• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    дыя, непаслухмяныя, на лытках сапраўдная барада, унізе трохі радзей, але ўсё адно — лес, пушча, гушчар, ратуйце!
    Яна пагаварыла назаўтра з аднаклясьніцай, і калі выходныя нарэшце скончыліся, расправілася з валаскамі, не без праблемаў, але з гордасьцю. Бацькі нічога не заўважылі, а вось брат — той пачаў зь яе насьміхацца. Хаця й дзяўчаты не былі да яе літасьцівыя: «Ты чаго, дурная ці прыкідваешся? — стукала пальцам па ілбе дасьведчаная Жана, — у цябе ж і так там нічога не было, а цяпер расьці пачне, ого-го... Мне б твае праблемы! Я вось дакладна пол магла б мяняць, ты мае ногі бачыла?». Аднак Жана, якой падабаліся каўказцы і якая насіла толькі кароткія спадніцы, не належала да тых, на чые тоўстыя ногі Вераніка зьвяртала ўвагу... Першы раз Вераніка галілася братавым лязом, умудрыўшыся ні разу не парэзацца, потым папрасіла стрыечную сястру купіць ёй адмысловую зброю, маці яна казаць не хацела, гісторыя ў лазьні не выходзіла з галавы. Затое якой дарослай адчувала яна сябе, калі ўпершыню выехала ў горад у кароткай сукенцы, у падораных на дзень нараджэньня завушніцах ды з нагамі, пазбаўленымі пуху дзяцінства.
    * ♦ ♦
    Яна ледзь не пасьлізнулася, калі спускалася па прыступках, добра, вартаўнік падхапіў Вераніку ды паставіў, як ляльку, на ногі. «Небясьпечнае надвор’е», — сказаў ён, усьміхнуўшыся ў шалік, ды зьбіраўся яшчэ нешта дадаць, яму не хацелася адпускаць Вераніку, бо наперадзе быў вечар, і гарбата ў слоіку з-пад маянэзу, і чорна-белы калабок тэлевізара, і ноч ў вялікім пустым будынку пад ярка асьветленым сьцягам, і хацелася нагаварыцца пра запас. Надвор’е й праўда было небясьпечнае, пад слотай хаваўся лёд, які не пасьпеў растаць, сьвятло ліхтароў не далятала да неразьмінаваных вуліц, распадаючыся на дробныя аскепкі па-над шатамі дрэваў, людзі былі спрэс нэрвовыя, бо кожны сьпяшаўся дамоў, бы матрос пасьля году хісткае палубы. Вераніка азірнулася: цяпер вокны ўсіх кабінэтаў былі цёмныя, толькі на калідорах гарэла сьвятло, ні для кога — для
    мінакоў, напэўна. Ісьці было цяжка, высокія абцасы пастаянна пагражалі ператварыць спартовую хаду ў фігурнае катаньне, Вераніка нават падвярнула нагу, але, на шчасьце, ня так ужо моцна, — вылаяўшыся, яна пайшла наперад, раз-пораз раздражнёна правяраючы зманлівую роўнядзь, але больш давяраючы інтуіцыі. Так яна дайшла да павароту, сустрэчныя штурхаліся, выкарыстоўваючы Вераніку то як ратавальнае кола, то як борцік басэйну, усё гэта было надакучліва ды весела адначасова — горад, які вучыцца хадзіць... Яна паправіла сумку, падумаўшы, што ў апошнім рызыкоўным выслоўі ўсё ж хапае аптымізму, і тут жа на яе наляцеў нехта ў кепцы, схапіў за рукі й з глухім бурчэньнем прыціснуў да сьцяны газэтнага шапіка.
    — Вось дык сустрэча на Эльбе! — прамовіў шчыра ўзрадаваны голас, і Вераніка пазнала ў цёмнай постаці нападніка не кагонебудзь, а Гілюка. — Вераніка Андрэеўна! Уратавалі вы старога, я, бачыце, ледзь ня гэхнуўся тут, даруйце за выражэньне!
    — 3 вамі ўсё ў парадку ? — Вераніка вырвалася з рук Гілюка, які ўсё так жа стаяў, прыціснуўшы яе да сьцяны, ды закаціла вочы. Яна рушыла наперад, молячыся, каб Гілюку было ў другі бок, але ён пайшоў побач, паціраючы рукі:
    — Цяпер для грамадзянаў майго ўзросту самы небясьпечны пэрыяд, ведаеце, Вераніка Андрэеўна? У маладога ўсё зрасьцецца як мае быць, а нам вывіх ці пералом — усё, разьвітвайся з актыўным жыцьцём да самага канца... Канец жа блізка, колькі там нам засталося... Хацеў вось мерапрыемства правесьці перад сьмерцю. Пакуль магу яшчэ, пакуль сілы ёсьць... Ня дзеля сябе ж, вы ж ведаеце, дзеля людзей... Дзеля дзяцей нашых... Вы ж ня замужам яшчэ, Вераніка Андрэеўна? Значыць, памяць яшчэ тая, яшчэ ня выжыў з розуму стары... Асьцярожненька, Вераніка Андрэеўна, трымайцеся за ручку...
    Вераніка ўсё імкнулася ісьці самастойна, але вымушаная была прызнаць, што паслужлівая рука Гілюка пару разоў аказалася вельмі дарэчы. Ен сам, здавалася, не зважаў на падступную слоту, балбатаў нешта, шчасьлівы ад такое магчымасьці пагаварыць у нефармальнай абстаноўцы. Дый сама Вераніка адчу-
    вала сябе няўтульна: пад абаронай кабінэту, стала ды партрэта над ім яна б ня стала ў чарговы раз слухаць гэтае трызьненьне, але тут, на вуліцы, якая ўсіх двухногіх зводзіла да простага процістаяньня лёду пад нагамі, курчыць зь сябе ўладу не даводзілася. Таму яна проста йшла й маўчала, а Гілюк захоплена мармытаў ёй на вуха:
    — Гэта ж унікальнае мерапрыемства атрымалася б, вы сабе ўявіце толькі... Журналістаў назапрашаем, тэлебачаньне... Людзі ў мяне надзейныя, адзін кандыдат навук, кожнаму, як кажуць, ёсьць што сказаць... Мне ж многа ня трэба, я ж пра ўсё ўжо дамовіўся, мне б дапамогу афіцыйную, ды за памяшканьне заплаціць... Такія ж рэчы грашыма не вымяраюцца на самай справе... Торцік нам спонсары дадуць, вам жа лёгка гэта ўсё, адзін званочак на фабрыку... Можа, у вас яшчэ кандыдатура ёсьць, можам, дарэчы, каго-небудзь зь лягернай адміністрацыі запрасіць, з кароткім дакладам... I дзяцей трэба, безь дзяцей ня будзе такога... такога...
    Мэтро было ўжо даволі блізка, Вераніка адчула, як пад нагамі нарэшце зьявіўся ачышчаны ад пагрозьлівай лускі лёду асфальт, яна паскорыла хаду ды рашуча сказала:
    — Паслухайце, давайце як патрыёт патрыёту. Справа барацьбы з фашыстамі вельмі адказная й патрабуе шмат сілаў, энэргіі. Вы ўжо стары чалавек, вы, я думаю, свой унёсак у нашу агульную барацьбу ўжо зрабілі. Займіцеся ўнукамі, адпачніце, прыходзьце на акцыі, заўсёды будзеце там жаданым госьцем. He хвалюйцеся, вы добра паваявалі, саступіце нам эстафэту, маладыя ўсё за вас зробяць, можаце быць пэўныя!
    Яна ляжала на сьпіне ды плакала, бо нагу скруціла проста невыносна, ад любога яе руху, нават ад плачу, калена працінаў такі боль, што ёй стала цяжка дыхаць, а ў ступаку ўжо адгукалася рэха гэтага болю, ажыўляючы схаваныя там іголкі, — Вераніка ціха плакала й баялася пахітаць галавой, а Плюк мітусіўся над ёй і прыгаворваў нешта неразборлівае. Спадніца хутка ўбірала ў сябе слоту, і неўзабаве Вераніка была мокрая ажно да бялізны, нага паказвала ёй з дакорам абцас, і зусім
    блізка смаркаліся машыны, кідаючы на Вераніку брудны сьнег і дарожную соль. Гілюк схапіў яе пад пахі ды паспрабаваў падняць, але яна заверашчала зусім па-дзіцячаму: «Балюча! Балюча, не чапайце!», і тады Гілюк дастаў зь яе сумачкі тэлефон ды патэлефанаваў у лякарню, і махаў Вераніцы заклапочана рукой, калі яе забірала хуткая.
    * * ♦
    Эдзік праводзіў яе зазвычай да мэтро, цалаваў на разьвітаньне, ён заўсёды імкнуўся захапіць пацалункам хаця б край яе вуснаў, але Вераніка змахвала ягоныя вусны са сваіх ды падстаўляла шчаку. Потым — паўпусты вагон, перасадка, гайданка перад канцавой станцыяй, і потым прыпынак чатырыста першага, амаль што ў чыстым полі, за якім, недзе на недасяжнай адлегласьці, цьмяна пабліскваў ускраінны мікрараён.
    У той вечар яна выехала дамоў позна, але вечар быў такі лагодна-цёплы, людзей на вуліцах было так багата, штурханіна, якая заўсёды ўзьнікае пад зямлёй бліжэй да адзінаццаці, была такая дабрадушная... Хіба што кожны другі маладзён спрабаваў разгледзець яе майткі пад летняй сукенкай, і даводзілася быць пільнай ды сачыць за тым, каб сумка ляжала ўвесь час на каленях. Яна выйшла на прыпынак, натоўп паўп’яных шчасьлівых людзей перайшоў на другі бок вуліцы ды атакаваў старыя тралейбусы, а яна засталася, задуменна паглядаючы ім усьлед, думаючы пераважна пра Эдзіка, зь якім трэба было неадкладна нешта рабіць... На яе прыпынку стаяла жанчына зь дзіцём ды цьмяна знаёмы мужык у празрыстай футболцы, які энэргічна жаваў жуйку. Вераніка стала воддаль, з-за лесу чуўся шум шашы, дзяўчына ў чорным зачыніла са скрыгатам шапік ды села ўтаксі. Мусіў быць яшчэ адзін чатырыста першы, Вераніка ў гэтым не сумнявалася — ён і прапоўз міма іх, натужна адолеўшы пад ём, кіроўца нават пасьміхнуўся, калі ёй не падалося. Аднак людзі стаялі, і гэта надавала Вераніцы ўпэўненасьці. Аўтобус мусіў зьявіцца, а далей кароткая прабежка празь Сьвет, ну, можа, са знаёмымі перакінуцца двума словамі, ды Юрку п’янага ля
    пад’езду суцешыць, і спаць; есьці, праўда, хацелася, але на ноч есьці — самагубства, гэта кожны ведае...
    Спачатку гэтая машына проста паволі праехала міма, нібы вольная таксоўка. Вераніка рэдка езьдзіла на таксі, толькі, можа, разы тры за сваё жыцьцё й праехала... Тым ня менш яе інстынкт нешта ёй такое зашаптаў, холадам пахнула з боку мікрараёну, і крык, які пачуўся з падземнага пераходу, нагадаў ёй чамусьці крык болю, хаця гэта наўрад ці было так, хутчэй за ўсё нехта некага ўшчыкнуў... Хутчэй за ўсё нехта некага ўшчыкнуў — пераконвала яна сябе, каб прагнаць страх, гледзячы ўсьлед фарам той машыны, што гасьлі між частаколу слупоў, алс фары станавіліся ўсё ярчэйшыя, і машына заднім ходам пад’ехала да замерлай Веранікі ды пратрубіла двойчы. Жанчына зь дзіцём і мужчына адышлі ў цень пад навесам, і Вераніка ўжо ня бачыла іхных твараў. Ліхтары гарэлі над прыпынкам роўна, не міргаючы, як гэта часта здаралася ў Сьвеце, і Вераніка адчула сябе як на нечай вялікай далоні. Самотнай і зьмерзлай. Машына пратрубіла яшчэ двойчы ды падкаціла да самага прыпынку. 3 вакна высунуўся сымпатычны малады чалавек ды, сьмеючыся, крыкнуў: «Эй, дзяўчо, гэта мы табе, ня чуеш, ці што?». Было б гэта ўдзень, Вераніка знайшла б што адказаць, да таго ж хлопец быў значна лепшы за Эдзіка зь ягоным кіно не для ўсіх і жаласнымі вачыма. Але цяпер нешта Вераніцы замінала, што, цяжка сказаць... Яна глядзела на хлопца, які сказаў нешта яшчэ ды чакальна ўтаропіўся на яе ногі, ды думала, што ж у ім ня так... Вырашыла, што лоб — лоб быў маленькі, вузкая палоска паміж моднай фрызурай і вялікімі вясёлымі вачыма. Была ў гэтым ілбе таямнічая загана, нешта страшнае, як зубы яе колішняга аднаклясьніка Драгунова, якімі ён аднойчы прагрыз шыю ціхай троечніцы Людзе... «Едзем ці не?» — скулы хлопца падрыгвалі, машына стаяла зусім блізка, і Вераніка бачыла, што ў ёй сядзіць яшчэ некалькі чалавек, кіроўца барабаніў кулакамі аб стырно ў такт музыцы. Вераніка вырашыла пайсьці да навесу, там стаялі людзі — яна падумала пра жанчыну зь дзіцём і мужчыну зь нейкай удзячнасьцю, гэта добра, што вы