Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Мне было напраўду страшна ісці ў аўдыторыю, што нагадвала рымскі Калізей. Мне здавалася, што студэнты пакажуць вялікімі пальцамі ўніз і выпусцяць дзікіх звяроў. Думалася, што мяне разарвуць ільвы і пантэры пытанняў «А ці не вы (ці не львы) былі ўчора ў судзе?» I я збег у свой невялічкі кабінецік, запарыў зялёную гарбату і назіраў праз акно, як некалькі студэнтаў ва ўнутраным дворыку гуляюць у Counter-Strike (тэрарысты перамагалі) на сваіх ноўтбуках. Я спазняўся на лекцыю на пяць, на сем, на дзевяць хвілін — у спадзеве, што аўдыторыя, не дачакаўшыся мяне, разыдзецца.
Але жыццё — гэта калі ты не можаш патураць нават самым простым сваім жаданням. На адзінаццатай хвіліне я
ўжо быў на трыбуне, спазніўшыся бадай упершыню ў жыцці. I адчытаў паўтары гадзіны пра семіятычную крытыку трыяды Вітрувія, і мне давялося-такі згадаць аўтара «Так. Так. He. Так» Лотмана. Натуральна, не адрываючы вачэй ад стала.
— Ці маюцца пытанні? — спытаў я напрыканцы ў свайго ноўтбука. Пытанняў не было. He падымаючы вочы, я склаў ноўтбук, паклаў ведамасць у тэчку, а яе паклаў у сумку. Там, дзе сканчваецца стол, заўважыў край пінжака. Перада мной быў Саша Чубакоў.
— Што вам, Аляксандр? — суха спытаў я. Ён, пераканаўшыся, што ў аўдыторыі анікога няма, пачаў прамову.
— Я захапляюся вамі, Міхаіл Аляксеевіч! Проста зачараваны! Я бачыўвасучора патэлевізары! Вы такі малайчына!
Я шукаў сарказм на ягоным твары, але ён ззяў шчырым, на мяжы з ідыятызмам, запалам. Яго трэсла нейкай незразумелай мне эмоцыяй. Я ўважліва агледзеў яго і зразумеў, што ён апрануты ў цёмна-сіні пінжак, блакітную кашулю і гальштук майго фірмовага барвовага колеру. Нават вузел быў гэтак жа рассунуты па баках пляскатым трыкутнікам.
Я здзіўлена паціснуў плячыма. Я шчыра не ведаў, як на гэтарэагаваць.
— Міхаіл Аляксеевіч! Калі вам што-небудзь трэба будзе! Я заўжды! I хлапцоў збяру! — пачалася новая порцыя дзіўнага эмацыйнага гону, што ставіў мяне ў тупік. — Вы такі малады, а ўжо дэкан! Да сарака будзеце акадэмікам!
Я ажно пачырванеў. Трэба нешта адказваць. Ён глядзеў на мяне ва ўсе вочы, такі ўвесь спраўны і амбіцыйны.
— Саша, — мне падумалася, што я такім, як ён, ніколі не быў. I ён капіюе не мяне, а нейкае ўласнае, больш паспяховае і больш подлае, прачытанне мяне. — Саша. Я ўсё зразумеў. I ўсё ацаніў. Праўда. Дзякуй за добрыя словы.
Я накіраваўся да выхаду, а яго накрыла новай хваляй:
— Памятайце пра тое, што я сказаў. Я заўжды вам дапамагу. Калі ёсць нейкія даручэнні — перадаць нешта, з’ездзіць кудысьці,—я гатовы.
Мяне ўшчыкнула падазрэнне, ці не звязаная гэтая адданасць з нечым большым за падлеткавы ідыятызм. Нейк
празмерна ён намагаўся ўцерціся ў давер да мяне, гэты Саша. Але чалавек — істота слабая. Чалавеку прыемна, калі яму кажуць ухвальныя словы. Я расслабіўся. Ён жа не прапаноўваў хабар — толькі дапамогу. Я фамільярна паляпаў Сашу па плячы (усплёск захаплення ў вачах) і прамовіў ужо з іншай інтанацыяй:
— Буду мець на ўвазе. Калі займею нейкія даручэнні, паведамлю,—і кіўнуў, паказваючы, што гутарка скончаная.
Я пакідаў аўдыторыю ўжо з нейкай упэўненасцю ў сабе. Я лёгка пабег па лесвіцы, арганізаванай вакол панадворка нашага МЯЎ, і пабачыў Андрэйку-Фенамена, які выплыў насустрач — «не мужчына, а воблака ў штанах»! На душы імгненна зрабілася неймаверна светла — такі ўжо гэта мой чалавек, з ягонымі дапатопнымі показкамі, лысінай, пузам і бародкай! Нагэтулькі прыемна было яго сустрэць, што ўпершыню пасля суда я шчыра заўсміхаўся і, ззяючы душой, працягнуўрукуіраўнуўнаўвесь корпус:
— Здароў, Андрэйка!
Андрэй, мой сябра Андрэйка-фенаменолаг, добры мой Андрэй, адступіў на крок і схаваў далоні за спіну. Ён не прамовіў ані слова, але пра ўсё сказалі яго вочы, у якія я, забыўшыся, што мне не варта больш глядзець у вочы людзям, зазірнуў. I пашкадаваў.
Сцэна працягвалася хіба секунду — замала, каб перайсці ў скандал. Але людзі побач паспелі заўважыць і моўчкі прайсці міма. Я кіўнуў, гледзячы ўжо скрозь празрыстага Андрэя, былога прыяцеля, які больш не пацісне мне руку. Пайшоў да ліфта і прыехаў у «Барт», дзе замовіў каву і, падумаўшы, пяцьдзясят — а, не, семдзесят пяць, а, не, усё-такі сотачку—каньяку. Сеўда акна.
Праз хвіліну з’явіўся Андрэй — ён, выявілася, таксама ішоў сюды. Замовіў гарбату і адвярнуўся ад мяне. Горыч кавы, слодыч каньяку, зман алкагольнага аптымізму. Калі што—у мяне ёсць каньяк і кава. Ёсць расколіны на асфальце. Ёсць акно з відам на Новы Арбат. Усё будзе добра.
Пілікнуў тэлефон. Паведамленне ад «Нойдэ» было нязвыкла доўгім: «Спускаешся. Едзеш на МКАД. Адтуль на
Варшаўскую шашу. Па ёй — на Падольск. Заязджаеш у Падольск. Праязджаеш мост, паварочваеш на Дубровіцу. Едзеш, абмінаеш сядзібу, едзеш далей, за пагорак. Там сустрэнуць». Каньякраспушчаўсяўкрыві, залагоджваючы вострыя куты рэчаіснасці.
Mercedes GLK стаяў у падземным гаражы самотна—калі Сорас планаваўгэты будынак, відаць, не ўлічыў, што расійская прафесура будзе не надта забяспечаная асабістым транспартам. Крык сігналізацыі, пах скуры салона з лёгкім адценнем парфумы, ключ у замку запальвання...
Калі сядаеш п’яным за стырно, галоўнае — правільна абраць музыку. The Queen і Placebo — занадта драматычна для раптоўнай і бессэнсоўнай смерці. Propellerheads, Benny Benassi, Fatboy Slim — ужо хоць нешта. Але вось і тое, што трэба: The Prodigy. Пад іх дзікую тарантэлу «Invaders must die» я імчаў, не ўключыўшы фары і не прышпіліўшыся. Ці ё сэнс прышпільвацца, калі сядаеш п’яным за стырно? Вылецеў на другую паласу, забыўшыся зірнуць налева—міма, ледзь не сутыкнуўшыся з кімсьці наперадзе, каб аб’ехаць мяне, праімчаў «жыгуль». Іх праблемы! Праглынуўшы сліну, зрабіў музыку гучней. Вось так не страшна. Даў па газах. I паварочваў праз падвойныя, залятаючы на масты, і сігналіў, і хрыпла мацюкаўся, і рагатаў, калі нехта з марудлівых казурак ляцеў зусім побач. Ужо на кальцавой уключыў трэк «Smack my bitch up» — шурпатая мянташка дарогі і электроннай музыкі вяла да нязведанага. Магчыма, да чарговай подласці. Але ўжо ўсё адно.
Было самае распаўсюджанае тут надвор’е — шэрыя нізкія хмары, якія дробна імжэлі. Хмары, што нагадваюць хрушчоўскія забудовы. Хмары, якія аддзяляюць цябе ад блакіту неба выклятай берлінскай сцяной. Ані шчылінкі, ані акенца ў ёй. Уздоўж небакраю — кулямётныя вышкі заводскіх труб падтрымліваюць бетон неба. Таталітарная прыгажосць, музыка для гістэрыкаў ды ідыётаў, якая закіпае ў крыві небяспечным рэчывам.
Я адчуваў, як вены, артэрыі і капіляры паступова, сантыметр за сантыметрам, вызваляюцца ад усяго, з чым я сядаў
у машыну. Ад крыўдаў ад сяброўскай здрады, ад шкадавання, ад траўмаванай чалавечнасці, ад раскаяння. 0, гэтая музыка, спалучаная з жалезабетонам неба і напаўразбуранымі заводамі! Mae артэрыі і капіляры, мае сэрца, лёгкія і страўнік набрынялі злосцю. Яна лілася ў мяне наўпрост з музыкі, і я паказваў сярэдні палец усім, хто ехаў побач.
Ідзі ты ў дупу, Андрэйка, разам са сваёй прынцыповасцю! Са сваёй схаванай за спіну рукой! Пайшоў ты на хрэн, акулярык! Бо калі нехта трапіў за краты, значыць, ён перайшоў дарогу некаму вельмі сур’ёзнаму, і трэба было думаць, бляха, а не перці напрасткі, бліскаючы фарамі, як гэты, бляха, Lexus за спінай!
The Prodigy — найлепшая музыка для злых дэманаў, для забойцаў, для паклёпнікаў, для тых, каму трэба замяніць крыўду на злосць!
I яшчэ паднаціснем — каб 160! Хмары спалохана хаваюцца за верх лабавога. Сотка каньяку — тое, што трэба для хуткай язды! Ну, уцямешуся я ў якога-небудзь мудака, што будзе разварочвацца з паласы разгону, ну, саб’ю якуюнебудзь бабулю, школьніка або мянта—і пофіг! У мяне ёсць «Так. Так. He. Так», а гэта значыць, што адмажуць, запішуць у тую ж службу з трох літар і патлумачаць усім, што я ехаў паводле службовай неабходнасці! Я хоць зараз магу гэтую фарбаваную дурніцу на «жуку» выпхнуць на абочыну, проста так, па прыколе, і нічога мне ніхто не зробіць! Пайшла!
Удупу!
Трэ даведацца ў Баці, колькі яшчэ лохаў-акулярыкаў трэба «закрыць», каб мне нарулілі мігалачку на дах машыны. Каб уключыў—і наперад, па галавах гэтых, бляха, дачнікаў!
Я праляцеў праз сонны Падольск, напалохаўшы старых, што цягнуліся ўздоўж абочыны так скорана, быццам неслі ў торбах уласныя лёсы. Павярнуў і зноўку газануў па раздзяўбанай дарозе міма барочнай царквы з каваным навершам, міма ўпрыгожанай флігелем сядзібы з мудрагелістым фрызам на франтоне. Падрабязна вывучаць было лянотна, таму я засяродзіўся намаршруце з CMC.
За пагоркам паказаўся глухі казачны лес, на ўзлеску мяне чакаў прадстаўнік «voodoo people», апрануты ў башлык і
плашч-палатку. Пабачыўшы мяне, ён падняўрукуўвітанні, і я затармазіў, абдаўшы яго брудам. Худое жвавае аблічча выдавала ў ім жыхара Падмаскоўя, які ўсё жыццё намагаўся перабрацца бліжэй да сталіцы, але так і састарэў (у ягоным выпадку 45 можна лічыць старасцю). Ён напалохана зазірнуў у салон:
—Добры дзень. Я забрудзіўся, пачакайце, — ён сарваў з дрэва галінку і пачаў змятаць лісцем камякі бруду. Мне не спадабалася зваротная форма дзеяслова, ужытая ў дачыненні да дзеяння, якое з ім здзейсніў я (забрудзіў-ся?). — Салон у вас вунь які прыбраны, — паспешліва выбачаўся ён.
Цікава, ці доўга чакаў, стоячы пад дажджом. Я зрабіўТйе Prodigy цішэй, каб ён мяне не так баяўся. Voodoo-чалавек праціснуўся ў «Галку» і акуратна сеў.
— Я Цімафей, — прадставіўся ён і нават зрабіў рух далонню, каб павітацца, але, відаць, засумняваўся, што чалавек на Mercedes GLK захоча паціснуць яму руку. — Я ляснік тут,—дадаў ён, як бы выбачаючыся.
Я кіўнуў, дэманструючы суцэльную абыякавасць. Ён крыху пасядзеў, ці то чакаючы нейкіх пытанняў ад мяне, ці то не наважваючыся адразу сказаць мне:
— Ну што, паехалі?
Карцела спытаць, куды, але ж у нас пытанні не вітаюцца. Ляснік, зазіраючы мне ў вочы, пачаў нешта накшталт экскурсіі, удакладніўшы папярэдне, ці не адцягвае мяне ад дарогі. Я паказаў, што не, і працягваў руліць, слухаючы яго лапатанне:
— Тут у нас прыгожа, недалёка дзве ракі ў адну зліваюцца — пры-га-жосць! Раней гэта парк быў, але бачыце, як зараз усё зарасло! Суцэльны лес! — і, заўважыўшы, што я не асабліва рэагую, зайшоў з другога боку: — Уся Дубровіца нейкі час належала князю Галіцыну. Ну, ведаеце такога? А Кацярына выкупіла яго і перадала свайму фаварыту, Аляксею Мацвеевічу Дзмітрыеву-Мамонаву. Ён стаўпотым заляцацца да фрэйліны, таму яго з Пецярбурга, значыць, выдалілі пер-ма-нен-тна. Каб царскія вочы не мазоліў. Вось ён тут і жыў, прыгожы. А Мацвей бацюшка Аляксандравіч