Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
44.69 МБ
Агіка нічога не ўпускала з рук; яна болып сама натыкалася на прадметы і ўсё перакульвала. Неяк, памятаецца, калі яны з Тотам апынуліся ўдваіх у цёмным пакоі, Агіка некалькі разоў натыкалася на яго. I нават тады, калі яны запалілі святло, япа і пры святле наскочыла на бацьку.
— Даруйце, татачка,— сказала яна, падалася назад, перакуліла прасавальную дошку і зноў рушыла на бацьку. А Тот, хоць і было куды саступіць, таксама пайшоў на дачку. Яны сутыкнуліся, як два паравозы; відаць, абодва дасягнулі той ступені стомленасці, калі ўжо святло не адрозніваюць ад цемнаты.
Па абліччы Тота цяжка было што-небудзь вызначыць, толькі вельмі ўважлівы назіральнік мог бы заўважыць яго гаротны стан, а між тым усе гэтыя чатыры дні ён быццам плаваў у нейкім звінючым дурмане. Зрэшты, для яго гэта мела толькі той вынік, які бывае пры старэчай слабасці і склерозе. Даводзілася моцна крычаць, таму што яго падводзіў сльіх. Здаралася іншы раз, што ён забываўся праглынуць кавалак: так і трымаў у роце мяса з ранку да вечара. Прывычныя, штодзённыя клопаты Тот блытаў: аднойчы бачылі, як ён спрабаваў прыгладзіць валасы бутэлькай з содавай, а ў час развітальнай вячэры, калі ён лыжкай вычэрпваў курыны суп, яму раптам падалося, што
ён павячэраў і закурыў цыгарэту. А з той прычыны, піто дым ён звычайна выпускаў праз нос, усе за сталом, на сваё здзіўленне, раптам убачылі, як з носа ў Тота лезуць рыс, гарох, морква і славутыя Марышчыны галушкі.
Але на такіх нязначных калдобінах ніхто не спатыкнуўся. Важна іншае: госць быў задаволены, вясёлы, ураўнаважаны і за мінулыя два тыдні паправіўся амаль на чатыры кілаграмы.
Усё гэта выкрышталізавалася ў тых нямногіх словах, якімі маёр развітаўся з імі перад прыходам вячэрняга аўтобуса:
— Паверце, мілыя Тоты, мне зусім не хочацца ад’язджаць.
Марышка цяжка ўздыхнула, але гэта бьіло вьплікана радасцю.
— Нам таксама цяжка,— сказала яна,— што даводзіцца развітвацца з глыбокапаважаным панам маёрам.
— А вамі,— маёр павярнуўся да Тота,— я асабліва задаволены, дарагі Тот. Глядзіце толькі, не дазваляйце адрадзіцца ў сабе ранейшым недахопам!
Тот з каменным выразам твару ва ўпор глядзеў на маёра і нешта працадзіў праз зубы. Марышка, якая стаяла да яго бліжэй, чым усе, зразумела гэта так:
— Накладзі сабе ў штаны!
Вядома, цяжка сказаць, ці правільна яна пачула, таму што акурат у гэты час са скрыпам і грукатам падкаціў міжгародні аўтобус і цалкам заглушыў усе іншыя гукі.
Аўтобус спыніўся. Маёр усім па чарзе паціснуў рукі. Агіку ён пацалаваў у лоб.
— Бывайце! У мяне такое адчуванне, быпцям у вашым гасцінным доме мне адкрылася нсвае жыццё. Я не надта люблю гучныя словы, лепш на справе дакажу, як я вам удзячны!
Тоты як стаялі, так і засталіся стаяць, расчулепыя. Маёр падняўся ў аўтобус і высунуўся з акна.
— Яшчэ раз дзякую за сардэчны прыём!
— Мы рады, што пану маёру ў нас спадабалася.
— Усяго добрага, дарагія Тоты!
— Шчаслівай дарогі, пан маёр!
Аўтобус крануўся. Маёр паспеў яшчэ гукнуць:
— Спадзяюся, я не надакучыў вам?!
Усе трое дружна махалі рукамі і крычалі: «Не, не!»
Аўтобус схаваўся за павароткай. Тоты ўсё яшчэ махалі рукамі, але на тварах у іх адна за адной прападалі развітальныя ўсмешкі, быццам адну за адной па чарзе тушылі свечкі.
Тот не кранаўся з месца. Ён усё яшчэ трымаў руку паднятай і насцярожана пазіраў на дарогу, быццам баяўся, што раптам адтуль зноў вынырне аўтобус, зноў вылезе з яго маёр і ўсё пачнецца спачатку. Але гэтаі’а не здарылася, і Тот супакоіўся.
Перш за ўсё ён зняў сваю каску і надзеў яе так, каб вертыкальная вось цела і гарызантальная вось каскі складалі вугал дзевяноста градусаў. Пасля паспрабаваў разагнуць калені.
— Памажы мне, Марышка,— сказаў ён, бо калені ў яго зусім адзеравянелі ў сагнутым становішчы. Толькі з дапамогаю жонкі і дачкі яму ўдалося нарэшце выпрастаць ногі. Пасля гэтага ён выпрастаў усё сваё вялікае цела і, акружаны блізкімі, з высока паднятай галавою прыгожай, ганарлівай паходкай пашпацыраваў дадому.
Дома ён не спыняючыся накіраваўся проста да новага разака. Няўклюднае збудаванне ледзьве праціснулася праз дзверы. Тот завалок яго зі прыбіральню, у зараснікі мальвы, а вярнуўшыея назад і аддыхаўшыся, аб’явіў:
— 3 гэтага часу мы будзем снедаць раніцай, вечарам вячэраць, уначы спаць! Зразумела?
— Усё-ўсё будзе, як ты захочаш, родны мой Лаёш,— адгукнулася Марышка з самай пяшчотнай усмешкай.
Яны так і зрабілі. Калі сцямнела, павячэралі. Пасля Тот падсунуў да дзвярэй сваё любімае крэсла, Марышка прыхінулася да мужа і прыгарнула да сябе дачку, якая абвілася вакол бацькі, бы ўюн. Некалькі хвілін сядзелі яны так, цешачыся спакоем; над галовамі ў іх ззяла рассыпанымі зоркамі жнівеньская ноч, а Бабонь, быццам на поўную сілу сваіх гіганцкіх лёгкіх, дыхаў вечаровай прахалодай. Неўзабаве прыйдзе зіма... Доўгая руская зіма з пранізлівымі завірухамі і лютымі сцюжамі. Але батальённыя штабы, напэўна, добра апальваюцца, а начальства селіцца ў мураваных дамах, а мураваныя дамы — асабліва ноччу, калі іх жыхары спяць,— ахоўвае падвойная варта. Так, бадай, можна спадзявацца, што тых нямногіх, хто знаходзіцца ў такіх выключных умовах, абміне бяда...
й * *
Інвентарны вопіс:
«Гэты вопіс рэчаў, якія з’яўляліся ўласнасцю прапаршчыка Дзьюлы Тота (прадметы казённай маёмасці ў вопіс не ўваходзяць), складзены ў гомельскім палявым шпіталі ў прысутнасці сведак: лейтэнанта Карая Кінча, фельдфебеля I. Корды і фельдфебеля Д. Боглара.
Назва: шаўковыя трусы, адны. Асаблівыя прыкметы: —
Назва: насоўка, адна. Асаблівыя прыкметы: у клетку.
Назва: скураны кашалёк, грошы. Асаблівыя прыкметы: 38 пенгё і 60 філераў.
Назва: фатаграфія, адна. Асаблівыя прыкметы: 1 мужчына і 1 жанчына.
Назва: цыгарэты: «Гонвед», 20 шт. Асаблівыя прыкметы: —
(Дата, подпісы)».
(Вопіс кінуты ў бочку з дажджавой вадой.)
* * *
Марышка ўсміхнулася мужу:
— Ты стаміўся, напэўна. Давай класціся, родны мой Лаёш.
— Толькі я спачатку трошкі пакуру,— сказаў Тот.
Марышка прынесла цыгарэтку, Агіка падала запалкі, і Тот з асалодаю зацягнуўся духмяным дымком.
Ён цаніў малыя радасці жыцця. Вось і цяпер яму было так добра, што ён пацягнуўся, аж хруснулі суставы, і застагнаў ад задавальнення:
— Ох, мамачка мая, бедная, родная ты мая мамачка!
У гэты момант пачуліся чыесьці таропкія крокі. Тоты здзіўлена пераглянуліся.
У дзвярах веранды стаяў маёр Вара, з чамаданам У РУЦЭ.
На радасным твары свяцілася шырокая ўсмешка.
— Бачу, дарагія Тоты, вы не верыце ўласным вачам,— сказаў ён.— А між тым гэта праўда!
Тот выпусціў нейкі дзіўны булькатлівы гук, не падобны да чалавечага голасу. Такі гук, быццам тапелец у калодзежы пускае апошнія бурбалкі. Гаварыць ён не мог.
Зрэшты, гаварыць ніхто не мог.
Усе трое моўчкі ўтаропіліся ў маёра вырачанымі вачамі.
— У Эгеры я сабраўся быў адзначыць адпускное пасведчанне, але ў прывакзальнай камендатуры мне паведамілі прыемную навіну: партызаны ўзарвалі
мост, і, цяпер цягнікі не будуць хадзіць ажно цэлыя тры дні...
Ён усміхнуўся Тоту, Марышцы, Агіцы.
— А нам так цяжка было расставацца... I тады я падумаў, што гэтыя тры дні я ж магу прабыць у вас... Спадзяюся, я не надакучу вам?
Тоты ўсё яшчэ не маглі паварушыць языкамі. Маёр занёс чамадан у свой пакой, вярнуўся і, апантаны прагай дзейнасці, прапанаваў:
— Калі вы не супраць, мы маглі б цяпер заняцца скрыначкамі...
Ён запнуўся.
Агледзеўся.
— Ай-яй-яй! — сказаў ён.— Дзе ж падзеўся новы разак, дарагі Тот?
Гаспадар дома разяв.іў рот, каб адказаць, але гэта яму ўдалося толькі з тр >цяй спробы.
— Я сам занёс я о ў сад, глыбокапаважаны пан маёр.
— Навошта? — здзівіўся маёр.— Куды ж?
— Ды вось сюдьт, у мальвы,— паслужліва кінуўся Тот.— Калі ласкэ, я вам пакажу.
Яны зніклі ў задзе.
Марышка і Агіка так і засталіся стаяць на месцы, напружана ўзіраючыся ў цемру. Бачыць яны нічога не бачылі. I ніякіх гукаў нейкі час не было чуваць. Потым яны пачулі прыглушаны лязгат, ад якога абедзве здрыгануліся. Неўзабаве лязгат паўтарыўся: апусцілася сталёвая ручка разака, і зноў яны здрыгануліся ад гэтага гуку.
I яшчэ раз здрыгануліся: трэці раз апусцілася ручка разака.
Мінуў яшчэ нейкі час.
3 цемры паявіўся Тот.
— Чаго вы тут пасталі? — спытаўся ён.— Пара спаць.
Яны паслаліся. Распрануліся. Ляглі.
Марышка патушыла святло і таксама лягла. Памаўчаўшы, яна нясмела спыталася:
— На тры часткі яго разрэзаў, родны мой Лаёш?
— На тры? He, скуль ты ўзяла? Я разрэзаў яго на чатыры роўныя часткі... Можа, няправільна зрабіў?
— Правільна, родны мой Лаёш,— адазвалася Марышка.— Ты заўсёды ведаепі, што і як трэба рабіць.
Яны ляжалі моўчкі, варочаючыся з боку на бок. Усе трое былі такія стомленыя, што сон паціху змарыў іх. Але Тот і ў сне круціўся, брыкаўся, стагнаў, а адзін раз ледзьве не зваліўся з ложка.
Можа, яму снілася што страшнае? Раней такога не здаралася.
ВЫСТАЎКА РУЖАЎ
Смерць і жыццё — з’явы рознага парадку. У жыцці ўсё можна перажыць, смерці не перажывеш.
Л. Вітгенштэйн
Ты навучы іх жыць годна, а галоўнае — гэта будзе цяжэй — годна памерці.
В. Порта
Паважаны таварыш міністр!
Выбачайце, што звяртаюся да Вас, чалавека, вельмі занятага важнымі дзяржаўнымі клопатамі, наконт такой, здавалася б, незвычайнай справы. Сутнасць яе ў тым, што я вось ужо тры гады працую на тэлебачанні асістэнтам рэжысёра і за гэты час не атрымаў ніводнага сур’ёзнага творчага задання; калі ж я сам раблю якія-небудзь прапановы, іх заўсёды адхіляюць. Так, напрыклад, не дазволілі зняць дакументальную кінастужку «Чалавек пры смерці». На думку непасрэднага начальства, гэтая тэма не падыходзіць для дакументальнага фільма, таму што людзі баяцца смерці; я ж, наадварот, лічу, што мы менавіта таму баімся смерці, што пазбягаем упамінання пра яе, а, выходзіць, і не ведаем, якая яна ёсць у сапраўднасці. У нашу эпоху, калі колькасць веруючых рэзка скарацілася, чалавек перастаў спадзявацца і на лепшае жыццё на тым свеце, можна нават сказаць, што мы сталі ў нейкай меры больш безабаронныя: не маючы адпаведнай навуковай інфармацыі пра смерць, мы думаем пра немінучы канец як пра страшны кашмар.
Да чаго прыводзіць такое ненатуральнае замоўчванне? Карысці ад яго нашаму грамадству аніякай, затое шкода невымерная. Калісьці, у меней развітыя эпохі, з гэтым было інакш. He толькі таму, што кожны чалавек адыходзіў з жыцця, адурманены верай у ўваскрэсенне з мёртвых, але яшчэ і таму, што людзі, як правіла, паміралі ў сябе дома, у акружэнні родных і сяброў. Цяпер жа гэты заключны акт чалавечага жыцця амаль заўсёды адбываецца ў бальніцы, і хіба што ўрач або сястра,— гэта значыць, людзі абсалютна чужыя,— знаходзяцца каля нас у апошшою хвіліну. Вядома, калі ацэньваць аб’ектыўна, беручы пад увагу інтарэсы хворага, то бальніца — рэч неабходная, аднак суб’ектыўна, з пункту погляду таго, хто памірае, развітвацца з жыццём у чужых абставінах яшчэ страшней. Хіба гэта не парадокс, што менавіта ў сучасным грамадстве смерць ператварылася ў паняцце містычнае, тым часам як яна з’яўляецца арганічнай часткай жыцця, яго заканамерным завяршэннем і нават, я б сказаў, асноўным стымулам любога віду чалавечай дзейнасці, творчасці, паступальнага развіцця грамадства.