Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Дзмітрыеў-Мамонаў арганізаваў тут у 1813 годзе ордэн рускіх рыцараў, які, як я разумею, быў звязаны з тампліерамі, ну а яны — з вашых, з масонаў... — тут ён асекся, палічыўшы, што сказаўлішняе.
Я насцярожыўся, але працягваў ехаць праз размытыя калдобіны, рассоўваючы лбом «Галкі» нізкія галіны з кроплямі дажджу. Я спадзяваўся, што ён загаворыць зноў, але ён заціх надоўга, падобна, баяўся, што я яго выведу і расстраляю за празмерную гаманлівасць.
—А едзем мы куды? — нарэшце спытаў я.
— Едзем? А вось там яснавяльможны князь Галіцын паставіў напачатку XVIII стагоддзя невялікі манастыр, які зараз зусім у заняпадзе. Некалі турма ў ім была, экскурсіі не вадзілі. Сядзібу турыст ведае, ездзіць. А на манастыр усе забыліся.
—А што ў манастыры?
—Я не ведаю. Я ў вашыя справы, дзяржаўныя, не лезу, — адказаў ён. I, задаволены сваёй карэктнасцю, працягнуў: — Архітэктура ў Дубровіцы, дарэчы, рэдкая! Галіцынскае барока!
— Так-так, чулі. Італія без дамешку Візантыі, — абыякава прамармытаў я. Ляснік замоўк — відавочна, архітэктурныя веды іншых «дзяржаўных» візіцёраў не дазвалялі адрозніць леснічоўку ад лазні.
«Галка» выехала на невялікую паляну, дзе была познебарочная арка з двума занадта жоўтымі анёламі, якія счапілі далоні над уваходам. Перад аркай стаяў вялізарны чорны амерыканскі джып з затанаваным шклом і, напэўна, браніраваны. На такіх, відаць, ездзіць ахова прэзідэнта, не іначай. Я ўявіў, што за каменнай агароджай мяне чакае, дапусцім... Зрэшты, якаярозніца?
— Мне далей нельга, — папярэдзіў ляснік і выскачыў з «Галкі».—Я назад.
Ён адыходзіў спінай, выказваючы своеасаблівую пашану, але неўзабаве знік, папросту зліўшыся з асяроддзем. Я пайшоў да брамы, якая больш нагадвала ўваход у тэатр, а не ў храм. Адтуль выйшаў ахоўнік, які, агледзеўшы мяне, кіўнуў, запрашаючы.
Я трапіў у парослы дробным хмызняком дзядзінец, уздоўж сценаў якога раслі бярозкі, а непадалёк ад увахода з зямлі высунулася елачка. Пасярод быў раскошны барочны храм, упрыгожаны такой колькасцю кучараў, валютаў вітых пілястрачак, касых порцікаў і разетак, што балюча было глядзець. Будынак не фарбавалі, падобна, з XVIII стагоддзя, але выглядаў ён зболыпага добра. Дзесьці са сценаў званіцы абсыпалася тынкоўка, агаліўшы фігурную італьянскую цэглу. Замест крыжоў тырчэлі простыя металічныя палкі, якія, падобна, выконвалі функцыю громаадводаў. Дзверы былі адчыненыя.
—Туды, туды, — нягучна падбадзёрыў ахоўнік.
За прытворам былі простыя вясковыя дзверы, праз якія я трапіўу прылазнік, дзе раней вісела распяцце і стаяла чаша са святой вадой, а пазней, відаць, сядзеў кадэбэшнік і афармляў зэкаў. Апынуўшыся там, я пабачыў доўгі, на ўсю шырыню нефа, ад пілона і да пілона, стол з графінам, накрыты абрусам. За ім заўважыў адзінокую постаць Баці. Насупраць яго было вольнае крэсла. Усё зразумела. Мяне паклікалі на аўдыенцыю.
Ствараючы кожным крокам рэха пад скляпеннямі, я наблізіўся да стала і ўзяўся за спінку прызначанага для мяне крэсла. Я зрушыў яго да сябе — і ножкі рыпнулі па плітках, не раўнуючы The Prodigy, але з-за бліжэйшага пілона выйшаў яшчэ адзін ахоўнік і шыкнуў:
— Ціха! Ён спіць!
Я прыўзняў бровы, а дзяцюк паказаў мне знакамі, каб я сядаў і чакаў. Выконваючы загад, я адзначыў, што твар Баці ў сне вельмі напружаны, нібы перапоўнены думкамі. Такія людзі, відаць, і паміраюць гэтак жа засяроджана, не расціскаючы вусны. Накрыты клятчастым пледам, бледны Баця дыхаў вельмі ціха і не дэманстраваў прыкметаў жыцця.
Сцены былі пафарбаваныя казённай светла-шэрай фарбай, але па баках ад цэнтральнага нефа стаялі будаўнічыя рыштаванні, над якімі, вызваленыя ад савецкай тынкоўкі, адгадваліся чыесьці далоні, складзеныя на грудзях, і чыйсьці мудры пагляд. Сцены бакавых нефаў былі расчышчаныя цалкам, паказваючы сцэны дзеяў святых і постаці апоста-
лаў, выяўленыя ўтомнай французскай манеры. А насупраць мяне спаў усёмагутны чалавек, здатны і вымусіць мяне на страшныя злачынствы, і арганізаваць супраць мяне такое ж. I было дзіўна, што такія людзі ўвогуле спяць.
Было надзвычай ціха, толькі зрэдку чуліся воплескі крылаў нябачных галубоў. Я намагаўся разгледзець іх наверсе, але чуў толькі здзеклівае буркаванне. Я не ведаў, як доўга давядзецца чакаць, таму раз-пораз адмыслова падсоўваў зэдлік, ствараючы віск і выклікаючы шыпенне ахоўніка. Але Баця спаў і прачнуцца мог, відавочна, толькі па сваёй волі. Чарговыя апладысменты крылаў наверсе — і на стол, плаўна кружачыся, спусцілася пёрка. Я пацягнуўся, каб узяць яго, і сустрэўпозірк Баці, які глядзеў проста на мяне.
— Міхаіл, — сказаў ён праз секунду.
Я кіўнуў, думаючы адказаць чымсьці кшталту «добрага ранку», але палічыў гэта занадта л егкадумным. Ён пакруціў галавой, размінаючы здранцвелую шыю.
— Слабасць магутная, а сіла нікчэмная. Калі чалавек нараджаецца, ён слабы і пяшчотны. Калі памірае — моцны і чэрствы. Калі дрэва расце — яно крохкае і гнуткае. А калі яно сухое і жорсткае, яно памірае, — працытаваў ён Таркоўскага, мабыць не падазраючы, што цытуе насамрэч «Даадэцзін». Зрэшты, Баця дакладна ведаў і пра «Сталкера», і пра Таркоўскага. Ён працягваў, размаўляючы быццам не са мной, а з вечнасцю: — Ці не прыходзіла табе ў галаву, што, зыходзячы з гэтага дуалізму мяккасці і чэрствасці, слабасці і сілы, можна прыйсці да больш цікавых высноваў пра смерць? Вось, скажам, бессань гэтая мая, на якую пакутуе большасць старых... Калі чалавек нараджаецца, ён здольны, праз сваю эластычнасць, і на моцны-моцны сон, і на абвостранае, яркае чуйнаванне. А калі старэе, няма больш ні таго, ні другога. Сядзіш па начах над кнігамі, чытаеш, згадваеш... А ўдзень у адвечнай дрымоце. He спіш, не жывеш, a падыходзіш да смерці ў нейкім застыглым стане паўсну. Так, напэўна, прасцей сыходзіць.
Я ўважліва глядзеў на яго. Мне было дзіўна чуць такія развагі.
— Цікава ў вас тут! — сказаў я і абвёў памяшканне вачыма. — Гэта, кшталту, штаб-кватэра?
Ён не падтрымаў мой заліхвацкі тон:
— У нас няма штаб-кватэры. «Нас» таксама няма, я ж казаў. Калі б мы мелі свой «Газпрам-білдынг» у цэнтры Масквы, да нас бы рана ці позна прыйшлі. Канфіскавалі б бухгалтэрыю, спісы ці што там яшчэ бывае. Мы не маем маёмасці. У нас няма машын. Уся наша ўласнасць, — ён усміхнуўся, прадбачачы маё пярэчанне пра «Галку», — у руках фізічных асоб, якія ўступілі ў валоданне ёю легальна і з неабходнымі дакументамі. Яктам «мерседэс», дарэчы?
Я ўдзячна, але з годнасцю кіўнуў. Але ж ці не зашмат вы, бляха, ад мяне хочаце за гэты Mercedes?
— Мы збіраемся шторазу ў розных месцах, — растлумачыў ён. — Балазе, людзі, якія могуць арганізаваць бяспеку і камунікацыю за паўтары гадзіны ў любым месцы, у нас ёсць. I рэсурсы, якія дазваляюць хоць заўтра агульны збор правесці ў Крамлі, таксама. А часцей за ўсё і не збіраемся ўвогуле. Перапісваемся, сазвоньваемся, — ёнусміхнуўся.
— Ну ўсё адно тут цікава, — я не сунімаўся, хацелася-такі нагаварыць гадасцяў за апошняе даручэнне. —А чаму стол не на месца алтара паставілі? Так больш выразна прасочвалася б паралель паміж вамі і... — я падняў вочы, даючы зразумець, каго маю на ўвазе.
—А, вось ты пра што, — ён паківаў галавой. — Бога няма. Ты не ведаў?
— Што ж вы з ім так паспяхова змагаліся? Ну, у вашы часы?
—Мы змагаліся не з Богам, а з рэлігіяй. Гэта значыць — альтэрнатыўнай уладай. Сістэмай, якая складае канкурэнцыю нашаму дамінаванню. А зараз зразумелі, што рэлігія і ўлада могуць працаваць разам.
— Боганяма?—я вырашыўвярнуцца датэмы.
— Няма, — спакойна пацвердзіў ён.
—А хто ёсць? Хто ўсё так хітра зладзіў? Адзін градус у плюс — і жыццё на Зямлі знікае...
— Ну, калі б мы былі масонамі, я б табе сказаў, што зладзіў усё Вялікі Архітэктар. Які стварыў Сусвет і сышоў адпачыць.
I нам, вузкаму колу абраных, трэба выконваць Яго працу, — ён вылучыў слова «Яго», — і падтрымліваць парадак. Але мы не масоны.
—А мы дакладна не масоны? — перапытаў я, памятаючы пра выпадковае прамадушша лесніка.
— He, мы не масоны, — падобна, мой настрой Бацю весяліў. — Мы не масоны, Міхаіл, бо масонаў не існуе. I ніколі не існавала.
— Вось што? Гэта як так? — нават маіх ведаў хапала, каб досыць прадметна паспрачацца. Але ён прывёў зусім нечаканы аргумент.
— Масоны — гэта тыя, хто сябе называе так сёння, хто дзеліцца на нейкія ложы, даводзіць, што франкамасонства старэйшае за італамасонства, ладзіць касцюміраваныя пастаноўкі з прыёмам у «арганізацыю» ў стылістыцы ранняга нямецкага рамантызму... Дык вось, усе гэтыя шматзначныя таўстуны пры рэферы-клубах — усе яны проста зброд, што старанна намагаецца адрадзіць спрадвечны міф пра таемнае таварыства, якое стаіць за любым дзеяннем вярхоў. Спачатку з’явіўся міф пра масонаў, а потым і самі масоны. 3 тымі, міфічнымі, масонамі іх лучыць толькі адно — эксплуатацыя ідэі, што ляжыць у аснове і нашай арганізацыі, дарэчы. Але гэта зусім не значыць, што мы з табой, Міхаіл, масоны. Бо гэтая ідэя ёсць у аснове любога арганізаванага жыцця на планеце. Гэтую ідэю ты знойдзеш у любой палітычнай партыі, любой дзяржаве. Без яе не было б краін, не было б кіраўнікоў, не было б грамадства—у тым выглядзе, у якім мы яго ведаем.
— I што гэта за ідэя?—вядома, спытаў я.
— Бліжэй за ўсіх да яе падабраўся нямецкі рамантык і вар’ят Фрыдрых Ніцшэ. Ці памятаеш ягоную «волю да ўлады», што нібыта кіруе чалавекам?
Я кіўнуў. Воля даўлады. Як проста.
—Дык вось, Ніцшэ зайшоў не з таго боку, хоць і казаў слушна. Справа ў тым, што чалавекам кіруе не воля да ўлады, а воля да падпарадкавання. Падначалення іншым чалавекам. Падпарадкаванне пазбаўляе адказнасці — але гэта на такім, прымітыўным, узроўні. He было б нашай іма-
нентнай волі да падпарадкавання, не было б і магчымасці для волі да ўлады. Бо ўлада, у аснове якой не ляжыць усеагульнае і добраахвотнае — яно тут вельмі важнае! — падпарадкаванне, дык вось, такая ўлада ў прынцыпе немагчымая. Гаворачы мовай твайго пакалення, людзі пастаянна і безупынна прагнуць, каб імі валодалі. На ўзроўнях даішнік-кіроўца, выкладчык-студэнт, прэзідэнт-народ. На ўсіх узроўнях!
Я прыгадаў студэнта Сашу Чубакова, успомніў яго дзіўную, невытлумачальную стараннасць, ягоны «закос» пад мяне.
— He было б гэтага жадання, не было б офіса, карпарацыі — анічога, — спакойна працягваў Баця. — Уласна, калі з’яўляецца адзіночка, які не хоча, каб ім валодалі, ён перасоўваецца наперад і валодае астатнімі. Вось так, калі сцісла, — я маўчаў, абдумваючы пачутае. Баця ўмеў паставіць у тупік свежым бачаннем агульнавядомага. — А гэты ваш Дзмітрыеў-Мамонаў, з ягоным Ордэнам рускіх рыцараў, папросту блазан. I не масон, дарэчы. I не тампліер, як кажа гэты дурань з лясніцтва, — як шмат Баця ведаў пра людзей, з якімі я сустракаўся! Ці няма ў «Галцы» міні-камеры?