• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    Слых вяртаўся да мяне, і я пачуў, што ў зале нехта крычыць, таму азірнуўся. Гэта быў той сівы: «Ды ў ЗІПА такому сведкупростаўзалесудапрысудзілібпяць гадоўзахлусню!
    Гэта фарс! Фарс!!!» Калі пракурор прамаўляў чацвёртае пытанне, апошняе, пытанне-вердыкт, сівы зноў ускрыкнуў: «3 1621 году! Пяць гадоўулюбым судзе! Ганьба!» Алеягоўжо выводзілі з памяшкання.
    Зрабілася ціха— ад мяне чакалі адказу, і я, думаючы пра гэты 1621 год, аўтаматычнапрамовіў«так» і зноўку зірнуўна вязня. Ён працягваў смяяца: яго тонкія вусны расцягнуліся ў ледзь прыкметную лінію, і было штосьці нездаровае ў гэтым смеху, нервовае, з жудой. Падавалася, яго вусны пасінелі. Нейкая жанчына (старэйшая сястра? маці?) праз шэраг ад мяне ўзнялася і крычала мне, павярнуўшыся спінай да суддзі: «I не сорамна?! Табе не сорамна?! Табе ўсё вернецца! Згніеш жыўцом! Я цябе праклінаю! Будзь ты пракляты, свалачына!» На задніх шэрагах скандавалі хорам: «Ганьба! Ганьба!» Міліцыянт каля клеткі расшпіліў кабуру, узяўся за пісталет і завыў: «Ціха! Маўчаць!» А я адчуваў, як мае ногі робяццаўсё карацейшымі, бо мяне засмоктвае пад падлогу, ад мяне застаецца палова, і хутка мяне не будзе зусім.
    Ці было мне сорамна? He, было не сорамна. Мне было жудасна. Жахліва. У прысутнасці дзясяткаў людзей я здзейсніў злачынства. I ўсе яны ў прысутнасці суддзі гэта бачылі. I калі б суддзя папрасіў сам мяне ўдакладніць хоць што-небудзь альбо дазволіў бы гэта зрабіць абаронцам — напрыклад, спытаць, якога колеру фіранкі былі на месцы злачынства, дзе я ніколі не бываў, я б спёкся. Але суддзя ляпаў малатком, заклікаючы да спакою, і гэта не прыносіла плёну, пакуль ён не выгукнуў:
    — Яшчэ тры секунды вэрхалу—і я заяўлю адвод усёй абароне!
    Людзі заціхлі, але я адчуваў, што яны ўсе пра мяне думаюць.
    —Абарона заяўляе хадайніцтва пра апытанне сведкі абвінавачвання! — ускочыў з першага шэрагу добра апрануты малады чалавек.
    —Хадайніцтва адхіл енае!
    — Гэта наша законнае права!—ускрыкнуў ён.
    —Хадайніцтва адхіленае.
    — Гэта частка працэсу, прадугледжаная кодэксам!
    —Хадайніцтва адхіленае!
    —Але...
    Старшыня павысіў голас:
    —Я заяўляю адвод вось гэтага, — ён раздражнёна тыцнуў пальцам у адваката, але выправіўся: — Я заяўляю адвод Матухіна Паўла Валянцінавіча, а таксама выдаленне яго са складу дапушчаных да судовага працэсу абаронцаў. Ці мае яшчэ нехта з абароны хадайніцтвы?
    Ніхго не наважыўся.
    — Вы можаце быць вольны, — суха сказаў ён мне, і я ўсётакі праваліўся скрозь зямлю, то-бок проста сеў на крэсла, проста сеў, а суддзя яшчэ нешта казаў, а, ну так: — Вольны — гэта значыць пакіньце залу.
    Я ўстаў. Мне трэба было прайсці каля клеткі, каб абмінуць людзей. Як жа добра, што на працэс не пусцілі прэсу з тэлекамерамі!
    На выхадзе мяне перахапіў бамбіза. Ён хацеў зачыніць за мной дзверы ў залу паседжанняў, але я прыняў рух гэтай вялізнай рукі за намер суцешыць мяне, таму прытуліўся да яго пляча. Адхіснуўшыся спачатку, ён усё ж ляпнуў мяне далонню па лапатцы і сказаў: «Ну, нічога, нічога. Вялікую справу зрабіў!» — але так няшчыра, што мне пераняло дых.
    Мы спусціліся на першы паверх, і я быў пайшоў да міліцыянта, які ахоўваў галоўны ўваход, але праважаты, кашлянуўшы, прамовіў:
    — Э, не, туды нельга. Разарвуць. Ці ты хочаш усім тэлеканалам светуінтэрв’ю даць? Я цябе зараз эвакуюю.
    I мы пайшлі ўздоўж стосаў старых тэчак па калідорах. Некалькі разоў ён адмыкаў дзверы, якія настолькі даўно ніхто не адчыняў што на падлогу з іх сыпаліся рэшткі старой фарбы. Колькі разоў мы паварочвалі так, што былі бачныя вокны залы суда. Я заўважыў, што пасля майго сыходу ажыла постаць пракурора і зрабілася досыць рухавая, перастаўшы нагадваць помнік. Нарэшце мой праважаты наваліўся плячом на апошнія дзверы, ледзь не выціснуўшы іх з вушака, і перад намі паказаўся мірны офісны будынак.
    — Уздоўж дома. Нікуды не збочвай. Выйдзеш на Орлікаў, павернеш направа і на Садовую-Спасаўскую. Адтуль — куды захочаш, хоць на Сахарава, хоць на Мясніцкую. Галоўнае — сюды не вяртайся. Тут цябе не надта любяць.
    I я пайшоў, паварочваючы так, каб апынуцца як мага далей ад лімонна-жоўтага будынка.
    У той дзень быўмоцны вецер, ільдзяны, паўночна-заходні. У рэнесанснай Венецыі ўсе вятры мелі свае імёны — гэты вецер, крыху саланаваты на смак, я б назваў ветрам Роспачы. Недзе на ўскрайку Поўначы, за Міцінам, ёсць узбярэжжа Мора Слёз, і вецер прыносіць адтуль рэшткі чалавечай скрухі. Вецер Роспачы вымятаў мне ў твар усё смецце, усе пустыя пакеты, цягаў мяне за валасы і налятаў знянацку з завулкаў, а я гаманіў з ім, даводзячы, што так трэба—бо Баця, бо CMC, бо Філіп. Яму было ўсё адно.
    У раёне ўзбярэжжа тэлефон зазвінеў, і ў трубцы пачуўся голас маці. Яе было досыць кепска чуваць, магчыма, праз вецер, магчыма, праз тое, што нас раздзялялі семсот кіламетраў паветра. Яна сказала, што бачыла мяне па тэлевізары, што нейкая з камер зазняла, як я заходжу ў суд, што гэта зараз па ўсіх тэлеканалах, і што я там такі сур’ёзны і прыгожы іду некуды, толькі некалькі секунд і збоку, але ўжо і цётка Лена з Гомеля патэлефанавала, бо яна таксама мяне пазнала і ўжо распавяла ўсім суседкам, і што ўсе шчыра мяне віншуюць і вельмі задаволеныя, бо ў Маскве я выбіўся ў людзі і мяне паказваюць па тэлебачанні, о, мама, бедная мама, як жа ты, зусім нічога не разумееш?
    Ідучы ўздоўж ракі, я паўтараў сабе гэтыя страшныя «Так. Так. He. Так», якія зараз, калі варта было б забыць іх назаўсёды, выплылі і зрабіліся маёй сутвай. Я паўтараў іх, а яны складаліся ўрозныя камбінацыі, кшталту «Не Як НеТак».
    Сонца ішло на схіл, а я запытваў у горада: «Ну што, ці бачыў ты калі-небудзь такую подласць? Ці бачыў раней такіх свалачэй?» Але гораду было ўсё адно. Бачыў і не такіх.
    Глава восьмая, у якой я спасцігаю прыродуўлады і знаёмлюся з апосталамі
    Мяне выпрабоўвалі, пераконваў я сябе. I для гэтага яны абралі найбольш складанае для мяне. Але раз ужо яны зразумелі, што самым няпростым выпрабаваннем для мяне будзе ўзвесці паклёп на чалавека, які выклікае прыязнасць, значыць, мне гэта не ўласціва. I я, такім чынам, прыстойны і не схільны да хлусні чалавек. Вось як дасціпна!
    Мне падавалася, мінакі часам затрымліваюць позірк на мне на даўжэй, чым прынята ў вялікім горадзе. Таксама бачылі мяне па ТБ? Відаць, зараз ва ўсім свеце будуць ведаць, што я нарабіў. Я апусціў вочы, вырашыўшы павывучаць расколіны на асфальце. Яны былі доўгія, нібы рэкі, зліваючыся, яны паспявалі за маёй хадой і нават абганялі, паказваючы ўсё новыя хітраспляценні. Калі пасля здзейсненага я больш ніколі не змагу глядзець у вочы мінакам, заўжды ёсць расколіны, мае выдатныя суразмоўцы.
    Уключылася святло на нашай куханьцы, каб адразу ж згаснуць — лепш пасяджу ў цемры. Я глядзеў на астанкінскі пік, бачыў, як засынае вуліца, уключыў настольную лямпу і пачаў чытаць Лотмана. Дакладней, назіраў, як ручаіны радкоў сустракаюцца з абрэзам старонкі і абрынаюцца вадаспадам, каб цячы з новага парогу, сустракаючы скалы абзацаў і ілюстрацый.
    Перад вачыма былі толькі«+ + +», ты ж разумееш. Я не вытрымаў і ўключыў тэлевізар у спадзеве паскакаць, нібы
    мячык, па каналах, а там злавіць якія-небудзь навіны і хіба адным вокам зірнуць, не глядзець, а проста даведацца, што нарабілася. Вядома, адразу, з першага тычка, я наткнуўся на зразумела які сюжэт, дзе пераможным голасам паведамлялася пра нечаканы паварот у зацяжной крымінальнай справе, які адбыўся дзякуючы сенсацыйным паказанням сведкі, якія пераканаўча даказваюць віну падазраванага.
    Мая сутулая постаць, знятая здалёк праз частакол штатываў. Я і сам бы сябе не пазнаў, калі б не быў там сёння. Згаслы экран. I злосць на сябе, бо ўключыўнавіны. Сказалі ж: не чытаць газеты, не глядзець тэлевізар.
    Уначы надарылася важданіна з абуткам: я выставіў усё, што ёсць, у шэраг і чысціў па чарзе, пакуль а палове на чацвёртую раніцы не вярнулася ты. Седзячы сярод цюбікаў, крэмаў, шчотак і анучак, я спытаў: «Табе нічога не трэба пачысціць?» Ты зусім не здзівілася і сказала: «Сёння раней адпусцілі, наведвальнікаў няма, дзяўчаты ўдзвюх даюць рады», а пасля спытала: «Што ты нарабіў? Дурненькі, што адбылося? Я ж усё адчуваю! Хадзі да мяне». I да раніцы гладзіла мае валасы і забаюквала, а пасля я адшукаў Бацю і сказаў, каб ён ішоў у дупу. Ну, то-бок так я ўяўляў нашу сустрэчу і маё выратаванне, пакуль займаўся ботамі. Але, вядома, нічога такога не здарылася, бо ў жыцці не застаецца прасторы для выратавальных прасвятленняў. Мудакамі не становяцца за адзін дзень, і назад з мудакоў у людзі не ператвараюцца. Ты была адзінай, для каго я засяроджваў усё самае добрае ўва мне, але ты была не ў сілах павялічыць агульную масу гэтага добрага, і яно паступова раставала, раставала і раставала.
    Ты прыйшла пад ранак. Прынесла пакет з надпісам Oriflame, у якім быў ніякі не Oriflame. 3 гонарам пацягнула мяне на кухню паказваць трафей, уключыла святло, і сама пры гэтым свяцілася так, быццам адшукала затанулыя скарбы іспанскіх галеонаў. 3 пераможным «па-ба-ба-бапа-пам!» сцягнула цэлафанавы вэлюм з пластыкавага кантэйнера, дзе быў дзясятак бутэрбродаў з падвялай чырвонай ікрой. Мы банкетавалі, а ты зноў і зноў вучыла мяне правільна есці ікру—расціскаючы яе аб паднябенне. А мне
    думалася, што ікра нагадвае жэле з крывавых слёз. Ты пераказвала мне сцэнкі з Comedy club і сама смяялася. Ты нічога не заўважыла, Воля. Зусім. Жыццё працягвалася насуперак усім маім «Так. Так. He. Так». Ці не дзіўна?
    Адзінае, пра што ты сказала тады і заўважала пазней, што я чамусьці не гляджу табе ў вочы. На ногі і грудзі—так, але не ў вочы. I, маўляў, цябе гэта ў пэўным сэнсе задавальняе, што ногі і грудзі для мяне такія прыгожыя, але вось што вочы перасталі цікавіць — гэта абсалютна не задавальняе. Вось так і сказала. I пасля шмат разоў адзначала, што я, хоць і размаўляю нібыта з табой, гляджу некуды яшчэ. А я ўсё размаўляў з расколінамі на асфальце... Мне здавалася, што, калі я зірну на цябе, ты засмяешся ягоным смехам, ліхаманкава разявіўшы тонкія сінія вусны. Ох, не! Ці верыш ты, што можна кахаць і не глядзець у вочы?
    Я паспаў тры гадзіны і, прачнуўшыся па будзільніку, паехаў да студэнтаў, якія, вядома, глядзяць навіны і, самае жахлівае, чытаюць каментары ў інтэрнеце. Я доўга стаяў перад люстэркам у сваёй універсітэцкай уніформе — цёмна-сінім пінжаку, блакітнай кашулі і нязменным барвовым гальштуку. Зашпільваў верхні гузік і пальцам выціскаў ямку пад вузлом гальштука. А пасля завязваў віндзорскі вузел. Зацягваў гальштук шчыльней і падымаў каўнер: такі сабе амерыканскі следчы з кіно 80-х гадоў, дзе зло паказвалі надзвычай выпукла. I аніводнае амплуа не пасавала мне.