Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Ён зрабіў млявы жэст рукой.
— Міша, не крыўдуй. He крыўдуй. Што табе сказалі зрабіць самной?
— Мне трэба даставіць вас на вуліцу Планетную, пакласці ўложак і быць побач да дзявятай раніцы.
Далей была паўза. Доўгая-доўгая паўза, пасля якой ён, яшчэ не верачы, што з ім паступілі так, спытаў:
— Iўсё?
— I ўсё! — зноў не зразумеў нічога я. — А што яшчэ?
— Без бальнічкі? — мне падавалася, што «бальнічка» — гэта нейкі вядомы выключна ім, у іх кол ах, тэрмін, які ні пра што не кажа мне, акрамя таго, як шмат надзей ускладае на гэтую бальнічку Іван Аркадзьевіч. Што яны так называюць? Хірурга, які працуе падчас спецыфічных, скажам так, выпадкаў? Закрытую ўстанову, куды дастаўляюцца такія, як Іван Аркадзьевіч, пацыенты? У такіх, як у яго, выпадках?
Я адказаў, што не чуў ні пра якую бальнічку. А ён закінуў галаву і некалькі разоў гучна хмыкнуў—ці то ад болю, ці то ад горычы. Спытаў: «I хто гэта вырашыў?» Я адказаў, што не ведаю, і ён задаў пытанне іначай: «Хто цябе паслаў?» Я адказаў: «Нойдэ, асабіста». Ён здрыгануўся. Хмыкнуў зноў і адвярнуўся (магчыма, плакаў, а калі не — варта было). Пасля паўзы ён сказаў, што яму ўсё зразумела, мы можам ехаць. Я вырашыў паказаць характар, сказаўшы, што нікуды не паеду, пакуль ён не адкажа на мае пытанні.
Ён хмыкнуў зноў. Мы стаялі на месцы, ён глядзеў у акно. Я пазіраў проста перад сабой, адчуваючы бяссілле і стомленасць. Адчуваючы не страх, а спустошанасць. Побач сядзеў чалавек, які меў адказы на мае пытанні, але я не мог іх выцягнуць. Сітуацыя нагадвала ўніверсітэцкі іспыт, калі спрабуеш «уратаваць» якую-небудзь сімпатычную табе дурніцу, каб не раўла пасля пад дзвярыма. Усё адно семіётыкі ў яе жыцці будзе столькі, колькі патрабуецца, каб абраць ювелірны брэнд, вырашыўшы, з кім суаднесці ўласны ментальны вобраз: з загадкавымі прыгажунямі з рэкламы Prada альбо з мудрымі сцервамі Dior. Катуеш такую дадатковымі пытаннямі, а яна маўчыць, адвярнуўшыся, як Іван Аркадзьевіч, перакананая, што я яе «валю», хоць я акурат выцягваю. Я паспрабаваў зайсці іначай:
— Паслухайце, я ведаю, што не магу нічога запытваць. Але я атрымаў заданне. Раскажыце хаця б пра тое, што мае да яго дачыненне. Што з вамі адбылося? Мне не так важна, хто вы такі і што рабілі ў аэрапорце. Вы хворы? Калі так, я змагу вам дапамагчы без усякай бальнічкі. Заедзем у аптэку, купім лекі...
Ён маўчаў.
— Што вам трэба? Антыбіётыкі?
Вядома ж, ён маўчаў. Mae веды ў медыцыне вычэрпваліся гэтымі «антыбіётыкамі»: калі хвароба лёгкая, трэба піць аспірын, калі цяжкая — антыбіётыкі. Яны ж ад усяго.
— Вы разумееце, што можаце памерці, калі не загаворыце самной?
Ён хмыкнуў — а, напэўна, няпроста ж даваўся яму гэты саркастычны выдых, разыходзячыся болем па ўсім целе. Адчуўшы сябе садыстам, фашыстам, які катуе параненага, я пакінуў яго ў спакоі. Крануўся і паехаў, маштабуючы GPSMany і ўсім выглядам паказваючы, што страціў да Івана Аркадзьевіча інтарэс. Мы праехалі кіламетраў дзесяць, калі ён ледзь чутна прамовіў адзінае, што я здолеў пра яго дазнацца:
— Быў за мяжой. Выконваў там заданне. Адказнае заданне. Ты разумееш, хто мне яго даў?
Вядома, я разумеў хто. Я кіўнуў, заахвочваючы расказваць далей:
— Нуі?
—Я аблажаўся, Міша. Няважна, што адбылося і як. А аблажаўся так, што, ты бачыш, застаўся без бальнічкі. Нават безбальнічкі...
Дзіўна, як, пазбаўлены неабходнасці кудысьці ісці, рухацца, ён збіраўся з сіламі. Напаўлежачы на сядзенні, ён выглядаў цалкам здаровым, хіба крыху стомленым.
— Цісне, — сказаў ён, схіліўшыся. Менавіта так: не «баліць», а «цісне». I пасля гэтага прамовіў зусім звычайна: — Ты даўно з намі?
I адразу ж выправіўся, відаць, больш не лічачы сябе часткай сістэмы, якая здрадзіла:
— Ты даўно з імі?
— 3 сённяшняга дня. Гэта маё першае заданне.
Ён збіраўся сказаць яшчэ нешта, мяркуючы па твары, даць нейкую параду. I дужа цікава, якая парада магла сыходзіць ад гэтага чалавека. Чым, якім досведам, ён збіраўся падзяліцца? Але, падумаўшы долю секунды, ён перадумаў і хмыкнуў:
— Складанае табе трапілася заданне. Зазвычай прасцейшыя даюць.
—А вы даўно? — паспрабаваў я падтрымаць гутарку, але ён ужо адвярнуўся да акна. Нельга было пытацца ў яго пра дэталі біяграфіі, пра мінулае, пра што заўгодна — наогул, гэта было бессэнсоўна, можна было толькі сачыць за дарогай і гадаць, ці скажа ён што-небудзь яшчэ.
Калі лес застаўся за спінай, мы выехалі на праспект і паімчалі між балотных агнёў офісных будынкаў, ён павярнуўся да мяне і, бліснуўшы густым потам на твары, пацікавіўся, так, як алкаш пытае ў суседа пра апахмел — з верай у цуд, якога, вядома, не бывае ў жорсткім свеце:
— Яны табе не давалі нічога? Для мяне?
—У сэнсе? — нахмурыўся я. — Што яны мусілі даць?
—Ну, таблеткутам?Альбоўкол?
Я паглядзеў на яго. Мяркуючы з яго патлівасці, яму зрабілася горш — дыхаў ён, быццам прыкладаючы высілкі, каб не крычаць ці выць тут, у машыне.
— He, нічога не было. Паверце, я б перадаў.
Ён памаўчаў, потым прыклаў далонь да правага боку і, трымаючы яе так, сказаў:
—У школе — а даўно гэта было... Даўно і далёка... Дык вось... У школе ўнас быўнастаўнік біялогіі... He памятаю імя... Руды такі, з барадой... Вось ён нам аднойчы сказаў... Калі балюча... Калі няма абязбольвальнага... Трэба прыкласці руку... Патрымаць над ранай... Што не дарма Хрыстос... Лекаваўнакладаннемрукі... Шточалавекудадзена... Ад Бога дадзена... Але я... — ён скрывіўся. — Я не вернік. Напэўна, таму не дапамагае.
— Трымайцеся, Іван Аркадзьевіч! Мы хутка прыедзем, — падбадзёрыў я яго. Быццам наш хуткі прыезд абяцаў вяртанне да жыцця. Ці хаця б медычную дапамогу.
—Там, у... — ён спыніўся, бо ледзь не выдаў таямніцу. — Там, за мяжой, у горадзе, дзе я... Працаваў... Выконваў даручэнне... Яны перадалі мне дзесяць таблетак... У канверце... У паштовую скрынку... Іх па чвэртачцы трэба было прымаць... Першыя пяць гадзін... Крыху дапамагала, але
складана думаць пасля... і галюцынацыі... А апошнюю я ўжо ўсю цалкам... і ніякага эфекту... Баліць... Прычым мацней і мацней.
— Калі баліць, — значыць, арганізм змагаецца, — выдаў я максіму, у якой не меў пэўнасці. Ён хмыкнуў, і я падумаў, што сказаў нешта не тое. Але яго хацелася падбадзёрыць, ён заслужыў, і я казаў: — Лекары кажуць, калі чалавеку балюча, калі вельмі балюча, значыць, ён будзе жыць... А калі ён страціў адчувальнасць, значыць, сыходзіць. To ўсё ў вас будзе нармальна. Адлежыцеся і паправіцеся! — апошняе слова адсылала да нейкай іншай сітуацыі і хваробы, як бы да румянага хлопчыка ў піжаме з зайчыкамі, з градуснікам пад пахай (37,3°), які прастыў, катаючыся з горкі на санках, і неўзабаве паправіцца. Да нейкай такой зімовай пастаралі яно адсылае. Тут жа было нешта жахлівае — масіўны, паралізаваны болем паўтруп, і я вёз яго праз начны горад, ведаючы толькі, што ён не выканаў заданне.
Мы імчалі, ліхтары ўспыхвалі ў яго вачах, ён схіліў галаву на грудзі, але дыхаў, дыхаў гучна, уздрыгваючы, а я думаў, ці зможа ён зайсці ў пад’езд, альбо давядзецца цягнуць яго. Але часам Іван Аркадзьевіч ажываў:
— У мяне ў Карэліі, недалёка ад Прыморска, дом ёсць, — паведаміў ён. He ўпэўнены, што мне. Магчыма, сабе і толькі сабе: — He сказаць, што раскошны дом. Але такая дыхтоўная драўляная хата... Дух у ёй такі... Быццам яна жывая, дыхае разам з табой. Бывае, прыедзеш туды на ўвесь чэрвень... А там белыя ночы... Чытаеш паўночы савецкі літаратурны часопіс «Замежная літаратура» — там падшыўка ў мяне. Чытаеш, а потым адкладзеш і, не выключаючы начнік, пойдзеш... Там пол е, выган і малочна-шэры конь... А за выганам — паўкругам лес. I ўсё сцяжынкі — пратаптаныя з дзяцінства. Ідзеш, ціхавакол. Туман... Брыдзеш так... Па траве... Ногі мокнуць ад расы. А як стане халодна — назад у хату. Выпіць гарбаты... I бачыш гэтую хатку, бледную ад смугі, празрыстую... У акне — святло, там — разабраны ложак, недачытаны нумар «Замежнай літаратуры»... Вось туды б хацеў... Там пасяліцца... Каб белая ноч... I прагулкі
па лесе... I начнік... I гэтае адчуванне ўтульнасці... Быццам цябе чакаюць, разумееш? Хоць начнік сам жа і ўключыў...
I ён заплюшчыў вочы. Але мне трэба было цягнуцца з ім да кватэры — мы ўжо былі каля паварота на Планетную. Я пляснуў яго па мокрай шчацэ, патузаў за вуха, прыводзячы ў прытомнасць самым грубым чынам. Ён ускінуў галаву і паглядзеў на мяне цалкам цвярозым позіркам, і мне давялося апраўдвацца:
— Пад’язджаем. Трэба рыхтавацца. Збярыцеся з сіламі, Іван Аркадзьевіч...
Ён працёр твар левай рукой, выцер пот аб калашыну.
— Цісне, — сказаў ён зноўку. I ўдакладніў: — Гэта твая машына?
Я адмоўна пакруціў галавой:
—Далі спецыяльна для місіі.
— Ну, тады можна... Ты тады даруй... Мне... Я тут... Насвінячу... Простацісне... Невыносна... Ая папругу прыбяру...
Слова «папруга» ён, падобна, прыдумаў тады, калі яшчэ мог жартаваць, з дзесяць гадзін таму. Калі думаў, што выкараскаецца. Цяпер жа ён вымавіў гэта стомлена і нават скорана — «папруга», трэба ж! I пачаў закасваць швэдар, што схаваў бы і цяжарнасць. Ён падымаў ягоны полаг, агаляючы тонкую белую кашулю. Пад ёй, у правым баку, нешта тапырылася, відавочна ўспухаючы, але шырокая туніка швэдра хавала гэты бугор. Прытрымліваючы швэдар падбароддзем, ён стаў таропка расшпільваць кашулю, агаляючы — не, не жывот, але нейкія белыя камякі з чорнымі плямамі, быццамужывацеўяго была гурба снегу.
Я выцягнуў шыю і машынай кіраваў ужо адным вокам, зменшыў хуткасць і амаль спыніўся, жадаючы пабачыць, што ж там. Мой спадарожнік стаў выдзіраць гэтыя белыя камякі, ірвануў у бакі кашулю. Вышчэпваў з сябе гэты белы «снег», дайшоў да чорнага, прасякнутага чымсь масляністым. У галаву ўдарыў моцны пах. Пах нават не бальніцы, a кірмашу. Мясныя шэрагі. Свежая кроўу вялізных колькасцях. Гэтыя прасякнутыя крывёй аладкі ён прыбіраў ужо акуратна, відаць, тут ужо было балюча.
Зняўшы з сябе некалькі слаёў бінтоў з крывёю, агаліў зусім сюррэалістычнае: эмблему супермаркета С&А на цёмна-сінім цэлафане. Складана апісаць ступень майго здзіўлення: што робіць лагатып на чалавеку, пад пластамі скрываўленай ваты і бінтоў? Але, рассунуўшы прасякнутыя крывёй шматкі, ён дабраўся да празрыстага скотчу, якім С&А мацаваўся да яго брушыны. I стаў адрываць, здымаючы ўвесь пласт. Адтуль нават не пацякло — хлынула. Як шмат крыві можа выйсці з аднаго яшчэ жывога чалавека! Лагатып С&А быў разадраным пакетам з гэтай крамы, дзе, відаць, нешта купляў Іван Аркадзьевіч да таго, як атрымаў раненне, і ён скарыстаўся яго воданепранікальнасцю, каб схаваць кроў ад чужых вачэй. Пад ім хаваліся новыя пласты ваты з крывёю, і яны нагадвалі кішкі. Ён кідаў іх сабе пад ногі, на кілімок, а мая галава круцілася так, што я плыў на хуткасці 15 км/гадз уздоўж абочыны.