• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    дзіцячай творчасьці, а я думаў: вось, дажыўся, яна ж заб’е мяне сваёй балбатнёй, але мая ўвага мне не падпарадкоўвалася, мы зноў пілі каву, і мая галава балела — і тады я йшоў мыць ёй валасы. Яна распраналася ды залазіла ў ванну, пакорліва схіляла галаву пад струмень, я стаяў напагатове з шампунем у жмені ды пачынаў рытуал — я мог важдацца зь яе валасамі доўга, нібы дзіця ў пясочніцы, будуючы зь пены й валосься ўяўныя зоркі ды сьпіралі... Яна стаяла на каленках, з заплюшчанымі вачыма, у белай кароне, і толькі зрэдку, трымаючыся за край ванны й раз-пораз закранаючы кіпцямі маё сьцягно, выцірала вольнай рукой лоб. Мноства нязначных падрабязнасьцяў праступае на гэтым чыстым аркушы, нібы над ім расьціснулі вішню, і сок маляўніча запырскаў тое, міма чаго заўсёды абыякава прасьлізгваў заклапочаны погляд. Яна ніколі не змывала шампунь пад кранам, не, я браў загадзя падрыхтаваны тазік з вадой патрэбнай тэмпэратуры ды асьцярожна, як старажытны цырульнік, выліваў, нібы хрысьціў яе — людзі з мокрымі валасамі выглядаюць больш шчырымі, больш адкрытымі, у іх безабаронныя вочы. Яна абхоплівала сябе рукамі ды дрыжэла. Я ня зводзіў вачэй зь яе сьпіны, якая плаўна сплывала ў цёмны жалабок, з ружовай шыі, дзе толькі што варухнулася радзімка. Мыць жанчыне валасы — ці ня самая інтымная ласка. Паспрабуй пацягніся прагна ніжэй — і чароўнасьць пагасьне, нібы цудоўны таямнічы верш скончыўся раптам грубым палітычным заклікам.
    Яна так любіла распавядаць пра сябе. Няхай жа цяпер пра Вераніку распавядае яе цела.
    ♦ ♦ *
    Яны былі толькі сьведкамі ў той дзень, валасы Веранікі. Апускаліся б яны ніжэй — магчыма, дасталося б і ім, але яны толькі прыкрывалі вушы, і таму нічога не замінае цяпер пабачыць на голай шыі, што паволі губляе свой густы гішпанскі колер, канчатковы, цьвёрды, з націскам росьпіс: пунсовыя паўмесяцы глыбокіх драпінаў, асабліва бязладных з правага
    боку, ды некалькі тлустых кропак кровападцёкаў, некаторыя пад самым падбародзьдзем. Яна супраціўлялася, Вераніка, і, відаць, узгадала ў тыя цягучыя, бы патака, сэкунды, як калісьці яе, дзяўчынку ў белай сукенцы ды з манэткамі, заціснутымі ў кулаку, вось так ужо выпрабоўвалі, не ўяўляючы межаў, але гэтым разам учэпістыя пальцы, якія леглі на яе горла, цудоўна ведалі, дзе пралягае мяжа, ды праглі за яе вырвацца...
    Такім чынам, росьпіс быў пастаўлены — паглядзім, ці здолеем мы разабраць почырк. He, пакуль ня здолеем, графоляг возьмецца за працу пазьней, пакуль ён заняты іншымі, тымі, хто мог таксама стаць нашай Веранікай, але ня стаў, і таму ўсё яшчэ сядзіць у калідорах або пытаецца ў хваста чаргі: «Хто апошні?». Ну, у кабінэце ўсё ж ёсьць нешта, што не падлягае сумневу — завялікі, як сказаў бы мой сябра-прадавец на рэчавым рынку, чалавек у куце, які выстаўляе перад сабой растапыраныя пальцы, чалавек-гара, які запоўніў сабой усё памяшканьне ды воблакам выходзіць праз шчылінуўвакне вонкі, ён засланіў сабой сьвет, зь вялікай і маленькай літараў.
    Асноўным, вызначальным фактарам у генэзе нядаўняй падзеі зьяўляецца сьцісканьне сонных артэрыяў, верхнегартаннага ды блукаючага нэрваў. Некаторыя з агульных прыкметаў ужо можна назіраць, астатнія выявяцца крыху пазьней, а далей па калідоры ёсьць дзьверы, за якімі ўжо выкрасьлілі імя Веранікі з тэлефонных даведнікаў, а яшчэ далей ёсьць кабінэт, у якім яе хатні тэлефон так і не змаглі запомніць. Там, дзе калісьці ляжалі яе валасы, куды яны спадалі, на чым яны бруіліся... — там засталася толькі растрывожаная да гістэрыкі скура, яшчэ цёплая, а пад ёй трошкі цягліцаў, як ігліцы на высахлай елцы, а глыбей — глыбей абшырнае кровазьліцьцё: напрыклад, у тоўшчы языка, — для таго, каб яго пабачыць, трэба трохі разрэзаць Вераніку. Тыповыя таксама пераломы пад’язычнай косткі ды шчытападобнай костачкі, костачак гартані. Ня ведаю, ці знойдуць калі-небудзь гэтыя пашкоджаньні, якія ўжо ні на што не ўплываюць. Аднак валасы, валасы Веранікі, — яны яшчэ растуць, хаця гэтага й не заўважыш няўзброеным
    вокам, Веранікі ўжо няма, а валасы цягнуцца ўверх са сваіх маленькіх мяшэчкаў, сьляпыя валасы, толькі дзякуючы ім нас можна назваць хлусамі, калі мы разгублена кажам, што Вераніка болей не існуе.
    ♦ ♦ ♦
    Яе першая інспэкцыя прыпала на вогкі, дажджлівы ды ветраны дзень, у такія дні прастуда асабліва ахвотна прапануе свае паслугі, а калі яе й не падчэпіш, усё адно пачуваешся так, нібы ў цябе ў носе завёўся сантэхнічны грыбок. А дзявятай пятнаццаць белы службовы аўтобус ужо чакаў іх каля адміністрацыі, але яны — Вераніка, Ларыса, Ен, яшчэ парачка людзей зь іншых аддзелаў ды вусаты журналіст — былі вымушаныя стаяць, накінуўшы капюшоны, ды чакаць Чэслава Карлавіча, той прыехаў на таксі і нават не папрасіў у іх прабачэньня, хаця мог бы, дарма што начальнік.
    Вераніка слаба ўяўляла сабе, колькі гэта — семдзесят кілямэтраўу часавым вымярэньні, ёй чамусьці здавалася, што дарога зойме хвілінаў дваццаць, ня больш. Аднак мінула амаль паўтары гадзіны, пакуль яны дабраліся, Вераніка ледзь не заснула, і толькі Ягоная мілая патыліца — Ен сядзеў побач з Карлавічам — надавала ёй моцы. Лягер звонку нагадваў зачынены на рамонт санаторый, прыемна было выйсьці на сьвежае паветра пасьля млоснае аўтобуснае цеплыні, а потым выпіць гарачае гарбаты ў сталовай камэндатуры. Ісьці нікуды не хацелася, яны сядзелі цесным колам за столікам, на якім пяшчотна апускаў вочкі букет палявых кветак, і слухалі нязмушаную гамонку Чэслава Карлавіча ды камэнданта. У куце сьнедаў малады стрыжаны ахоўнік ды чырванеў ад добразычлівых позіркаў Веранікі, яна замінала яму сваёй увагай, і гэта таксама было прыемна. За вокнамі паціху распагодзілася, і пакрытая гусінай скурай раніца ўспрымалася ўжо зусім як перадсьвітанкавы кашмар. «Ну, міласьці прашу,» — падняўся нарэшце камэндант зь месца ў адказ на запытальны погляд Карлавіча, і яны прайшлі праз ярка асьветленую чараду строгіх зялёных памяшканьняў,
    закратаваныя дзьверы рыпнулі ды адчыніліся; у Веранікі пацелі далоні, і яна заклала рукі за сьпіну.
    Яны апынуліся на шырокім двары, завярнулі за рог, і Вераніка пабачыла доўгі шэраг белых аднапавярховых будынкаў. Вартавыя на вышках адразу заўважылі іхную маўклівую кампанію, павыкідалі недапалкі, выпрасталіся, камэндант весела пагразіў ім пальцам. Вераніка імкнулася не адставаць ад Яго, яна адчувала недзе ўнізе жывата, што толькі Ен, і ніхто іншы, здолее абараніць яе, калі што, у гэтым небясыіечным месцы. Ен ішоў, неяк зусім па-новаму, па-чужому сьцяўшы вусны, у яго была хада моцнага чалавека, паходка сапраўднага мужчыны, і Вераніка адчайна імкнулася не любавацца ім адкрыта. Воддаль, праўда, усьлед за імі, рухаліся ахоўнікі, але ж занадта далёка, як падавалася Вераніцы; здарыцца нешта — яны ж не пасьпеюць, дый зброя ў іх — толькі дубінкі, што выглядалі надзвычай нспераканаўча. Інспэкцыя між тым збочыла, ды яны ўвайшлі ў адзін з будынкаў. Унутры ён нагадваў казарму, Вераніка ведала, як выглядаюць казармы, езьдзіла неяк да брата, калі той служыў, і ім паказвалі, было якраз нейкае сьвята... Чыста засланыя ложкі, тумбачкі, плякаты... Наступны пакой быў не такі, тут на сьценах віселі пажоўклыя фатаграфіі, быў беспарадак, сохлі нечыя нагавіцы на вяроўках, стаяў пад ложкам дзіцячы гаршчок, на паліцы сярод кніг задраў уверх вочы тоўсты кітайскі бажок. Фотаапарат журналіста ажыў, зачырыкаў цікаўнай птушкай... «Выйшлі прагуляцца», — патлумачыў камэндант, махнуўшы рукой на вокны, праз мутныя разводы якіх прабівалася сонца. Яны зайшлі ў яшчэ адзін пакой, на канапе ляжаў стары фашыст ды чытаў з атрутнай усьмешкай газэту, ён скасавурыўся на візытантаў, але зрабіў выгляд, што яго гэта не датычыцца, толькі памяняў месцамі закінутыя адна на адну ногі ў цёплых шкарпэтках. Камэндант з гаркотай уздыхнуў ды разьвёў рукамі перад тварам Чэслава Карлавіча. Вераніка з абурэньнем пазірала на фашыста, гэта ж трэба, хамства якое, ёй хацелася хаця б што-небудзь сказаць, ці заахвоціць да дзеяньняў ахоўнікаў, якія замерлі ў дзьвярных проймах.
    «А я вось цябе адразу пазнаў, Панасенка», — прамовіў раптам Чэслаў Карлавіч. «I не ўдаю, што мы незнаёмыя...». Панасенка кінуў на іхную кампанію паўзьверх газэты ўважлівы погляд ды нехаця сеў, пачасаўшы калена. «Як маешся, Панасенка? Хаця што гэта я: маешся, адно слова...» Чэслаў Карлавіч задуменна зірнуў на сьцяну з фатаграфіямі. Панасенка дрыготкімі рукамі надзеў акуляры ды ўтаропіўся на інспэктараў, аднак позірк ягоны нічога асаблівага не выяўляў. «Скаргі ёсьць? Можа, пажаданьні?» — Чэслаў Карлавіч зрабіў знак Вераніцы, і яна пасьпешліва дастала блякнот, забыла загадзя дастаць, вось разява. «Можа, доктара выпісаць больш дасьведчанага, a то гэты ваш... Ен жа толькі нядаўна з мэдінстытуту...». Фашыст пахітаў паволі галавой. «Панасенка...» — працягнуў Чэслаў Карлавіч няўхвальна. «А мог жа жыць як чалавек... Стары хворы дурань, а туды ж, у фашысты...». Камэндант стаяў побач з такім выглядам, быццам заляпіў бы зараз Панасенку аплявуху, лёгка так, добразычліва, ад перажываньняў за лёс гэтага дурня... Міжволі ўтварыўшы ў дзьвярох кароткачасовы натоўп, яны выйшлі.
    На двары было гэтак жа пагодна, пахла глінай, у падсохлых лужынах вэндзіліся бледна-ружовыя чарвякі. Адзін будынак, другі, трэці. Маладыя фашысткі, адна цяжарная, пабачыўшы Вераніку ды яе спадарожнікаў, перайшлі на другі бок вуліцы — але гэта ж сапраўды была вуліца, пераконвала сябе Вераніка: вышак з вартавымі не было відаць, калі не падымаць вачэй угару, за драцяной сеткай маладыя фашысты ціха гулялі ў футбол, на дзіцячай пляцоўцы корпаліся ў пяску дзеці, раздражнёна спрачаліся пра нешта каржакаватыя мужыкі ля ганку, ну, дрэваў тут не было, але іх і ў сталіцы не перад кожным домам знойдзеш... За што ім такое, вырадкам фашысцкім, ды яны ж, напэўна, самі сюды стараюцца трапіць, на ўсё гатовае, сапраўдны санаторый-прафілякторый, — у Веранікі ажно горкі камяк засеў у горле. Школьнае, нават падлеткавае пачуцьцё справядлівасыді прымусіла яе сьціснуць кулакі — тысячы падманутых, скарыстаных, зьнявечаных гэтымі не-
    людзямі гукалі Вераніку, цягнулі да яе пальцы, патрабуючы справядлівасьці, мацяркі пакалечаных салдатаў ды найлепшыя людзі краіны, вучоныя ды паэты, а зь імі Магда й Віктар Вецер прасілі Вераніку адпомсьціць за іх, спыніць заразу... Яна насамрэч дагэтуль уяўляла лягерныя парадкі стражэйшымі. «Неяк многа ў вас народу на вуліцах», — нахмурыўся Чэслаў Карлавіч. «Працоўны дзень, а яны тут лайдачаць... Ты пачатак васьмідзесятых памятаеш, камэндант?». «Ніхто без даведкі ў бараках не сядзіць, — запярэчыў камэндант, — у нас з гэтым строга». Чэслаў Карлавіч усьміхнуўся. « А як наконт сальда сёлета?». Камэндант пакрыўдзіўся: «Магу паказаць...» Вераніка йшла за іхнымі сьпінамі ды думала пра тое, што на месцы камэнданта мусіць быць Ен, і на месцы Чэслава Карлавіча таксама, і на іншых месцах, у тым ліку ў яе ложку, над яе валасамі, штоночы, штораніцы, увесь, увесь, цалкам, дарэшты, дашчэнту, вось тады можна будзе гаварыць пра справядлівасьць. «А вось тут у нас могілкі, будзеце глядзець? — камэндант запаволіў хаду. — Ну што вы на мяне так пазіраеце, куды ж нам іх дзяваць... Крэматорыя ня маем». Вераніка падняла наЯго вочы, Ен засьмяяўся, ацаніўшы жарт. За чыгуннай агароджай між шэрых помнікаў хадзіў пахілы чалавек ды стрыг траву.