Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
44.69 МБ
Старая чакала іх на кухні; паглыбленая ў нейкія свае думкі, яна нерухома сядзела, утаропіўшыся ў пустату невідушчымі вачыма, і па застылым твары яе прапаўзалі водбліскі адбітага святла, што сачылася з двара. Пад столлю вісела стасвечавая лямпачка, але яе не запальвалі
1 Ідэя аказалася ўдалай. Сцэну знялі ў прыцемку, прьі такім асвятленні, як бачыць свет амаль сляпая старая.
— Калі ласка, цётка, можаце гаварыць, мы вас слухаем.
— А што тут гаварыць дарма? Гляньце самі, як мы жывём, і людзям пакажыце, як нам даводзіцца. Тут, на кухні, мы і мыемся, і есці варым, і бялізну мыем, а цяпер яшчэ тут спіць хлапчук ненармальны, сын Нуофераў, бо ў пакоі яму ўвесь час цені здаюцца, пад акном быццам бы нехта ходзіць. Сцелюць яму проста на каменнай падлозе, і дзе мне ўгледзець з маімі слабымі вачыма, я ўжо два разы на яго натыкалася. Дык Нуоферы ж яшчэ пабеглі да дачкі на мяне жаліцца. Выходзіць, мне цяпер у сваёй кватэры ўжо і кроку ступіць нельга! I як вы думаеце, хто ва ўсім вінаваты? Скажу проста ў вочы: вы, і толькі вы! Аднаго не зразумею: каму карысць з таго, што вы тут задумалі? Якая цікавасць другім людзям у нашым жыцці капацца? Дагэтуль жылі мы сяк-так, і ніхто ў нашы справы носа не сунуў, а як пачаліся гэтыя вашы здымкі, і ўсе нібы здурнелі, кожны стараецца рабіць не тое, што хоча, а маніць і прытвараецца, каб не асарамаціцца на ўвесь свет. Думаеце, стары Франё хоць раз быў у нас да гэтага? А цяпер тут як тут, заявіўся, няхай паглядзяць на тэлебачанні, які ў «Першацвеце» народ спагадлівы. А як адзін пачаў крывіць душою, то і другім адставаць не хочацца. Нуоферьіха прыкідваецца, быццам без начнога важдання, начовак з бруднай бялізнай ды поўных гаршкоў ёй і жыццё не жыццё. А Шандар нездарма цыган, той цэлы мех напляце, абы мне дагадзіць. I тэлевізар ён, бач, толькі са мной глядзець хоча, і гуляць жа мяне пад ручку выводзіць, і пра ўсё мне расказвае, што на дварэ робіцца. Ну і я за ім; як бяда прыцісне, і маніць навучышся, чаго толькі не зробіш дзеля хворай дачкі. Такая ўжо ў нас з Шандарам любоў, ледзь на шыю адно аднаму не вешаемся, і пры гэтым абое ведаем, што ў каго ў галаве. Вось і думайце самі, ці можна такое вытрымаць? Хай сабе, я
разумею, вядома, што Нуоферам таксама трэба куток, дзе прыткнуцца, але як жа ж гэта можна, каб такая кватэра ні з таго ні з сяго цыганам дасталася. Праўда, цяпер тут усё запушчана, але калі столь пабяліць, сцены пафарбаваць, адцыкляваць падлогу, ванную кафляй абкласці, адным словам, усё прывесці да ладу, тады нашай кватэры і цаны не будзе. He верыце? Ну, дык я вам дакажу, толькі глядзіце не прагаварыцеся: ёсць у мяне прапанова ў сто разоў выгаднейшая, чым гэтая ўмова пра апеку, якой нас гэты стары корч Франё аблытаў. Дама адна, сама яна адвакатка, дае за кватэру роўна ў два разы болей, чым у Нуофераў на кніжцы, а яшчэ акрамя грошай і рамонт увесь аплаціць бярэцца. Адвакатка гэтая ўжо два разы да мяне прыходзіла, вядома, цішком, каб Марышка мая бедная не перажывала. I не глядзіце, што вучоная, а гатаваць яна майстар, такім бісквітным рулетам мяне частавала, быццам з самай лепшай кандытарскай. А самае галоўнае — што дзяцей у яе няма. Удзвюх ды з ёю як бы мы добра зажылі, яна была б мне замест дачкі роднай.
— Але ж вы падпісалі дагавор пра апеку!
— Вялікая важнасць! Адвакатка гэту паперу бачыла. Яна як зацікаўлены бок умешвацца не хоча, a толькі няма, кажа, такога дагавору, якога нельга было б скасаваць.
— I выгнаць Нуофераў на вуліцу?
— А чаго? Ашчадную кніжку я ім вярнула б.
— Гэта было б вельмі брыдка вам, цётачка.
— Самі ўсю гэту кашу заварылі і самі яшчэ мяне папракаеце? Хай бы вьі лепш нікуды не ўмешваліся і далі спакойна памерці маёй дачцэ. Вядома, у сваёй рабоце спрытная і працавітая і на ружах, трэба думаць, знаецца, але як з грашыма абыходзіцца, пра гэта зроду паняцця не мела. Вечна я размяркоўвала яе заробак, а калі трэба было што ў дом купіць, то яна заў-
сёды ў мяне пыталася, што дзе ды што за колькі. А тут вы падмануліся пятнаццаццю тысячамі, ды стары Франё гэтых цыганоў усватаў з іх грашыма, ну, і, вядома, задурылі ёй, беднай, галаву. Дзіва што, нарэшце яна можа паказаць, што нават пасля смерці і то не пакіне свайго клопату пра маці! Ну што ж, хай сабе цешыцца, я яе зняверваць не буду, пакуль яе ў труну не пакладуць і зямлёю не засыплюць, а там ужо я ўсе справы вазьму ў свае рукі. I тады хто болей дасць, таму і дастанецца гэтая шыкоўная кватэра. Толькі каб ужо хутчэй разабрацца.
— Няўжо вы роднай дачцэ смерці хочаце?
— Спакою я ёй хачу, пакуль яна жывая. А што потым будзе, гэта мой клопат, помніце толькі, што дамаўляліся: цур, не прагаварыцца.
— Мы-то будзем маўчаць, а вось вы, цётачка, майце на ўвазе: усе вашы словы прагучаць у тэлеперадачы.
— Да пахавання, ці што?
— Многа пазней.
— Тады мне сакрэты будуць без патрэбы.
— Дзякуй вам за шчырую гутарку,— сказаў Корам і азірнуўся на аператара.
Той зразумеў яго без слоў. Успыхнула стасвечавая кухонная лямпачка і нечакана рэзкім святлом заліла старую.
Вяртаючыся ад Міка, тэлевізійнікі адбілі тэлеграму Шандару Нуоферу на адрас кветаводчай арганізацыі гаспадаркі. Яго прасілі на другі дзень пасля працы зайсці на тэлестудыю.
Нуофер прыйшоў, але калі Аран папрасіў яго стаць перад камерай, спалохана адмовіўся. Чаму раптам запрасілі яго, а не жонку? Адукаваны чалавек усё ж не так баіцца перад публікай. Пакуль разбіраліся, высветлілася, аднак, што сям’і Нуофераў да зарэзу па-
трэбны грошы. Калі яны перасяліліся да Міка, ім давялося абзавесціся сякой-такой мэбляю, і хоць купляць стараліся рэчы ўжываныя, Нуоферы завінаваціліся дзве з паловай тысячы форынтаў.
Калі рэжысёр прапанаваў яму гэтую суму, Нуофер згадзіўся выступіць. Бяда толькі, што яго засталі знянацку, сказаў Нуофер, ён не рыхтаваўся да выступлення, спяцоўкі і той не паспеў пераапрануць. Для перадачы гэта неістотна, супакоілі яго, так нават выйдзе больш натуральна.
— А цяпер мы папросім Шандара Нуофера расказаць нашым тэлегледачам, ці не занадта цяжка вам і вашай жонцы даглядаць хворую Міка.
— Клопату каля хворай, вядома, хапае, але мы гэта наперад ведалі, як падпісвалі ўмову пра апеку. Ды, калі праўду сказаць, мы і не думалі не гадалі, што нам трапіцца такая цярплівая хворая. He толькі мы ёй дапамагаем, але і ад яе нам дапамога выходзіць.
— Што вы гэтым хочаце сказаць?
— Сыну нашаму яна памагае. У яго, бачыце, з вучобай кепска, а нам, бацькам, дагледзець няма калі. Але Марышка болі свае перасільвае, і як хлапчаня прыходзіць са школы, яна ўрокі за ім правярае. Цяпер сын стаў прыносіць адны добрыя адзнакі. Лішняй працай каля дому мяне не запалохаеш, а вось сын мне — усё святло ў акне. Страшна падумаць, што нам з Марышкай развітвацца давядзецца, а ўжо якое жыццё потым нас чакае, пра тое я нават з жонкай стараюся не гаварыць.
— Ну, а перад намі вы можаце не таіцца. Уся справа ў Маме, праўда?
— Адгадалі, акурат. Але гледачам гэта, напэўна, нецікава.
— I ўсё ж раскажыце, як вы з ёю ўжываецеся.
— Адразу быццам бы ішло добра. Праўда, мы даравалі ёй усе яе недахопы, ды і сказаць, не бачыць старая, што з яе возьмеш, зноў жа гэта ў нашых інтарэсах было да яе прынаравіцца. Першы час нам ладзіць удавалася, а потым пачалося, адно за адным.
— Ну, напрыклад?
— Ды неяк на людзях і гаварыць пра гэта няёмка.
— Паверце, нам усё гэта цікава, дарагі Нуофер.
— Пачалося з яды. Мама любіць страву цяжкую, з рознымі вострымі прыправамі, і да салодкага вялікая ахвотніца. Ёй кожны дзень падавай гуляш і мяса тушанае з перцам і ўсякія там рулеты бісквітныя, але ж, дарэчы, напэўна, нават вам, пан рэжысёр, зразумела, што калі хворы чалавек у доме, два розныя сталы гатаваць немагчыма. Мы з жонкай вельмі радыя, калі ўдаецца скарміць беднай Марышцы некалькі лыжак маннай кашы, булёну ці яшчэ якога лёгкага супу. Само сабой, і мы гэтаксама харчуемся: чаго ёй, тое і сабе, а са старою проста бяда. Сядзе гэта яна да стала, адкроіць сабе скібу хлеба, намажа яе цёплым тлушчам, потым пасоліць густа соллю і ўплятае за дзве шчакі, a выгляд у самой — глядзіце, маўляў, добрыя людзі, якая я пакутніца. Або скажа купіць ёй кансерваў і проста з бляшанкі, неразагрэтыя, выскрабае лыжкай галубцы. Глядзець моташна, ды толькі на такія дробязі мы ўжо стараемся не зважаць.
— Тады ў чым жа вашы беды?
— Я — бацька, і мяне вінаваціць нельга, што я на ўсё гляджу толькі з аднаго боку: добра ці кепска майму сыну. I па тым, як Мама абыходзіцца са сваёй роднай дачкой, якая цяпер у яе на руках, няцяжка прыкінуць, што будзе, калі старая акажацца з маім сынам адна ва ўсёй кватэры. He, тут ужо дабра не чакай.
— Вы хочаце сказаць, што Мама дрэнна глядзіць сваю дачку?
— Самі разумееце, з хворым чалавекам турбот ха-
пае. Мы з жонкай ідзём з раніцы, дамоў варочмаемся пад вечар. Хіба жонка без дапамогі ўправіцца? Марышка, бедная, цяпер не можа ні з ложка ўстаць, ні памыцца, тут сама раз было б Маме падмагчы, гэта ж проста, тут і слабыя вочы не перашкода. Але Мама палец аб палец не ўдарыць. Абед ёй, праўду сказаць, разагрэе, але каб лякарства ў час даць — гэта ў Мамы з галавы вон, і гаршчок, поўны, так і стаіць пад ложкам, нас чакае. Паверце мне, старая нават родную дачку і тую не любіць; каб яе воля, яна дачку сваімі рукамі ў магілу сапхнула б.
— Няўжо яна такая кепская?
— Жонка мая — а яна не раўня мне, з адукаваных, як-ніяк у гімназіі вучылася,— дык вось, яна тлумачыць, што Мама не тое каб са злосці, гэта яна з помсты робіць так.
— 3 помсты? А каму і за што ёй помсціць?
— Усім і кожнаму, хто відушчы. Заўваж сабе — гэта жонка мне кажа,— старая заўсёды выбірае ахвярай самага слабога і безабароннага. Цяпер во дачку родную мучыць, а там і да нашага сына дабярэцца. Каб вы не думалі, што я паклёп на старую ўзводжу, адкрыю вам: яна ўжо два разы сына нагой таўхала.
— Яна гаварыла, гэта выйшла незнарок.
— Нам лепей ведаць. Пад вечар, калі хлопчык кладзецца, на кухні бывае яшчэ відна, і старая, хоць і падслепаватая, пазнаць мбжа, дзе чалавек, дзе цень.
— Чаму б вам адкрыта не выказаць ёй усіх прэтэнзій? Гэта ж у вашых агульных інтарэсах ліквідаваць непаразуменні.
— Пакуль Марышка жывая, я і слова насуперак не скажу. Са старою ў нас абыходжанне самае ветлівае, я і тэлевізар з ёй гляджу, і прагульваюся з ёю, адным словам, раблю бачнасць. Каб хто зайшоў да нас знянацку, дык падумаў бы, нібыта ў доме што ні дзень, то светлае рвята, ды толі^кі мне гэтыя «святы» чаго