Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 354с.
Мінск 2009
Назва аддзелу палохала Вераніку, да такіх сур’ёзных справаў яна яшчэ не дарасла, што яна будзе рабіць там, а раптам памыліцца (а яна абавязкова спачатку будзе памыляцца!), а праца ж зь людзьмі, з жывымі, яе памылка можа каштаваць ім многага!.. I ці хопіць ёй бесстароннасьці, ці хопіць
вытрымкі, гэта ж пекла — працаваць з такім кантынгентам... Таму яна патэлефанавала толькі празь месяц, калі невыносна стала ўжо пад цяжкімі поглядамі бацькоў, і спадзявалася ўпотай, што малады спэцыяліст адміністрацыі ўжо не патрэбны, што ўжо ўзялі кагосьці. Прыемным мужчынскім голасам ёй прызначылі дзень. «I чаму я не бухгальтар?» — думала яна з прыкрасьцю, падымаючыся па лесьвіцы ды заходзячы ў фае. «Запрашалі ж калісьці дзеўкі зь імі на курсы...». Ліфт падняў Вераніку на пяты паверх, яна знайшла патрэбныя дзьверы й пабачыла Яго.
He было патрэбы ведаць Яго імя. Ен быў проста Ен, заўсёды зь вялікай літары. Ён быў неапісальна прыгожы, ад яго пахла шчасьцем, ён выпраменьваў пэўнасьць, ён быў вясёлы ды ўсеўладны, хаця пакуль быў толькі намесьнікам. 3 таго самага моманту Вераніка вырашыла: яна будзе тут працаваць. Чаго б гэта ні каштавала. Яна адчула Яго ўсім сваім няспраўджаным целам маладога спэцыяліста, ажно да самых кончыкаў валасоў. Ён адкінуўся ў крэсьле ды зірнуў на яе насьмешліва-запытальна. Яна, заікаючыся, назваласваё імя. «А, Вераніка... Вераніка вырашае памерці, — засьмяяўся ён. — У інтэлектуальныя гульні гуляеш?» Вось так, на «ты», а быўжа відавочна ненашмат старэйшы за Вераніку. «Гуляю», — прамовіла яна дурнаватым голасам. «Бярэм!» — Ён зноў засьмяяўся і павёў яе да Чэслава Карлавіча, які й галавы ня ўзьняў, толькі мэкнуў нешта ўхвальнае, а потым адправіў яе афармляць дакумэнты. I ўжо назаўтра яна сядзела за крутлым сталом з таблічкай «Каманда Цэнтральнага раёну», у чыне малодшага спэцыяліста, і справа сядзела бледнаватая ад перажываньняў Ларыса, зьлева нейкі студэнт, а насупраць Веранікі ўзвышаўся Ён, такі нязмушаны, у футболцы колеру хакі, са сьветлай пасмай на лбе, ды ўсьміхаўся судзьдзям. « Да знаўцаў зьвяртаецца студэнтка політэхнічнай акадэміі Вераніка Дрозд!» — заверашчаў вядучы, і Вераніка пазнала ў гэтым стручку з маторчыкам адну з узыходзячых маладых тэлезорак. Гульцы напружыліся, толькі Ён працягваў
спакойна ўсьміхацца, хіба што пад бялявай пасмаю зьявілася прыгожая зморшчынка. «Увага! Пытаньне! Што агульнага, пытаецца пэнсіянэрка Вераніка Іванаўна Дрозд, паміж мной і... — вядучы зрабіўпаўзу, — «Астранамічным атласам!». «Адказ гатовы!» — кінуў нібы праз плячо непараўнальны Ен, і каманда хорам выдыхнула, з захапленьнем пазіраючы на капітана. «Мы лічым, што існаваньне сузор’я пад назвай Валасы Веранікі... даказанае навукова й не падлягае сумневу».
* * *
На чацьвертым курсе Вераніка пазнаёмілася зь Лёнькам. Ніякім ільвом ён ня быў, так, дварняк, зь ветрам у галаве, у вечных пошуках косткі, яна разьвіталася зь ім праз тры месяцы без праблемаў, дарма што Лёнька адыграў дзякуючы супадзеньню невядомых абставінаў вельмі спэцыфічную ролю ў яе жыцьці. Вераніка пагарджала сабою праз наяўнасьць гэтага пэрсанажа ў яе асабістай гісторыі, але Лёнька несумненна існаваў, і выкінуць яго ў сьмецьцеправод было немагчыма, а хацелася. Проста гэты ідыёт сапраўды выкінуўся, у вакно, і відавочна празь яе, і яна на нейкі тыдзень праніклася да яго павагай, зьмяшанай са шкадаваньнем. Лякарня, гіпс, нават даводзілася прасіць у бацькоў грошы на перадачы, і калі ён выйшаў, яна саступіла... Ну, можа, яшчэ была цікаўнасьць. Потым Вераніку скаланала, калі яна яго ўзгадвала.
«Ты нічога не заўважаеш?» Лёнька спалохана ўзіраўся ў яе ўжо раззлаваны, але яшчэ гатовы дараваць твар. Ен падсьлепавата вывучаў чамусьці напружаны нос Веранікі й потым матляў галавой: «Не-а». «Ты што, ідыёт?». Лёнька пачынаў румзаць і потым няўмела абараняўся басам: «А чаго?... Ну чаго ты, Веранічка?». «Ну паглядзі на мяне». Лёнька глядзеў на яе грудзі, а потым рабы твар наведвала ўсьмешка прасьвятленьня, ён кідаўся да Веранікі й намагаўся яе распрануць, прычым пачынаў са станіка, недаробак: «Угадаў?». Вераніка ўздыхвала ды засоўвала станік на месца. «Паглядзі на маю галаву!». «Ды няма там сінякоў, — запэўніваў яе Лёнька, —
хочаш, я халоднае прыкладу». «Ды якія сінякі!» — крычала Вераніка, яна ўжо адчувала тады, што ёсьць выпадкі, калі можна крыкнуць. «Ты дэбіл ці прыкідваешся? Ты сам мусіш заўважыць, а ня я табе павінна нагадваць! Ну чаму ты ня можаш сказаць адразу ж, як я да цябе прыходжу, што табе падабаецца мая...». Лёнька чырванеў ды садзіўся на падлогу, зьбянтэжана пасьміхаючыся: «Ну што ты, натуральна, Веранічка... Твая... твая... Яна такая... Бліна, я нават ня ведаю, як назваць... Пацаны звычайна...». Вераніка закочвала вочы ды садзілася зь ім побач. «Я пастрыглася, Лёня», — халодна й бясьсільна гаварыла Вераніка. «I пафарбавалася. I зрабіла сабе нарэшце манікюр. Цікава, калі я раптам памру, ты...». «А-а-а», — перабіваў яе радасна Лёнька. «Ясьненька. А я вось сабе гітару думаю купіць...»
♦ ♦ ♦
На сваёй новай працы Вераніка хутка зразумела, што на два дзясяткі наведнікаў за дзень абавязкова знойдзецца адзін вар’ят. Пагатоў яе папярэджвалі, усе, ад Ларысы да Чэслава Карлавіча. Вар’яты зь цяжкасьцю выседжвалі чэргі ды ўваходзілі ў кабінэт з выглядам людзей, якім бюракраты замінаюць уратаваць сьвет. Такім асобінам заўжды хацелася або большага, чым дазвалялі законы, або не таго, чым займаўся аддзел Веранікі. Службовае паветра доўгіх калідораў кепска дзейнічала на іхныя нетрывалыя душы, гэта былі неахайныя людзі з заблукалымі позіркамі, падобныя да рэлігійных фанатыкаў ці да рэўматычных лунатыкаў. Спачатку Вераніка шкадавала іх, шторазу імкнулася абнадзеіць, цярпліва выслухоўвала неверагодныя крывавыя гісторыі, запісвала імёны... Але пасьля ўцяміла, што гэта толькі надае ім сілаў. Ларыса, якой паскардзілася Вераніка, правяла зь ёй кароткі інструктаж, і справы наладзіліся: зразумеўшы, хто перад ёй, Вераніка не давала размове разгарэцца, выправоджвала вар’ята, а калі той пачынаў пагражаць, раіла напісаць скаргу на імя главы адміністрацыі. Дзевяць зь дзесяці ветліва лаяліся й больш не прыходзілі. Некаторым яна адказвала пісьмова:
«У адказ на Ваш зварот паведамляем Вам, што, на жаль, у бліжэйшы час...» і далей па тэксьце.
Вар’яты назалялі, але ня надта. Аднак знаходзіліся і ўпартыя. Напрыклад, гэты дзядуля, ягонае прозьвішча ведаў увесь аддзел: Гілюк. Ен быў упэўнены, што Вераніка — самае маладое й таму найслабейшае зьвяно ў аддзеле, і таму трэба біць сюды. Даўно й беспасьпяхова Гілюк хацеў арганізаваць за кошт адміністрацыі загадкавую акцыю, нешта кшталту нефармальнай сустрэчы барацьбітоў з фашызмам — ён кожны раз завітваў са стосам зашмальцаваных лістоў, на якіх падрабязна была расьпісаная праграма будучай вечарыны, з выступамі невядомых нікому фальклёрных калектываў, бэнэфісам нейкага дамбрыста-самавука, лекцыяй пра іншаплянэтнікаў, успамінамі вэтэранаў, вершамі маладых паэтаў з суполкі «ПаЛІТрух» пад кіраўніцтвам Любові Сукубовіч і нават торцікам і гарбатаю на заканчэньне. «Нельга забыць!» ці «Нельга стрываць!» — прыкладна пад такім лёзунгам мелася адбыцца мерапрыемства. Вераніка добра ведала, што адміністрацыя не выдзяляе грошы на прыватныя праекты, што ў адміністрацыі наогул небагаты бюджэт, што мэрыя дае раёнам толькі на самае неабходнае... Да таго ж падобныя акцыі й так праводзіліся адпаведнымі ведамствамі ледзь не штотыдзень, і на іх запрашаліся лепшыя людзі краіны, якія выступалі там, дарэчы, без ганарару. Але Гілюк, як зразумела Вераніка, хацеў правесьці сваю, несанкцыянаваную, пэрсанальную імпрэзу, гэта была, так бы мовіць, як вучылі ваўнівэрсытэце, «ініцыятыва зьнізу». Гілюк завітваў да Веранікі ўсё часьцей, бывала, яна йшла з абеду, а ён ужо сядзеў у чарзе ды падскокваў, лез цалаваць руку, а потым пераможна пазіраў на суседзяў. «У маёй унучкі прычоска дакладна як у вас, і валасы такія самыя, сьветлыя, вы зь ёй як дзьве кроплі... Славяначкі...» — пускаў сьліну Гілюк у кабінэце, і Вераніка ўяўляла сябе на месцы Гілюковай унучкі або, што страшней, нявесткі... 3 часам паміж Веранікаю і Гілюком, які не ўспрымаў аніякіх довадаў, а толькі ныў: «Дзеля людзей, дзеля нашых дзяцей», усталявалася нейкае падабенства адносінаў. «Ну
добра, а прычым тут іншаплянэтнікі?..» — кісла запыталася неяк Вераніка, і Гілюк, высачэзны стары ў дзіравым пінжаку, ускочыў ды пачаў мераць кабінэт сваімі шырокімі крокамі, лямантуючы пра тое, што айчынныя фашысты знаходзяцца ў змове з самымі пачварнымі формамі іншаплянэтных цывілізацыяў. Часам Вераніцы здавалася, што ён зьдзекуецца, і ёй хацелася холадна кінуць: «Такімі рэчамі не жартуюць», але стары быў, хутчэй за ўсё, проста бяскрыўдны хворы. «Дык што скажаце, Вераніка Андрэеўна?» — пытаўся Гілюк, трасучы рэкамэндацыямі, даведкамі і ордэнамі. «Фінансуеце? Ці мне ў панядзелак зайсьці...». Вераніка зморана намацвала нагамі туфлі пад сталом. «Мы ж вам давалі афіцыйны адказ!» Стары пакрыўджана пасьміхаўся ды працягваў заціснутыя ў хударлявых пальцах лісты з гербам гораду... Ен, відавочна, прыходзіў ужо ў шаленства ад непрабівальнасьці Веранікі, але спыніцца ня мог, не прывык здавацца змагар, не прывык капітуляваць перад нейкім дзяўчом... I Вераніка гэта бачыла.
♦ ♦ ♦
«...Я ўблытаны ў нешта; у што менавіта? Я пытаўся пра гэтаў сябе ўголас. I шматгалосае рэха пакоя шэптам адказвала мне: «У што ж?»...»
Я любіў мыць ёй валасы. Яна прыходзіла да мяне ў лёгкай сукенцы, у сваіх амаль нябачных туфлях, і прывозіла каву ў пакеціках, і распавядала пра тое, што ніяк ня можа звыкнуцца з тым, што яна ўжо не студэнтка, пра тое, што кожны дзень адчыняе шуфляду стала й бярэ ў рукі дыплём, што ўчора прыяжджала цётка, і бацька ледзь не сарваўся, давялося на ім віснуць, каб не куляў чаркі, і так год за годам, і што атрымалі ліст ад брата — я сам зьдзіўляўся сваёй цярплівасьці, сваёй цікавасьці да яе аповедаў, я яе ніколі не перапыняў, a потым засьпяваў яе на кухні, калі яна нюхала незадаволена свае падпашкі, і сам нюхаў іх, і мы пасьпешліва йшлі ў залю, узяўшыся за рукі, і кахаліся. А яна не перапыняла сваіх гісторый і спрабавала ўявіць сабе будучую працу ў Цэнтры