• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    Я ўвайшоў следам за бамбізам. Тут маё месца, аднак, был о не перад слухачамі, не за масіўным сталом, дзе ўзвышаліся крэслы для старшыні і засядацеляў, абабітыя барвовым дэрмацінам. У зале, значна меншай за ўніверсітэцкую, маё месца было сярод статыстаў.
    Мой праважаты шырокімі крокамі адолеў адлегласць залы да пракурора, сіні мундзір якога ўпрыгожвалі залатыя значкі і нашыўкі, нават пагоны, здаецца, ён меў залатыя. Але, зрэшты, ці былі ў яго пагоны? He памятаю. Прынамсі,
    акуляры ён дакладна меў залатыя. Прыўзняўшы іх на лоб, ён слухаў, што шэпча яму бамбіза, і глядзеў на мяне. Спачатку я апусціў вочы, нібы сарамлівая нявінніца, але знянацку на хвалі невытлумачальнага шаленства папросту ўтаропіўся на яго сваімі вачыма, яшчэ і з выклікам. Пракурор расчытаўгэтапа-свойму. I ледзь заўважнакіўнуўмне.
    3-за спіны да мяне наблізіўся судовы прыстаў са словамі: «Неадкладна займіце сваё месца. Чаго стаіце сярод залы? Неўзабаве пачынаем!» Каля бліжэйшага і наступнага вольнага месца на мяне шыкнулі: «Занята!» — адшукаць, дзе сесці, было няпроста. Якім бы нязручным і рыпучым ні было маё зробленае з ДВП сядзенне, давядзецца трываць. Бо ўсё-ткіжсуд.
    Я агледзеўся. Удзельнікі працэсу прысутнічалі амаль у поўным складзе, не было толькі суддзі і, уласна, падсуднага. Відаць, праз мяне давялося расцягнуць перапынак. Памяшканне суда мела дарэвалюцыйную драўляную падлогу, несумнеўна, каб падкрэсліць глыбокія карані расійскага права. Вакол было шмат людзей з майстэрскімі журботнымі абліччамі, і я не мог здагадацца, хто тут смуткуе праз крыўду, а хто праз несправядлівае абвінавачванне. Справа была клетка з зэдлікам, вядома, без спінкі, каб падсудны, не дай бог, не мог усесціся на яго зручна. Каля клеткі міліцыянт з тэлефона чытаў Буніна. Жартую. He ведаю, што ён там чытаў, можа, дэтэктыў які. Побач з пракурорам сядзела сакратарка і запісвала штосьці пад дыктоўку—падобна, мае пашпартныя дадзеныя, хоць у мяне іх так і не спыталі. Ззаду да мяне падышоў сівы мужчына з тварам чалавека, які зрабіўся вымушаны прасіць міласціну:
    —Даруйце, малады чалавек, — прашаптаў ён, зазіраючы ў вочы. — А вы хто будзеце?
    Я паазіраўся, шукаючы бамбізу. Я разлічваў, ён будзе непадалёку ад мяне, каб ахоўваць ад людзей і памылак. Але ён знік, і я быў з сітуацыяй сам-насам. «Так. Так. He. Так», — бязгучна паўтарыў я сабе на ўсялякі выпадак і раскрыў лодачку далоні з запаветнымі плюсікамі.
    —Дык хто вы?—не адставаў мужчына.
    Што я мог адказаць? «Так. Так. He. Так»? «Я не ведаю»? «Я сведка, але пакуль не ведаю, чый менавіта»? Я развярнуў-
    ся да яго і паціснуў плячыма, бездапаможна развёўшы рукі. Ну адкуль я ведаю, хто я?
    Ён усміхнуўся ў адказ, праўда, здаецца, з нейкім шкадаваннем, і сказаў:
    —А, нуясна, — ішмыгнуўдасябе.
    «Ідуць!» — прабегся шэпт па зале. I яшчэ раз другой хваляй, больш выразна, таму зрабілася зразумела, што не «ідуць», а «вядуць». Увайшлі два міліцыянты, паміж якімі быў заціснуты мужчына ў акулярах, апрануты ў шэры спартовы касцюм. Я адчуў, што мне лепш не глядзець на яго, што сёння наогул варта глядзець толькі на сваіх сяброў — пракурора і суддзю. Але не ўтрымаўся і павярнуўся да вязня. I я здрыгануўся, пазнаўшы ягоныя акуляры і тонкія вусны. Гэта быў вельмі вядомы працэс, які працягваўся неапісальна доўга, нібы хранічная хвароба з перыядычнымі абвастрэннямі ў тэл енавінах.
    Ён сеў на зэдлік у клетцы, нібы глядач кінатэатра, якога прымушаюць хадзіць на адзін і той жа фільм. Адкінуўшыся спінай на сцяну, ён абвёў прысутных стомленымі вачыма, як гэта рабіў бы рэжысёр аматарскага тэатра, дзе акторы не могуць сыграць пераканаўча сцэну са «Страшнага суда». Камусьці кіўнуў. I адразу ж утаропіўся на мяне, беспамылкова апазнаўшы новы сюжэтны паварот.
    Самае страшнае, што ён імгненна выклікаў ува мне прыязнасць. Ён меў інтэлігентны твар. I чалавечны. Быў мо гадоў на пяць старэйшы за мяне, але нас з лёгкасцю можна было б палічыць аднагодкамі. Калі б мы вучыліся ў адной універсітэцкай групе, мы імгненна б пасябравалі, бо слухаем адну музыку і чытаем адны кнігі. Ён глядзеў на мяне з-за кратаў. He, не рабіў спробаў са мной загаварыць, хоць нас аддзялялі тры метры. Але ў яго была жывая міміка: ён ускінуў бровы і неяк ветліва матнуў галавой, маўляў, сардэчна запрашаем у наш цырк! Мне захацелася як-небудзь падбадзёрыць яго: дружа, трымайся, усё будзе добра! — але я проста адвярнуўся. Бо нельга на яго глядзець і сябраваць позіркамі. Як і не зразумела, з кім тут наагул можна сябраваць.
    — Устаць! Суд ідзе! — абвясціў нехта.
    За крэсламі адчыніліся дзверы, і ў залу заплыла тройца, апранутая ў мантыі. Я быў чамусьці перакананы, што такі працэс абавязкова будзе прызначаная весці вельмі маладая суддзя. Такая сабе карэнная масквічка, якая паўтара гады як пераехала з Кемерава. Па квадратным метры ў кватэру, што ўжо будуецца, — за кожнае адхіленае хадайніцтва абароны. Але ж суддзя быў што трэба: персанаж англійскай класічнай літаратуры XVIII-XIX стагоддзяў. Пажылы, самавіты, з гэткім жа лёгкім папрокам на твары, як у таты, што заспеў цябе, малога, за крадзяжом вішняў. Калі б мяне судзіў такі, я і сам паверыў бы ў прысуд. ЦІ не праз тое працэс і цягнецца так доўга?
    — Працягваем пасяджэнне, — нягучна абвясціў ён, і ў зале запанавала цішыня, ажно пачулася, як гучна і нахабна за вокнамі цвіркаюць вераб’і. — Зараз, як і было абвешчана да перапынку, мы заслухаем паказанні сведкі абвінавачання.
    Абвінавачаны глядзеў на мяне, не адводзячы вачэй, і было невыносна цяжка пад гэтым позіркам, быццам пасярод начной шашы цябе паставілі перад аўтамабілем з уключаным дальнім святлом, а ты не можаш заплюшчыць вочы альбо закрыць твар далонямі. Залаты помнік пракурора працэсуўжо зіхацеўнедалёка ад суддзі.
    — Ці ёсць тут Міхаіл Аляксеевіч Герман? — помнік пераклаў акуляры на лоб і, падслепавата мружачыся, хоць не рабіў так, калі глядзеў на мяне ў перапынку, абвёў позіркам прысутных. Мяне выклікалі туды, на сцэну, бо падымалі засл ону. Я шумна набраў паветра і ўзняўся. — Назавіце сваё прозвішча, імя ды імя па бацьку, — загадаў ён, хоць сам толькі што іх назваў.
    — Мелясей Алясе... Міхаіл Алясеевіч Херм. Герман, — сказаўя.
    — Папярэджваю вас пра недапушчальнасць заведама лжывых паказанняў, — у завучанай скорагаворцы перад апошнім словам ён зрабіў паўзу, таму яно праіучала вельмі выразна. — У адваротным выпадку вы будзеце прыцягнуты да адказнасці паводле сорак пятага артыкула, — тут ён вылучыў артыкул.
    Суддзя зірнуў на мяне. Я мусіў нешта зрабіць, і павісла дурная паўза, бо ўсе апроч мяне разумелі, што ад мяне патрабуецца. Я ж працягваў стаяць, апалены позіркам з клеткі.
    — Можа, падыдзіце і распішыцеся, ці што? — зрывістым голасам прапанаваў старшыня. У зале нехта хмыкнуў. Я зрабіў колькі крокаў да суддзі, але ён вачыма паказаў на сакратара.
    — П’яны прыйшоў?—не спрабуючы шаптаць, здагадаўся нехта ў зале, але на яго шыкнулі.
    Я намагаўся прабегчы вачыма падсунуты мне тэкст дакумента, дзе ўжо былі мае пашпартныя дадзеныя. «Вось тут, тут», — дробна стукала пальцам па радку сакратарка. Я ставіў так доўга подпіс, бо не мог адарвацца ад словаў «да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму» — вось яны, плюсікі і мінусікі на маёй далоні. Да сямі гадоў. Дзякуй, Баця. Дзякуй, Філіп. Во зрабілі ласку!
    Пакінуўшы подпіс, я няцвёрдай хадой вярнуўся на месца і сеў. Прысутныя хорам засмяяліся.
    — Ну, і чаго мы селі? — канчаткова ператвараючы справу ў анекдот, спытаў суддзя. — Вам жа паказанні даваць!
    — Прабачце, — прамармытаў я і ўскочыў.
    На гэтым моманце, да жалю, камедыя скончылася і пачалася трагедыя. Загучаў ледзяны голас пракурора. Ён задаў мне чатыры пытанні. На першае я мусіў бы даць адказ «не», бо гаворка ў ім была пра месца, па адрасе якога я ніколі paHeft не бываў і наўрад ці калі-небудзь пабываю. На другое пытанне я таксама мусіў бы даць адказ «не», бо яно тычылася ўчынку, нібыта здзейсненага падсудным у тым жа месцы, але я такога не бачыў ды й не паверыў бы, калі шчыра, што чалавек з пальцамі піяніста на такое здатны. Трэцяе пытанне, па праўдзе, я не зразумеў наагул, а на чацвёртае пытанне я адказаў бы адмоўна, бо, з улікам намаляванай нібыта з маіх словаў сітуацыі, гэта быў не адказ, а гатовы прысуд. Гадоўна дзесяць. Вось як, калі каротка, я мусіўбы сведчыць у гэтым судзе, калі б меўправа сведчыць паводле сумлення.
    Як усё было насамрэч? Першае «так» было, бадай, прасцейшае за астатнія. Пад пякоткім поглядам з клеткі я кіўнуў і вымавіў гэтае доўгае, з некалькіх сотняў скл адоў, слова
    «так». Я не глядзеў туды, але ведаю, што паголены налыса інтэлігент у акулярах у гэты момант падаўся корпусам наперад і, малітоўна склаўшы рукі перад вуснамі, бясслоўна прасіў, каб я не браў на сябе такі грэх, каб выратаваў сваю душу. Бо я пакуль што не схлусіў крытычна, і мяне можна было выцягнуць у гэты ж момант, у адрозненне ад яго.
    Прагучала другое, самае галоўнае, пытанне, на якое я не быўупэўнены, як адказваць, бо ад страху забыўся, калі ішоў адзіны мінусік. Што не першы, дык дакладна, а вось другі ці трэці — паспрабуй прыгадай пад усімі гэтымі позіркамі. Ногі калаціліся так, што я ледзь не прытанцоўваў, і я наважыўся абаперціся на спінку крэсла перада мной, каб схаваць гэта. На мяне азірнуліся — яшчэ адна дакорліваяпара вачэй, якая разам з іншымі будзе ўтаропленая на мяне.
    Я не быў упэўнены не толькі праз тое, што не памятаў. Я не быў упэўнены, бо разумеў, што менавіта правільны адказ зробіць з лёсам падсуднага. I я зрабіў глупства: раскрыў шпаргалку далоні і паднёс яе да вачэй. Там была нейкая фіялетавая мешаніна, вочы засцілала вільгаць. Пакуль я разглядаў далонь, усе навокал моўчкі чакалі майго адказу, неадкладнага і адназначнага. Але неўзабаве ў зале пачуліся смяшкі, бо хтосьці зразумеў, што я намагаюся прачытаць адказ з рукі. Я сціснуў далонь другой рукой так, што яна з болем захрабусцела, і вымавіў: «Так».
    Пакуль пракурор агучваў трэцяе пытанне, я ўзіраўся ў лініі сваёй рукі, спрабуючы адгадаць, тое быў плюс ці мінус, праз гэта і не зразумеў яго пытанне. Падняў вочы і сустрэў позірк падсуднага — ён узіраўся ўважліва і спакойна. Праз секунду, калі выйшаўпрыстойны час натое, каб я своечасова даў пераканаўчы адказ, акурат у момант, калі я здагадаўся, што мінус аніяк не мог быць апошнім, а значыць, вось тут і змяшчаецца патрэбнае «не», яго скаланула ад бязгучнага смеху. Так, ён смяяўся з-за акуляраў аднымі вачыма. I мне зрабілася лягчэй за секунду пераканаць сябе, што ён адчувае нянавісць да мяне. А на нянавісць лягчэй адказваць хлуснёй.