• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    валасох, яна адразу намагалася расслабіцца ды казала сабе: гэта цырульнік, цырульнік, цырульнік.
    ♦	* ♦
    Да трох гадоў Вераніку галілі налыса, бабуля казала, што так трэба, і мама пагаджалася. Той час яна трохі памятала, і чым больш гадоў ёй спаўнялася, тым часьцей яе наведвалі туманныя карцінкі: малпа, якая ўмела варочаць вачыма, слон, які выглядаў так, нібы хацеў пукнуць — гэта было прыемна, успомніць таго слана. Калі Вераніка пайшла ўжо працаваць у аддзел, яна раптам прыгадала тое, што мала хто з дарослых здольны прыгадаць, хіба што перад сьмерцю, напэўна. Яна, на самым дне свайго паголенага дзяцінства, на самым днс дзіцячае калыскі, у гронках бразготак, насінім матрасе, зь непрыемнай анучай паміж крывьіх, бы para, ікі, ножак... У кватэры мама, ад мамы <а Верашкі йдзе тонкая нітка, і як бы мама далёка ні адыходзіла, на якім бы краі сьвету ні стаяла (нават на кухні, страшнай кухні), нітка ня рвецца, пацягні за яе, і пачуецца прыгожы бразгат, і мама прыбяжыць... У кватэры яшчэ тата, у кватэры маленькі й падобны да таты чалавек, які часта падыходзіць да прутоў калыскі ды стаіць, моўчкі зазіраючы ёй у вочы, так што яна пачынае баяцца ды плакаць, у кватэры ёсьць яшчэ Пухнаты ды Цёплы, як мама, хто заўсёды драпаецца недзе ўнізе, ад чаго па калысцы йдзе прыемная вібрацыя... У кватэры ёсьць маленькія ды карычневыя, якія часам дзелавіта крочаць паўз матрас... Зразумела, што гэта былі яе брацец-прыдурак і іхны цяпер ужо безнадзейна безыменны кот, які ўцёк яшчэ да таго, як Вераніка пайшла ў дзіцячы садок, зразумела, што брунатнымі бандытамі былі тараканы... Але ня ўсё так проста тлумачылася. Таму што існаваў нехта яшчэ. Заўсёды маўклівы, з вачыма добрымі, як у мамы, з накрухмаленымі ці то крыламі, ці то складкамі шырокага шаліка на плячох, ён заўсёды стаіць у куце, за фіранкай, і адтуль выглядвае, ён высокі, белы, кашчавы — калі надыходзіць ноч, ён ціхай хадою йдзе праз пакой ды схіляецца над Веранікай, кладзе ёй прахалодную руку на лоб ды ўсьміхаецца заклапо-
    чана аднымі вачыма — страхі ўцякаюць, Вераніка засынае ды прачынаецца толькі дзеля каліўца малака. Яна ўспомніла, як аднойчы захварэла, і нехта іншы, таксама ў белым, прыйшоў у іхны дом, мама бегала па чыстую лыжку: спачатку яна падумала, што гэта той самы, хто звычайна стаіць за фіранкай, але гэты — проста доктар! — усё нешта крэмзаў на паперчыне... Той, хто стаіць за фіранкай, выйшаў, як заўжды, уначы, ён мог пабудзіць маму, мама якраз спала побач, але мама толькі перавярнулася на іншы бок, а той, хто стаяў за фіранкай, прайшоў па месяцовай дарожцы й паклаў сваю такую знаёмую, спакойную руку на гарачы, у кропельках поту лоб Веранікі, і стаяў так да раніцы. «Куды яна ўсё глядзіць?» — ня вытрымаў бацька. «Ды ўсьміхаецца... Каму?». «Можа, яна касавокая?» — запыталася з трывогай маці. «Касавокая! Касавокая!» — заржаў брат ды пабег па кватэры, да прыбіральні й назад, паўтараючы новае слова.
    Яна аднойчы раптам згадала гэта. Вераніка ў той час ужо працавала ў аддзеле, і дзіўна было, балюча ды мулка прыгадваць тое няіснае, быццам прыдуманае толькі што маленства. Гулкі зімовы вечар, праз паўгадзіны супрацоўнікі пачнуць паціху зьбірацца дамоў. Кабінэт нечакана падаўся ёй агромністым, яна пацягнулася ды паднялася з крэсла. Няўжо я была такой, няўжо мяне калісьці зусім не існавала, няўжо мяне магло не існаваць? Яна падышла да фіранкі ды адсунула яе. Вераніцы стала страшна, яна патэлефанавала Ларысе, выдумаўшы нейкую справу, у іх была такая праца, якая заўсёды прадугледжвала магчымасьць працягу нават ужо зьдзейсьненага, і вось на калідоры пачуліся крокі Ларысы, а Вераніка ніяк не магла зашпіліць туфлі.
    ♦ * *
    Брат прыціскаў яе да падлогі ды наступаў нагой на валасы, ён мог стаяць так доўга ды лушчыць пры гэтым, напрыклад, семкі, і Вераніка спачатку білася, як рыба, на гэтым тоўстым цьвіку ў сіняках ды драпінах, аднак потым разумела марнасьць сваіх
    намаганьняў ды заціхала, толькі ўсхліпваючы раз-пораз ад бясьсільля. Часьцей за ўсё брат рабіў ёй такія экзэкуцыі за нейкую правіннасьць, напрыклад, калі яна наўмысна разьлівала малако ці змывала ва ўнітаз ягоныя фатаграфіі хакеістаў. I вядома ж, ён рабіў гэта толькі тады, калі бацькоў не было дома — бацькі на такія зьверствы былі няздольныя і адно білі яе часам рэмнем, не балюча, але прыніжальна, а потым на кухні пад яе крыкі апраўдвалі ўголас свае нядаўнія катаваньні. Яна некалькі разоў скардзілася бацькам на брата, аднак потым перастала, бо за кожнай такой скаргай надыходзіла немінучая расплата. Аднак Вераніка ўпарта працягвала барацьбу, і хакеісты танулі, а малако разьлівалася. Нага стаяла на яе валасох цьвёрда, з пачуцьцём адноўленай справядлівасьці, і нішто не магло на брата падзейнічаць — ні сьлёзы, ні ўсхліпы, ні словы жальбы, ні пагрозы. Вырывацца было так балюча, а бясьсільле было такім безнадзейным, што Вераніка перастала на нейкі час чысьціць зубы — так яна была занятая пошукамі найлепшае помсты.
    Зрэшты, былі і больш сьветлыя моманты. Менавіта брат навучыў яе, з дапамогай строгіх і бязьлітасных практыкаваньняў, плаваць у вадасховішчы, і яна радавалася, як вар’ятка, калі аднойчы паплыла без усякае дапамогі, адарвалася ад апоры ды паплыла, адчуваючы пад сабой пустэчу, а над сабой неба — гэта было як першы птушыны палёт.
    А той выпадак, калі яна вярталася з крамы, з заціснутымі ў кулаку манэтамі ды паўбуханкай хлеба ў торбачцы, і тут выскачылі яны, на пяць гадоў за яе старэйшыя, ды акружылі, ды задзіралі сукенку, ды выкручвалі запясьце, пачаўшы з простай «крапівы» ды потым разгуляўшыся, страціўшы межы, спрабуючы абвязаць руку Веранікі вакол яе шыі; адзін з прыдуркаў, наймаладзейшы, адначасова разгінаў ёй пальцы, засяроджана, нібы разьбіраў цацачную машыну, а той, які да пары трымаўся воддаль, дастаў з торбы хлеб ды таўхануў яго па-футбольнаму ў хмызьняк, адказаўшы адразу ўсім зьбялелым плякатам у школьнай сталоўцы. Хлопцы саплі ды пасьмейваліся, ні ў кога не было ў вачох нянавісьці да ахвяры, як, зрэшты, і спа-
    чуваньня, ім было цікава, як гэта: зрабіць балюча, яны былі кемлівыя ды цікаўныя хлопчыкі, адзін зь іх нават потым выкладаў прыродазнаўства ды біялёгію ў яе школе... «Я брата паклічу», — верашчала яна, яны ківалі ды працягвалі яе катаваць. Ды толькі брата клікаць не было патрэбы, ён якраз ішоў насустрач, у сьвеце ня так ужо шмат сьцежак ды дарожак. Злавіць яму ўдалося толькі аднаго, затое самага старэйшага... Гадзіна была апракінутая ніцма. « А цяпер плюнь на яго», — загадаў брат трохі расчаравана. Яна намагалася зрабіць гэта як мага болып помсьліва, але ў роце перасохла, і Вераніка адно запырскала сабе сукенку. «Гэх ты», — брат з гаркотай уздыхнуў, ударыў скурчанага ды маўклівага ворага мыском нагі ў сківіцу, узяў сястру за руку, і яны пайшлі дахаты.
    Іхны пасёлак Сьвет меў незвычайны статус: нягледзячы на тое, што знаходзіўся за дваццаць кілямэтраў ад сталіцы, адміністрацыйна ён належаў да цэнтральнага яе раёну. Раз на трыццаць хвілінаў адсюль да гораду езьдзіў аўтобус, які таксама меў нібыта нармальныя гарадзкія выгляд ды нумар, але ў адрозьненьне ад іншых ён ведаў, што такое вырвацца на прастор зь цесных вуліц, разагнацца на нядаўна адрамантаванай шашы, калі можна проста потым скінуць хуткасьць і доўга каціцца з горкі міма палеткаў ды драўляных лецішчаў, сыгналіць грыбнікам ды вяскоўцам, якія брыдуць па ўзбочыне, прабірацца па вузкай асфальтавай паласе паўз сонечны бор, з адчыненымі вокнамі, прытармазіць на высьпе між двух кукурузных мораў, падбіраючы выпадковага пасажыра. Тыя, хто заходзіў у аўтобус у Сьвеце, скідвалі зь сядзеньняў ігліцу, перад тым, як сесьці... На паўдарозе да сталіцы пасажыры заціскалі насы, і хто-небудзь абавязкова прамаўляў: дыхайце глыбей, праяжджаем Сочы. Вераніка шторазу сьмяялася.
    Такое становішча Сьвету, зрэшты, утварала для ягоных жыхароў і безьліч праблемаў. Ім, са сталічнай прапіскай, даводзілася езьдзіць у цэнтар гораду ў паліклініку ці ў пашпартны стол, і пакуль яны ня выбралі дэпутатам былога сьвецінца Рызіна, па прадукты ня першае неабходнасьці таксама былі
    вымушаныя выпраўляцца ў горад. Сьвет быў узьведзены ня вельмі даўно, якіх-небудзь дваццаць пяць гадоў таму, тут хутка набудавалі дзевяціпавярховікаў для тых працаўнікоў чыгункі, якія стаялі ў чарзе на жытло, ды забыліся на іхнае існаваньне. Большасьць колішніх навасёлаў пакрысе знайшлі сабе жытло ў сталіцы, а кватэры здавалі... Аднак некаторыя, у тым ліку бацькі Веранікі, засталіся ды, напэўна, чакалі, пакуль Рызін прыцягне сюды мэтро, за вяроўку, як асла, бо нездарма ж мы за яго галасавалі. «Затое ў нас прырода», — казалі зазвычай сьвецінцы ды летуценна прымружвалі вочы, калі хто-небудзь не вытрымліваў і мяняў сваю трохпакаёўку ў Сьвеце на пакой ля вакзалу. Дурное было ў іх становішча — яны адчувалі сябе сталічнымі жыхарамі, старанна выхоўвалі ў сабе адпаведны «мэнталітэт», але кожны разумеў, што насамрэч ён — нехта кшталту эмігранта, і глядзеў на сьветла-зялёны лупавокі 401-ы аўтобус з тугою, як на нейкі сымбаль...
    * ♦ ♦
    Каб пабачыць першы раз у жыцьці сапраўднага фашыста, ёй не давялося далёка адыходзіць ад дому. Яна даведалася ад бацькоў, а бацькі — ад знаёмых, што ў суседнім дзевяціпавярховіку фашысты здымаюць пад офіс двухпакаёвую кватэру, тую, дзе paHeft жылі сёстры Марковіч, чый бацька калісьці кінуўся пад цягнік. Старэйшыя фашысты прыяжджалі ў Сьвет звычайна на старым «мэрсэдэсе», маладзейшыя — два хлопцы й дзеўка — на аўтобусе. Як прыкмеціў аднойчы сусед Юрык, гэтыя маладыя заўсёды імкнуліся пакінуць Сьвет да надыходу цемры, бо, і Юрка шчыра сьмяяўся, разумелі, што ўжо надвячоркам ім небясьпечна хадзіць тут па вуліцах. Хаця фашысты й так не асабліва разгульвалі па пасёлку, усё больш хаваліся ў сваёй нары, займаліся там сваімі цёмнымі справамі... Натуральна, яны ж не жылі тут, а мелі ў гэтай кватэры штаб. Звонку вокны іхнае маліны нічым асаблівым не вылучаліся, хіба тым, што былі заўсёды завешаныя фіранкамі. «Як жа інакш, — разважала Вераніка, — ім ёсьць што хаваць...». Яна тады сканчала
    школу, яе мозг катэгарычна адмаўляўся запамінаць нешта з навучальнага матэрыялу, маючы, відаць, зусім іншыя пляны наконт баўленьня часу, і ўвесь час нібыта крыўдуючы на Вераніку; яна хадзіла стрыгчыся ў маленькую цырульню, што месьцілася на першым паверсе ў доме каля аўтобуснага прыпынку, яе наведвалі толькі школьніцы ды мужыкі, сур’ёзныя дамы Сьвету запісваліся да Розы Іванаўны, якая стрыгла дома. «Тат, а чаму нельга распавесьці пра іх, пра гэтых фашыстаў, міліцыі?» — шчыра запыталася яна неяк, выходзячы ў халаце, з махровай чалмой на галаве, з лазьніцы. «Вырасьцеш — даведаешся, — адмахнуўся бацька, ён тады ўжо завязаў. — Калі б усё было так проста...». Валасы высахлі, і яна пайшла ў цырульню.