, а ён паглядзеў па баках і прапанаваў:
—А давай я табе правяду экскурсію, — стары паварушыў рукамі, і плед саслізнуў на падлогу. Пад пледам быў інвалідны вазок.
—Ашто з вамі... — пачаўбыло я, але абсекся. Вядома, дагэтуль — і ў рэстаране, і раней, па тэлевізары — я бачыў яго толькі седзячы.
Баця ліха развярнуўся і сказаў, не паварочваючы галаву:
— Інсульт. Сем год таму. Я не люблю, калі мяне бачаць у вазку. Сваю слабасць можна паказваць толькі тым, каму сапраўды давяраеш. У мяне такіх мала.
Аднекуль выпырхнула Ганна. Пінжак, строгая офісная міні-спадніца, пунсовая, як рабіна на снезе, памада. He вітаючыся, яна ўзяла з падлогі плед і знікла ў левым нефе. Я адзначыў што, відаць, каб не раздражняць старога цоканнем абцасаў яна былаўпростыхтуфлях з мяккай падэшвай. Ганна. 0, Ганна. Халодная, нібы ртутная кропля асадкі Parker ва ўнутранай кішэні. «Што мне зрабіць, каб яна падарыла мне хоць адзін пагляд?» — думаў я, не разумеючы тады, Воля, што мне не патрэбныя яе пагляды. Часам мы, мужчыны, папросту самцы без мозгу, і Ганна апраналася так, каб гэтая бязмозгласць буяла ў кожным, хто яе бачыць.
Баця тым часам спыніў вазок каля выявы трох постацяў, напісаныхяк быццам папросту патынкоўцы, бо і выглядалі яны больш пяшчотна і загадкава, чым пазнейшы барочны роспіс. Тры сілуэты, злёгку нахіленыя. Дзе, мяркуючы па ўсім, быўнябачны праз непрыбраную тынкоўку Збаўца:
Мужчына з мячом.
Мужчына з арлом.
Мужчына з ключамі.
Іх твары выказвалі сум і пакору.
Фрэска была выкананая ў класічнай традыцыі і ў сваім архаічным харастве падавалася больш містычнай за позні роспіс «пад французаў», які ўлічваўусе законы перспектывы. Магчыма, менавіта праз аскетычнасць, што дысануе з барока, яе і схавалі стагоддзем пазней. Баця даў некалькі секунд палюбавацца і пачаў гаварыць:
— На момант свайго зараджэння хрысціянства было сектай, — нягледзячы на тое, што ў вазку ён знаходзіўся ніжэй, мяне не пакідала адчуванне, што гэта я гляджу на яго знізу ўверх. Сустракаюцца ж людзі, якія ўмеюць стварыць такое ўражанне. — Мэтай усходняга хрысціянства было афармл енне на рэлігійным узроўні аўтаноміі Візантыі, якой цесна было побач з Рымам. Зрэшты, прапусцім гісторыю. Тваёй эрудыцыі хопіць, каб самастойна адчуць патрэбныя паралелі. Хрысціянаў пераследавалі праз тое, што яны змагаліся за ўладу. Адбывалася адна з першых буйных рэвалюцый. Паводле ўплыву на культуру яна ў разы пераўзыходзіла Французскую буржуазную, што адбудзецца нашмат пазней. Праз гэта быў пераслед хрысціянаў, а не праз догматы веры: там, дзе ёсць улада, заўсёды будзе і барацьба за яе.
Ён зрабіў паўзу, даючы магчымасць усвядоміць пачутае, і працягнуў, вельмі нечакана:
— Каб стварыць тэрарыстычную групу, гурток рэвалюцыянераў, любую арганізацыю, якая змагаецца за ўладу, трэба тры чалавекі. Апостал Павел, — ён паказаў на постаць з мячом. —Апостал Пётр, — ён паказаў на постаць з ключамі. — I Апостал Ян, — ён тыцнуў у апошняга евангеліста, на плячы якога сядзеў арол. Пасля гэтага рэзка развярнуўся на месцы і стаў да мяне тварам. —Чалавек з мячом адказвае за тваю бяспеку...
—Але ж Паўла малявалі з мячом не праз гэта! Меч сімвалізуе заўзятае служэнне справе веры! — запярэчыў я на спробу падпарадкаваць хрысціянства воўчым законам Баці.
— Ну, сёння дбайнае служэнне справе веры сімвалізуе аўтамат Калашнікава, у чацвёртым стагоддзі нашай эры, калі фармаваўся канон, сімвалізаваў меч. Сутнасць «заўзятага служэння справе веры» ад гэтага не мяняецца.
Шторазу, калі я пярэчыў яму, у яго ўзнікаў такі іранічны тон, нібы Чапаеў размаўляе з Пецькам. I мяне здзіўляла мая ўпартасць: замест пакоры, выяўленай на фрэсках, ува мне нараджаўся пратэст, які не заўсёды, зрэшты, я мог вытлумачыць. I Баця, падобна, гэтаведаў.
— Чалавек з ключамі, святы Пётр, валодае доступам, інфармацыяй, паролямі, ці «камунікацыяй», як зараз бы гэта назвалі, — і, пакуль я збіраўся запярэчыць, што ключы ў руках Пятра — гэта ключы ад раю, а не ад паштовых скрынак іншых апосталаў, ён працягнуў: — Апошні, святы Ян, адказвае за назіранне. Арол на яго плячы сімвалізуе Ўсёвідушчае вока. Ён — твае вочы і вушы.
I зноў паўза, але недастаткова доўгая, каб я мог уставіць свае тры капейкі.
— Калі ў цябе няма такіх людзей, адбяры іх у ворагаў. Апостал Павел, перш чым узяцца за меч гэтага «заўзятага служэння», быўганіцелемхрысціянаў. Гэтымжамячом, які трымае ў руках, ён адсек не адну, як ты разумееш, галаву. Але нічога, прыручылі.
Я ўжо не хацеў спрачацца пра хрысціянства і думаў пра іншае: да чаго ён гэта распавядае? Ці ён вырашыў, што я мушу сабраць перадавы тэрарыстычны атрад і павесці заўзятых служак веры ў Бацю на вайну? Але паварот быў іншы:
— 3 Чупрыгам ты ўжо знаёмы. Я не буду распавядаць, ганіцелем каго ён быў да таго, як я яго прыручыў і звярнуў ягоны меч на сваю ахову. Зараз я пазнаёмлю цябе з астатнімі.
Ён зноў ліха развярнуўся і накіраваўся за алтар, даўвахода ў апсіду. Я ішоў за ім, нібы на рэлігійнай працэсіі, і думаў, якую ролю, цікава, выконвае побач з ім Ганна (даруй, Воля). Анёла, які стаяў за спінай святога Матфея, натхняючы на пісанне Евангелля? Або Марыі Магдаліны? Баця ж на вазку, але хто ведае, ад якога ўзроўню цела пачынаецца ягоны параліч.
Дзверы, праз якія Баця праехаў, не збаўляючы хуткасць, а мяне вымусілі нахіліцца, вялі ў пакручасты калідор, напрыканцы якога быў тупік, асветлены электрычнасцю. Адзінае вертыкальнае акно ў апсідзе было замураванае,
на сцяне на ўзроўні галавы былі падазроныя адтуліны. He хацелася нават думаць, што тут адбывалася, калі будынак служыў турмой.
Пад адтулінамі былі два лёгкія складныя столікі з аднолькавымі ноўтбукамі. За першым сядзела Марыя Магдаліна, гуляючы ў Zuma, яна ўскочыла, як толькі Баця з’явіўся ў пакоі. За другім быў мужчына, магчыма мой аднагодка, ён быў у акулярах, якія маюць батанікі з фільмаў. Такія акуляры выпускалі годзе ў 1989 на якім-небудзь ваенным заводзе, дзе рабілі аптычныя прыцэлы, яны былі квадратныя, з празрыстай плексігласавай аправай, з якой тырчэлі вінцікі. Над акулярамі — выбух саламяных валасоў, быццам у галаве ад празмернасці колькасці інфармацыі нешта бабахнула, але не вынесла глузды, а паплавілася і засталося ў такім стане. Ён не праявіў аніякага інтарэсу да нас. Мы былі ўсяго толькі людзі — сапраўднае жыццё для яго было ўманіторы.
— Гэта наш Пётра. Чалавек з ключамі, — прадставіў яго Баця. Пётра працягваў глядзець у манітор. — Наогул клічуць яго Сярога. Сяргей?
Мяркуючы па ўсім, адчуўшы нейкія вібрацыі з рэчаіснасці, Сярога зрабіў адзіны рух—правёў рукой па галаве.
— Сяргей! — зноў паклікаў Баця і пад’ехаў бліжэй, разумеючы, што, пакуль не апынецца ў полі зроку, яго не заўважаць.—Сяргей?—іпахістаўкрышкуманітора. «Алостал» ускочыў з-за камп’ютара з выглядам «Ой, хто тут?» Дзікавата агледзеўшыся, ён з павагай кіўнуў Бацю, падышоў да мяне і сказаў: «О, прывітанне, Лёнька!», працягнуўшы руку.
— Гэта не Лёнька, — паправіў яго Баця, не здзіўлены паводзінамі «ключніка». — Гэта Міхаіл.