• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    Напрыклад, спажываньне ежы. Нельга задумвацца над тым, як яно адбываецца. Якое задавальненьне, сапраўды, можна атрымаць ад усьведамленьня таго, што ў тваім роце заўсёды знаходзіцца пэўны запас сьліны, вадкасьці, быццам бы набрала чагосьці ў рот й ня можаш усё жыцьцё пракаўтнуць... А як гэта жудасна — бачыць людзей і разумець, што гэта ня проста людзі, а жанчына з курынай нагой у жываце, мужчына, у прамую кішку якога якраз у гэты момант, калі ён табе ўсьміхаецца, нешта nacmynae, — прыслухоўваешся да сябе й задумваешся пра свае зубы, якія адразу адчуваюцца быццам прыклеенымі, пра тое, якія нетрывалыя твае сківіцы, пра тое, што валасы растуць зь цябе, нібыта твая галава — проста лапік зямлі, скрозь які прабіваецца трава, што там, пад ёй? Карэньне, па ўсім бачна, моцнае карэньне пустазельля. Дык вось чаму так ломіць у скронях. Валасы растуць, штосэкунды, як усё жывое, прыслухайся, як зь цябе растуць валасы. Калі ты іх мыеш, ты проста паліваеш газон. 3 такімі думкамі небясьпечна цяжараць. Ніколі не задумвайся пра тое, чым падобныя людзі, Вераніка.
    Эдзік падышоў, нясьмела ўсьміхаючыся, ды нагаварыў ёй усе неабходныя банальнасьці. Ен вырваў ліст зь яе нататніка ды намаляваў Вераніку асадкай, ён маляваў яе доўга, і яна ўжо пашкадавала, што пагадзілася, — але атрымалася прыгожа, толькі з разьлінаванага ліста на яе глядзела зусім чужая дзяўчына. «Адкуль ты ведаеш, як ты выглядаеш насамрэч?» — ганарыста спытаў Эдзік ды засьмяяўся, і ёй гэта спадабалася. Сакурсьнікі, якія якраз сасьпелі, каб у яе закахацца, звычайна нагадвалі проста сабачак, якіх можна падзываць сьвістам. Але сьвістаць Вераніка ня ўмела. Яны шмат гулялі па горадзе ў наступныя дні, а потым яна апынулася ў яго ў гасьцях, і ўсё было так файна, пакуль не прыйшоў дзень, калі ён угаварыў яе пазіраваць для яго аголенай, «Разумееш... Ну... Ну, увогуле... я яшчэ дзяўчынка», —Вераніка трымала сябе за калені жалезнай хваткай. «Сапраўдны мастак вышэйшы за гэта», — горда сказаў Эдзік, і гэта яе трохі супакоіла, і станік Вераніка усё ж зьняла, але потым высьветлілася, што ці то Эдзік несапраўдны
    мастак, ці то «вышэйшы» трэба было разумець у іншым сэньсе, ці то «гэта» азначала зусім ня тое, што яна падумала, а нешта адваротнае... — але яна ледзь адбілася, і ён неяк панік і купіў сабе піва замест марозіва, калі праводзіў яе на прыпынак, а потым яна даведалася, што яму трыццаць пяць гадоў, а значыць, яе хацеў спакусіць ня хто іншы, як стары пень... Але праз тыдзень ён патэлефанаваў ды даў абяцаньне больш ніколі, і сказаў, што яны будуць проста сябрамі — і праўда, яны па-прыяцельску глядзелі кіно й нават аднойчы парнушку, якая зьдзівіла Вераніку сваёй тупасьцю ды аднастайнасьцю, нібыта людзі там выконвалі працу, зь якой даўно хацелі б звольніцца, але сям’ю ж карміць трэба і г. д.
    Аднак пра мадам Блянш. Адзін дзень яе працы, якую нехта называе мастацтвам, а нехта рамесьніцтвам (як і любую, зрэшты, працу). Трошкі фантастыкі: калі мадам Блянш дакранаецца нажніцамі да валасоў кліенткі, яна чытае яе думкі... Але пра гэта, натуральна, ведзьма маўчыць. Вось да цырульніцы прыходзіць непрыгожая брунэтка, якая хоча зрабіць новую прычоску, кардынальна зьмяніць стыль. Бо сёньня яна, якую мужчыны не заўважаюць, а жанчыны не прымаюць у разьлік, запрошаная на party, і небарака хоча з дапамогай цырульніцы-чараўніцы выйсьці зь ценю, вырашыць усе праблемы... Бо, як вядома, непрыгожых жанчын няма, ха-ха-ха, ёсыдь дрэнныя цырульнікі й візажысты. «Ніхто не пазнае, — думае жанчына, — сёньня ўвечары мяне ніхто не пазнае». Вось да мадам Блянш прыходзіць другая наведніца, трэцяя, чацьвертая... Вось маладая, але маркотная сьцерва з вачыма ўдавы, а на самай справе — папросту падманутая жонка. Мадам Блянш адчувае, што думае гэтая наведніца, чорныя думкі, чорныя, як кругі пад вачыма, пякучае жаданьне адпомсьціць — але ж сучка-суперніца вызначаная памылкова. I вось надыходзіць вечар, брунэтка з новай стрыжкай, усё такая ж непрыгожая, сьпяшаецца на сваю вечарынку. Аднак па дарозе гіне — трапляе ў настолькі крывавую аварыю, што й насамрэч — ніхто ня можа апазнаць
    гэты зьнявечаны труп у спадніцы колеру марское хвалі... Мадам Блянш магла б папярэдзіць няшчасную. Але ня робіць гэтага. Чаму? — спыталася Вераніка, якую фільм уразіў, бо быў не такі ўжо й не для ўсіх. «Крытыкі пішуць: бо яе справа — быць цырульніцай, а перад цырульнікамі, як перад сьмерцю, усе роўныя, і не яе справа — вырашаць, хто мае рацыю, хто не...», — адказаў Эдзік ды паваліўся ніцма на канапу.
    Наступным разам яны зноў глядзелі порна, і цяпер ужо Эдзік ня вытрымаў. Самец на экране якраз азіраўся ў пошуках новай самкі, ужо спажытыя таксама з гатоўнасьцю сталі нюхаць паветра. «Скажы мне, Веранічка», — Эдзік раптам апынуўся блізка-блізка, так блізка, што яна адхіснулася й ледзь ня ўпала з канапы. «Скажы мне, чаму ў цябе такія валасы... такія кароткія...», — ён цяжка дыхаў і цягнуў да яе растапыраныя пальцы. «У цябе мусяць быць доўгія валасы... чорныя доўгія валасы...». Вераніка ўскочыла з канапы ды зашпілілася на ўсе гузікі. «Бо я хацеў бы паставіць цябе вось так, як быццам маладую жарабіцу, ды трымаць за валасы, вось так...». Эдзік наляцеў на яе ды схапіў за валасы, тым самым рухам, як калісьці Жвалевіч, але пальцы ягоныя толькі сьлізганулі па галаве ды правялі адчайна па выгнутай сьпіне Веранікі. Яна ўжо таропка апраналася, калі ён проста паваліўся на падлогу ды ў вачох ягоных зьявіліся сьлёзы. У некаторых фільмах паказваюць, як яны засоўваюць сабе за пояс лёд у такіх выпадках. У вясёлых, вельмі вясёлых фільмах «для ўсіх». «Чаму я не сустрэў цябе на два гады раней?» — скрыгатаў ён зубамі, і цалаваўяе джынсы. «Ты б ня стаў ад гэтага маладзейшым», — прамармытала яна ды паехала дамоў.
    ♦ ♦ ♦
    «Ты фашыстка! Я цябе ненавіджу!» — крычала маленькая дзяўчынка ў белай сукенцы ды белых гольфах і тупала па лесьвіцы, дробна-дробна, гучна-гучна, і рагатала гістэрычна, падняўшыся на самы верх, бо насамрэч гэта было сьмешна, калі старая, нямоглая бабуля з расчоскай наперавес намагалася яе
    дагнаць, трымаючы ў зубах гумкі ды заколкі. На твары бабулі быў такі самы разгублены выраз, як у клоўна ў цырку. Бабуля цяжка падымалася, прыступка за прыступкай, лесьвіца на другі паверх рыпела, калі-небудзь бабулька праглыне незнарок гумкі ды памрэ, і тады можна будзе забыць нарэшце пра гэтыя ненавісныя ранішнія заплятаньні. «Вераніка! Ну трэба ж заплесьціся», — стагнала бабуля, такая па-дурному добрая нават калі лезла, як набіты лахманамі пакет, па лесьвіцы. Вераніка стаяла, да апошняга чакаючы, пакуль бабуля не апынецца зусім блізка, а потым кідалася ў пакой і застывала там ля дзьвярэй, і бабуля, крэкчучы, падыходзіла. Тады Вераніка зноў адбягала на бясьпечную адлегласьць, шпарка, раз-пораз азіраючыся, са звонкім сьмехам. Мільгалі белыя гольфы, падміргвалі жоўтыя ступакі. Вёска, штодня сьлівы, у якіх замест костачак хаваліся пчолы, загарэлыя ножкі ў камарыных укусах. Дзед мала зьвяртаў на яе ўвагі, сядзеў на двары, на сваім ватным лежаку, які пахнуў мачой, ды дыміў так, што Вераніка аднойчы скрала ў яго запалкі. He дапамагло... Бывала, дзеду хацелася пагуляць зь ёй, і ён цягнуў да Веранікі страшныя свае рукі — словаў дзеду не хапала, і дзед толькі ласкава прыгаворваў: «Э... Гэ...». Цукеркі за дзевяноста капеек. Ружовы парсюк, на якога дзед аднойчы раззлаваўся ды адлупіў так, што той ужо не падняўся. Мухі ў малацэ. Сала на астылых блінах. Колкае сена, пасьля якога сьвярбела галава. Вясковыя хлопчыкі, якія так любілі гуляць у лякарню.
    Яе называлі Веранічка, як сярнічка, як зьнічка, як пстрычка, у залежнасьці ад абставінаў. Яе кармілі з лыжачкі старажытным спосабам: за маму, за тату, за бабулю. Чамусьці самая смачная лыжка была за тату... Да любімай стрыечнай сястры справа рэдка даходзіла. «Нармальна, — казаў бацька, — цяпер худыя зноў у модзе». Яна даволі хутка навучылася распазнаваць, як пахне ад мамы, калі яна вып’е, а як ад таты, ад мамы пахла саладзей. Аднак тата ў такія моманты ахвотна гуляў зь ёй, значна больш ахвотна, чым калі быў цьвярозы ды журботны, а мама дык не: яна хутка засынала. Бабуля ведала такія сло-
    вы, як хлопчыкі на вуліцы, і з татам і мамай так і размаўляла. Тата, калі піў гэтую сваю гарэлку, любіў падкідваць яе ўгару ды лавіць, Веранічцы гэта страшэнна падабалася. Аднаго разу не спаймаў, толькі сам паваліўся ды застаўся сядзець на падлозе, паціраючы дупу. Ёй было сьмешна й балюча адначасова, на вочы тым часам лілося нешта чырвонае й цёплае, яна сьмяялася, як у сьне, ды на языку было салёна. А потым закрычала, хутчэй ад пасьпешлівасьці, зь якой тата схапіў яе пад пахі ды панес у лазьніцу, дзе выціраў першым, што трапілася пад руку — сваім трыко, якое ён дастаў з каша, дзе захоўвалася брудная бялізна. Мама спала ў суседнім пакоі, і нічога не магло яе пабудзіць. Увечары дома была жахлівая лаянка, і Веранічка сядзела ў куце ды нечакана пабачыла сябе ў люстэрку, — страшную зачараваную дзяўчынку з вачыма, расплюшчанымі так шырока, што яна зноў спалохалася ды зараўла, так гучна, што з кватэры, дзе цяпер жыве сусед Юрка, загрукалі па-жаночаму ў сьценку. Лялькі ня слухаліся, і яна аднойчы адлупіла адну рэмнем і потым румзала ўвесь дзень, гледзячы, як лялька, адвярнуўшыся ад усяго сьвету, ляжыць у куце. Любіла залазіць у шафу ды ціха сядзець там, пакуль дарослыя ходзяць па кватэры ды крычаць нецярпліва на розныя галасы: «Вераніка! Веранічка! Сярнічка! Доча!»
    ♦ ♦ *
    Чэслаў Карлавіч, начальнік аддзелу, называўяе «ўнучка». Ен любіў гладзіць яе па валасох, спачатку ён рабіў гэта нібыта мімаходзь, але потым, калі зразумеў, што Вераніка ў адказ толькі нэрвова сьмяецца, стаў прыкладваць далонь шчыльней, і перабіраць пальцамі пасмы. Вераніка ўся напіналася і тады рука Чэслава Карлавіча паволі спынялася, ён зазіраў ёй у твар й ціха казаў, і ў павуціньні пад ягонымі вачыма хаваліся старэчыя цені: «Думаеш, я яшчэ магу... Ды я дзед сталетні, куды мне, ты ж мне як унучка...». Яна была пэўная, што ён наважваецца гладзіць яе па валасох, толькі калі яны застаюцца сам-насам, і была вельмі зьбянтэжаная, калі ад-
    нойчы ён зрабіў гэта на вачох ва ўсіх, пасьля панядзелкавай нарады. Вераніка, на павеках якой ужо дрыжэла туш, падзялілася праблемай з каляжанкай Ларысай. «Ды ты што...» — Ларыса зарагатала ды потым нечакана сама пагладзіла Вераніку па валасох, рыхтык Чэслаў Карлавіч. «Ты б ведала, па чым ён іншых гладзіць, бывае... Так што радуйся! Ён з табой яшчэ па-джэнтльмэнску». Чэслаў Карлавіч не саромеўся гаварыць, што добра цеміць ў жанчынах, ён быў ахайны ды каржакаваты пажылы чыноўнік, хаця й часам даволі занудлівы. Неяк напярэдадні Новага году яны сабраліся ў начальнікавым кабінэце, Вераніка дапамагала рабіць бутэрброды, і дарэмна — як толькі яна стала рэзаць каўбасу, будаваньне бутэрбродных пірамідаў было цалкам аддадзенае ёй, а астатнія жанчыны пачалі наводзіць марафэт. Яна разумела, што гэта справядліва, і ўпарта мазала, рэзала, чысьціла, і пасадзіла шпротную пляму на белую блузку. Вераніка была новенькая, і трэба было перацярпець, пакуль у аддзел ня прыйдзе хто-небудзь маладзейшы ды больш нявопытны. Чэслаў Карлавіч кульнуў чарку, другую, пятнаццаць хвілінаў адмаўляўся ад трэцяй, а потым выпіў адразу шклянку ды прапанаваў пары. Калі начальнік прапануе табе пары, адмаўляцца не выпадае... Аддзел прайграў начальніку скрыню шампанскага: Чэслаў Карлавіч з завязанымі нечым чорным шалікам вачыма па чарзе абышоў падначаленых жаночага полу, спыняўся каля кожнай ды ўдыхаў пах валасоў, каб потым беспамылкова назваць імя іх уладальніцы. Супрацоўніцы енчылі ад захапленьня. Чэслаў Карлавіч зьняў павязку й сьціпла закусіў галяндзкім плаўленым сырком. Аддзел шчыра пляскаў... «Цішэй вы, — паказаў Чэслаў Карлавіч на дзьверы. — Праверку нам абяцалі...». Штучная елка нешта паведамляла азбукай Морзэ. Калі бутэлькі апусьцелі, Чэслаў Карлавіч разгаварыўся, й Вераніка са зьдзіўленьнем даведалася, што ў мінулым жыцьці Чэслаў Карлавіч быў жаночым цырульнікам. 3 таго часу яна глядзела на яго іншымі вачыма й варта яму было падкрасьціся ззаду, каб пагладзіць яе па