Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў
Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
Я села побач з Габарам, падняла з падушкі яго галаву і паіла яго кавай — глыток па глытку, бо сам ён не змог бы паднесці кубка да рота. Яму захацелася курыць. I цыгарэтай ён таксама зацягваўся з маіх рук. Потым ён загаварыў — звычайным сваім спакойным і роўным тонам:
— Нават гэтага ён не ўбачыў, пракляты тэлевізійнік.
— Чаго не ўбачыў?
— Нашага перакуру.
— Пры сведках табе было б лягчэй?
— Крыху лягчэй,— прызнаўся Габар.— Тады маю бездапаможнасць нібы падзялілі б са мною другія людзі. Ну, і гэты перакур, калі цыгарэту трымае каля тваіх губ другі чалавек,— няхай бы ён таксама застаўся на кінастужцы, калі не ў памяці.
Фразы яго я стараюся, як магу, прывесці даслоўна. Цяпер, калі лютасць адбушавала, ён зноў вярнуўся думкамі да незакончанай працы:
— Садзіся за машынку, родная, і больш мы нікому не адчынім дзвярэй!
Гэтая фраза мне запомнілася таму, што за доўгія гады ён першы раз назваў мяне так — родная.
Я паспела адстукаць яшчэ старонак васемнаццаць, прыкладна трэць апошняга раздзела. Голас яго перапыніўся на сярэдзіне фразы; я паглядзела на яго, убачыла, што ён не дыхае. Калі я падбегла да яго, сэрца яго спынілася. Ён памёр без мукі; рукі яго расслаблена ляжалі зверху коўдры, а галава крыху глы-
бей апусцілася ў падушку, палавіну абарванай фразы ён панёс з сабою.
Вось і ўсё, што я хацела вам расказаць. Расказала таму, што Габар не паспеў гэтага зрабіць сам. Лічу, што гаварыць пра сябе тут не месца і не час, хіба што ў той меры, у якой гэта мае дачыненне да яго смерці. Цяпер, калі я перабіраю ў памяці ўсе семнаццаць гадоў нашага разам пражытага жыцця, я магу сказаць, што толькі ў апошнія дзесяць дзён я адчула сябе блізкім яму чалавекам. Няхай нават словы гэтыя прагучаць непахвальна для мяне, але я мушу прызнаць: толькі перад смерцю Габара я ўпершыню была шчаслівая з ім.
Дарагая Марыя Міка!
Пасля доўгіх затрымак кіраўніцтва тэлестудыі дало нарэшце дазвол зняць фільм, таму я звяртаюся да вас намнога пазней, чым абяцаў. He ведаю, ці памятаеце Вы нашу сустрэчу ў бальніцы св. Янаша, калі я звярнуўся да Вас з просьбай і Вы, паказаўшы дзівосную сілу волі, не толькі паставіліся з разуменнем да маіх слоў, але і мужна далі сваю згоду здымацца. Мне было б вялікім ударам, калі б Вы за гэты час змянілі сваё рашэнне, таму што ў цяперашні момант я закончыў здымаць першую частку фільма, дзе ўдава аднаго вучонага расказала пра астатнія дні свайго мужа. Матэрыял атрымаўся такі ўдалы, што пасля прагляду не толькі я, але і сама ўдзельніца фільма засталася вельмі задаволеная.
Як рэжысёр я прыкладу ўсе намаганні, каб і тая частка фільма, што датычыць Вас, была зроблена на належным узроўні, які адпавядае навуковай мэце.
Учора я гутарыў з прафесарам Цісаі, які, стараючыся не парушаць урачэбнай тайны, праінфармаваў мяне наконт стану Вашага здароўя. Ад яго мне стала вядома, што два тыдні назад бальнічная машына да-
ставіла Вас дамоў, таму што некаму трэба клапаціцца пра Маму, пакуль не ўдасца знайсці канчатковага выйсця. Такім чынам, фільм, з Вашага ласкавага дазволу, давядзецца здымаць у Вас на кватэры. Абяцаю па магчымасці як мага менш турбаваць Маму і Вас.
Цяпер я звяртаюся да Вас з просьбай, якая цалкам і поўнасцю выклікана вытворчай неабходнасцю. Як рэжысёр я абавязаны напомніць пра будучых гледачоў нашага фільма, якія не змогуць з’арыентавацца ў сітуацыі, не ведаючы пра папярэднія падзеі. Я маю на ўвазе той ранішні абход, калі прафесар Цісаі, узважыўшы ўсе «за» і «супраць» і ўлічыўшы Вашы сямейныя абставіны, прыняў адказнае рашэнне сказаць Вам усю праўду пра Вашу хваробу і яе відавочны канец.
Глядач, не ўбачыўшы гэтай сцэны, не зможа правільна разабрацца ў ходзе далейшых падзей. У асобе прафесара Цісаі тэлебачанне напаткала захопленага прыхільніка гэтага самага масавага з мастацтваў; прафесар Цісаі абяцаў нам практычную дапамогу і ўсялякае спрыянне, тым самым даказаўшы, што сучаснаму ўрачу блізкія і зразумелыя запатрабаванні мастацтва. Мы вырашылі з прафесарам Цісаі, што ў выпадку Вашай згоды санітарная машына даставіць Вас у бальніцу, а адтуль пасля здымкі Вас завязуць дамоў.
Я разумею, у якой меры цяпер супярэчу самому сабе: у размове з Вамі я адстойваў той пункт гледжання, што Вы не павінны «выконваць ролю», а значыць, ад Вас не патрабуецца ніякага акцёрства. Аднак Вы і самі разумееце, што калі ў аб’ектыў не трапіць тая сцэна, то глядач не даведаецца ні пра Вашу хваробу, ні пра яе прагноз, ні пра ўсе праблемы, звязаныя з Мамай. Я прадбачу пярэчанне і гатовы пагадзіцца з Вамі: так, гэта не было агаворана ва ўмовах здымкі, і да таго ж сама задача не з лёгкіх, але ведаючы Вас як жанчыну, надзеленую цвярозым розумам і прырод-
ным тактам, я глыбока перакананы, што Вы не адмовіце мне ў маёй просьбе. Я палічыў сваім абавязкам загадзя папярэдзіць Вас, каб у Вас быў час падумаць. Спадзяюся, што адказ Ваш будзе станоўчы.
На заканчэнне я рады паведаміць Вам, што мне ўдалося выбіць у студыі кантракт на тых самых умовах, пра якія ў нас з Вамі была папярэдняя вусная дамоўленасць (пяць тысяч форынтаў як аванс у першы дзень здымкі і дзесяць тысяч у выпадку Вашай смерці атрьімае наяўнымі Мама). У наступную сераду, калі я хацеў бы наведаць Вас і асабіста пра ўсё дамовіцца, я вазьму з сабой кантракт, які павінны будзеце падпісаць Вы і Мама.
Застаюся
ў спадзяванні на плённае супрацоўніцтва
з шчыраю павагай Аран Корам.
Рэжысёра-пачаткоўца чакае нямала сюрпрызаў. Вось і ў Корама яшчэ не было магчымасці на сваім вопыце спазнаць, што перад тэлекамерай вельмі часта бурацца любыя, загадзя распісаныя на паперы сцэнарыі, любыя надзеі могуць развеяцца, як дым, словам, ні ў чым нельга быць упэўненым цвёрда.
Сюрпрызы чакалі яго, да прыкладу, пры здымках у гэтай бальнічнай палаце. Так, ніхто не думаў, што Міка, простая работніца без адукацыі, перад камерай будзе трымацца зусім спакойна, гаварыць з добрай дыкцыяй, інтуітыўна ўгадваючы патрэбны тэмп, а галоўнае, без найменшай прыкметы хвалявання перад усёбачным тэлеаб’ектывам. I наадварот, прафесар, гэты апантаны бібліяфіл, збіральнік карцін і заўзяты тэатрал, зусім разгубіўся, ён без канца круціўся на крэсле і збіваўся на кожным слове, забываючы тэкст.
Здымкі даводзілася перапыняць, адну і тую сцэну спрабавалі зняць тройчы.
— Можа, вам выпіць кавы? — прапанаваў Корам.
— He варта,— адмовіўся доктар.— Спачатку кончым справу.
— Ты гатовы? — спытаўся Корам у аператара.
— Гатовы.
Прафесар Цісаі пастараўся ўзяць сябе ў рукі. Вось ён павярнуўся да пацыенткі, якая сядзела, адкінуўшыся на падушку, давяральна паляпаў яе па руцэ, супакойваючы. Голас яго зрываўся і дрыжаў, але тым больш натуральна гучалі яго рэплікі:
— Дык вы, мілая, у вашай гаспадарцы заняты на земляных работах?
— Гэта было раней, пакуль я не захварэла. А як занядужала, дык, значыць, перавялі мяне з кветаводства на другую работу — ружы да адпраўкі рыхтаваць. Там я і прарабіла шэсць тыдняў.
— Як гэта называецца ваша прадпрыемства?
— Кветаводчая гаспадарка «Першацвет», у Будафаку. Але мы гадуем кветкі не толькі на вяселлі ды пахаванні, наш тавар яшчэ і на экспарт ідзе.
— Цяперашняя ваша работа, яна лягчэйшая, праўда?
— Яно ж, пэўна, сама работа нібы лягчэйшая. Але часта трапляеш у вячэрнюю змену — да раніцы, да адпраўкі самалёта, трэба паспець звязаць у пучкі дзве, а то і тры тысячы ружаў. А ў поўдзень нашы ружы ў вітрынах Вены ці Стакгольма красуюцца.
— Ваш муж жыве за граніцай?
— He скажу добра, у якім горадзе, а ведаю, што недзе ў Амерыцы. Дваццаць гадоў ужо ні слыху ад яго, ні дыху.
— Дзеці ў вас ёсць?
— Дзяцей няма.
— Выходзіць, ваш клопат — глядзець маці, у яе, калі не памыляюся, глаўкома.
— Гэта сама, доктар. Мама ледзь бачыць, толькі
што на сцяну не натыкаецца, словам, без мяне ёй ніяк не абысціся. Скажыце, калі ласка, а калі мяне выпішуць на работу?
— Я і прыйшоў, каб абмеркаваць гэта разам з вамі. Вы дазволіце называць вас Марышкай?
— Вядома, буду толькі радая. А што такое? Штонебудзь нядобра, доктар?
— He хачу вас палохаць, Марышка.
— А чаго мне палохацца, я не за сябе, за Маму перажываю. Я гэта кажу, што не можа яна абысціся без мяне. Калі я на рабоце, то Мама добра як суп сабе падагрэе.
— Ну вось, калі ласка,— сарваўся з месца прафесар Цісаі.— 3 галавы вон, як там было далей!
— А далей вы расказвалі нейкія вершы,— напомніла Міка.
— Ага, правільна. Чартаўшчына нейкая з памяццю! Цяпер што, пачынаць усё спачатку?
Рэжьісёр супакоіў яго: можна здымаць далей, няхай доктар расказвае верш. Лішнія кадры выражуць пры мантажы фільма. Прафесар Цісаі, крыху супакоіўшыся, сеў зноў побач з хворай.
— Я ведаю адну паэтэсу, якая воляю лёсу да Taro ж яшчэ і ўрач. Яе завуць Іда Ур. У яе ёсць такія радкі:
Прыходзіць ноч, без сну ляжу ў пасцелі
I ўгору у столь белую гляджу.
Шукаю там адказу...
О, няхай надзея
Вясёлкай колераў уквеціць столь
I прынясе палёгку ў ноч маю.
— Божачкі, як складна, прыгажэй і не скажаш! — уздыхнула Міка.
— Я згадаў гэтыя радкі таму, што як доктар не хачу пазбаўляць вас надзеі, але і абнадзейваць дарэмна я таксама не маю права, памятаючы менавіта пра
вашу матулю. Трэба падумаць, хто будзе пра яе клапаціцца, таму што ў вас, на жаль, рак.
— Рак? — перапытала Міка.— А гэта што, не вылечваюць?
— У многіх выпадках вылечваецца. У вашым жа выпадку прагноз другі. Прашу вас, будзьце мужная. Хочаце, я магу вам даць лякарства супакоіцца.
— Ды што там, доктар, я і без лякарства спакойная.
— Тады мая вам парада: паспіце.
— Якраз спаць і нельга. Мне ж цяпер трэба добра падумаць, як будзе жыць на свеце Мама.
■— Я схіляюся перад вашай мужнасцю, Марышка. Хворыя звьічайна ў такой сітуацыі ўпадаюць у істэрыку, у адчай, ледзь удаецца прывесці іх да памяці.
— Ды што там, доктар. Маме піць-есці трэба, калі яна адна застанецца? Вось мне і прыходзіцца ламаць галаву.
— Чым я магу вам дапамагчы?
— Скажыце праўду, ці ўдасца мне яшчэ хоць крыху зарабіць? Бо, самі разумееце, доктар, калі я яшчэ доўга гэтак праваляюся, то на дапамогу па бальнічным канцоў з канцамі не звядзём — удзвюх жа кормімся.
Паступова і прафесару Цісаі перадаўся спакой хворай жанчыны. Ён перастаў круціцца, ужо не касавурыўся як зацкаваны на кінакамеру, проста забыўся пра тое, што выконвае ролю. Цяпер перад камерай быў толькі ўрач, які лечыць, для якога ў гэты момант існавала адна яго пацыентка, і ёй ён цярпліва тлумачыў, што з гэтага дня працаваць ёй забараняецца, яна павінна ўсяляк берагчы сябе. Вядома, ёй можна рабіць у хаце, што пад сілу, і тады ў яе будзе процьма часу, каб паклапаціцца пра Маму, скажам, прыстроіць яе ў дом састарэлых.