Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
44.69 МБ
— Каму гэта цікава?
— Гледачам, Я. Надзь, гледачам гэта цікава. Цязр ты мацак, тым больш эфектна будзе выглядаць вой канец.
— Хочаш падаць мяне як смяротніка. Божа, які танны і зацяганы рэжысёрскі трук!
— Затое надзейны. Дарэчы, заўтра ў мяне якраз павільён незаняты.
— Ды зразумей ты, мне будзе што сказаць пра смерць толькі тады, як я буду паміраць, але не раней.
— He забягай наперад, дачакайся часу. Тады ўбачыш, які бліскучы поспех табе забяспечаны.
— Якраз гэтага я і не ўбачу.
— Ах так, твая праўда.
— Дарагія тэлегледачы, думаю, мне няма патрэбы называць сябе, таму што я досыць часта паяўляўся перад вамі на блакітным экране. Можа, вы яшчэ помніце серыю рэпартажаў «Партрэты акцёраў» або цыкл перадач «Выдатныя вучоныя нашай краіны».
Сёння ўвечары я выступаю перад вамі не як інтэрв’юер, я сам буду адказваць на зададзеныя мне пытанні. Аднак гэтае маё выступленне — толькі інтрадукцыя да адной вельмі важнай для мяне падзеі.
Справа ў тьім, што, калі настане пара, я буду паміраць на вашых вачах.
Што датычыць самой тэмы, дык тут я, можна сказаць, у роднай стыхіі. Аднойчы, шэсць гадоў назад, калі мне насілу ўдалося перажыць цяжкі сардэчны прыступ, я ледзь быў не пераправіўся на другі бераг Леты. Да таго ж я прайшоў фронт ваенным карэспандэнтам, гэта значыць, быў відавочцам адной з трагічных падзей у гісторыі чалавецтва і бачыў смерць ва ўсіх яе абліччах.
Я падрыхтаваны да смерці не толькі практычна, гэта значыць, дзякуючы свайму жыццёваму вопыту, але і тэарэтычна. 3 таго часу як я даў згоду выступіць перад вамі ў гэтай крыху незвычайнай ролі, я стаў старанна вывучаць медыцынскую літаратуру, такім чынам, я асмельваюся сцвярджаць, што маё апошняе выступленне будзе не горшае за ранейшыя.
Пры гэтым я бяру пад увагу, што нашы паважаныя тэлегледачы не бачылі на экране нават, як вырываюць зуб, і з лерапалоху павыключалі б тэлевізары, калі б ім давялося ўбачыць, як я кідаюся, стагну, хрыплю перадсмяротным хрыпам. Такога відовішча вам няма чаго баяцца. Абяцаю ў пагібельны час паводзіць сябе стрымана, карэктна, пазбягаючы танных натуралістычных эфектаў, словам, пастараюся пакінуць у вас — наколькі дазволіць тэма нашага фільма — самыя прьіемныя ўражанні. Дык вось, дарагія тэлегледачы, да пабачэння ля майго смяротнага ложа.
Два тыдні прайшлі без ніякіх падзей, калі не лічыць, што Нуоферы на службовым грузавіку перавезлі свае пажыткі на кватэру Міка.
У патрэбны момант здымачная група была на месцы, гатовая зняць эпізод з засяленнем, але рэжысёр і аператар у кватэру не падымаліся, а знялі некалькі кадраў на дварэ. Вось ля пад’езда спыняецца грузавая машына. Вось згружаюць ложкі. Уносяць у дом кашолкі з пасцельнай бялізнай. Чакаючы сваёй чаргі, у натоўпе вулічных разявак на тратуары стаіць таршэр. Большага і не патрабавалася, бо гэтыя кадры Корам збіраўся выкарыстаць толькі як фон.
Праз некалькі дзён рэжысёр з аператарам вырашылі з’ездзіць у «Першацвет». Іх прыезд быў як нельга дарэчы. Усе плантацыі стаялі ў цвеце, ажыўленне і мітусня панавалі небывалыя: гаспадарка рыхтавалася да выстаўкі ружаў. Аператару ўдалося зрабіць некалькі цудоўных здымкаў: бясконцыя, не ахапіць вокам, палі ружаў. I гэтыя кадры таксама рэжысёр думаў зрабіць фонам і зусім не быў упэўнены, што яны ўвогуле трапяць у фільм
Потым пацягнуліся доўгія дні чакання. Нарэшце на студыю прыйшло пісьмо. Пісала Міка, як відаць, праз сілу: літары распаўзаліся ва ўсе бакі.
«Я стала вельмі слабая. Напаследак хацелася б пагаварыць з вамі з вока на вока, прыходзьце з раніцы, калі Нуофераў не бывае дома. I яшчэ было б добра неяк адцягнуць Маму, каб яна не чула нашай размовы ».
Апошняе аказалася зрабіць лягчэй, чым яны думалі. Дзверы ім адчыніла старая.
— Хто гэта? — насцярожана спыталася яна.— Можа, зноў з тэлебачання?
— Адгадалі, мамачка.
— Што вам яшчэ ад нас трэба?
1	Пасля, пры мантажы фільма, кадры гэтыя спатрэбіліся: квітучыя палі ружаў паслужылі цудоўнай кантрастнай разбіўкай апошняй сцэны — перадсмяротнай агоніі Міка.
— Ды вось, мамачка, прынеслі вам малочнага шакаладу паласавацца. Акрамя таго, хацелі б пагаварыць з вашай дачкою.
— Заходзьце. А як управіцеся з ёю, то трэба было б і нам з вамі паталкаваць пра важную справу, але так, каб дачка пра гэта не праведала.
— Тады, відаць, вам лепш пачакаць на кухні.
Рэжысёр з аператарам прынеслі Марышцы вяндліны, мясной салаты і салямі.
— Нічога такога цяпер мой арганізм ужо не прымае,— паскардзілася хворая.
Марышка прыкметна пахудзела, аслабела, пад коўдрай на шырокім двухспальным ложку ледзь угадваліся контуры яе высахлага цела. Толькі жывот моцна выдаваўся ўперад. Марышка папрасіла прыўзняць яе, падкласці пад спіну падушку.
— Можна пачынаць?
— Ага, у нас усё гатова.
— Я хацела сказаць пра Маму...
— Цудоўна, Марышка, але спачатку прашу вас некалькі слоў пра сябе. Перш за ўсё — як вы сябе адчуваеце?
— Кепска мне. Шкада, што доктар мяне тады дарма абнадзеіў, нібыта я не буду мучыцца ад болю. Цяпер мне ўжо кожную ноч даюць лякарства на сон, і ўсё адно не памагае, я і ў сне стагну. А ўдзень яшчэ горай, усё нутро так распірае, што здаецца, зараз лопнеш. Есці я проста баюся цяпер, хоць і карміць мяне стараюцца самым смачнейшым, але абы кусочак які праглынула, так і зноў усё нутро грызе, ніякага ратунку няма. Ды толькі на хваробу ці вялікі толк скардзіцца — хоць скардзішся, хоць не скардзішся, усё адно ад долі не ўцячэш; галоўнае, душы маёй няма спакою. А мне ж і падзяліцца няма з кім, нашто ўжо дзядзька Франё свой чалавек, а пра самае набалелае я з ім не магу гаварыць, навошта старога дарэмна хва-
Ляваць. Ён толькі дабра мне хацеў, калі раіў пусціць па кватэру Нуофераў. Хіба ён вінаваты, што цяпер я трывожуся за Маму яшчэ болын, як раней? Таму я і надумала вам напісаць.
— Тады растлумачце сутнасць справы.
— Зараз. Я ведаю, што кожнае маё слова ў свой час перададуць ла тэлебачанні, таму адразу хачу сказаць, што нашы кватаранты — людзі вельмі добрыя. Абавязкі паміж сабою яны падзялілі так, што Шандар увесь вольны час заняты з Мамай, а мяне даглядае жонка. Ды бяда, што работы каля мяне з кожным днём болей. Цяпер я зусім не ўстаю з пасцелі, і, значыць, за патрэбай мне падавай пасудзіну, а яшчэ, бывае, мяне іншы раз вырве, і ў ложку павярнуцца не паспееш, млоснасць падкоціць адразу, тады, значыць, пераадзявай мяне ў чыстае і мыць на мяне толькі паспявай, бо бялізны пасцельнай у нас малавата. Мы жыццё пражылі, дастатку не ведалі, але ўжо каб чыста было, заўсёды глядзелі. Вось і ў Нуофераў такія самыя прывычкі. Вы паглядзіце, падлога блішчыць, як люстэрка, гэта маладая гаспадыня націрае, іншы раз ужо і позна, да паўночы. Напэўна, на ўвесь горад не знойдзеш такой бальніцы, дзе мяне даглядалі б лепей, як гэтая жанчына. Ды толькі пісала я вам не затым. 3 чаго гэта я пачала?
— Вы хацелі нешта сказаць пра Маму.
— Ага, таго і клікала вас. Ды вось. Гадоў восем назад у Мамы пачала расці катаракта, і чым горш яна бачыла, тым больш капрызнай рабілася. Як малое дзіця. Бо ўжо тое калі ўбачыць, што яму патураюць, і зусім распесціцца. Ну а з той пары як Нуоферы да нас пасяліліся, з Мамай зусім ніякай рады няма. Перш я, як была яшчэ дужая, іншы раз брала Маму з сабой, разам хадзілі ў магазін. А цяпер яна што надумала: кожны божы дзень прымушае Шандара, каб вадзіў яе гуляць. Вечарам таксама ад яе ні хвіліны
спакою: сядзе да тэлевізара, і Шандар ёй пачынае расказваць, што гавораць і паказваюць. I што ёй ні заманецца, ні ў чым ён не адмовіць. 3 самага паўдня толькі і чуеш: «Зірні, колькі часу, нешта Шандара ўсё няма і няма. Ці не здарылася з ім бяда якая?» Мне, напэўна, трэба было б ад гэтага толькі радавацца, бо, выходзіць, будзе каму Маму дагледзець. I за тое я на яе не крыўдую, што ў Шандары яна душы не чуе, а я ёй стала лішняя. Вядома, грэх казаць, яна мне і чайку налье, калі мне піць захочацца, і абед нам абедзвюм падагрэе, бо варыць Нуоферыха смачна, а апетыт у Мамы дай бог кожнаму; але таго ў Мамы і ў галаве няма, каб праверыць, ці з’ела я што, ці не забылася лякарства выпіць, а ўжо да пасудзіны і блізка не падыдзе, баіцца нібыта сослепу на сцяну наляцець ці на мэблю наткнуцца з поўнай пасудзінай. Я ўжо цяпер была б радая, каб хутчэй той канец, бо чым даўжэй я цягну, тым болей каля мяне Нуоферы змучваюцца і меней сілы ў іх застанецца потым Маму даглядаць. He ведаю, ці зразумела, чаму я так трывожуся за Маміну будучыню? Я, напэўна, вельмі блытана гавару.
— He саромейцеся, гаварыце, калі ласка, усё, што хочаце. Час у нас ёсць.
— Прафесар Цісаі цяпер кожны дзень заходзіць; паглядзіць мяне, а гаварыць пра маю хваробу ўжо болей нічога і не гаворыць, адно ўсё пахвальвае: паслухмяная я і цярплівая, такіх, кажа, добрых і не было ў яго пацыентаў. Ну тут я і без слоў пра ўсё здагадваюся, а потым як доктар пойдзе, я цэлы дзень ляжу і адна думка мяне не адпускае: як гэта дома ўсё павернецца, калі я навек вочы заплюшчу. Тады Нуоферы стануць самі гаспадарамі ў кватэры, і хоць яны абавязаны клапаціцца пра Маму, але і іх цярпенню таксама ёсць канец. Людзі прыходзяць пасля работы, з ног валяцца, a тут замест адпачыць слугуй чужому чалавеку і гадзі яму. Доўга гэта цягнуцца не можа. I тады ўжо, хай як
ні падлашчваецца Мама да Шандара, ён не будзе ёй кожны божы дзень пераказваць усе тэлеперадачы, і прагулянкам таксама прыйдзе канец, не стане згоды ў доме, з Мамай кінуць насіцца, таму што ў Нуофераў на першым месцы не яна, а іх роднае дзіця, а хлопчыка якраз Мама цярпець не можа. Цяпер пакуль яшчэ ў доме ціха, але гэта зацішша перад бурай, а потым пачнецца не жыццё, а сапраўднае пекла. Я таму і прасіла вас прыехаць, што ведаю: як мяне не стане, гэты фільм пакажуць па тэлебачанні, і ўсе тады збяруцца каля тэлевізара, уся сям’я. Скажыце, куды мне глядзець, каб потым выйшла, што з тэлевізара я гляджу Маме проста ў вочы?
— Глядзіце, калі ласка, на аператара.
— Вось цяпер. Мама, гавару да цябе. Ты сама ведаеш, што характар у цябе цяжкі. Я хачу, каб ты ўжылася з Нуоферамі. He капрызь, не вымагай нічога, a найболей з хлопчыкам абыходзься ласкава, пагавары з ім калі, глядзі, каб ён урокі вучыў у час, лічы, што ён як бы твой унук. Сама ведаеш, Мама, ты амаль сляпая, без чужой дапамогі табе не абысціся, а значыць і фанабэрыцца табе няма чаго. Еш тое, што Нуоферы самі ядуць, дзякуй за ўсё, што табе яны робяць, пра гэта прашу-заклінаю цябе я, твая дачка Марышка. Зрабі па-мойму, каб быў мне спакой на тым свеце. А вам дзякуй. I прыміце, калі ласка, падушку з-пад спіны.