• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    * * *
    Я жыву ў гэтым партовым горадзе ня так ужо й доўта, але ж, як нехта слушна заўважыў, час, праведзены ў замежжы, мае зусім іншую вагу. За месяц пражываеш год. Адпаведна, хутчэй старэеш. А яшчэ, выпушчаны на волю з каляндарнае турмы, я часта блытаюся тут у датах і, бывае, прачынаюся то шасьцідзесяці-, то шаснаццацігадовым...
    Тут да мяне прыходзяць лісты й паштальёны. Гэта вельмі прыемна, даставаць з паштовай скрыні капэрту. У гэтым горадзе я нарэшце сфармуляваў для сябе, чым электронная пошта адрозьніваецца ад, так бы мовіць, жывой. Атрымаць жывы ліст -— гэта тое самае, што праехаць па горадзе ў запрэжанай
    тройкай белых коней карэце, замест таго каб прамчацца па ім на мэтро. Вось, дарэчы, адзін з адказаў на пытаньне, чым я тут займаюся. Я фармулюю. He адны вочы за тысячу кілямэтраў адсюль успыхнуць пры гэтым ад абурэньня. Пакуль мы тут... ён там...! Трэба, дарэчы, напісаць што-небудзь на радзіму.
    Пасьля гадзіннага блуканьня па кватэры я ўрэшце знаходжу чысты аркуш паперы. Пісаць мне няма чаго, і таму я пачынаю з «Прэдупрэждзенія». Пісаць «Прэдупрэждзеніе» ня менш прыемна, чым вымаць з паштовай скрыні лісты. «Прэдупрэждзеніе» — выводжу я вялікімі літарамі й пішу далей у тлустай чорнай рамцы: «Уважаемыя це, хто ўскроет этат канверт да таго, как он пападзёт к адрасату. Нямедленна запячатайце яго і адпраўце па указаннаму адрасу, a то атравіцесь гнілым буржуазным духам». У любой іншай краіне такія пасланьні даўно страцілі актуальнасьць, але толькі не ў маёй. «Прэдупрэждзеніе» выглядае надзвычай эфэктна, і пісаць нешта яшчэ ўжо ня так цікава.
    Героі гэтай гісторыі збольшага ня бачаць сноў. Адкуль мне ведаць, што ім сьніцца? Любы сон амаль заўсёды — скажоная цытата з жыцьця таго, хто яго бачыць, любы аповед пра сон — амаль заўсёды экранізацыя якога-небудзь танна выдадзенага соньніка. Так што ніякіх прывітаньняў з таго сьвету, засохлых маргарытак, іржавых цьвікоў і іншых прадметаў культу. «Сьніць іржавыя цьвікі — да разьвітаньня»... Я спрабую ўявіць сабе, што гэта такое: сьніць іржавыя цьвікі. Чалавек надзявае піжаму, кладзецца ў ложак і восем гадзінаў запар бачыць іржавыя цьвікі. Завіслыя ў пустэчы, трэба думаць. Такі чалавек, відаць, занадта захапляўся падчас вучобы ў школе зборам мэталалому. Яго трэба лячыць, доўга і ўпарта, аж пакуль яму не пачнуць сьніцца засохлыя маргарыткі.
    Гіпнас, ён жа Сомнус — надта таямнічая асоба, усе атрымліваюць ад яго лісты, але ніхто яго самога яшчэ ня бачыў. Таму сноў тут амаль ня будзе. Замест іх будзе мастацтва, якое таксама ёсьць цытатай — але ж узятай з таго, іншага, адваротнага боку чалавека. Дый наогул — цяжка нешта прысьніць гра-
    мадзяніну краіны, якая жыве, бы сьпіць у закапанай труне. Дарэчы, калі ўжо тут зьявіўся цень Эдгара По...
    Мяне заўсёды цікавіла гэтае месца ў ягонай навэлс «Бэрэніка» — тое, дзе гераіня раптам уваходзіць да Эгэя ў бібліятэку й спыняецца на парозе, пакуль ён прагна й з жахам узіраецца ў яе цела, адзначаючы, між іншым, дзіўны колер валасоў. Я чытаў навэлу другі раз; прызнаюся, на радзіме яна не зрабіла на мяне ўражаньня. Але тут, на экране кампутара, набраная бледным, амаль блакітным, зь мярцьвяным адценьнем шрыфтам, яна шакавала мяне, нібы ў тую ноч Бэрэніка Эгэя.
    Ен успамінае: «Хваля некалі смаляна-чорных валасоў спадала на лоб, запалыя скроні былі схаваныя пад густымі кудзерамі, якія пераходзілі ў агніста-жоўты колер, і гэтая незвычайнасьць афарбоўкі рэзка дысгарманавала са смуткам усяго яе аблічча». Самое цела Бэрэнікі, у якім не было нічога пачварнага, сваімі кантрастамі выдавала ў ёй расьцьвілую асфадэль.
    Яе валасы яшчэ растуць, але ж ёсьць і іншыя рэчы, якія пакуль што замінаюць нам заплакаць. На яе банкаўскі рахунак пераводзяцца грошы, на яе тэлефон паступае сыгнал з бліжэйшае тэлефоннае мачты, і яе чакаюць заўтра ў Палацы моладзі. Рахунак за кватэру, які ляжыць у паштовай скрыні, улічвае наяўнасьць на сьвеце менавіта гэтай Веранікі, а не якой-кольвечы іншай, і пашпартыстка гатовая выдаць ёй даведку пра тое, што яна жывая. На яе імя запісаная мікстура для бацькі, якую трэба забраць сёньня з Цэнтральнае аптэкі.
    Яе імя. О, маю Вераніку, дзякуючы яе бацькам, што выбралі яго, можна было так лёгка расьцягнуць па частках, і кожная ўпрыгожыла б асобны літаратурны салён! Валасы Веранікі, зубы Бэрэнікі, царыцы, пэрсанажы, сьвятыя!.. Я нават хацеў стварыць нешта ў яе гонар, у нашыя найлепшыя зь ёй часіны. Верш або песьню. Інтэрнэт зруйнаваў мае ілюзіі. He знаёмыя нікому, апрача сваіх friends, аўтары, уладальнікі мёртвых
    livejournals, ляўрэаты тупых прэміяў і вечна юныя клясыкі онлайну даўно скарысталі яе ймя і ўсё, што яго аздабляла, нашчоўкалі сваіх аднаразовых тэкстаў ды выкінулі іх, бы выдалілі спам.
    2
    ТГ ТГа дзясятым коле Вераніцы здавалася, што ногі ёй ужо не належаць, — яна пакутліва ляцела над разьбітым JL асфальтам, пакрытым кветачнымі язвачкамі, а ногі беглі побач, то наганяючы Вераніку, то адстаючы; прыцягненьне бурай зямлі паабапал дарожкі станавілася ўсё больш навязьлівае. 3 роспаччу яна намагалася ўспомніць гэтае адчуваньне роднаснасьці з уласнымі нагамі, прымусіць сваё цела зноў кіраваць імі, якія хрыпла брахалі недзе ўнізе, бы дакучлівыя, злыя сабакі. На наступным коле ногі літаральна блыталіся ў нагах — страшнае адчуваньне, бо прабегла яна значна менш, чым думала, потым яна ўжо й ня бачыла ног, перад вачыма толькі трэсьліся грудзі, балючыя, нацертыя нелюбімым шэрым станікам. Да настаўніка, які трымаў перад сабой сэкундамер, было як да месяца, але вось нарэшце і ён: Вераніка ведала, што настаўнік махне рукой перад самымі грудзьмі, сыгналізуючы пра апошняе кола, але самога сыгналу ня бачыла, бо бегла з апушчанай галавой, на дне якой боўталася яе перапуджанае сэрца. Яна б узьняла галаву, яна б нават закусіла вусны ды прышпорыла сябе, калі б там, у канцы кола, стаяў нехта, чакаючы толькі Вераніку ды нікога болей, з кветкамі, з шырокімі абдымкамі, хто-небудзь, на чыіх грудзёх яна б змагла суняць ліхаманкавае дыханьне, але там быў толькі цярплівы фізрук, у чарзе да якога яны бавілі час, на бляск сэкундамера якога яны паслухмяна зьбягаліся. Чаму яна робіць гэта? — таму што так трэба. Ну, не з жаданьня ж стаць здаравейшай, якое там здароўе, галава баліць кожны дзень і ванітуе часта з
    раніцы, — толькі дзеці могуць верыць, што спорт карысны дзяўчатам, а чаму яна гэта робіць? — таму што так трэба. Тамуштотактрэба, тактрэба, тактрэба... Яе ногі ў кароткіх сініх шортах марудна падалі перад ёй ды падымаліся, і перад вачыма заходзілі адна за адну ненавісныя канструкцыі — лесьвіцы, канаты, бярвеньне, за нэўтральнай паласой дзьмухаўцоў. Недалёка хлопчыкі расьпіналі кагосьці на перакладзіне. Яшчэ адзін год, яшчэ адно кола. Настаўнік асьцярожна ступіў на дарожку, махнуў рукой, ледзь не закрануўшы рэшткі Веранікі, ды адскочыў назад, на дзьмухаўцы.
    Яна падае ў прымятую траву, ды на самы копчык, але моцы ўскрыкнуць ужо няма, з ног ідзе доўгі бесьперапынны, пранізьлівы гудок, закладвае вушы, яна адчувае, як пахнуць, астываючы, тоўстыя дзяўчаты, што шумна аддыхваюцца поруч. «У мяне ледзь матка ня вывалілася», — абвяшчае Таня, якую летась пакінулі на другі год, ды рагоча, фізрук не зважае на гэтую гучную заяву. Вераніка кладзецца на сьпіну, неба ды сэрца паволі вяртаюцца на свае месцы, яна падстаўляе ветру ногі ды думае пра тое, як прыемна было б цяпер зьняць станік, ды шорты, ды майку з мокрым малюнкам, што залез пад пахі... А яшчэ не дае спакою пытаньне, ці не апошняя яна. Вераніка гладзіць свае ногі ды ўзіраецца, мружачыся, у заліты сонцам стадыён: не, не апошняя, яна ў сярэдзіне, вось яшчэ бягуць, і вось тая паўзе, і вось тую калоціць на хаду ад перадапошняга кола. Кагосьці настаўнік стрымана пахваліць, з кімсьці пажартуе, а тым вунь скажа абавязкова нешта прыніжальнае, ён бяз гэтага ня можа, а Вераніцы нічога ня скажа, і дзякуй богу.
    ♦ ♦ ♦
    Дзяцінства неяк усё загарнулася, нібы фотаальбом; маці, якая пэўны час, некалькі гадоў, проста не існавала, толькі голас, нос у дзёньніку ды паліто на вешалцы, — маці раптам зноў стала жывой, адчувальнай, — занадта жывой, адзначыла Вераніка, і неўзабаве яны сядзелі з маці на драўлянай лаўцы ў лазьні, толькі што звараныя жывымі, ды моўчкі глядзелі перад са-
    бой, па чарзе ўздыхаючы, — у кожнай унутры яшчэ клекатаў кіпень. Асякаючыся на кожным слове, звонка пакрыквалі за дзьвярыма тазы; пад самаю стольлю, дзе былі вузкія акенцы, поўзалі аранжавыя водсьветы вячэрняга сонца, побач асьцярожна, нібы пабойваючыся пераблытаць пекла з чыстцом, праходзілі жанчыны рознага ўзросту ды пароды, зрэшты — зь нязьменнай асалодай на тварах ад вольнай гадзіны. Дзьве пажылыя цёткі, падобныя да дабрадушных сланіхаў, пілі за сталом піва, потым прайшла незадаволеная чымсьці хударлявая кабета, ведучы за руку пакорлівага хлопчыка, які зацікаўлена круціў вачыма ды наступіў Вераніцы на палец, затым нейкая буйная, з круглай галавой, падышла да іх ды пачала распранацца, і Вераніка з жахам глядзела на фіялетавыя плямы, якімі пакрыты быў жывот гэтай жанчыны, — аказалася, Вераніка прыхілілася да вольнае шафы, і давялося шчыльней прысунуцца да маці... Вось тут Вераніка, усе думкі якой, здавалася, былі пакінутыя ў парылцы, і зьвярнула ўвагу на матчыны ногі, дакладней, на тое, як яны, пачынаючы ад костачак, густа зарослыя чорнымі валаскамі, Вераніка ніяк не магла адвесьці ад іх позірк, яна ўпершыню заўважыла гэтае валосьсе, і чым даўжэй яна глядзела на яго, пакуль яно паволі высыхала, тым яно здавалася ёй гусьцейшым, чарнейшым, пачварнейшым. Валаскі былі тугія, жорсткія, ішлі па назе як мноства швоў, іх лініі разыходзіліся пад самымі каленямі, каб зноў сустрэцца ўверсе ды згубіцца нарэшце пад жыватом, Вераніка глядзела: і ня верыла сваім вачам, наогул, ёй здавалася раней, што жанчыны ня могуць мець на нагах расьліннасьці... Яны сядзелі й маўчалі, у іх быў яшчэ час, бацька з братам любілі пасядзець у лазьні да поўнае зьнямогі, Вераніка марна прымушала сябе не глядзець на гэтыя валасатыя, жахлівыя, блакітнаватыя ногі, валасы паціху сохлі ды кучаравіліся, але меншымі не здаваліся. Маці раптам зірнула на яе, нібы ўсё зразумела, і Вераніка стала вывучаць свае ногі, якія, як высьветлілася — і гэта была катастрофа! — таксама не вылучаліся юнай галізною ды гладкасьцю; Вераніка пабачыла, што і яна мае валаскі па ўсёй назе, ру-