• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    А неяк познім ранкам я валяўся ў ложку, лянуючыся ўставаць, і падумаў, што, калі добра пашукаю, ты, Воля, знойдзешся між складкамі коўдры. Але згадаў, як раніцай ты апраналася, папраўляла вопратку, ціхутка сказала, што ў цябе сёння змена «на суткі», як я адчуў тваю буську на шчацэ і зноўправаліўся ў сон.
    I тут гук падвойнага звону паведаміў пра новае CMC з нумара Нойдэ, кароценькае, нібы стрэл: «Прымі Філіпа».
    Ведаеш, я адразу адчуў, што за гэтым паведамленнем, што за ім... Дадумаць мне тады не далі, бо пачуўся дамафон, і я, рыфмуючы «Філіп да лінолеуму пяткамі прыліп», пайшоў адчыняць. I здзіўляўся яшчэ — хто гэта і навошта ў дамафон? Сантэхнікі якія-небудзь? Але там — без «добры дзень», без «дазвольце прадставіцца» — прагучаў голас улады:
    — Гэта Філіп.
    I праз паўзу, каб я зразумеў, што «Філіп» значыць «слухай і слухайся»:
    —Апранайся і ўніз, — і дадаў:—Пашпарт вазьмі.
    Я апранаўся, думаў пра галыптук. Я не ведаў, што там, збег па лесвіцы. Філіп быў апрануты ў лёгкі цёмны плашч. Ягонаму пародзістаму гальштуку было цесна ў каўняры. Я адназначна бачыў недзе раней Філіпа — падумалася пра банкаўскі сектар. Валасы былі густа змазаныя лакам і разабраныя на пасмы, якія спадалі на лоб, — радыкальна як на банкіра, ал е такая ўжо Масква. Ён не глядзеў на мяне, факусуючы позірк на сваім гальштуку, і гэта мне не спадабалася.
    — Слухай уважліва, — сказаў ён рэзка. — Трэба, каб ты выступіўу судзе. Гэта важна.
    У судзе, падумаў я. Як цікава! Выступіў у судзе! Ён працягваў, падняўшы вочы — настолькі ўчэпістыя, што лепш бы ён працягваў іх хаваць у гальштуку, — хутка, але пераканаўча:
    — Запомні адрас. Адрас, кажу, запомні. Вуліца Каланчэўская, 11. Паедзеш наметро. Так прасцей будзе потым... эвакуіраваць. Запомніў адрас?
    Я запомніў слова «эвакуіраваць».
    —Выходзіш з метро, ідзеш да суда. Адрас, яшчэ раз, вуліца Каланчэўская, 11. Пройдзеш метраў 50 — і ты на месцы. Там пабачыш. Двухпавярховік.
    — Каланчэўская, 11, — паўтарыў я, думаючы, што значыць «эвакуіраваць» і чаму на метро.
    — Пашпарт з сабой? — удакладніў ён. Я кіўнуў сцвярджальна. — Зараз самае галоўнае. Табе трэба будзе адказаць на пытанні. Будзе апытанне сведкі, запомніў? Апытанне сведкі. Табе задаюць пытанні, ты адказваеш. Я не буду табе надыктоўваць самі пытанні, каб ты не заблытаўся. Запомні толькі адказы. Янытакія. Запамінаеш?Адказы: «Так. Так. He. Так». Будзе чатыры пытанні. Ты адказваеш у паслядоўнасці «Так. Так. He. Так». Потым выходзіш з залы і валіш адтуль. Ці зразумеў?
    Я кіўнуў.
    — Калі ты памылішся нават у адным адказе, — сказаў ён праз паўзу, — я асабіста цябе заб’ю.
    Ён паглядзеў мне ў вочы так спакойна, што я зразумеў: сапраўды заб’е. Такое вось пачуццё ад погляду.
    —А да таго, як я цябе заб’ю, цябе арыштуюць у зале суда за лжэсведчанне. I адразу змесцяць пад варту. А я прыйду ў камеру і цябе заб’ю. Разумееш, што я кажу?
    I ён засмяяўся, Воля! Засмяяўся, паказваючы, што ён так жартуе! Ведаеш, як смяюцца такія людзі? Яны шырока разяўляюць рот і, не мяняючы пазіцыю галавы, рагочуць на ўсё горла. Цікава, дзе ён гэтаму навучыўся, на якіх банкаўскіх курсах? Жыва ўяўляю сабе, як іх, топ-менеджараў, трэніруе які-небудзь топ-топ-топ-менеджар, як правільна смяяцца, жэрці канкурэнтаўі рабіць гучную адрыжку.
    Я не пытаў, ці магу я адмовіцца, бо ведаў, што не магу. Я спытаў, у сувязі з ілжэсведчаннем, ці азначае, што адказы «Так. Так. He. Так» не лжывыя.
    Ён нецярпліва махнуўрукой:
    — He напружвайся наконт гэтага! Папросту не грузіся! I газеты заўтра не чытай. I тэл евізар не глядзі. Табе Чупрыга пра тры правілы казаў? — Я хацеў сказаць, што не, але ён не даў мне скончыць. — Вось не думай. He думай. Ты лепш адказы запомні. Так. Так. He. Так. Там, у судзе, пра ўсё дамоўлена, усе пытанні павырашаныя. Засталася фармальнасць. Каб нехта падышоў і даў вось гэтыя адказы для пратаколу.
    Ён працягнуўмне асадку, прапаноўваючы запісаць іхдзенебудзь. Я пачаў пісаць на левай далоні і ўжо амаль вывеў «так», калі ён прыкрыкнуў:
    — Ты галавой ударыўся ці як? Хочаш, каб цябе ягоны адвакат за дупу схапіў і давёўу судзе, што ты адказваеш не сваім розумам? Давай схематычна як-небудзь малюй!
    Ён стаяў насупраць мяне і чакаў, пакуль я «схематычна» намалюю на руцэ «Так. Так. He. Так». Думкі блыталіся: мне прапаноўвалі нешта не проста несумленнае, а небяспечнае, пасля чаго мяне давядзецца «эвакуіраваць». Я згадаў Лотмана і накрэсліў «+ ++».
    Філіп паціснуў плячыма і сказаў, што я магу хоць жаночыя грудзі намаляваць, абы запомніў правільныя адказы.
    Ён зірнуў на гадзіннік, што нагадваў плацінавага трансформера. Ён абвіваў запясце мноствам лапаў і, магчыма, мог ператварацца ў пісталет, калькулятар і мяшочак з трыццаццю срэбнікамі пры патрэбе. Падлічыўшы нешта ў галаве, Філіп сказаў:
    — Ну што, Міша, голуб ты мой! Зараз там абвесцяць перапынак. Фармальна — на 20 хвілін. Рэальна — пакуль сакратар не паведаміць суддзі, што ты дастаўлены ў будынак. Таму давай, ногі ў рукі і на метро. Я б цябе падвёз, але нельга, каб нас бачылі разам.
    Мне не хацелася, каб ён падвозіў мяне да метро. Мне не спадабалася, што ён назваў мяне Мішам і «голубам». Я бачыў, што гэтаму чалавеку нельга давяраць. Пра гэта кры-
    чала ўсё — ад гэтага галыптука да бессаромных і чэпкіх вачэй, якія маглі пераканаць, але не маглі прывабіць. Але ён назваўся Філіпам, а ў маім тэлефоне, між тваімі CMC, было паведамленне: «Прымі Філіпа». Больш тут і думаць няма прашто.
    Я рухаўся да метро, ловячы сябе на думцы, калі бачыў сваё адлюстраванне, што так, гарбавата хаджу, але хадзіць роўна ў нашы дні могуць сабе дазволіць толькі снобы, якія нікуды не спяшаюцца. Я мінаў астанкінскіх аматараў даміно і звярнуў увагу на іх наколкі. Так, бо лжэсведчанне ў судзе—крымінальнае злачынства.
    Я абмінаў лужыны і хмызы, катоў, машыны і рэкламу, якая выдае лжывыя сведчанні без усялякай адказнасці. Будзе вось як. Увайшоўшы ў залу, я пабачу злачынца, якога нашая хеўра намагаецца вывесці на чыстую ваду. Такі сабе пануры гарылоід з выпнутай ніжняй губой. I, калі я не прамоўлю свае «Так. Так. He. Так», ён будзе працягваць здзяйсняць свае чорныя ўчынкі.
    Але гэта была лухта, вядома, бо такія людзі, як Філіп, папросту не будуць ваяваць са злачынцамі. Вось цікава, з чаго я ўзяў, што маёй задачай будзе даваць паказанні менавіта супраць, а не на карысць кагосьці? Можа, гэты Філіп хоча выцягнуць з турмы аднаго з сябручкоў-банкіраў? Выцягваць з турмы — зусім не засаджваць туды. Нішто сабе гуманная задача.
    Спускаючыся па эскалатары, я глядзеў, як выціраецца потам частакол плюсікаў на маёй далоні. Мінус перакрэсліваў лінію жыцця, як і паказанні сведкаў часам перакрэсліваюць лёс. Што я раблю? Я ж чытаў і Новы Запавет, і «Архіпел аг ГУЛАГ».
    Колькі станцый і перасадка—усё нібы ў сне. Маскоўскае метро — гэта сон, які сніць вялікі стомлены горад, а кожны чалавек, з яго лёсам, каханнем і стрэсам, у гэтым сне — здань, прымроеная на імгненне, пакуль горад не павернецца на другі бок і не засне больш глыбока. Таму не трэба думаць, трэба таксама заплюшчыць вочы і рухацца па ягоных артэрыях, пакуль ён сніць цябе. I своечасова выйсці на вуліцу Каланчэўскую, дзе некалі, відавочна, была каланча,
    а зараз правал метро, з якога людзі выпаўзаюць на святло. Хацелася пазбавіцца гэтага сюру і адназначнасці з плюсамі і мінусамі, хацелася нагэтулькі марудна ісці да патрэбнага адрасу, каб не трапіць туды ніколі. Але шыльды з нумарамі будынкаў былі дастаткова буйныя, а вокны з кратамі не пакідалі шанцаў прайсці міма.
    Я набраў цябе, разумеючы, што ў зале суда тэлефон давядзецца выключыць. Цікава, калі б ты адказала, як усё павярнулася б? Ты магла б сказаць мне якую-небудзь адзіную фразу, якая не мела б ніякага дачынення да справы, у тваім стылі — што ў небе такія аблокі, і людзям трэба дарыць кветкі, а ў паветры пахне вясной і грэнкамі. I я б не зрабіў тое, што зрабіў. Але ты не магла адказаць, я ўсё разумею.
    Двухпавярховы будынак суда быў лімонна-жоўты, меў карнізы і пілястры, пафарбаваныя ў белы колер, нібы гэта крэмавыя ўпрыгожанні на торце! Такі мілы і строгі класіцызм, папсаваны недарэчным ганкам яшчэ ў мінулым стагоддзі. Пачварнае вырашэнне, але як яшчэ ў наш час мусіў бы выглядаць уваход у будынак суда, дзе адны людзі вырашаюць лёс іншых?
    Але галоўным тут быў не ганак, Воля, а натоўп, які грудзіўся на ходніку і вывальваўся на праезную частку, і таму АМАП паставіў каля яго агароджу. I мне зрабілася зразумела, што мы з натоўпам тут па адной справе. Я заўважыў фотарэпарцёраў з салдацкай выпраўкай, замежнікаў у бялюткіх кашулях, пабачыў тэлекамеры на павучыных нагах штатываў, падрабязна апісаныя Гербертам Уэлсам у «Вайне светаў».
    Насустрач мне выйшаў мажны мужчына ў танным чорным касцюме, які, падобна, ледзь зашпіліўся на ім. Твар ягоны меў выключна службовыя рысы і паведамляў пра род дзейнасці лепш за чырвонае пасведчанне з абрэвіятурай. Я так і не зразумеў, ці ён з нашых, ці ягоная кантора прынял а ад нашых прапанову дапамогі.
    — Міхаіл Аляксандравіч? — спытаў крупнель, нібы ён турагент, які сустракае ў аэрапорце Бангкока нелегальнага мільярдэра.
    —Аляксеевіч, — паправіўя.
    Ён, зверыўшыся з нейкай паперчынай, паправіўся:
    —Так, Аляксеевіч. Вы праінструктаваны?
    Я кіўнуў, і ён, паўтарыўшы мой ківок, сказаў:
    — Накіроўвайцеся за мной. He затрымлівайцеся і не адказвайце на пытанні. Хутка.
    I ён рушыў на натоўп, які расступаўся перад ім так, як расступалася б зграя антылоп, пабачыўшы слана, што рухаецца праз іх. Ісці за гэтым ледаколам было прыемна і лёгка, пакуль мы не ўперліся ў болып шчыльныя слаі натоўпу. Тады ён, рассоўваючы целы рукамі, пачаў паведамляць напаўголасу, так, што чулі яго толькі людзі побач: «Кур’ер. Сыдзіце з дарогі, шаноўныя. Вызваліце месца. Прапусціце кур’ера. Тэрмінова. Дарогу для кур’ера». А вакол пачаўся гоман: «Хто гэта? Хто гэты хлопец? Адкуль ён? Яго хто-небудзь раней бачыў?»
    Мы апынуліся ў вузкім калідорчыку, дзе мой праважаты паведаміў штосьці ўзброенаму ахоўніку-міліцыянту, і нас прапусцілі ў фае, адкуль давялося ісці на другі паверх па бетоннай лесвіцы, усталяванай тут яшчэ за савецкім часам замест старой драўлянай. Наверсе праз калідор я пабачыў разнасцежаныя дзверы, якія вялі ў запоўненую людзьмі светлую залу. Нагадала пра ўніверсітэцкую аўдыторыю — калі ідзеш да натоўпу незнаёмых юнакоў, якім абсалютна пляваць на ўсю тваю семіётыку. I тады робіш крок у гэтае святло, аслеплены на імгненне, і падаецца, што ты не здолееш прачытаюць лекцыю, але паступова зрок вяртаецца, голас набывае ранейшы тэмбр, і ты можаш проста давярацца плыні жыцця.