Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў
Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
— Карацей кажучы, ты вырашыў схавацца ў кусты?
— Проста не хачу, каб ты лунаў у эмпірэях. Пашлі ты к чорту ўсе гэтыя размовы пра сінтэз мастацтва і навукі, здымай тое, што бачыш, зрабі добры паўнацэнны дакументальны фільм. Бярыся за яго так, як тады, калі б ты меўся паказаць працу вадалазаў.
скажам, пры будаўніцтве моста. 3 той усяго розніцай, што пад заслону ў цябе вадалазы тонуць.
— Што ж, гэта разумна.
— Калі ўзяцца за справу з душой, то, я ўпэўнены, ты зробіш такі фільм, якога яшчэ і не было на свеце.
— Ну, а на такіх умовах ты быў бы не супраць?
— А чаму і не, калі настане мой час. Навізна мяне заўсёды вабіла. Акрамя таго, апошнія гадоў паўтара я практычна сяджу без работы. Уларык, праўда, спрабуе падгаварыць мяне на дакументальны фільм пра забруджванне атмасферы, але, па мне, ужо смерць перад тэлекамерай і то лепш. Стараватага эксгібіцыяніста, накшталт мяне, хлебам не кармі, дай толькі пакрасавацца перад публікай.
— Я ведаў, што ты згодзішся.
— Дамовіліся, з гэтай хвіліны ты — мой рэжысёр. Што я павінен рабіць?
— Нічога асаблівага. На пачатак схадзі да доктара.
— Нашто? Я адчуваю сябе выдатна.
— Так, але тваё сэрца...
— Ніякіх скаргаў. Працуе, як матор.
— Ну і добра! I ўсё-такі прашу цябе, пачынаючы з сённяшняга дня, кожны тыдзень рабіць электракардыяграму. Калі выявіцца хоць найменшае адхіленне ад нормы, адразу паведамі мне.
— Гэтага, стары, ты не хутка дачакаешся.
— А мне няма куды спяшацца.
— Ну, то бывай здаровы!
— Бывай здаровы!
Прайшоў тыдзень. Неяк у рэжысёра надарыўся незаняты вечар, і яму захацелася распіць з прыяцелем шкляначку-другую. Ён спусціўся ў буфет, але, насуперак спадзявапню, 51. Надзя там не застаў, затое за адным столікам убачыў Аранку Ючык, былую пісь-
меннікаву жонку, з якою той быў у афіцыйным разводзе.
— Чакаеш свайго чалавека? — пацікавіўся Аран.
Гэта было зразумела без слоў. Усе прыяцелі Я. Надзя ведалі, што разведзеныя муж і жонка збіраюцца зноў пажаніцца. (Калі да гэтага дойдзе, то Я. Надзь ажэніцца пяты раз.)
— Падумай толькі, цэлую гадзіну тьірчу тут,— паскардзілася Аранка.— А развіталіся мы на тым, што ён на хвіліну заскочыць у клініку. Скажы, гэта твая работа? Што творыцца з Я. Надзем?
Пісьменніка ўсе называлі па прозвішчы, і законныя жонкі, гэтаксама як і гераіні яго кароткіх любоўных інтрыжак, выпадковыя прыяцелькі, якія часта мянялі адна адну, але заставаліся заўсёды адданыя Я. Надзю. Як ён сам прызнаваўся, нават у хвіліны блізкасці ён чуе перарывісты шэпт: «Я ўся твая, Я. Надзь!»
— Баючыся за яго здароўе, я на правах сябра параіў яму раз на тыдзень рабіць кардыяграму.
— I зрушыў лавіну! У што ты збіраешся яго ўцягнуць?
— Я не заслужыў такіх папрокаў! Вось і цяпер я шукаю яго толькі, каб выпіць з ім па шкляначцы віна.
Рэжысёр пастараўся хутчэй уцячы ад Аранкі, каб не прыйшлося выслухваць яе нараканняў. Справа ў тым, што Я. Надзь — і гэта нікому не было сакрэтам — адцягваў вяселле. Прычынай гэтага была адна маладая актрыса; каб ажаніцца з Аранкай, яму давялося б парваць з Ірэнай Пфаф (так звалі актрысу). Пісьменнік ніяк не мог вырашыць, на вагах перацягвала то адна, то другая. Няма такой жанчыны, якой не магла б замяніць другая, лічыў Я. Надзь. I, можа, таму Ірэну пісьменнік іншы раз называў Аранкай, Аранку — Ірэнай. Галоўным у сваім жыцці Я. Надзь лічыў служэнне мастацтву.
Вышмыгнуўшы з буфета, Корам кінуўся да ліфта і твар у твар сустрэўся з Ірэнай Пфаф. Актрыса не адказала на яго прывітанне.
— Якая муха вас укусіла, Ірэна?
— Забіць вас мала!
— I ўсё за майго сябра Я. Надзя?
— Калі вы яму сапраўдны сябар, дык не губіце яго,— кінула Ірэна і вылецела з ліфта.
Вечарам таго дня Корам ад няма чаго рабіць зазірнуў у аблюбаваны імі рэстаранчык. Пісьменнік сядзеў на сваім звыклым месцы, усё ў той самай альтанцы, падзяляючы сваю адзіноту са збаночкам віна і бутэлькай содавай; перад Я. Надзем на габляваным дашчаным стале ляжаў разгорнуты тоўсты фаліянт.
— Што гэта ты штудзіруеш, Я. Надзь?
— «Асновы тэрапіі» Мадзьяра і Петрані.
— Нашто гэта раптам?
— Іншы раз не шкодзіць пераправерыць урачоў.
I адразу выклаў, што да чаго.
Напачатку пісьменнік звярнуўся да ўрача, якога парэкамендавала яму Аранка Ючык. Урач, зрабіўшы кардыяграму, заявіў, што ўсё ў парадку, трэба толькі шанавацца. Гэта навяло пісьменніка на роздум. Калі ўсё ў парадку, то чаго, каб хто спытаўся, шанавацца? Шукаючы праўды, пісьменнік назаўтра пайшоў да другога ўрача, рэкамендаванага Ірэнай Пфаф. Вынікі аналізаў неблагія, сказаў той, але ўсё ж Я. Надзю трэба больш гуляць, плаваць, гартаваць сваё сэрца. Дык што ж цяпер рабіць — шанаваць сябе ці гартаваць? Я. Надзь падаўся да трэцяга, потым да чацвёртага эскулапа. Кожны з іх супакойваў яго, але ўсе па-свойму, што нарэшце затрывожыла Я. Надзя не на жарт. Ён хадзіў ад урача да ўрача, хочучы пачуць пэўны, цвёрда ўстаноўлены дыягназ. Пісьменнік дамогся свайго, трапіўшы ў тэрапеўтычную клініку, дзе
яго ўзяла пад апеку доктар Сільвія Фройнд, вельмі прыгожая асоба з камандзірскімі замашкамі.
Доктар Фройнд адразу пазнала пісьменніка. Яна бачыла тэлеперадачу «Партрэты акцёраў» і серыю «Выдатныя вучоныя нашай краіны» і паставілася да стваральніка гэтых рэпартажаў з належнай увагай. Старанна абследаваўшы хворага, яна вынесла сваё заключэнне:
— Вам вядома, што адзін інфаркт у вас ужо быў. Калі не хочаце дачакацца другога, то ў першую чаргу вы павінны кінуць курыць. Акрамя таго, вам трэба пазбягаць усялякіх хваляванняў і ўстрымлівацца ад цяжкай ежы.
— Доктар, ці не хворы я? — прыкметна нервуючыся, спытаўся пісьменнік.
— He тое што хворы, але і здаровым вас не назавеш.
Каб рассеяць страхі і неяк супакоіць славутага пацыента, доктар Сільвія Фройнд уручыла яму кардыяграму і вельмі падрабязна растлумачыла, што абазначаюць адбітыя на ёй зігзагі. Я. Надзь дастаў блакнот і па журналісцкай звычцы рабіў паметкі. Да таго часу, калі доктар скончыла тлумачэнні, пісьменнік паспеў спасцігнуць не толькі азы, але і сякія-такія тонкасці. Выпрасіўшы кардыяграму, ён ужо збіраўся пайсці, але доктар Сільвія Фройнд зноў пасадзіла яго.
— Я хачу яшчэ раз праверыць ваш ціск, мэтр.
— Завіце мяне проста Я. Надзь,— папрасіў яе пісьменнік.
— 3 задавальненнем, дарагі Я. Надзь. Мушу, аднак, сказаць вам, што ціск у вас вышэйшы за норму, нават калі зрабіць скідку на ўзрост.
— Што гэта значыць, скідка на ўзрост? — пакрыўдзіўся Я. Надзь.— Для пісьменніка не існуе ўзросту.
— Выглядаеце вы і праўда намнога маладзейшым як на свае гады, толькі вось ціск ваш, на жаль, вас
выдае. Але няхай вас гэта не турбуе, ціск мы вам саб’ём.
Сільвія Фройнд выпісала яму кучу рэцэптаў. Я. Надзь узяў іх на студыю і, размахваючы кардыяграмай, соваў яе пад нос усім і кожнаму. Спачатку ніхто не прымаў яго хвалявання сур'ёзна. Да самага апошняга часу ён любіў хваліцца тым, што ў яго, маўляў, жалезнае здароўе, таму на студыі вырашылі, што Я. Надзь прыдумаў чарговы розыгрыш, і весела пацяшаліся каля яго.
He смяялася адна толькі Аранка. Яна што б там ні было хацела сама пагаварыць з гэтай доктаркай. На другі дзень яны прыйшлі ў клініку ўдваіх.
— Дазвольце адрэкамендаваць вам маю былую жонку. Бачыце, яе вельмі непакоіць мой ціск.
Жанчыны дапытліва агледзелі адна адну з ног да галавы.
Я. Надзю зноў змералі ціск.
— Досыць высокі, але не небяспечны для жыцця,— заявіла доктар Фройнд.— Пацыенту неабходна пазбягаць усялякіх хваляванняў, але нават і пры беражлівым рэжыме не варта чакаць, што яму палепшае за адзін дзень.
Нягледзячы на такое катэгарычнае ўрачэбнае заключэнне, Я. Надзь прыйшоў у клініку і назаўтра — гэты раз з Ірэнай Пфаф, а не з былой жонкай. Доктар Сільвія Фройнд акінула актрысу ўважлівым поглядам, ацэньваючы яе. (Ірэна Пфаф таксама не засталася ў даўгу.) Потым змералі ціск пацыенту.
— Павінна вам сказаць, што сёння ціск у вас нават крыху вышэйшы, як учора. Ці не занадта вы перанапружваецеся, Я. Надзь?
— He,— рашуча адрэзала Ірэна.— Я думаю, прыбор у вас не дакладны.
Доктар Сільвія Фройнд фанабэрыста ўсміхнулася і тут жа на практыцы растлумачыла прынцып дзеяння
ярыбора і няхітрыя правілы абыходжання з ім. Я. Надзь прыйшоў у такое захапленне, што проста адтуль вьтравіўся ў магазін медыцынскіх прылад. Купіў танометр. I адразу, не адыходзячы ад прылаўка, апрабаваў апарат. Ірэна дапамагала яму, выявіўшы пры гэтым незвычайнае ўмельства і спрыт.
— Калі б я была твая жонка, я кожны дзень мерала б табе ціск. Тады не трэба было б з-за такой дробязі хадзіць у клініку.
— Я абдумаю тваю прапанову, дарагая.
Я. Надзь абдумаў. Потым сеў за пішучую машынку і адстукаў два слова ў слова аднолькавыя лісты: Аранцы і Ірэне. «Думаю, ты і сама згодзішся са мною, дарагая, што пакуль у мяне не знізіцца ціск, лепей будзе асцерагчыся хваляванняў, непазбежна звязаных з жаніцьбай. Што ж да вымярэння ціску, то з гэтым мне, бадай, удасца справіцца і аднаму. Тысяча пацалункаў. Я. Надзь».
I праўда, папрактыкаваўшыся нейкі час, Я. Надз¥‘ налаўчыўся сам мераць сабе ціск, без ніякай дапа^ могі збоку.
Гэтае сваё ўменне ён і прадэманстраваў Арану Кораму пасля таго, як за збаночкам віна і бутэлькай содавай расказаў яму ўсё вышэйпададзенае.
— Бачыш? Высокі, як і быў,—■ ён паказаў на стрэлку танометра,— а я ж кінуў курыць, не ем тлустага, не п’ю кавы, парваў з Ірэнай і Аранкай. У той і другой — адно-адзінае жаданне — любой цаной выскачыць замуж, а ты і ўявіць сабе не можаш, як гэта дзейнічае на нервы.
— Дарагі Я. Надзь, ды ты ж зрабіўся іпахондрыкам! — засмяяўся рэжысёр.
— Нё каб падзякаваць. Ты ж лепей за ўсіх павінен быў бы ведаць, да чаго я сябе рыхтую.
— Абястлушчанай дыетай? Цікава даведацца, да чаго ж?
— Я ўваходжу ў сваю ролю.
— У ролі ад цябе зусім не патрабуецца, каб ты перакваліфікаваўся на ўрача.
— Выбачай, стары, але каб увайсці ў ролю, мне трэба ведаць, што мяне чакае.
— Кінь ты запалохваць сябе, Я. Надзь.
— А ты пакінь сантыменты, мы з табой прафесіяналы. Ружовая вадзіца пад густ дылетантам, сапраўднае мастацтва не ведае паблажкі.
— Ну, добра. Скажы, а ці ўдалося хоць крыху збіць ціск?
— На жаль, не.
— Без дурыкаў? Тады ты ўжо мог бы стаць перад камерай.
— I што мне гаварыць?
— Што ў галаву ўзбрыдзе.