• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

    Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

    Іштван Эркень

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 199с.
    Мінск 1985
    44.69 МБ
    Гэта было яшчэ паўбяды, хоць усе за сталом добра памяталі, як блізка да сэрца прыняў госць ранейшае
    пазяханне Тота. Жах скаваў іх, вусны знямелі, рукі замерлі на прыпыненым руху, як замірае ў палёце птушка, працятая стралой паляўнічага.
    Аднак дапушчаны промах — які тады яшчэ можна было выправіць некалькімі словамі прабачэння — Тот пагоршыў тым, што злосна накрычаў на жонку:
    — Чаго ты ўтаропілася ў мяне? Рог, ці што, вырас у мяне на галаве?
    Калі яму растлумачылі, што ён натварыў, Тот спачатку ўпарта, з зацятасцю закаранелага злачынцы, спрабаваў адмаўляць сваю віну. Ён не верыў дачцэ. He верыў жонцы. Усе довады і доказы былі яму як гарохам аб сцяну. I спрэчцы, відаць, так і не было б канца, калі б не ўмяшаўся сам маёр.
    — Прашу вас спыніць гэтыя бескарысныя спрэчкі,— сказаў ён лагодна.— Бо, уласна кажучы, няма ніякай розніцы, ці бачылі мы сёе-тое на ўласныя вочы, ці проста гэта выпала з памяці пана Тота. Калі ён адчувае, што не пазяхаў, гэта азначае толькі, што ён не хацеў пазяхаць. А гэтае пытанне можа вырашыць толькі ён адзін. Падумайце над гэтым, дарагі Тот.
    — У мяне і думкі не было, каб пазяхаць,— заявіў Тот.
    — Якраз гэта мяне радуе болып за ўсё,— сказаў маёр.— Значыцца, у вас і цяпер няма ахвоты пазяхаць?
    — I цяпер няма,— сказаў Тот.
    — А пазней? — пацікавіўся маёр.
    — I пазней не будзе,— паабяцаў Тот.
    — Ці не раскаецеся вы пасля?
    — Ніколі!
    — Калі гэта сапраўды так,— падагульніў маёр,— дык ці не згодзіцеся вы прыняць пэўныя захады, каб не пазяхаць у далейшым?
    — 3 вялікай радасцю! — сказаў Тот.
    — Цудоўна! — усклікнуў маёр.
    Ён заявіў, што іншага адказу і не чакаў ад такога цудоўнага чалавека, як Тот. Вядома, сказаў ён, спосабаў папярэдзіць пазяханне існуе нямала; на шчасце Тотаў, у яго ёсць сякі-такі вопыт у гэтай справе. На фронце ж салдат, якія выпраўляюцца ў начны дазор, часта адольвае ахвота да пазяхання, а гэта небяспечна, бо таго, хто пазяхае, можа лёгка змарыць сон, за што на фронце належыць расстрэл. Там ён памагаў бядзе такім чынам: салдаты ў каравуле абавязаны былі трымаць у роце слівавую костачку, якую пасля перадавалі сваім зменшчыкам.
    — Няма ў вас часам у доме костачак ад садавіны? — спытаўся маёр.
    Марышка пакруціла галавой. На жаль, паведаміла яна, слівы адышлі, а персікі яшчэ не паспелі... Па ўсім было відаць, што яе гэта вельмі засмучае, але маёр паспяшаўся суцешыць:
    — He бяда, Марышка. Я што-небудзь прыдумаю.
    3	задуменным выглядам ён абмацаў кішэні. Мяркуючы па ўсім, маёр не знайшоў таго, чаго шукаў, бо ён раптам выскачыў з-за сіала, кінуўся ў свой пакой, перапароў там усе шуфляды і вярнуўся назад з цэлай кучай самых розных прадметаў. Ён паклаў на стол фотаапарат «Кодак», пакецік з парашком ад насякомых, свой службовы пісталет, пасля фатаграфію ў рамцы, на якой ён сам, у дзень прысваення лейтэнанцкага звання, з шабляй пры боку, абапіраўся на штучную пальму, якая нават на фатаграфіі выглядала пыльнай.
    — Кожная з гэтых рэчаў падыходзіць,— сказаў ён, па чарзе пераводзячы позірк з прадметаў на Тотаў рот,— але ніводная не ідэальная.
    Тут ён ляпнуў сябе па лобе і ўсклікнуў:
    — Ага, вось! Я зусім забыўся на «трашчотку»!
    Усе гэтыя рэчы ён згроб і занёс пазад, пасля з выглядам пераможцы выцягнуў нейкі прадмет велічынёй з гусінае яйка, які аказаўся не чым іншым, як кішэн-
    ным ліхтарыкам з механічнай дынамкай. Збоку ліхтарык меў невялікі выступ. Варта было на яго націснуць, як ліхтарык пачынаў трашчаць — таму і назвалі яго «трашчоткай» — і ўспыхвала святло.
    — Прашу вас, дарагі Тот!
    Маёр падаў «трашчотку» Тоту.
    — Ай-яй-яй! — усклікнула здзіўлена Марышка.— Мне б да такога нізавошта не дадумацца!
    — А ўсё ж так проста! — пляснула ў ладкі Агіка.
    Аднак сам Тот, замест таго каб узрадавацца, з непрыхаванай непрыязнасцю глядзеў на ліхтарык.
    — Ну, і што з ім рабіць? — запытаўся ён.
    — Як што? — засмяялася Агіка.— Узяць у рот, татачка, і болып нічога!
    — Толькі глядзі не праглыні! — клапатліва папярэдзіла Марышка, якая вечна непакоіцца за мужа.
    — Hi глытаць, ні грызці няможна,— растлумачыў маёр.— Смакчыце пакрысе, як ледзянец.
    Аднак Тот заўпарціўся. Ён не адважваецца браць у рот ліхтарык, сказаў ён, бо калі ўжо што-небудзь трапляе яму ў рот, ён яго адразу ж праглыне.
    — Гэтага не трэба баяцца,— з усмепікай супакоіў яго госць.— Спачатку, бадай, будзе крыху дзіўнае адчуванне, але да ліхтарыка можна прывыкнуць гэтак жа, як і да ўстаўной сківіцы.
    Але нават гэты аргумент не пераканаў Тота. Нягледзячы на ўсю яго мужнасць, у ім было штосьці дзіцячае. Можа, яму хацелася, каб яго даўжэй угаворвалі, ці проста не падабалася само слова «трашчотка», але так ці інакш ён упарта адмаўляўся ад гэтага праверанага спосабу барацьбы з пазяханнем, хоць не мог прывесці ніводнага больш-менш абгрунтаванага доваду на сваю карысць. Шукаючы падтрымкі, ён павярнуўся да жонкі:
    — I ты таксама лічыш, Марышка, піто я павінен трымаць гэтую рэч у роце?
    3 Зак. 1392
    65
    — Ну а дзе ж яшчэ, родны мой, слаўны Лаёш? — здзівілася жонка.
    Тот яшчэ раз абвёў усіх позіркам, а пасля зрабіў такое, што ніяк не стасуецца ні з яго ўзростам, ні з грамадскім становішчам. Ён нечакана залез пад стол, ды так, што нават галава не тырчала з-пад стальніцы.
    Усе пераглянуліся, праўда, але па маўклівай дамоўленасці не сказалі ні слова. Сядзелі і моўчкі чакалі. Нічога іншага ім і не заставалася. Праз нейкі час Тот вылез з-пад стала. I хоць ён усё яшчэ рабіў незадаволеную міну, але, прынамсі, болей не супраціўляўся.
    Ён сам разявіў рот, і Марышка так асцярожна ўставіла яму ў рот ліхтарык, як маці, кормячы дзіця, падае яму ў раток лыжачку.
    — Спадзяюся, ён не гідкі на смак? — спыталася Марышка.
    Тот адмоўна крутнуў галавой. Ад ліхтарыка твар яго зрабіўся яшчэ больш круглым, і гэта пасавала яму. Агіка нават заўважыла:
    — Татачка, такі ты яшчэ прыгажэйшы!
    На гэта ён хацеў нешта запярэчыць, але язык яго ўпёрся ў выступ ліхтарыка, ліхтарык затрашчаў, і за зубамі ў Тота ўспыхнула святло. Усе за сталом абмяняліся ўсмешкамі.
    — He будзем марнаваць часу! — сказаў маёр.— Думаю, работа цяпер пойдзе спарней.
    I ў гэтым ён не памыліўся.
    Работа пайшла без аніякіх замінак. Тот не пазяхнуў ні разу. Ён нават не выглядаў стомленым. Праўда, з-пад яго рук і цяпер выходзілі спрэс адны крывабокія скрыначкі, але да гэтага ўжо ўсе прывыклі. Гэтую акалічнасць трэба падкрэсліць, каб ніхто не піукаў сувязі паміж апісанымі падзеямі і тым, што здарылася пасля. Бо ніхто ж яшчэ не ўцякаў з дому праз тое, што
    яму давялося трымаць у роце (з мэтаю выключна прафілактычнай) кішэнны электрычны ліхтарык.
    Тым большае было здзіўленне, калі высветлілася, што Тот знік.
    Яго адсутнасць заўважылі не адразу. Вельмі верагодна, што ён уцёк тады, як скончылася работа і ўсе стомлена хадзілі з кута ў кут і нават вочьі трымалі расплюшчанымі толькі дзякуючы велізарным намаганням волі. Яго адсутнасці яшчэ і таму не прыкмецілі астатнія, што грузавік з эгерскай фабрыкі перавязачных сродкаў «Санітас» толькі адзін раз у месяц аб’язджаў наваколле, каб забраць гатовую прадукцыю. Да Тотаў яшчэ не заязджалі, і ў іх — асабліва пасля новага разака — сабралася незлічоная колькасць кардонак, іх гіганцкія піраміды выраслі па ўсім участку. Ужо нашто рослы чалавек Тот, але і ён мог лёгка заблудзіцца ў гэтых лабірынтах.
    Аднак праз нейкі час адсутнасць гаспадара ўсё-такі заўважылі. Яго пачалі клікаць, пасля ўзяліся шукаць. Аблазілі ўсе куткі, абшнырылі суседнія двары, усю вёску ажно да лесапільнага склада. Абышлі барталапошскую даліну. Паляны на схіле Бабоня. Тот як скрозь зямлю праваліўся.
    Дзе ён прапаў? I чаму? Напэўна, зноў яму штонебудзь прыйшлося не даспадобы. Хоць наўрад, бо ўсё толькі што так добра наладзілася.
    * * *
    Пан прыхадскі свяшчэннік Томаі вярнуўся дадому вечарам таго дня стомлены — доўга лазіў па гарах, хадзіў даваць апошняе прычасце цешчы памешчыцкага ляснічага. I таму ён як быў, запылены і ў сутане, бухнуўся ў ложак і зняможана прыплюшчыў вочы.
    I тут слых яго ўлавіў раскацісты храп.
    Спачатку свяшчэннік падумаў, што чуе ўжо свой
    уласпы храп. Ён перастаў дыхаць. Храп не спыняўся. Праз некалькі мінут, з вялікімі намаганнямі — што было яму шкодна, бо ён хварэў на язву страўніка — сзяшчэнніку ўдалося выцягнуць з-пад ложка Лаёша Тота. Яшчэ цяжэй аказалася яго разбудзіць. А ўжо крымусіць гаварыць каштавала неймавернай працы.
    Многія недаацэньваюць сельскіх свяшчэннікаў. Яны, маўляў, механічна выконваюць свае святыя абавязкі, паўтараюць збітыя пропаведзі, заняты адно абжорствам, адлежваюць бакі... I ніхто не ўспомніць, што часам ім даводзіцца сутыкацца з такімі складанымі псіхалагічнымі праблемамі, якія нават для свяшчэнніка куды больш высокага сану сталі б выпрабаваннем яго майстэрства.
    Свяшчэннік Матрасентаны многія гады жыў на свеце, не ведаючы турбот. Але апошнім часам, а больш дакладна — у апошні тыдзень, яго прыхаджане быццам павар’яцелі. Пазаўчора, напрыклад, адзін рабочы з лесапільні аглушыў свяшчэнніка скаргай, што за ім шпіёніць уласны цень. I тут жа, на залітай сонцам вуліцы, паказаў свяшчэнніку свой цень, які сапраўды не адступаўся ад яго ні на крок і сваімі абрысамі нагадваў жандара. Якую параду можна даць у такім выпадку? I што мог сказаць яго прападобнасць пан Томаі люксембургскаму герцагу Леанарду, уладальніку сямідзесяці тысяч хольдаў лясных угоддзяў, калі ўсохлы стары (у жылах якога цякла кроў брытанскіх каралёў) у той жа дзень вечарам на спавядальнай лаўцы прызнаўся яму, што адчувае сябе перакананым камуністам? На пытанне, чым тут можна памагчы, свяшчэннік параіў пасціцца.
    Ужо і гэтых двух прыкладаў досыць, каб здагадацца, што ўнутраны свет Томаі быў надзейна абаронены ад самых жорсткіх душэўных хваляванняў, аднак Тотава прызнанне нават яго ўзрушыла. Нельга было заставацца абыякавым, чуючы, як адзін з самых пава-
    жаных парафіян, чалавек моцных нерваў і зайздроснага здароўя ціхім голасам заяўляе, што самае запаветнае яго жаданне — схавацца куды-небудзь.
    Куды? Тоту было ўсё роўна. А чаму? Тот і гэтага не ведаў. Ён памятаў толькі адно: што якраз збіраліся класціся спаць і ён ужо расшнураваў чаравікі, седзячы на краёчку пасцелі, калі, падпарадкоўваючыся загаду нейкага ўнутранага голасу, нечакана падняўся, прыйшоў сюды, улез праз акно і схаваўся пад ложак.