Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
I я ўключыў начнік. I дадаткова вялікае святло—хай яму не будзе страшна. Захацелася спытаць, каму ён тэлефанаваць думаў. Каб потым самому — заўтра ці паслязаўтра. Патэлефанаваць і перадаць. Распавесці, як сышоў... Але — нельга. I я закупорыўся ў сваім пакойчыку, забраўшыся пад коўдру ў вопратцы.
Як мінала ноч, Воля? Дагэтуль я быў вельмі заняты: ехаў на машыне, дапамагаў ісці, насіўся з анучай, ліў віскі — часу падумаць пра штосьці і не было. А як прылёг, выпадкова паўтарыўшы яго позу, усвядоміў, што адбываецца. У сусед-
нім пакоі паміраў мужчына, які ў трызненні зблытаў мяне з уласным сынам. А ён жа яшчэ, верагодна, і мае шанец на выратаванне, калі я выклічу «хуткую». Я не ведаю, як патлумачу кулявое раненне і ці не памрэ ён па дарозе. I падазрэнне наконт яго смерці будзе на мне. He змагу растлумачыць, ні адкуль машына, ні як наймаў кватэру... Але ж мае вельмі разумныя аргументы тычыліся складанасцяў, з якімі я сутыкнуся, калі зраблю адзіны магчымы ў гэтай сітуацыі добры ўчынак: паспрабую выратаваць чалавека. А не выклікаўшы «хуткую» і нават не дазволіўшы патэлефанаваць, я ператвараюся ў забойцу. Хай ён і не сказаў бы мне гэта ў твар.
I тут, калі я ўсё гэта, агаломшаны, абдумваў, ён паклікаў мяне. He гучна, але метадычна. Спачатку «Міша!», «Мішачка!», «Падыдзі!», потым «Андрэйка!», «Андрэй!» Я ведаў, пра што ён папросіць — зноў развітанне і забаронены званок. А нават калі і шклянку вады папросіць, усё роўна завядзе размову пра тэлефон. Давялося б глядзець у вочы і маўчаць. А ён памірае, бляха, і неўзабаве памрэ. Я мераў пакой крокамі, але не выходзіў, бо пасля адной праявы слабасці я абавязковадапусціў бы наступную.
Паміж крыкамі «Андрэй» і «Міша» пачалі з’яўляцца паўзы — быццам ён прыслухоўваецца, ці тут я, ці магу пачуць яго. Я выключыў лямпу, скокнуў на ложак і баяўся нават дыхаць. Так, гэта выратаванне: хай ён думае, што я заснуў! I ў яго — жывога, а потым мёртвага — не будзе падставаў злаваць, што я не выканаўапошнюю просьбу!
Так я і сядзеў, слухаючы гукі яго соўгання, валтузні, чуючы крыкі, усё радзейшыя і слабейшыя — здаецца, ён і крычаў ужо пра тое, што забываўся, як рабіў гэта, ды ніхто не адгукнуўся. Калі я расслабіўся, перастаўшы сціскаць у кулаках коўдру, у тым пакоі штосьці гулка бухнула на падлогу. Без сумневу, гэта ён зваліўся з ложка, магчыма, што ў агоніі. I зноўку халодны пот — я не ў сілах нават выказаць здагадку, што адбываецца. Я ўявіў мерцвяка, які паўзе да мяне з нажом у зубах.
I тут адразу ж пачуў сапраўдны грукат, створаны дзвярной ручкай у тым пакоі — па ёй быццам бы ўдарылі далон-
ню. Я сціснуўся, канчаткова страціўшы вытрымку, і міжволі ўскрыкнуў, калі грукат паўтарыўся. I тлумачыў сабе тым, што ён ужо не можа хадзіць і таму паўзе. Падпоўз на сваім прастрэленым жываце да дзвярэй і намагаецца павярнуць ручку, але слабая далонь зрываецца, таму ён паспрабаваў зноў. Так усё выглядала лагічна. (Спадзяюся! Напэўна! Я не мог быць упэўнены!)
Трэцяя спроба, новы ўдар па ручцы, і дзверы адчыніліся — праз шчыліну я пабачыў бляск святла. Амаль нябожчык (ці ўжо зомбі?) быў на калідоры. Я чуў, як ён паўзе навобмацак, хапаючыся за сцяну. Я, ікнуўшы, у жаху саскочыў з ложка і ўзлез на падваконне з нагамі ды прыціснуўся да шкла. Варушэнне рабілася гучнейшым, і мне падумалася, што ён жа здолее дацягнуцца і ўхапіць мяне мёртвай далонню за нагу, каб сцягнуць і перагрызці горла, раз я не дазволіў яму развітацца. Я адчыніў акно — трэці паверх, унізе трава і дрэвы. Шыя звернецца. Але лепш так, чым пабачыць акрываўленую постаць на парозе, якая паўзе і цягнецца рукой да цябе...
Калаціла так, што ступні падскоквалі на падваконні, адбіваючы дробны рытм, як у The Prodigy, ага. Але варушэнне сціхла, і засталося дыханне: гучнае, з хрыпам. Яно змянілася, зрабіўшыся механістычным: рэзкі ўдых і выдых. Усвядомленасць сышла, засталіся толькі рэфлексы і патрэбы — канчаўся Іван Аркадзьевіч. Падобна, ён ляжаўу метры-паўтара ад дзвярэй, ляжаў і больш не прасіў ні пра што, проста дыхаў. Мяне крыху адпусціла, страхі падаліся ідыёцкімі: там цяжкапаранены, не вораг, адзін. Свой, якому я — не адмовіў, але... Проста не мог, ніяк не мог дапамагчы! Я паставіў ногі на батарэю пад падваконнем і, пасядзеўшы так крыху, вярнуўся на ложак, ужо амаль без боязі. Выцягваючы ногі на ложку, гатовы чакаць яшчэ пяць гадзін, пачуў праз дзверы жаласнае:
— Мама! Матуля!
Зрабілася нагэтулькі яго шкада, што мой страх сышоў. Побач было божае стварэнне, якому балюча і страшна. Божае стварэнне, якое губляла жыццё, і, відавочна, праз ней-
кую дурасць. Ды праз маё бяздзеянне. Яно шукала і клікала маці, якая дапамагла яму з’явіцца на свет, яно прасілася да яе, бо ніхто больш не мог дапамагчы: «Мама! Матуля!» Ці не дзіўна? Што б зрабіла маці? Пагладзіла б па валасах? Выцерла б перадсмяротны пот? «Матуля! Матухна!»
Зрабілася ціха. Ён дыхаў роўна-роўна, з механістычнасцю гадзінніка, у якім зламалася спружына, таму замест «цік-так» чулася «хрып-храп». Як ні дзіўна, менавіта гэтая раўнамернасць і супакоіла мяне перад світаннем, калі неба зрабілася бірузовым. I я заснуў, праваліўся ў мімічную зморшчыну ночы на гадзіну ці дзве, забыўшыся на свае страхі. Калі я, уздрыгануўшыся, прахапіўся, ужо свяціла сонца. 3-за акна чуліся галасы, праязджалі машыны, але з калідора — ні гуку, ні хрыпу, ні ўздыху. Ціха. На гадзінніку было 08:15.
Вядома, Іван Аркадзьевіч, пасапеўшы нейкі час пад дзвярыма, папоўз назад у пакой, дзе і заснуў. Таму я зараз прыгатую нам абодвум яечню і зраблю каву, а ў дзевяць гадзін прыйдзе доктар, каб адвезці яго ў бальніцу.
He верачы ва ўласную лухту, я на дыбачках наблізіўся да дзвярэй, ціхенька адчыніў іх і пабачыў, што на паркеце ляжыць нейкая рэч, скручаная, як шырокі дыван. Рэч мела падабенства з мужчынам у швэдры, які працягнуў руку да дзвярэй. Нічога жывога ці адухоўленага не было — жоўты воск замест скуры, шэрая маска замест твару, ускудлачаны штучны мех кітайскай цацкі замест валасоў Іван Аркадзьевіч ляжаў тварам у падлогу, і я не пабачыў ягоныя вочы, не быў напалоханы грымасай смерці. Сапраўды — рэч, лялька, цяжкі дыван. I я пераступіўпраз яго. Крануўся шыі, як у фільмах, каб праверыць пульс, але пальцы намацалі холад. Бо крыві не было — выцекла дашчэнту. Проста скручаны дыван. Хтосьці пакінуў. He звяртаць увагі.
Пайшоўу ванную так ціха, нібы дыван мог пачуць крокі і прачнуцца. Замкнуў за сабой дзверы, залез пад душ і ўключыў ваду, каб адагрэцца пад пругкімі струменямі. Страшна не было — здаецца, болей страшна, чым уначы, і не магло быць у жыцці. Яркае святло, дыван на паркеце — што тут можа палохаць?
Выйшаў у адных майтках. Што рабіць з акрываўленай адзежай і дзе шукаць новую? Зайшоў у ягоны пакой — барвовая пляма на ложку, часопіс «Замежная літаратура» на падлозе, у шафе дадатковы камплект бялізны. He ў халацежвяртаццадацябе, Воля!Пайшоўусвойпакой, зірнуў у шафу... Акуратна складзеныя штаны, кашуля і швэдар — такія ж, як і на мне ўчора! Памеры супадаюць, цэтлікі адарваныя.
Пакінуўпакой.
Пераступіў праз... гэта.
Апрануўся. Агледзеў сябе.
Швэдар навейшы, не такі разношаны. Ну, хіба штаны ціснуць, трэба б шырэйшыя. Як і з «разенбаўмам». Машына часу.
Кухня.
Імбрык.
Піўгарбату, гледзячы на дрэвы.
Разглядаў аблокі.
Плывуць сабе.
Павольна-павольна.
Без пяці дзевяць старанна вымыў кубак, паставіў. Абуў боты, зняўботы, пайшоўуванную, змыўзасохлую кроў.
Накіраваўся да выхаду.
Паляпаўпа кішэнях.
Вярнуўся.
Дастаў з правай кішэні старых штаноў гаманец і ключы аддзвярэй.
У левай кішэні штосьці бразгатала.
Залез.
Нікелевыя манеткі—рублёвая дробязь.
Здзівіўся, адкуль.
Прыгадаў.
Прыгадаў.
Вядома.
Іван Аркадзьевіч.
Учора быў Іван Аркадзьевіч.
Учора жыў Іван Аркадзьевіч.
Як жа яго шкада.
Шкада.
Я збудаваў з манет слупочак і пакінуў там: мне без патрэбы, ямупагатоў.
Замкнуўдзверы.
Уніз палесвіцы.
Кажуць, калі чалавек памірае — памірае штосьці і ў людзях, якія яго ведалі.
Частка мяне памерла ўначы.
Хай жа зямля будзе пухам: і яму, і мне.
Глава шостая, дзеяатрымліваю па заслугах
Унізе побач з «мерседэсам» таптаўся Чупрыга. Ён сустрэў мяне без пакепліванняў, без усмешачкі стараслужачага, які мае намер сказаць «духу» чарговую мудрасць ваенна-палітычнай падрыхтоўкі. Па-мужчынску працягнуў руку, моўчкі ляпнуў па плячы і нават прыабняў, абдаўшы ўедлівым пахам адэкалону, што зазвычай прадаецца на прыпынках. Я хмыкнуў — гэтак жа, як Іван Аркадзьевіч. Шчыра кажучы, ледзь не расплакаўся. Узнікла памкненне прытуліцца да яго і выпусціць на волю назапашанае з учора. Ён падбадзёрваўмяне па-чалавечы, але
суха:
— Нармальна, Міша. Усё правільна зрабіў. Малайчына.
— Ёнпамёр.
— Я ведаю, Міша. Усе там будзем, — нібы гэтай фразай, якая штурхае цябе ў труну разам з нябожчыкам, можна кагосьці суцешыць. Унутры, у самых глыбінях маёй свядомасці, мяне папросту калаціла, але звонку я быў халодным і крыху запаволеным. — Міша, так склалася. Ну не маглі мы дапамагчы.
— He маглі альбо не хацелі?
— Я не дужа ўмею ў філасофію, але Баця б табе адказаў, што ў гэтым выпадку абое рабое, — да Чупрыгі вярнулася жартаўлівасць казармаў, на вусны вылезла ўсмешка тыраназаўра: жыццё працягваецца, у труну да нябожчыкаў ён сам не збіраецца. — Магчымасць дапамагчы, Міша, мае два
складнікі: жаданне дапамагчы і рэсурс, які дазваляе гэта зрабіць. I калі няма жадання, няма і магчымасці, бо рэсурс робіцца бессэнсоўным.
Гэты вытанчаны платонаўскі танец на касцях дазволіў мне апрытомнець. Нішто так не выцвярэжвае, як ператварэнне смерці ў рытарычны прыём.
— Чаго вы на яго ўз’еліся? Якое-такое заданне ён праваліў?
— Мішуня, яму забаронена было нават згадваць пра факт правалу. Значыць, ён і тут аблажаўся. Што да місіі, яна адбывалася за мяжой, і больш табе ведаць не трэба. Ты заданне выканаў, — і адразу, не падвышаючы голасу:—Дарэчы, вось на чорта было кілаграм бінтоў у сметню выкідваць? Нейкая бабка мянтоў выклікала, і не дзіва! Там жа крыві было, маць тваю, цэлы палявы шпіталь! Давялося па нашых каналах адмяняць выклік і даставаць бінты. А яны, бляха, некаторыя на самае дно сметні праваліліся, пад недаедкі і лупінне. Думаеш, прыемна ранак пачынаць з корпання ў памыях? Ці, па-твойму, я да бамжа падобны?