Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Іван Аркадзьевіч не спыняў свае засяроджаныя рухі — і не палохала ж яго кроў. Як рабіў ён гэты... кампрэс, што не лекуе, затое дапамагае схаваць праблему. Цікава, дзе ён навучыўся і як разлічыў час? Бо не заўважыў ніхто ні ў самалёце, ні на мытні!
А ён усё раскідваў рыззё, адрываючы схаванае з такой надзеяй, быццам рана знікла, зарасла, і вось ужо справа на жываце, зусім побач з печанню, ці на самой печані, паказаўся не доўгі шнар, дрэнна зашыты пасля аперацыі, a кругленькая дзірачка, акуратная, быццам прасвідраваная алмазным свердлам. Агаліўшы, ён накрыў яе рукамі, перапэцкаўшыся ў ліпкае, і, адняўшы іх, пабачыў што так, яшчэ сочыцца. Павольна, але выцякае. А нават калі б зажыла рана—заставаліся б пашкоджаныя вантробы.
I зрабілася зусім кепска — гэта ўжо мне. Але я не выскачыў з машыны, не званітаваў пад ногі — проста апусціў шкло і зрабіў некалькі глыбокіх удыхаў і выдыхаў, намагаючыся суняць мітусенне ў вачах. Канец маршруту паводле GPS быў побач, трэба толькі павярнуць у двор дзевяціпавярховіка, і я праехаў туды. 3 Івана Аркадзьевіча цякл о—па сцягне, на скураное сядзенне і кілімок. Разварочваючыся, я
крануў заднім бамперам смеццевы бак, але прыпаркаваўся так, каб да пад’езда было бліжэй. Тры прыступкі, дзверы, там таксама будуць прыступкі. Абышоў джып і, намагаючыся глядзець толькі ў твар, прамовіў:
— Выходзім.
Дзіўна, але без «папругі» хада давалася яму прасцей. А я адчуваў цэлафан і побач з левай ныркай. Ясна, куды падзелася другая палова пакета С&А: ёй замаскіраваны выхад кулі. Нават тэрміновая хірургічная дапамога не ўратавала б. А можа, і здолел а б. Ды не—мне зручна верыць, што не.
У пад’ездзе я правёў яго да пляцоўкі, дзе звычайна знаходзіцца ліфт. Але нас чакала подлае прывітанне ад архітэктараў 80-х — часу, калі не засталося ні эстэтычных, ні фінансавых падставаў для існавання нават высокіх сталінскіх столяў, часу, які і дабіў Савецкі Саюз сваёй пачварнасцю побыту, спароджаны жаданнем эканоміі. Карацей, не был о тут ліфта на першым паверсе, бо ён быў на другім, каб жыхары другога паверха не карысталіся савецкай тэхнікай, эканомячы рэсурсы і электраэнергію радзіме!
На другі паверх вялі высокія прыступкі з ліпкімі парэнчамі. I я не ведаю, як бы мы адолелі гэты ўздым, калі б у яго не працавала левая рука. Ён мог налегчы на парэнчы і так, крок за крокам, часам спыняючыся, караскацца ўверх. У пралёце паміж першым і другім паверхамі я, перапэцканы яго крывёю, якой мы шчодра залілі лесвіцу, адчуўтакую лучнасць з ім, што спытаў, забыўшыся пра забароны:
— Што адчуваеш, калі ў цябе стрэлілі з пістал ета?
Ён, відаць, адчуваў тое ж, што і я, таму адказаў:
— He з пісталета, Міша. 3 аўтамата. Маленькі такі. Як Uzi, але з прыкладам. Паліцэйскі. А адчуваеш што? Ну, спачатку эйфарыя был а. Трапілі, а хадзіць магу, болю няма—праз шок, ці што? Але як быццам у пахвіне пачало калоць і... — тут ён абарваўся: — Калі куля ўвайшла, штурхнула крыху. Я нават не ўпаў, на нагах быў, працягваў уцякаць. I крыві... He так шмат было... Спачатку... А справу, бачыш, не завершыў. Калі трапілі... Пабег... Без аглядкі... А завершыў бы — была б бальнічка...
Ці страляў ён сам у кагосьці? Ці рабаваў банк для кола сяброў? Ці ладзіў дыверсію? Чаму трапіў пад абстрэл? Пагатоў яшчэ і паліцыі? I як такі добры чалавек выконвае місіі, што паім страляюць? Але ён не дазволіўмарудзіць:
—Добра, хадзем, а то я зараз вырублюся, і ты таксама сваё заданне не выканаеш.
Мы паўзлі моўчкі, толькі саплі разам, нібы зрадніўшыся. Я ўжо быццам адчуваў, дзе і як яму баліць. Ведаў, як падхапіць і як падштурхоўваць, каб было мякчэй. А ён караскаўся і павісаў на парэнчах і на мне, запаўзаючы вышэй і вышэй па прыступках. Для яго гэта было лесвіцай на нябёсы, так... Лесвіца нанябёсы.
Мы нарэшце апынуліся каля ліфта, каб узняцца на адзін паверх у паўзмроку (лямпачкі ва ўсім доме адсутнічалі — альбо хуліганы, альбо «сябры» падстрахавалі). Вось патрэбная кватэра, ключ у замок, і тут ужо, пакідаючы на сценах барвовыя палосы і чырвоныя адбіткі далоняў, адразу ў бліжэйшы пакой. Засланы ложак. Лямпа. Стос часопісаў «Замежная літаратура» (як быццам чулі нашу гутарку!). Япакінуўяго, асампайшоўуванную, бо трэбабыло «зацерці» кроў на пляцоўцы і адагнаць джып ад пад’езда. У ваннай былі падрыхтаваныя ануча, вядро, швабра і магутны дыёдны ліхтар з мацаваннем на лоб. Усё прадугледзелі!
Але найперш добра б адмыцца самому. Найбольш складана было з рукамі, бо з твару кроў адмылася адразу, а на далонях была процьма шчылінак, у якіх яна запяклася і не сыходзіла, закаркаваўшыся ў порах. Няясна было, што рабіць з адзеннем, як я патлумачу табе раніцай, чаму яўвесь у крыві — але гэтую праблему я буду вырашаць пазней. Пакуль жа—за анучу і швабру... Тры вядры змяніў, чатыры, і ўсё адно — застаюцца ружовыя разводы. Ох, сапраўды насвінячылі мы тут. Пакінуўшы вядро каля дзвярэй пад’езда, я пераставіў машыну.
Салон нагадваў месца забойства. Крывавыя плямы, лужына на падлозе — гэта не адмыецца ніколі. Сабраў кавалкі ваты і бінтоў разам і выкінуў у смеццевы бак. Сядзенне накрыў анучай (адразу праступіла кроў, контурам Афры-
кі), накідаў зверху рыззя. Абцёр арку, дзверы, тарпеду, усе пластмасавыя, скураныя і драўляныя паверхні, усе ўтулкізатычкі і інкрустацыі, якія ён кранаў крывавай рукой.
Mary ўявіць, як гэта глядзелася: чалавек з налобным ліхтарыкам адцірае ад крыві салон добрага джыпа. Але нашы людзі ў джыпы з пытаннямі не лезуць. Рэха вайны. То-бок дзевяностых. Кажу вам: у гэтым горадзе можна разразаць трупы папростуна двары, пасярод дзіцячай пляцоўкі.
Задубелымі рукамі я ўзяў вядро і пайшоў у кватэру: сляды былі знішчаныя, не ідэальна чыста, але крывавых падцёкаў, што вядуць па лесвіцы ў ліфт, а адтуль у кватэру, ды лужын на месцах прыпынку больш не было. Плённа папрацаваў, семіётык архітэктуры!
Рукі зноў давялося адмываць — мылам, вадкасцю для мыцця посуду і пральным парашком, праз які на падушачках пальцаў і вакол пазногцяў утварыліся язвы, скарыстаў нават старую зубную шчотку. I ўсё роўна трымал ася.
Страшней за ўсё было думаць, што ён памёр. Уяўляўся ашчэраны труп, ля якога трэба будзе правесці ноч. Таму, не зазіраючы ў яго пакой, я праслізнуў у вольны. Паркет на падлозе, свежы акрыл на шпалерах — акуратненькая кватэрка тут была, доўга давядзецца выводзіць усе гэтыя плямы.
Пакойчык быў з выхадам на балкон, запраўленым двухспальным ложкам, а на тумбе ляжала «Преступленне н наказанне»: сардэчна вітаем, Міхаіл! Агледзеўшыся, я зразумеў, што не засну тут. Лепш было б уцячы куды-небудзь, a восьмай вярнуцца, пачакаць гадзінку і пайсці. Але нездарма ж загадалі сядзець, бо, відаць, я быў патрэбны на выпадак, калі ён пачне вар’яцець, паміраючы. Я быўгарантам ціхай і спакойнай смерці. Аператар-кантралёр смерці — неяк так.
Я ўстаў і мякка падышоў да зачыненых дзвярэй. Прыадчыніўшы, пабачыў яго заваленым на бок, ложак сачыўся пунсовай вільгаццю. Колькі крыві з яго ўжо сышло? Ён быў накрыты часопісам «Замежная літаратура» за 1983 год. Спрабаваў чытаць і страціў прытомнасць ці нават... He, дыхаў, дыхаўчаста, хваравіта, з усхрыпамі. Усё было б прасцей
і хутчэй, калі б куля зачапіла лёгкае. Адчуўшы маю прысутнасць, ён усміхнуўся і прамовіў:
—Андрэй, сынок...
Гэта было цяжка, цяжка. Ён дадаў:
— Баліць... Баліць!
Я выскачыў на кухню, бо мусіць жа быць у кватэры, дальбог, у любой кватэры, аптэчка, а ў ёй абязбольвальнае. Спытаць бы ў каго, што і ў якіх колькасцях даваць людзям з прастрэленым жыватом, але ж нельга тэлефанаваць ні ў «хуткую», ні табе, Воля. Нікому. Абшукаўшы ўсё, я знайшоў два блістары актываванага вуглю — насмешка лёсу. Затое ў шафцы над ракавінай хаваўся бар з трыма гатункамі віскі. Я ўзважыў у руцэ бутэльку Ballantine’s і шчодра прыклаўся даяе, ведаючы, што не возьме, выпіхоць літр. Панёс, паклаў яго галаву на калені і пачаў ліць. Ён закашляўся, зрабіў глыток, два, тры нават. Можа, яму зробіцца лягчэй. Ён глядзеў на мяне, не пазнаючы. Але неўзабаве віскі дало эфект: ён вяртаўся ў прытомнасць, душа зноў кружыла побач з целам. Паварочаўшы зрэнкамі, ёнусхліпнуў:
— Міша?
Я кіўнуў.
—Міша, дзе мы? У шпіталі?
Што мне был о рабіць? Хлусіць! Толькі хлусіць!
— Так... У бальнічцы. Вас прааперыравалі. Будзеце жыць.
I настолькі гэтая «бальнічка» ненатуральна прагучала, што ён апрытомнеў:
— Міша, мы ж на кватэры, так? Навоштахлусіш?
— Ну, так. Так, на кватэры. Вам ужо лепш. Калі я зайшоў, вы спалі. Вы паправіцеся.
Ён ужо не хмыкаў, не мог. Яго пакінула тая частка свядомасці, дзе была іронія. Быццам гаспадар агромністага палаца, пакідаючы яго, паслядоўна зачыняе за сабой дзверы, адны за другімі, набліжаючыся да выхаду, пасля якога ўжо нічога... I пакой з іроніяй знаходзіўся далей за астатнія. Ён даўно зачыніў і замкнуў ягоныя дзверы. А зараз ён пакідаў пакоі, дзе яшчэ пазнае навакольных, але рэальнасць аддзяляецца ад відзежаў.
— Міша, — нечакана вярнуўся ён. — Міша, трэба патэлефанаваць. Міша, ці маеш тэлефон?
I я маўчаў. Бо тэлефон быў. Але яго нельга было даваць. I сказана ж: нікуды не тэлефанаваць. А сядзець у пакоі. А я з ім. Каб яму не было страшна. Бо мне — страшна. Страшна побач з ім. Я думаў, ён забудзецца, але ён зноў папрасіў:
— Міша, дай тэлефон. Мне не ў бальніцу тэлефанаваць. Мне развітацца.
Я маўчаў.
— Міша, бляха, чалавек... Чалавек мае права развітацца... Міша...
Я не мог вытрымліваць ягоны позірк. Адышоў, адвярнуўся і пастаяў так нейкі час. Чалавечнасць ува мне, Воля, змагалася з паслухмянасцю ўва мне ж. Індывідуальнае — з сацыяльным. Дабро з... тады я думаў, што з іншым дабром, бо падавалася, што кола сяброў жадае дабра, а зла я тады не бачыў, не адчуваў, не адрозніваў. У той момант быць добрым значыла зрабіць так, як сказаў Баця.
Маё нутро хацела даць Івану Аркадзьевічу тэлефон, бо яму трэба развітацца з жонкай ці з сынам Андрэем. Але такім чынам я б, як ён сам выказаўся, «аблажаўся». А такіх не любяць у коле сяброў, не паважаюць, пагарджаюць імі, і трэба трываць, не чуць просьбы. I я выключыў лямпу, пакідаючы засынаць, як дзіця, а ён, зразумеўшы, што патэлефанаваць я не дам, выціснуў:
— Пакінь святло, Міша... Пакінь святло... Страшна без святла...