Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
44.69 МБ
Ён не адмаўляўся, што гэты ўчынак зрабіў пры сваім розуме і цвярозай памяці. Праўда, яму хацелася спаць, але ён добра разумеў, што робіць. Ён усведамляў, што гэта не зусім разумны ўчынак, але не мог стрымацца. Зрэшты, такая манія не пакідае яго ўжо некалькі дзён. Дзе б ён ні быў (у пакоі, у падвале ці пад адкрытым небам), усюды ён не перастае выглядаць, ці няма паблізу добрай схованкі. Вось і цяпер, размаўляючы з яго прападобнасцю, ён ледзьве стрымліваецца ад спакусы залезці да яго пад сутану.
Свяшчэннік моўчкі слухаў Тотаву споведзь. Вось стаіць перад ім такі здаравяка, і цяжэйшае за цела яго хіба што ягонае гора. Што сказаць яму, чым суцешыць? Свяшчэннік уздыхнуў.
— Калі табе будзе лягчэй, сын мой,— сказаў ён,— мне не шкада, можаш ненадоўга залезці да мяне пад сутану.
— Я вам вельмі ўдзячны, ваша прападобнасць,— памуляўся Тот,— але я не хачу паддавацца спакусе, баюся, яна мяне зусім адолее.
Свяшчэннік пахваліў Тота. Ён падышоў да акна і, гледзячы на бязвоблачнае неба, задуменна пастаяў нейкі час, потым вымавіў наступныя цудоўныя словы:
— Чаго не зробіць чалавек дзеля бліжняга свайго, сын мой! Цяпер вайна, і ўсе мы баімся. Баі ідуць далёка ад нас, і газеты з дня ў дзень пішуць пра перамогі нашых войск, а мы ўсё-такі чагосьці баімся. Чаго?
Я асабіста не ведаю. Калі б ведаў, бадай, перастаў бы баяцца. Падумай і ты, сын мой, раптам ты зразумееш, што цябе гняце. Тады, напэўна, і табе не захочацца болып нікуды хавацца.
Тот панік галавой. Ен прызнаўся, што яго непакояць тры рэчы.
Свяшчэннік падбадзёрыў Тота, параіў, нічога не ўтойваючы, раскрыць душу.
У першую чаргу, сказаў Тот, яму не падабаецца, што сваю каску (калі ярка свеціць сонца) ён вымушаны насіць насунутай на лоб, таму што так хоча паважаны госць.
Ну, а далей, што другое, дапытваўся свяшчэннік.
Яшчэ аднойчы вечарам, калі яны шпацыравалі з маёрам Вара, яму давялося пераскокваць цераз цепь ад трансфарматара перад домам Гізі Гезане.
— Хіба гэта страшна? —■ спытаўся свяшчэннік, але ўсё ж зноў падбадзёрыў: хай Тот скажа яму і трэцюю прычыну сваёй прыгнечанасці.
Трэцяе, што яго прыгнятае, сказаў Тот, гэта неабходнасць трымаць у роце кішэнны ліхтарык госця, каб не пазяхаць, робячы скрыначкі.
Свяшчэннік пацікавіўся, ці вялікі ў маёра кішэнны ліхтарык.
Тот вымушаны быў прызнацца, што ліхтарык пе болыпы за гусінае яйка.
А ці трэба глытаць гэты ліхтарык, не адставаў свяшчэннік.
Якраз глытаць яго і нельга, растлумачыў Тот. Можна толькі смактаць, як ледзянец.
I тут пан свяшчэннік Томаі даў волю праведнаму гневу.
— Гэта ўжо кашчунства, сын мой! — накінуўся ён на Тота.— Цяпер самы разгар вайны, калі людзі адчуваюць страх за сваё жыццё ці аплакваюць гібель блізкіх... А ты тут лезеш з такім глупствам, замест таго
каб узнесці хвалу богу за тое, што ён прывёў у твой дом камандзіра твайго сына! Цяпер я шкадую, што наогул пачаў гаворку з табой!
Свяшчэннік выскачыў з пакоя, ляпнуўшы дзвярамі, паслаў суседскага хлопчыка па Марышку, а сам у гневе пачаў хадзіць сюды-туды па звілістых сцежках саду.
— He рабі такога пакутніцкага твару,— сказаў свяшчэннік задыханай Марышцы і павёў яе ў дом.— Там чакае цябе гэты недарэка — твой муж, забірай яго дахатьі.
Яны зайшлі ў пакой. Тота не было відаць. Hi пад ложкам, ні пад шафай, ні ў сабачай будцы, ні сярод бруднай бялізны. Ён зноў як скрозь зямлю праваліўся і не аб’яўляўся ажно да сямігадзіннай імпіы, калі вушы яго прападобнасці пана Томаі зноў пачулі храп. Знаёмы ўжо гук на гэты раз плыў з-пад карункавага пакрывала галоўнага алтара. У свяшчэнніка ад страху пераселі ў горле ўсемагутныя словы святога казання, і яму ледзь не зрабілася блага.
Службу давялося перапыніць. Набажэнцы разышліся. Тота выпхнулі ў рызніцу і зачынілі дзверы. Марышка расплакалася.
— Што ж мне цяпер з ім рабіць? — пыталася яна ў свяшчэнніка.— У мяне ж госць у хаце, не магу я цэлы дзень пільнаваць мужа.
Свяшчэннік задумаўся.
— Цяжка даць раду, Марышка, таму што мы акрамя ўсяго заўсёды павінны памятаць і аб яго празмернай чуллівасці.
— Вось іменна,— кіўнула Марышка.— Ён нават кішэннага ліхтарыка трымаць у роце не хоча.
— А ці нельга проста прывязаць яго да крэсла? Тады ўжо ён напэўна не ўцячэ.
— Тут ёсць адна бяда.— сказала Марышка.— Ka-
лі ён доўга сядзіць не сыходзячы з месца, ён засынае, бедалага...
— Можа, прывязаць яму званочак на шыю? — прапанаваў свяшчэннік.— У мяне якраз ёсць лішні званочак для служкі.
— Ён быў бы як авечка,— усміхнулася Марышка.— Баюся, што званочак будзе раздражняць пана маёра.
— Ну, тады сама падумай, што рабіць,— бездапаможна развёў рукамі свяшчэннік.— Уся мая навука бяссільная.
— Пагаварыце з ім шчыра, адкрыта,— папрасіла Марышка.— Ён заўсёды вас слухаўся, ваша прападобнасць.
Свяшчэннік Томаі зайшоў у рызніцу і пагаварыў з Тотам. Свяшчэннік растлумачыў, што павінен рабіць бацька дзеля сына, асабліва калі гаворка ідзе пра такога сына, як Дзьюла. Гэта падзейнічала.
Тот урачыста пакляўся, што за тыя дні, якія яшчэ прабудзе ў іх маёр, пастараецца не даваць волі сваім благім памкненням: не будзе ўцякаць з дому і хавацца не будзе — ні пад ложкі, ні пад алтары.
Свяшчэннік адпусціў яго, ведаючы, што калі Тот паабяцаў, дык стрымае слова. Так яно і выйшла.
Тот падаўся проста дадому, аднак не далучыўся да сямейнікаў, а засеў у прыбіральні ў садзе. Там ён прасядзеў да самай вячэры, а пасля яды зноў зачыніўся ў будачцы.
У прыбіральні ён прасядзеў і ўвесь ранак наступнага дня. Калі Марышка пастукалася, Тот не адказаў. Мяркуючы па ўсім, ён спаў.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
Пісьмо на фронт
«Любы мой сыночак! Спадзяюся, гэтыя радкі знойдуць цябе ў добрым здароўі. Яго прападобнасць пан Томаі, калі моліцца за тых, што пайшлі на фронт, заўсёды першым упамінае цябе, тваё імя. Паведамляю табе, што ў нас усё добра, толькі цябе вельмі не хапае. Каб ты не турбаваўся, скажу табе, што глыбокапаважаны пан маёр таксама адчувае сябе цудоўна. Спачатку ён быў вельмі стомлены і нервовы, але дзесяцідзённы адпачьінак у нас на дзівосным горным паветры ўжо прынёс карысць. Першыя дні яго мучылі кашмары, а цяпер сняцца толькі смешныя сны, накшталт таго, што ён казытлівы парашок ці што шчанюк валачэ яго ў зубах і матляе з боку ў бок, але гэта самыя што ні ёсць дробязі ў параўнанні з тым, што снілася спачатку, як яго перамолвалі на фарш і елі. Бацька таксама адчувае сябе добра, толькі крышачку пачаў забывацца і часам трапляе пад чужыя ложкі, але пан свяшчэннік ужо гаварыў з ім, і з таго часу настрой у яго намнога лепшы, хоць зрэдку ён усё яшчэ хаваецца ад людзей. У мяне ёсць адна радасная вестка для цябе. Глыбокапаважаны пан маёр сказаў, што, як пахаладае, ён не толькі возьме цябе да сябе ў штаб батальёна, але і начаваць ты будзеш з ім у адным пакоі, замест таго афіцэра, які цяпер жыве там. Дай бог, каб гэта спраўдзілася.
Беражы свой страўнік, не еш тлустай ежы непадагрэтай. Цалую цябе шмат разоў, твая маці Марышка».
* * *
Марышка напісала на канверце адрас, паднесла пісьмо да прыбіральні і ціха (каб не разбудзіць госця, які лёг падрамаць) паклікала мужа. У адказ пачулася
адно далікатнае пакашліванне ў знак таго, што памяшканне занятае.
— Колькі ты прабудзеш тут, родны мой Лаёш? — пацікавілася Марышка.
— А што? — спытаўся Тот.— Хіба маёр ад’язджае? — Адкуль ты ўзяў. Пан маёр едзе праз чатыры дні. — Тады я яшчэ крыху пасяджу тут,— сказаў Тот. Была нядзеля. Ужо адзванілі да імшы. Марышка, каб не спазніцца, прасунула ў шчыліну пісьмо і аловак. Тот распісаўся.
Марышка апранула выхадную сукенку.
— Я іду да імшы,— сказала яна дачцэ, якая скубла кураня на верандзе.— Тата сядзіць у прыбіральні, пан маёр спіць. Прыгледзь за імі, дачушка.
Яна пацалавала Агіку і пайшла.
Прыблізна праз чвэртку гадзіны з пакоя паказаўся маёр. Сонным голасам ён павітаўся з Агікай, пасля — у пакамячанай піжаме, з ускудлачанымі валасамі і гучна пазяхаючы — пакіраваў да прыбіральні.
Агіка трывожна глядзела яму ўслед.
* * *
Да прыезду маёра Вара Тоты лічыліся ўзорнай сям’ёй. Марышка не проста любіла свайго мужа, але і ставіла яго настолькі вышэй за сябе, што слухалася ўжо аднаго яго позірку.
Агіка ж з палымянасцю падлетка глядзела на бацьку, як на бога. Усё, што было цудоўнае на свеце, асацыіравалася ў яе з бацькам; палёт ластаўкі, смак шакаладу ў роце, тое салодкае галавакружэнне, якое мы адчуваем, гледзячы на пунсовую ружу,— усё гэта і яшчэ шмат што, разам узятае, быў бацька.
3 тае пары, як маёр Вара ўвайшоў у іхняе жыццё, на змену ранейшым адносінам прыйшлі новыя. У душы Марышкі — памалу, крок за крокам, у Агікі ж —
з той непрыкметнай воку хуткасцю, з якой маланка, мяняючы кірунак, лупіць не ў гэтае дрэва, а ў іншае. Звычайна лягчэй за ўсё мяняюцца фізічныя прыхільнасці; як дасюль яна любіла пах бацькавай скуры, так цяпер убірала ў сябе пах маёра, і замест голасу Тота цяпер голас госця электрычным разрадам прабягаў па яе нервах. Асабліва прываблівалі яе маёравы боты, з першага ж дня іх чысціла толькі яна, Агіка, пасля яна пачала браць іх з сабой у пакой, гуляла з імі, як з лялькамі, размаўляла і напявала ім штосьці. I паступова з-за гэтых разлезлых атопкаў яна зусім адраклася ад бліскучых бацысавых ботаў!
Аднак жанчына — і тым больш такая жанчына, як Марышка,— ніколі не вырывае сваіх пачуццяў з карэннем. Марышка спачувала мужу, нават калі ён беспрычынна паўстаў супраць маёра, які жадаў яму аднаго толькі дабра, і ў яе не павярнуўся язык сказаць Тоту хоць слова асуджэння.
Але і яна ўсё больш і больш трапляла ў сферу ўплыву маёра, хоць і не ў фізічным, а хутчэй у духоўным і нават, больш таго, у крыху трансцэндэнтным сэнсе. Уся яна напоўнілася адным жаданнем: каб госць адчуваў сябе як мага лепей, а таму і ўсе яе органы ўспрыняцця цалкам скіраваліся на самаадчуванне маёра. Яна прадчувала, калі яму захочацца піць, і адразу ж прыносіла лёгкі фрэч Маёр яшчэ і сам не паспяваў усвядоміць, што ў яго ў кішэчніку сабраліся газы, як Марышка падымалася і далікатна выходзіла з пакоя. Памалу яна быццам перарадзілася, ператварыўшыся ў шкляны каўпак, у жывую ахоўную абалонку, адзіным прызначэннем якой было пазбавіць госця ад усялякіх непрыемнасцей.
Яе здольнасць да ўспрымання чужых пачуццяў і адчуванняў большала з дня ў дзень. Тут, безумоўна,