Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў
Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
Іштван Эркень — адзін з яркіх прадстаўнікоў тых пісьменнікаў, якія ў новай Венгрыі сталі на бок народа, душою прынялі сацыялізм. Ён прынёс у венгерскую прозу і драматургію нешта непаўторна індывідуальнае і сапраўды новае, такое, што ўмеў толькі ён. Гэта можна сказаць пра яго кароткія, «аднамінутныя» апавяданні, у якіх ён самымі эканомнымі сродкамі сцвярджае любоў да чалавека і нянавісць да ўсяго, што перашкаджае людзям жыць прыстойна. Напісаны яны ў адметнай, яркай, самабытнай манеры, сутнасць якой — у пісьменнікавай схільнасці да гратэску, іроніі. Мікранавелы ў Іштвана Эркеня надзвычай ёмкія, яны ўмяшчаюць увесь свет чалавечых перажыванняў. Тэматычны і ідэйны абсяг іх вельмі шырокі: ад кароткай побытавай замалёўкі да сціслага, але глыбокага фі-
ласофскага абагульнення сэнсу чалавечага жыцця на зямлі.
Але сапраўдную вядомасць і прызнанне чытачоў прынеслі пісьменніку аповесць «Сям’я Тотаў» і аповесць (невялікі раман) «Выстаўка ружаў».
Асноўны пафас першай аповесці — суровая, дзейсная любоў да людзей, пратэст супраць несправядлівых, недарэчных, ненатуральных умоў, якія ставяць чалавека ў залежнае, прыніжанае становішча, бязлітаснае выкрыццё вайны і фашызму, здзекаў і гвалту над людзьмі.
Бліскучае спалучэнне рэалізму і гратэску, умелае выкарыстанне гэтых двух стыляў расказу, тонкае пачуццё меры і густу вылучаюць аповесць у шэраг найлепшых твораў сучаснай венгерскай літаратуры. Напісаная дваццаць гадоў назад, «Сям’я Тотаў» і сёння гучыць гэтак жа надзённа і актуальна, бо, на жаль, на зямлі па-ранейшаму трывожна і ненадзейна, свет за гэтыя два дзесягкі гадоў не стаў болып гарманічны — наадварот, ён яшчэ болып наблізіўся да той пагрозлівай мяжы, за якой — смерць, пагібель ужо не чалавека, а чалавецтва, знішчэнне цывілізацыі.
Сюжэтным стрыжнем «Выстаўкі ружаў» стала «абсурд ная» ідэя. Рэжысёр-пачатковец з тэлебачання выношвае задуму стварыць фільм-рэпартаж пра смерць. Ён хоча зняць апошнія хвіліны жыцця трох чалавек — безнадзейна хворых, якія ведаюць, што іх чакае, і якія даюць згоду на свой удзел у фільме. Гэты ход дае пісьменніку магчымасць для стварэння мноства гратэскавых сітуацый, сэнс якіх — паводле сведчання самога аўтара — аддзяліць наноснае ад галоўнага, самае важнае і істотнае для чалавека ад пабочнага. Тры смерці — гэта лёс трох чалавек. Таму правільней будзе назваць гэту аповесць творам не пра смерць, а пра жыццё. Смерць — гэта заканамернае завяршэнне жыцця. I ў смерці чалавек выяўляе сваё «я» гэтаксама, як і ў жыцці. Болып таго, як гаворыць адзін з герояў аповесці, смерць — адзіны шчыры ўчынак у жыцці. Як жа выяўляецца характар чалавека ў момант, калі ён падводзіць вынікі жыцця? На гэта пытанне адказваюць тры навелы «Выстаўкі ружаў».
Кніга Іштвана Эркеня на беларускай мове — адна з тых першых ластавак, што прыносяць вясновае цяпло. А цяпло — гэта заўсёды ажыўленне. Ажыўленне зямлі, прыроды, а таксама чалавечых душаў, мараў і спадзяванняў.
Хай жа прылятаюць ластаўкі!
Мікола Гіль
ЗМЕСТ
СЯМ’Я ТОТАЎ. Аповесць. ..... 3
Пераклаў Мікола Гіль
ВЫСТАЎКА РУЖАЎ. Аповесць. . . 96
Нераклала Ліна Каўрус
М. Гіль. [Пасляслоўе] 197
Эркень I.
Э 78 Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў: Аповесці/[Пер. М. Гіль і Л. Каўрус; Паслясл. М. Гіля].— Мн.: Маст. літ., 1985.— 199 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
У nep.: 1 р. 10 к.
Іштван Эркень (1912—1979)—венгерскі пісьменнік, лаўрэат прэміі імя Кошута. Кнігу склалі сатырычная антываенная аповесць «Сям’я Тотаў» і «Выстаўка ружаў», у якой аўтар імкнецца сказаць новае пра смерць — пра паміранне. У творах I. Эркеня — вера ў здольнасць чалавека актыўна перабудоўваць свет, вера ў гуманістычны аптымізм.
q 4703000000—155 . „о Qtl М 302(05)—85
ББК 84.4Вн Н (Венг)
БНБЛНОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
Пштван Эркень семья тотов.
ВЫСТАВКА РОЗ
Повестн
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак М. А. Саўляк. Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар Я. Ф. Харко.
ІБ № 2073
Здадзена ў набор 22.04.85. Падп. да друку 03.10.85. Фармат 7OXIOOV32. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 8,06+0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 8,42. Ул,выд. арк. 8,84. Тыраж 4600 экз. Зак. 1392. Цана 1 р. 10 к. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПЛ імя. Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.