Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Чаму я пайшоў? Добрае пытанне! Калі шчыра, я думаў, што гэта нейкая праверка. I, як я ўжо казаў, мне не было калі думаць. Усё, што ён казаў, было простым і зразумелым: устань, надзень гарнітуру, выйдзі з машыны, зайдзі ў пад’езд, схавайся. Гэтыя словы патрабавалі толькі выканання, без усялякай рэфэлексіі. Як жа тут не згадаць Бацю з ягонай воляй да падпарадкавання? Відаць, ён намацаўува мне раба і адшукаў патрэбныя інтанацыі, каб загадваць.
I асобна, ужо не для цябе, Воля, а для таго, каго я шукаў вачыма пад жалезабетонным небам: я не разумеў, на што іду. Мне загадалі пакінуць машыну. Я паспрабаваў схаваць пісталет ва ўнутраную кішэню, але Чупрыга сказаў трымаць яго ў руцэ, каб не начапляць доказаў. У апошняе імгненне ён затрымаў мяне і прамовіў тое, што мне вельмі запомнілася: і словы, і інтанацыя, і выраз вачэй. Ён сказаў:
— Страляй вось сюды, — ён паказаў над сківіцай. — Ён вышэйшы за цябе, пісталет тузанецца, і ты пацэліш як трэба, у вачніцу ці вышэй. Ну а лепш у патыліцу. Стрэлаў для пэўнасці мусіць быць два, — і дадаў:—Ты, галоўнае, не сцы. Усё адмазана. Нават калі нешта не так пойдзе, нават калі суседзі выскачаць, у цябе ёсць жалезнае алібі, трэба проста гэта зрабіць, зразумеў? Следства ўсё зваліць на чачэнцаў, патэнцыйныя асуджаныя ўжо ёсць, трэба толькі даіграць пастаноўкудаканца. Давай, пайшоў!
I я пайшоў, сціскаючы зняты з засцерагальніка пісталет з патронам у ствале. Пайшоў, заўважыўшы, што на дзіцячай пляцоўцы гуляюць дзве маленькія дзяўчынкі, а на трэцім паверсе хатняя гаспадыня, не раўнуючы як з рэкламы пральнага парашку, вытрасае ручнік. Іду крок за крокам, нібы і няма тут нічога ненатуральнага — чалавек з пісталетам у двары шматпавярхоўкі. Ніхто не ўзняў лямант, не закрычаў «міліцыя!». Я дайшоў да дзвярэй пад’езда і тузануў іх на сябе, не разумеючы, што будзе далей. Навушнік голасам Чупрыгі загадаў ісці наперад, падняцца па прыступках, павярнуць да смеццеправода і стаяць там ціха. I я стаяў,
думаючы, што ў якасці арт-правакацыі файна было б размаляваць гэтую трубу пад калону з карынфскім ордарам, унізе пакласці разьбяны стылабат, а сам смеццепрыёмнік аформіць у выглядзе галавы льва—вось такія бздуры былі ў галаве. Маё мысленне ў гэты момант раздвоілася. Адзін я думаў: чаму чалавек, які нядаўна яшчэ кіраваў прапагандай на тэлебачанні, жыве ў такім раёне? Ці ён да гэтага меў службовую кватэру, якой яго пазбавілі? А другі я паўтараў сабе голасам Чупрыгі: «Ствол уніз. Палец на курок». Мой унутраны свет працягваў дзівачыць, упрыгожваючы суседнюю панэльку порцікамі і балюстрадамі, франтонамі і эркерамі. Як бы гэта, цікава, глядзелася? Стыль «бірулёўскі nouveau»...
У навушніку прагучала: «Гатоўнасць — хвіліна». Падняўшы брылёк кепкі, я прамакнуў пальчаткай ушчэнт мокры лоб, зноўку ўзяўся за зброю і зразумеў, што яна зараз таксама мокрая праз мой пот. Я не ведаў, ці кепска гэта, хацеўудакладніць у Чупрыгі, але ён загадаў мне не падаваць голасу.
Мінула хвіліна, яшчэ адна. 3 аднаго боку, я думаўпраўсялякія глупствы, падазраючы, што нешта пайшло не так. 3 іншага боку, я вельмі панікаваў. Спакойны голас Чупрыгі падаваўся значна разумнейшым за мой унутраны. Ён замяніў сабой маё мысл енне, звязваючы са светам, у якім быў больш дасведчаны. I я пастараўся заглушыць разгублены ўнутраны голас, таму не чуў пярэчанняў, калі ў левым вуху гучала: «Увага. Двакрокі наперад. Выходзіш».
Ногі, падпарадкоўваючыся Чупрыгу, панеслі мяне наперад, злёгку падкасіўшыся. Лінолеум прыліпаў да падэшваў, быццам ён быў увесь зроблены з жвачкі. Я спыніўся за рагом ад ліфта. У пад’ездзе панавала суцэльная цішыня. Людзі, відаць, раз’ехаліся па працах: жыць у Бірулёве, працаваць на смеццеспальвальным заводзе ў Бірулёве, кахаць, раўнаваць, пісаць вершы (хто ж іх не піша?), начамі глядзець на зоры ў Бірулёве... Гэтым поўднем ніхто нават не выклікаў ліфт.
Грукнулі дзверы пад’езда, наводдаль пачуліся ціхія крокі. Навушнік загадаў: «Акуратна зрабі халасты ход курка і так трымай. He сцы. Чакай каманды». А мне думалася: «А што, калі пісталет раптам стрэліць? А што з рыкашэтам? Тут паў-
сюль бетон! Там, каля ліфта, яшчэ адна сцяна! Мяне ж зачэпіць!» Гук крокаў заглушыў абодва галасы. Крокі стомленага чалавека. Адкуль ён вяртаецца апоўдні? 3 начнога клуба? 3 працы? А што, калі гэта не Мяцеліца, а жанчына пенсійнага веку? I Чупрыга загадае страляць? Страляць або не ў такім выпадку? Крокі сціхлі каля ліфта. Шоргат нейкага пакета. ЦІкава, дзе ён яго трымае? Ці паспрабуе закрыцца ім? Палец націснуў кнопку ліфта, пачуўся натужлівы, нібы галаўны боль, стогн — ліфт паехаўуніз. «Пісталет уверх, на ўзровень вачэй. Ловіш мушку, — падумаў я. — Стой. Стой. Крок направа. Аб’ект у зоне бачнасці. Працуем па цэлі. Працуем па цэлі!» Пабачыўшы постаць у плашчы, злавіў сябе на думцы: «А што, калі я сам захачу распавесці пра Бацю, мяне таксама вось так?» I праз імгненне: «Як я мушу стрэліць у патыліцу, калі ён стаіць бокам?» I ўслед: «Што за дурны загад — “Працуем па цэлі”? Чаму не сказаць — страляем, страляем у галаву, забіваем цэль? I не цэль, a — чалавека, жывую істоту, брататвайго».
Але пальцы ўжо націснулі курок, і пісталет грымнуў так, што заклала вушы. Замкнёная прастора — не лясок, які прадзімае вецер. Я зрабіў усё, што сказаў Чупрыга: я цэліў у шчаку і трапіў не ў вачніцу, а ў шчаку. Даўгалыгі ў ліфце павярнуўся да мяне. Ён не крычыць, ён толькі што заўважыў чалавека са зброяй. Па баках яго твару дзве дзіркі. Адна маленькая, другая — на паўшчакі, з адарванай скурай, што вісіць, быццам на надкусанай курынай ножцы. Я стрэліў зноў, з метра, і схібіў. Я націснуў на курок зноў і зноў і тады трапіўу лоб над носам. Яго адкінула назад, і ён ляснуўся галавой аб бетон. Вочы былі расплюшчаныя. Вусны намагаліся ці то нешта сказаць, ці то выдыхнуць. Я наблізіўся ўшчыльную і стрэліў, стоячы проста над ім. Зноўку грымнула, і часцінка нейкай ліпкай дрэні, выдранай пранікненнем кулі ў цел а, прыліпла да маёй шчакі.
Я ўсвядоміў, што ўвесь гэты час я страляў, набліжаўся і зноў страляў адпаведна з камандамі з навушніка. Сам ніколі ў жыцці не зрабіў бы так зладжана. Цяпер адтуль камандавалі, каб я клаў пісталет побач з целам і неадкладна звальваў. Я зрабіў крок, наступіўшы на ролік стрэлянай
гільзы, я паслізнуўся і, падкінуўшы ногі дагары, грымнуўся на спіну, а галава ўдарылася ў грудзі нябожчыка, ажно шыйныя пазванкі хруснулі.
Як ты не прадугледзеў гэта, голас у навушніку? Я ўзняўся, у мяне балелі спіна і шыя, і пакульгаўуніз пад роўу вуху: «Што там у цябе? Ты ўжо мусіш быць на разліку. Давай уніз!» I я пайшоў, усцешаны, што выканаў заданне, да дзвярэй і, перш чым штурхнуць іх, крануў далонню шчаку, намацаўшы тую пляму ружовай дрэні з чалавечым воласам. He разумеючы, што з ёй рабіць, я штурхнуў дзверы, выйшаў на ярка асветлены двор, у суцэльнае белае свячэнне, якое бачаць напрыканцы тунэля ўсе, хто перажыў клінічную смерць.
Я паспеў падумаць, што, відаць, усё-такі звярнуў сабе шыю і, падобна, паміраю недалёка ад таго памерлага, і на вывараце гэтага святла пачала праступаць іншая рэчаіснасць. Я авалодаў магчымасцю глядзець на яе так, нібы гляджу на вывешаную сушыцца тканіну і разглядаю з іншага боку, на прасвет, ейны малюнак. Я здзіўляўся, што нават пазнаю гэтую рэальнасць. I я — прачнуўся.
У нашым пакойчыку стаяла цішыня, на донцы якой гулка брахаў сабака — быццам нехта вялікі і добры выпіў усе астатнія гукі, пакінуўшы толькі гэтую мізэрную далёкую звягу. Бязважкая ты на маім плячы. Твае валасы казычуць скуру. Нашы ногі перакручаныя вітай парай. Мы ўключаныя ў глыбокі сон.
Ведаю, што ты палічыш, што гэта выдуманы мной ход, з дапамогай якога я намагаюся пазбегнуць правасуддзя. Але гэтанетак.
Ці так?
Усё ж так?
Ведаеш, гэтую сцэнукаля ліфтая сніўпасля шматразоў, з наслаеннямі і новымі падрабязнасцямі. Я не ўпэўнены, што штурхаў мяне да гэтых жахаў толькі сон. Толькі сон. Але ты — ты вер, калі ласка, што я ніколі не страляў з макарава па птушках, што не было насамрэч гэтай гісторыі ў бірулёўскім пад’ездзе.
Я думаю, такія, як я, мусяць адказваць на Страшным судзе, у які я працягваю верыць, што б ні казаў Баця, не толькі за здзейсненае ў жыцці, але і за тое, што прысніў. У любым выпадку—быў я там ці не. Быў! I гэта быў я. I я страляў. I камандам падпарадкоўваўся таксама я. Я памятаю пах пораху, аддачу, гук стрэлу. Таму—вінаваты. Арэшта—дэталі.
Магчыма, мае словы выглядаюць як спроба атрымаць дараванне ў Бога і каханай, не заслужыўшы пры гэтым пакарання паводле Крымінальнага кодэксу. Як крывадушнае памкненне схвацца за сон і выпрасіць літасць. Але ведаеце што? Думайце, як хочаце.
Мяне пабудзіў гук эсэмэскі. Выдатная была б ідэя — адключаць мабільнік на ноч! Але не думаю, што Баця гэта ўхваліў бы. Я зняў з нашай вітай пары ізаляцыю коўдры і адлучыўся ад цябе. Але не да канца — яшчэ намацваў пяткамі наш супольны сон. Ды тэкст паведамлення не пакідаў шанцаў: «Прымі Чупрыгу».
Глава дзясятая, якуюлепш бы табе не чытаць
Яведаю, што, прачытаўшы назву, ты, Воля, учэпішся найперш за гэтую главу з какетлівай усмешкай, мяркуючы, што забаронены плод з’яўляецца такім не праз тое, што можа прычыніць шкоду, а таму што празмерна салодкі, і ў параўнанні з ім усе астатнія плады жыцця папросту страцяць смак назаўжды.
He выключаю, што ты пераскочыла сюды з першай жа главы па змесце — як толькі зразумела, што гэтую кнігу напісаў для цябе я. Але я вельмі прашу цябе, Воля, лепш закрый кнігу, адгарні старонкі да наступнай главы і нават не падглядвай у напісанае тут. I калі сумневы наконт мяне яшчэ ўзнікаюць у тваім сэрцы, я вымушаны пацвердзіць найгоршыя з іх: напісанае адсюль і да адзінаццатай главы не прынясе табе нічога, апроч болю. I такі боль бывае толькі бессэнсоўным.
Усё, пра што я распавяду далей, адносна нашага з табой свету існавала як бы ў іншым вымярэнні. Баця меў своеасаблівы талент памнажаць мыльныя бурбалкі іншых сусветаў. Я ўключыў гэты аповед у кнігу з намерам распавесці ўсё як ёсць ад пачатку і да канца, не абмінаючы нават нязначныя акалічнасці. Бо яны абавязкова акажуцца істотнымі, а калі будуць не згаданыя — прарастуць у душы неабдымнай пустэчай, ад якой я хачу пазбавіцца, спавядаючыся.