• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    Дзень быў сьпякотны ды пыльны, яна йшла ды думала пра тое, што дарэмна мыла валасы, пакуль дойдзеш, зноў будуць брудныя. Здалёк яна пабачыла, як з пад’езду выйшлі двое фашыстаў, хлопец і гэтая дзеўка, ды пакрочылі марудна паўз вуліцу да прыпынку. Яна як у смузе бачыла іхныя сьпіны, вочы балелі ад сонца, на лаўцы спаў, высалапіўшы язык, дзядзька Валодзя, плавіліся нясьцерпна белыя машыны. У Сьвеце была сіеста, лянотная пустэча навалілася на строгія прастакутныя дарожкі, спалі мамашы, спалі малыя ў вазках, працоўны народ яшчэ не вярнуўся з гораду. Вераніка ўжо зьбіралася завярнуць да цырульні, як раптам, сама нібы засынаючы, заўважыла, што парачка прамінула прыпынак і рухаецца да лесу, які пакалыхваўся за крамаю, як міраж. Вераніка цудоўна ведала, як дайсьці туды хутчэй, і, адганяючы рукой ад вачэй сон ды млявасьць, нібы дакучлівых інсэктаў, неўзабаве стаяла ўжо за густым зьдзіўленым кустом, назіраючы, як пара, высока падымаючы ногі, заходзіць крадком у лес. Разгадка была відавочная, але Вераніцы чамусьці ў галаву не прыходзіла. Яна ўсё чакала ад фашыстаў якіх-небудзь дзеяньняў, забароненых ды гнюсных, кшталту наркотыкаў або якога-небудзь сатанісцкага рытуалу, і гэта прыцягвала Вераніку настолькі, што яна сама зьдзівілася, як спрытна атрымліваецца ў яе прабірацца скрозь зарасьнікі, як асьцярожна ды прафэсійна яна гэта робіць — ніводнага
    лішняга гуку, дыханьне схаванае пад сукенку; яна нават мужна вытрывала візыт вялізнага крывасмока, які доўга піў зь Веранікі і ніяк ня мог наталіцца... Вераніка гатовая была паспачуваць фашыстам, бо злачыннае заўжды прываблівае маладых людзей, — злачыннае, забароненае, таемнае, прыхаванае...
    Ускрайчык лесу быў увесь запаскуджаны сьветаўскімі аматарамі ўік-эндаў на прыродзе або ініпымі нецьвярозымі натурыстамі ды школьнікамі, паўсюль выскоквалі небясьпечныя прагалы, аксамітнае вугольле блішчэла сярод заседжаных пнёў, ярка паблісквалі ў мёртвай траве пакеты й бутэлькі, сярод гэтай пачварнай прыземістай архітэктуры вар’яцелі дэградуючыя насякомыя... Фашысты памкнулі далей, у гушчар, і Вераніка рушыла за імі, кароткімі перабежкамі, лёгкі цень, павуцінка... Нарэшце яны дасягнулі чыстай ды схаванай ад вачэй паляны, якая спускалася да таго ж з узгорку, так, што на яе можна было толькі натрапіць, але не знайсьці... Фашысты трохі прыцішана пагаварылі, седзячы ў нізкай траве, потым дзяўчына ўпала на сьпіну, хлопец паваліўся на яе — сярод галаваломкі кустоўя дзьвюма налітымі сонцам ягадамі гарэлі вочы Веранікі. Яна бачыла, як дзяўчына прыўзьнялася, каб сьцягнуць зь сябе футболку, а потым ужо нічога не магла разгледзець толкам, толькі белыя ногі, якія даверліва прыціскаліся да азадку хлопца, разпораз выпростваліся, чорныя пяткі трохі пабоўтваліся ў паветры й зноў апускаліся, каб празь імгненьне сутаргавым рухам прагнаць ні ў чым не вінаватага авадня... Вераніцы гэта стала надакучваць, але ўнутры ўяе кіпела нешта зусім незнаёмае, яна шкадавала, што ня можа паклікаць зараз кагосьці, бо яна ж ведала, што пакуль дабяжыш да бліжэйшага дому, дзе жылі некалькі аднаклясьніц, фашысты ўжо скончаць свае справы; усё гэта было ня так цікава назіраць, як перажываць унутры, усьведамляць, рыхтаваць аповед на заўтра. Але вачэй Вераніка не адводзіла, ажно пакуль фашысты не заціхлі й не расчапіліся, утаропіўшыся ў неба. Ногі зацяклі, і трэба было вяртацца, аднак усе вайскова-спартовыя навыкі кудысьці зьніклі, і цяпер Вераніка баялася паварушыцца.
    Парачка між тым сядзела ды кугікала, зусім не зьбіраючыся вызваляць Вераніку, ім было добра, бачыла Вераніка, добра на яе зямлі. Яна ўсё ж паварушылася, і трэск, які пачуўся пад яе анямелай нагой, трэск на ўвесь лясок, здавалася, выкрые Вераніку, пакажа яе ва ўсёй красе... — але не, фашысты не зьвярнулі на яе ўвагі ды працягвалі перамаўляцца на сваёй сьмешнай мове. Фашыстка нават ня стала нацягваць футболку, сядзела ды зь відавочным задавальненьнем падстаўляла грудзі сонцу. Вераніка раззлавалася, і гэта дапамагло ёй супакоіцца, яна паднялася, стараючыся ўсё ж заставацца ў засені куста, — і тут дзяўчына рассунула ногі, і хлопец апусьціўся туды, у вузкі загон між гэтых белых ног, якія нецярпліва падрыгвалі, і Вераніка не паверыла сваім вачам... Яна павінна была ўспрыняць гэтае шоўяк вялікую ўдачу, але глядзець чамусьці не хацелася, яна адчувала, што няздольная, што не вытрымлівае, і з палёгкай адвярнулася, хаваючы вочы ў далонях, а потым пайшла, ня думаючы ўжо пра тое, заўважаць яе ці не, — не, усё ж маючы гэта на ўвазе: таму яна рушыла не назад, а ўбок, упэўненая, што знойдзе дарогу, ёй стала чамусьці холадна, рукі пакрыліся гусінай скурай, і бязьлітасна сьвярбеў укус на назе... Але па родным, знаёмым сьветаўскім лесе йшлі колы ад эпіцэнтру нядаўняй падзеі, трохі блытаючы каардынаты, і Вераніка заблукала, некалькі разоў спатыкнулася аб карчы, а потым паляцела галавой уніз зь нейкага схілу, які задаволена ссыпаў ёй усьлед цэлую кучу шэрага пяску — Вераніка прызямлілася на нешта мяккае, падобнае да моху, і не было моцы падняцца, так яна й ляжала колькі хвілінаў, у вузкай, накрытай ценем навіслых дрэваў лагчыне, пасярод якой стаяў забыты экскаватар, — парваная сукенка прысыпаная пяском, вуха ўтульна ўладкаванае на мяккім моху, лыткі павольна астываюць, і да іх дакранаюцца прахалодныя расьліны... Урэшце яна паднялася і, зь цяжкасьцю вырашаючы, як яна будзе ўсё тлумачыць бацькам, азірнулася навокал... Тое, на чым толькі што ляжала яе галава, прыцягнула ўвагу Веранікі — яна нахілілася ды ўзяла зь зямлі кудлаты, крыху вільготны ком, яна панюхала
    яго й запусьціла не бяз страху ў яго пальцы, а калі дапяла нарэшце, што трымае ў руках ня што іншае, як кучаравы, цёмнавалосы ды поўны заклапочаных малюсенькіх істотаў парык, кінула яго вобзем ды пачала няўмела таптаць.
    ♦	♦ ♦
    Пасьля таго, як Вераніка атрымала нарэшце пахучы чырвоны дыплём, яна год сядзела бяз працы — сапраўды, хіба можна было назваць працаю гэтую пасаду пэдагога-арганізатара ў Цэнтры дзіцячай творчасьці — яна атрымлівала там ненашмат больш за сваю колішнюю стыпэндыю, хаця тырчала ў падобным да зруйнаванага гатэлю будынку па шэсць гадзінаў на дзень, і яшчэ часта даводзілася ехаць туды па суботах, на якія абавязкова прыпадала якое-небудзь сьвята... Калектыў там складаўся пераважна з жанчын, якія, напінаючыся ды пацеючы, набліжаліся да пяцідзесяці, жанчын зь няўдалым шлюбным досьведам ды паталягічным пачуцьцём уласнае нерэалізаванасьці — ня дзіва, што яны зь першых дзён прасякнуліся да Веранікі шчырай нянавісыдю, не давалі ёй праходу, удаючы, што дапамагаюць асвоіцца, ды раўнавалі яе нават да прышчавых падлеткаўнавучэнцаў... Раён быў ускраінны, і школьнікі хадзілі ў Цэнтар адпаведныя, любую яе ідэю яны скажалі да непазнавальнасьці, дзейнічаючы выключна згодна з усталяванай сярод іх герархіяй, якая ўтваралася сярод гэтых малпаў імгненна, і навічкі займалі ў ёй свае месцы, не пасьпеўшы нават пазнаёміцца з астатнімі...
    Наогул, Цэнтар вельмі нагадваў Вераніцы вялікую сельскагаспадарчую фэрму, тут панавалі жывёльныя пахі, жывёльныя законы, жывёльная барацьба, выкладчыцы мітусіліся, як вампіркі-даяркі, дырэктарка была пітушчая, казацкага такога выгляду, яе за той час, пакуль Вераніка намагалася тут працаваць, двойчы звальнялі й двойчы вярталі на месца... А яшчэ сьвятая простасьць маладосьці: Вераніка выказала неяк на нарадзе, прыгадаўшы сваю вышэйшую адукацыю, думкі пра недахопы ў працы Цэнтру, не таму, што яе гэта хвалявала, а таму, што кожны мусіў, паводле пляну нарады, што-небудзь сказаць...
    Што-небудзь... Яе пахвалілі, абяцалі падтрымку, а адначасова з гэтым пачалі выжываць, мэтанакіравана, з усьмешкамі, з кіўкамі, з таго часу пры кожнай нагодзе даючы ёй слова і пасьміхаючыся ўжурналы... Між тым, яе заробак заставаўся жабрацкім і яшчэ больш прыніжальным ад таго, што выплочвалі яго са сладастраснай рэгулярнасьцю. А патрэбам Веранікі станавілася цесна ўтакіх сьціплых строях... Пасьля таго, як яны з бацькамі сталі жыць утрох, Вераніка займела свой уласны пакой, але радавалася толькі ў першы дзень — насамрэч пакой не ратаваў яе ад бацькоўскай ненавязьлівай прысутнасьці, а пабыць адной так часта хацелася, асабліва пасьля працы. I набываць сабе новыя рэчы, кофтачку там, або футболку, ня кажучы ўжо пра касмэтыку, Вераніка марыла ня раз на паўгода, а хаця б раз на месяц. Гэта нармальна, а тое, як я жыву — ненармальна, абсалютна ненармальна, пераконвала яна сябе й зьдзіўлялася, адкуль у яе такія думкі. Нічога не прыносіла ёй задавальненьня, дый Магда неяк забылася, не да Магды было, і хаця старыя касэты Вераніка пакуль не выкідала (шкада было да сьлёзаў), аднак і кампакт-дыскі не купляла... Ніхто больш, па шчырасьці, ужо й ня слухаў Магды, і Вераніка з амаль сяброўскім спачуваньнем глядзела на афішы, якія абвяшчалі пра канцэрту сталіцы пастарэлай зоркі, на гэты канцэрт, як распавялі па радыё, не прадалі належнай колькасьці квіткоў, і Магда так і вярнулася да сябе ў Архангельск дажываць свой век з гарбатным сэрвізам і катом-бас-гітарыстам.
    Былыя аднаклясьніцы Веранікі йшлі правераным шляхам ды шукалі сабе забясьпечаных філёзафаў, але выхаваньне Вераніка ўсё-ткі мела крыху іншае, і таму папросту ня ведала, што рабіць, і, бывала, ціха выла ад роспачы раніцай пад бацькаў храп з-за сьцяны. Цікава, як уладкаваліся яе сакурсьніцы, думала яна, адразу ж трапляючы ў абдымкі пякучай зайздрасьці, бо сакурсьніцам, хутчэй заўсё, пашанцавала болей. Вераніка з жахам разумела, што з таго дня, як яны адзначылі ў рэстарацыі свае чырванаскурыя дыплёмы, нікога з курсу яна ня бачыла, якія ж нетрывалыя гэтыя чэргі, ціто калісьці здаваліся
    вечнымі, — чэргі па вышэйшую адукацыю... Выйсьце было ў тым, каб меней думаць і тапіць адчай у працы, але тут якраз жыцьцё адным махам усё вырашыла за яе: у адзін з адсырэлых ад працы ды непагадзі кастрычніцкіх дзён яна стала чорнай, як котка, брунэткай, і назаўтра йшла на працу з хвалюючым усьведамленьнем перамены... I тады кіраўніца цырульніцкага гуртку кінула Вераніцы на калідоры нешта зьедлівае, а Вераніка не стрымалася, адказала, ды так, як умелі адказваць у Сьвеце: набалела, ведаеце... Як ні ўгаворвала яе дырэктарка застацца ды папрасіць прабачэньня, Вераніка гіраявіла нечаканую для сябе цьвёрдасьць, дый ня цьвёрдасьць гэта на самай справе была: калі б дырэктарка адпускала яе без пытаньняў ды ўгавораў, можа, тады Вераніка і адступіла б. Але яна ціха паўтарала сваё «не», і дырэктарка, — як заўсёды, з бурачковага колеру тварам, нібы пасьля лазьні, — уздыхнула й падпісала. А потым падзеі сталі разьвівацца так хутка, што ў Веранікі заняло дух. Ужо на наступным тыдні яна выпадкова спаткала былую сакурсьніцу, адну з тых, хто выконваў усе загады цудоўнай Іны ды называў Вераніку Тролем. Яны папілі кавы, замовілі сабе сухога марціні, сакурсьніца выслухала нешматслоўныя, няўпэўненыя скаргі Веранікі, мацюкнулася ды стала доўга распавядаць пра свае прыгоды, якія можна было б назваць сэксуальнымі, калі б не наяўнасьць у іх мутнаватага, прапахлага мясам кубіка ледзянога разьліку... Вераніка ня слухала, глядзела на вуліцу, ківала галавой. Нарэшце ў сакурсьніцы зазваніў тэлефон, яна нібыта ачуняла пасьля гэтага ды параіла Вераніцы: «Ідзі ў адміністрацыю раёну! Там якраз шукаюць маладога спэцыяліста. Выцерпіш год — значыць, будзеш мець да пэнсіі цёплае месца... Да таго ж там магчымасьці...» — і яна адкрыла рот ды рукамі паказала, якія там магчымасьці.