• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    — Ну, што ж. Тады, паводле нашай традыцыі, адразу першае заданне. Вы паедзеце да «Шарамеццева»...
    — Зараз?—здзівіўся я. — У мяне былі планы на вечар!
    — У тым і справа, Міхаіл, што зараз жа. Калі б у вас было штосьці важнае ўвечары, напрыклад канцэрт Пласіда Дамінга ў Luxury Village, мы б дзеля смеху нават перанеслі яго.
    Але ў вас няма нічога важнага. I мы гэта ведаем. Вам трэба змірыцца з думкай, што, калі мы нешта даручаем, значыць, так трэба. Што даручэнне невыпадковае і ўсе іншыя справы ўжо адмяніліся, таму трэба сканцэнтравацца на тым, што мы папрасілі. Добра?
    —Ага. Добра.
    —Такім чынам, Міхаіл, вы зараз сядзеце ў машыну, якую пакажа Чупрыга.
    —Хто? — здзівіўся я.
    — Гэта мой памочнік, ён праводзіў вас сюды. Чупрыга. Вам часта давядзецца дачыняцца, таму запомніце. Вы сядзеце ў машыну, паедзеце ў «Шарамеццева-2» і трапіце ў залу прылётаў. Злева ад галоўнага ўвахода там сядзенні ўздоўж сцяны, пастаўленыя блокамі па сем штук. Паміж блокамі — прагалы, кіёскі, абменныя пункты і гэтак далей. Вам трэба адлічыць чатыры блокі ад увахода.
    — Чатыры блокі? — перапытаў я.
    —Так, менавіта. На другім ад увахода сядзенні чацвёртага блока будзе мужчына. Метр восемдзесят, каштанавыя валасы, паўнаваты, пяцьдзясят два гады. Клічуць Іван Аркадзьевіч.
    — Чакайце! Мне трэба запісаць!
    — Нельга, Міхаіл! — адрэзаў стары. — Нашы просьбы ніколі і нікуды не запісваць! Трэніруйце памяць. Вызначце ў маім паведамленні галоўнае. Імя ды імя па бацьку чалавека не галоўнае. Галоўнае са сказанага—«Шарамеццева-2» і «другое сядзенне чацвёртага блока».
    — Другое чацвёртага. Другое сядзенне чацвёртага блока, — паўтарыў я.
    ■—Вы падыдзеце да гэтага чалавека і скажаце, што вас завуць Міхаіл. Больш нічога казаць не трэба. Ён выйдзе з вамі, — стары задумаўся. — Калі спатрэбіцца дапамога, дапамажыце ямувыйсці, але... непрыцягваючыўвагі, добра? Дамоўцеся як-небудзь з ім, каб ён... абапёрся на вас, скажам. Разам дойдзеце да машыны—нікуды не спяшаючыся, павольна, акуратна. Адтуль паедзеце на адрас: вуліца Планетная, дом 12, кватэра 57. Гэта трэцяя рэч, якую вам трэба запомніць: дакладны адрас. Вуліца Планетная, дом 12,
    кватэра 57. Там натрэці паверх... Лепш, вядома, было б на першым, — задуменна сказаўён, — але ўтакі тэрмін мы здол елі адшукаць толькі на трэцім паверсе. Адамкняце дзверы ключамі, якія вам перадасць Чупрыга. Пабачыце калідор, кухню, два пакоі. Пакладзяце яго ў пакоі, які бліжэй да кухні. Зачыніце за ім дзверы. Калі на лесвіцы застануцца... нейкія сляды... — Мне пачынала рабіцца млосна ад гэтага інструктажу: якія сляды? чаму кватэра мусіла быць на першым?—Трэба будзе ўзяць у ваннай анучу і іх зацерці... Калі ўнутры кватэры — не старайцеся. Прыйдуць адмысловыя людзі і прыбяруць. Ці зразумелі?
    — Што за сляды? Вы пра што?
    — Ніякіх пытанняў.
    —Але гэта тычыцца маіх дзеянняў! Раптам я вас няправільна зразумеў!
    — He задавайце пытанняў! Усё зразумееце на месцы! У кватэры прабудзеце да раніцы. А дзявятай пакінеце яе, замкняце дзверы, спусціцеся, ля машыны вас сустрэне Чупрыга. Ці ўсё зразумела? — не даўшы мне адказаць, што не, не ўсё, ён працягваў: — Самае галоўнае, Міхаіл! Пра што б вас ні прасіў Іван Аркадзьевіч, не выконвайце яго просьбы. Рабіце тое, што сказаў я. Лепш наогул не размаўляйце! Ён сам праінструктаваны, але можа... можа пачаць прасіць... Ніякіх просьбаў! I ніякіх тэлефанаванняў, Міхаіл! Падкрэслю: нельга нікому тэлефанаваць пасля сустрэчы з Іванам Аркадзьевічам. He тэлефанаваць, не выходзіць з кватэры! Сядзіце ў суседнім пакоі, што б ні адбывалася, да раніцы! Ці зразумелі мяне?
    Я кіўнуў, аблізнуўшы вусны. Што я чакаў? Перастрэлку? Ёмістасць з шэкспіраўскім палоніем, што пральецца на лесвічнай клетцы, а мне давядзецца яго «зацерці»? Я яшчэ не ведаў, а ўжо прадчуваў, рыхтаваўся, а стары, сашчэпліваючы іклы на шыі маёй душы, падсумаваў:
    — Памятайце: гэта першае заданне, праверка. He падвядзіце нас, Міхаіл. Вы атрымалі ў якасці праверкі вельмі адказнае і небяспечнае даручэнне.
    Я пачуў, вядома, толькі «небяспечнае». Думаў адразу патэлефанаваць табе, Воля, папярэдзіць, але стары ўжо жа-
    даў поспеху, а з дзвярэй выйшаў бамбіза Чупрыга, пацвярджаючы, што гутарка падслухоўвалася, бо як яшчэ ён даведаўся б, што ўжо можна зайсці? I я, нібы студэнт на іспыце, што выцягнуў білет з пытаннямі, якіх не ведае, бачком, з усмешачкай, выбачаючыся за ўсе жартачкі, ішоў да выхаду і далей па калідоры, а стары глядзеў услед, выцягнуўшы шыю. Так, напэўна, дабраслаўлялі на доўгую дарогу, але было штосьці і ад праклёну ў самім заданні. Праклёну, ад якога я не магу пазбавіцца дасюль.
    He разабраўшыся, з якога менавіта моманту нельга тэлефанаваць, я, ідучы за бамбізам, каб не даць магчымасць табе адказаць, неяк адрэагаваць ці абурыцца, набраў CMC: «Ni hao! U mianie spravy. Nie khvaliujsia, nie chakaj mianie i kladzisia. Rankam usio patlumachu!»
    I масіўная спіна, не паварочваючыся, кінула:
    — Забараняецца абмяркоўваць заданні з роднымі, сябрамі ці з кімсьці наагул. Ты можаш паспрабаваць, але мы даведаемся. Ніхто пратваю гутарку з Бацем ведаць не мусіць.
    — 3 кім?—здзівіўся я.
    — 3 Бацем. Мы так Нойдэ называем. Ён нам напраўду як бацька. Табе, навічку, не зразумець, але некаторых ён павыцягваў з залётаў, больш безнадзейных за гэтыя твае пяцьдзясят штук.
    Бач ты! I тут «Баця»! Але іншы, быццам з песні «Любэ». Баця — якое вульгарнае і бесцырымоннае слова! Яно азначае чалавека, які і махоркай падзеліцца, і абмацюкае, калі ты схібіў, і з жыцця што-небудзь гэтакае прыгадае, прыціснуўшы позіркам з-пад навіслых чапаеўскіх броваў. Але ж не пабачыў я Нойдэ такім! Ніякага Тараса Бульбы з адвечным «баця-бацька» і «Поворотнсь-ка, сынку!». Ну, ды добра! Мне трэба было неяк звяртацца да гары цягліцаў наперадзе, і я спытаў:
    —А вас як па бацьку?
    Ён хмурна рыкнуў:
    — Чупрыга я,—і расхацел ася ўдакладняць, ці гэта нейкае экзатычнае сібірскае імя, прозвішча, мянушка, альбо, дапусцім, званне. Чупрыга і Чупрыга. Хрэн з ім.
    Мы выйшлі на двор і абышлі будынак, рухаючыся да суседняга завулка. Я разглядаў бамбізу: касцюм на ім не такі і добры, кашуля памятая і, відавочна, набытая на рынку побач з дынямі. Яму было пляваць на адзенне — галоўнымі элементамі, якія ўдзельнічалі ў семіёзісе яго знешнасці, былі плечы і твар з воспінамі, пачварны, але магутны. Валасы выглядалі так, быццам да нядаўняга часу былі прычоскай «бобрык» Шварцэнэгера ў фільме «Драпежнік», але хтосьці даў гэтай стрыжцы падножку, і яна падкасілася перпендыкулярна ілбу, як нос блатной кепкі. Каларытны персанаж, тыповы жыхар начных«Курылаў».
    Мы падышлі да чорнага джыпа. Чупрыга паляпаў сябе па кішэнях, нават паскакаў, але ключы не бразгалі. I тады проста адчыніў дзверы — і так, ключ быў у замку запальвання — легкадумнасць драпежніка, перакананага, што яго машыну не скрадуць. Ён пайшоў да пасажырскага месца, а мне махнуў сядаць за стырно.
    У скураным салоне Чупрыга штосьці казаў пра турбіраваны рухавік і разгон да ста, тлумачыў, што каробка аўтаматычная і таму я мушу патрэніравацца. Я крутануў ключ, і рухавік зашумеў, ажыла, асвятліўшыся, прыборная панэль. Прыгадаўшы, я тут жа выключыў запальванне:
    — Нікуды я не паеду. He магу.
    — He зразумеў? — не, нават не так ён сказаў, а вось так: не зразззумеееў?!
    — Пасведчання кіроўцы з сабой няма! Я ж сёння пешшу, не на «разенбаўме». Цьфу ты! He на сваёй «пяцёрцы».
    —А, ты ў гэтым плане, — адмахнуўся Чупрыга. — He сцы, ехай! Ніхто цябе не спыніць! Гэтую машыну, як і ўсе нашы, ніхто не спыніць. Чыста для сябе, ведай: дакументы ў бардачку.
    Я зноў завёў джып, а ён дастаў маленькі ключык, на якім баразёнкі ішлі не па верхнім і ніжнім акрайках, а па баках. Ключ быў без біркі, проста кавалачак металу. Паклаў яго на панэль і загадаў:
    — Схавай, — і я сунуў яго ў кішэню.
    —Адрас мне назаві.
    Я напружыўся і зразумеў, што не прыгадаю. Звер загалёкаў:
    — Нармальна ты, баец, на заданне выехаў! Ну ты і таўкач, бляха! Добра, глядзі.
    Ён націснуў кнопку GPS-навігатара, і там з’явіўся загадзя зададзены маршрут да «Шарамеццева». Быў і другі—ад «Шарамеццева» да вуліцы Планетнай.
    — Глядзі, усё гатова. Калі мазгоў не маеш, хаця б тэхнікай карыстайся!
    Я кісла пасміхнуўся і газануў, паказваючы, што гатовы ехаць (і што ягоная кампанія мне непрыемная). А Чупрыгу карцела мяне чым-небудзь зачапіць. Відаць, «універсітэтам», што ператварыў яго з вольнай жывёлы ў вінцік грамадства, было войска. Менавіта там ён засвоіў, што трэба паважаць толькі старэйшых па званні, прыходзіць без спазненняў і апранацца з хуткасцю гарэння запалкі. Яго настаўнікамі былі не прафесары, а стараслужачыя і сяржанты, якія тлумачылі экзістэнцыйныя ісціны на мове ўдараў кірзачамі. Падумалася, што студэнтаў на лекцыях трымае страх перад войскам, але калі яны вылятаюць з alma mater, што корміць салодкім малачком падпарадкавання, яны трапляюць не на свабоду, а ў болып страшную акадэмію падпарадкавання. То-бок у войска, створанае для тых «крутых», хто паслаў прафесара на тры літары, адпачатку не імкнуўся ў аўдыторыі, хто разумее толькі мову сілы. Кулаком іх забіваюць у шэрагі тых, хто ходзіць у офіс і сядзіць там з дзявятай да шостай. Прычым добра, калі ў офіс. Больш імаверна, што калі і трапяць туды, то ў якасці ахоўнікаў, якія нудзяцца на ўваходзе.
    Ён бачыў ува мне навабранца, а ў сабе стараслужачага, і кірзавая светабудова ў ім заклікала зняважыць мяне, a лепш ударыць, прабіць «фанеру», прымусіць вычысціць зубной шчоткай унітаз. Але я быў з іншага асяроддзя, са мной вунь сам Баця як паважліва размаўляў. Мяне ламалі не ў войску, а ў аўдыторыі, потым у аспірантуры, на абароне дысертацыі і гэтак далей. Чупрыгу заставалася толькі зубаскаліць і здзекавацца, а мне — грэбліва пасміхацца ў адказ.
    — Карацей, не зл амай нічога. Mercedes GLK—гэта табе не ВАЗ-2105,—ха-ха! як смешна! — I дбай пра дыстанцыю! Каб не было, як тым разам.
    Я кіўнуў, гледзячы перад сабой, — я ўсё зразумеў і з усяго пасмяяўся. Чупрыга вылез, абышоў машыну і даў мне адмашку пачынаць. I я рвануў наперад, з перагазоўкай, пакідаючы нахабную пысу, якая нібыта ведала, што мяне чакае ўначы, і менавіта таму здзекуецца. Пасмейваўся ж яшчэ, набрыдзь, з такім затоеным рыкам, разумеючы, як менавіта будзе пачувацца інтэлігенцік у сітуацыі, што мяне чакал а. I я набіраў хуткасць, намагаючыся адарвацца ад уласнага страху і перагнаць сябе самога, пакідаючы за спінай халодны пот і сумнеў, ці ўсё я правільна раблю. Уцякаў, не разумеючы, што немагчыма ўцячы ад страху, калі сам маршрут зададзены тымі, хто гэты страх спарадзіў.