Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў
Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
— А можна даведацца, якая мне будзе пенсія за дачку налічана?
— Мы ўсё там падлічылі. Вам прызначаць за Марышку тысячу восемсот у месяц.
Настала паўза. Кожны прыкідваў у галаве, ці вялікая гэта сума. Мама хацела была сказаць нешта рэзкае, але хворая яе спыніла.
— Я думала, што будзе болей,— ціха ўздыхнула яна.
— Як жа так, Марышка! Усё лічана-пералічана, роўна столькі вам выходзіць. Мы і самі добра разумеем, што хвораму чалавеку, які не можа абыходзіцца без дапамогі чужых людзей, гэтага мала на ўсё чыста. Скажыце, вам удалося адкласці хоць што-небудзь на чорны дзень?
— Ніякіх сабраных грошай у нас няма, толькі тое, што плоцяць з тэлебачання.
— I колькі гэта?
— Пяць тысяч нам ужо выдалі на рукі, і яшчэ дзесяць атрымае Мама пасля маёй смерці.
— Усё акурат і пойдзе на пахаванне,— не выцерпела Мама.
— Ну што вы, рана яшчэ гаварыць пра пахаванне. Але, прызнацца, мы так і думалі, што з грашыма ў вас цяжкавата, на гэтае пытанне мы спецыяльна склікалі праўленне. I таму я прыйшоў не адзін, а з сям’ёй Нуофераў. Ты ж іх ведаеш, Марышка.
— А як жа, ведаю.
— Табе вядома, што людзі яны добрыя. Хлопчык у іх ціхі, не разбэшчаны. Сам Шандар не п’е і не курыць. Яны ўдваіх з жонкай працуюць, і на кніжцы ў іх ляжыць дваццаць дзве тысячы форынтаў.
— Яны што, збіраюцца падарыць нам свае Kanna лы?
— Памаўчы, Мама, дай другім сказаць.
— Зараз стане ясна, куды я гну. Ану, Шандар, выкладай, чаго мы прыйшлі.
— Жонка складней скажа, яна ў мяне гімназію канчала.
Жонка Нуофера пачала расказваць:
— Наша сям’я жыве ў падвале. Ад дажджу тынк зацякае, усё лета сырасць несусветная, а ў нас дзіця, яму гэта шкодзіць. Мы расказалі пра нашу бяду дзядзьку Франё. Як ён сказаў, мы прыйшлі ў самы раз, таму што ў другой сям’і склалася такое становішча, што ў двухпакаёвай кватэры скора застанецца адна старэнькая. Можна было б з’ехацца і падпісаць умову на ўтрыманне і поўную апеку над старым чалавекам. Акрамя таго, мы аддаём свае зберажэнні. Я абяцаю, што ад нас цётка ўбачыць адно дабро і ні ў чым не будзе мець нястачы.
Мама доўга і пільна, утаропіўшы вочы, разглядала Нуофераў. Нарэшце перайшла да роспытаў:
— Што, мужык ваш ці не з цыган родам?
— Ён і праўда з твару смуглявы, але не цыган.
— Хоць сабе і не цыган, а пенсію ў мяне, старое, лёгка можа прыбраць да рук.
— Мы да вашай пенсіі ніякага дачынення не маем.
— Гаворыце складна, а як потым трэба будзе плаціць з сваіх кроўных за кватэру, за газ і за святло ўсё, што нагарыць...
— 3 вас толькі чацвёртую частку. Астатняе — наша.
— А піць-есці мне за што, з якіх капіталаў?
— Захочаце, то дасце які грош на харчы, не захочаце — і так абыдземся. Дзе трое ядуць, там і чацвёрты пракорміцца.
— Як паслухаеш, надта добра ў вас усё выходзіць, быццам лепшага за вас чалавека на свеце няма. А толькі я так разумею, што цяперашняя дабрата Barna можа павярнуцца другім бокам, як давядзецца скакаць пад вашу дудку.
— Ды спытайцеся хоць бы ў Марышкі,— умяшаўся стары Франё.— Ужо роднай дачцэ можна верыць. Марышка скажа, што Нуоферы — людзі надзейныя, не зманяць, не ашукаюць.
— Дачка ў такіх справах мала што разбіраецца,— грэбліва адмахнулася Мама, выпрабавальна мераючы поглядам усіх траіх Нуофераў.— Гатуеце вы як — на тлушчы ці на алеі?
— Сабе на алеі. А вам я магу асобна гатаваць на тлушчы.
— Ага, мне трэба, каб на тлушчы, да алею я не прывычная. А яшчэ скажу, да салодкага я страх якая ахвотніца.
— Пясочныя пірожныя, што мы прынеслі, я сама пякла. Вось, калі ласка, пакапітуйце.
Мама выбрала пірожнае, памалу, па кавалачку, з’ела. Узяла яшчэ адно. I яшчэ. Пасля трэцяга пірож-
нага яна заплюшчыла вочы. Гэтак чалавек прыслухваецца да мелодыі ўдалечыні. Потым сцвярджальна кіўнула галавой.
— Нічога, есці можна. Але справы гэта яшчэ не вырашае. Прызнацца, я цярпець не магу, калі дзеці шумяць.
— Хлопчык у нас вельмі ціхі,— запэўніла яе Нуоферава жонка.
— Тое і бяда, што не па гадах ціхі,— дадаў Шандар.
Аднак ім не ўдалося супакоіць Маму.
— Гэткіх я таксама не люблю. А калі мы не ўжывёмся, можна будзе скасаваць умову?
— Можна,— пацвердзіў стары Франё.— Калі Нуоферы не выканаюць дагаворных умоў, тады можна будзе скасаваць.
— Калі вы збіраецеся перасяліцца?
— Хацелася б ужо цяпер, пакуль надвор’е добрае,— сказаў Нуофер.— Баюся, каб хоць сын не зарабіў сухотаў.
— А мы з дачкою не дамо сябе падганяць, няма чаго нам гарачку пароць.
— Але і выйсця другога ў нас таксама няма,— сказала Марышка і, сціскаючы абедзвюма рукамі жывот, устала.— Нясіце свае грошы, падпісвайце ўмову і перасяляйцеся, пакуль надвор’е добрае. А на сёння хопіць, ідзіце дамоў. Змарылася я, трэба мне паляжаць.
— Вось на гэтым і трэба было б паставіць кропку!— усклікнуў Уларык, прагледзеўшы стужку.— Дапамога і падтрымка калектыву робяць лягчэйшай смерць. Канцоўка як на заказ начальства.
— Толькі не для мяне,— сказаў Корам.
— Якога д’ябла табе яшчэ не хапае?
— Сам не ведаю. Адно бясспрэчна, што для гэтага
фільма ні я і ніхто другі не выдумляў сцэнарыя. Пакуль што мы дамовіліся з Міка, што яна ў любым выпадку паведаміць мне, як бы ні разгортваліся падзеі.
— Што ты маеш на ўвазе?
— Усё, што хочаш! Можа, здзеецца цуд, і Марышка паправіцца. Калі цуду не будзе, яна памрэ. Гэта і добра, што тут магчымыя абодва варыянты. I тваё жыццё таксама, між іншым, цікавае тым, што ты не ведаеш, якая доля цябе чакае.
— Апамятайся! У цябе ў руках гатовы фільм, матэрыял вялікага выхаваўчага значэння. Навошта рызыкаваць ім?
— Які фільм, які фільм, старычына? Ты забыўся, што ў нас ёсць яшчэ адзін чалавек, які памірае, а здымак я і не пачынаў.
— I хто гэта памірае?
— Я. Надзь.
— Пісьменнік, ці што? Ты маеш розум? Я. Надзь у выдатнай форме!
— Але інфаркт у яго быў.
— Шэсць гадоў назад. Наколькі я ведаю Я. Надзя, ён аддасць духі ў пасцелі ў якой-небудзь чарговай красуні.
— He турбуйся, будзе ў яго яшчэ інфаркт.
— Усё пытанне калі!
— He ведаю, але я дачакаюся і здыму.
— Калі ён згодзіцца.
— У нас усё дамоўлена, ён сам прапанаваў. А слову Я. Надзя можна верыць.
— Твая праўда.
— Тады нашто трапаць языком — згодзіцца, не згодзіцца?
Корам крыху саграшыў супраць праўды. Тая згода хоць увогуле і была дадзена пісьменнікам у садзе не-
вялікага рэстаранчыка ў Будзе, але не зусім на цвярозую галаву.
Работа Корама па тэлестудыі пачалася з таго, што ён быў асістэнтам пры Я. Надзю, калі той рыхтаваў серыю рэпартажаў. Нягледзячы на значную розніцу ў гадах, яны пасябравалі, можа, таму, што абодва былі непапраўныя пражэкцёры.
Я. Надзь у вайну быў рэпарцёрам. Пазней ён абагульніў свае ваенныя ўражанні ў асобнай кнізе («Нататкі ваеннага карэспандэнта»). Потым выпусціў paMan і зборнік апавяданняў, але гэтыя опусы бясследна патанулі ў бурнай плыні макулатуры. Тады ён паспрабаваў свае сілы на радыё, дзе стаў адным з найлепшых рэпарцёраў. Тэлебачанне ж — як ён лічыў — вынайшлі спецыяльна для яго. Я. Надзь пакінуў белетрыстыку і выдаваў адзін за адным сцэнарыі, якія, зрэшты, рэдка даходзілі да экрана. 3 гадамі ён зразумеў, што цвярозых думак у яго болей, чым творчай фантазіі, і ён можа ступаць упэўнена, толькі пакуль пад нагамі ў яго цвёрдая глеба фактаў. I тады ён канчаткова пераключыўся на рэпартажы і дакументальныя фільмы. Тут Я. Надзь мог бы бліснуць талентам, але яго ўпарта адсоўвалі на другі план. Пісьменнік растаўсцеў. Сябры раілі яму перайсці на дыету, аднак Я. Надзь занадта любіў смачна з’есці, і яму не ўдавалася скінуць ні грама. Ён зрабіў дзесятак рэпартажаў — «Партрэты акцёраў», і гэта аказалася ўдзячнай тэмай. Акрылены ўдачай, Я. Надзь узяўся за новую серыю — «Выдатныя вучоныя нашай краіны», дзе ён, дасціпны інтэрв’юер, зацьміў дзейных асоб. На гэтым яго творчая жылка як быццам і скончылася.
Разам з Аранам яны адкапалі гэты маленькі рэстаранчык у Будзе, тут сухую каўбасу запівалі сухім віном. Прыяцелі зачасцілі ў рэстаранчык — прамачыць горла і адвесці душу. Дружна бэсцілі на чым свет стаіць Уларыка, які рэзаў жыўцом іх самыя леп-
шыя сцэнарыі, і разам снавалі планы, адзін прыгажэйшы за другі.
— Я таксама мару зняць адзін дакументальны фільм,— прагаварыўся неяк раз Корам.
— На тэму?
— Пра тое, як мы паміраем.
— 3 акцёрамі ці з сапраўднымі ўдзельнікамі?
— Які ж гэта дакументальны фільм з акцёрамі?
— Грандыёзная ідэя, валі, стары!
— Гэта больш чым ідэя, Я. Надзь, тут цэлы кангламерат: гэта і навука, і філасофія, і паэзія, а да таго ж тэма займальная, прывабная і аднолькава цікавая ўсім.
— Калі, вядома, знойдзеш адпаведную мадэль, гэта значыць, такога чалавека, які згодзіцца паміраць на вачах у мільёнаў людзей.
— Ну вось ты, напрыклад, згадзіўся б?
— Бачыш, у мяне іншыя творчыя планы,— аджартаваўся Я. Надзь.— У прыватнасці, хацелася б пажыць даўжэй.
— Але ж у цябе ўжо быў адзін інфаркт.
— Тады так і запішам,— згадзіўся Я. Надзь з велікадушнасцю чалавека на добрым падпітку.— Другі свой інфаркт дару табе.
— Вельмі міла з твайго боку.
Так было з абяцаннем на самай справе. Умова была заключана за рэстаранным столікам, пасля таго як прыяцелі паспелі прапусціць не адну шклянку віна, ды і сам фільм тады існаваў толькі ў завоблачных вышынях фантазіі.
Я. Надзя найболын верагодна можна было знайсці ў буфеце тэлестудыі. Як і звычайна, ён сядзеў у кампаніі прыгожанькіх жанчын, якія млелі ад задавальнення: як-ніяк знакі ўвагі — не заўсёды платанічныя ■— ім дорыць не абы-хто, а вядомы пісьменнік, і рагаталі з яго досціпаў. Кожны раз, калі трапна пу-
шчанае слоўца забівала слухачак напавал, Я. Надзь з задаволеным выглядам адкідваўся на спінку крэсла, і куточкі яго губ уздрыгвалі ад усмешкі.
Рэжысёр адклікаў прыяцеля ў вестыбюль і тут напомніў яму пра даўняе абяцанне.
— А без мяне ты ніяк не абыдзешся? — дзелавіта спытаўся Я. Надзь.
— Без цябе не выйдзе, Я. Надзь.
— Дай мне падумаць да вечара.
Увечары яны сустрэліся ў тым самым рэстаранчыку за сваім звычайным столікам.
— Выслухай мае сумненні,— пачаў Я. Надзь.— Помню, ты казаў, што ў задуме твой фільм — гэта паэзія, навука і філасофія, разам узятыя. Ну дык усё гэта пустыя словы, дружа! Па-першае, таму, што смерць чалавека — гэта агідны экспромт, паэзія ж — гэта прадуманасць кампазіцыі, сама прыгажосць. Падругое, з адзінкавага звычайнага выпадку яшчэ не выведзеш філасофіі; у ім толькі патэнцыяльная магчымасць абагульнення. Дык, значыцца, і тут выходзіць прамашка. Ну а з навукаю і яшчэ горш. Сучасная фізіка даказала, што калі назіраюць асобную, прыватную з’яву, якая чуйна рэагуе на вонкавае асяроддзе, то сама прысутнасць прыбораў скажае ход працэсу. Іншымі словамі, перад камерай я буду паміраць іначай, чым, скажам, на вачах у адной Аранкі. Значыць, і навуковая каштоўнасць твайго фільма — не больш чым фікцыя.