• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

    Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

    Іштван Эркень

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 199с.
    Мінск 1985
    44.69 МБ
    направа і налева. Свае салдаты глядзяць на яго, як на бога, а непрыяцельскія ледзь пачуюць яго імя, на злом галавы разбягаюцца па лясах... Вось які ён, гэты маёр, адным словам — герой!
    Пад канец падарожжа гэтыя летуценні завялі Агіку так далёка, што вярнуцца дамоў ёй было проста не пад сілу. Яна толькі ўпіхнула каляску ў двор, а сама пайшла далей — туды, дзе шаша паварочвае, дамы канчаюцца і нічога больш не засланяе парослай лесам вяршыні Бабоня і барталапошскай даліны. Тут нават вецер дзьме вальней. Агіка наструніла сваё разгарачанае цела і пяшчотна акругленыя грудзі і, трызнячы наяве, з шырока расплюшчанымі вачамі зачаравана шаптала:
    — Афіцэр! Афіцэр! Афіцэр!
    л * *
    Тэлеграма
    «Паведамляем, што прапаршчык Дзьюла Тот (палявая пошта 8/117) загінуў смерцю храбрых у баі з ворагамі.
    Венгерскі Чырвоны Крыж».
    * * ☆
    У Матрасентане, адразу ж як пачалася вайна, забралі паштальёна. Замест яго выконваць абавязкі пісьманосца падахвоціўся гарбаты, прыдуркаваты, гугнявы тып. Усе звалі яго проста дзядуля Дзюры.
    Дзядуля Дзюры, уласна кажучы, пакутаваў ад парушэння пачуцця раўнавагі, але не надта сур’ёзнага. Раніцаю, разносячы пісьмы, ішоў ён акурат па ўяўнай сярэдняй лініі шашы і не любіў, калі што парушала гэту сіметрыю. Прадметы, якія трапляліся ў яго на дарозе, ён адкідваў нагою да ўзбочыны, а калі хто траціў
    цярпенне, чакаючы пошты, і выходзіў на дарогу, дзядуля Дзюры знарок уручаў яму пісьмо толькі назаўтра.
    Дайшоўшы да артэзіянскага калодзежа, ён звешваўся цераз край, стараючыся ўладкавацца так, каб ягоны ўласны адбітак пазіраў на яго абавязкова з сярэдзіны воднага люстэрка. На яго часцяком сварыліся і нават праганялі, ані не сумняваючыся, што ён плюе ў ваду. Але гэта было няпраўда. Дзядуля Дзюры адно выпускаў з рота танюсенькі, як шаўковая нітка, струменьчык сліны, і як толькі яму ўдавалася накіраваць гэты струменьчык па ўяўнай восі калодзежа, ён тут жа ўцягваў сліну назад. Гэтыя практыкаванні неяк падбадзёрвалі яго.
    Хто і калі атрымліваў пісьмы — тут таксама не апошняе значэнне мела яго прага да сіметрыі. Напрыклад, дзядуля Дзюры ненавідзеў прафесара Цыпрыяні, неўрапатолага з еўрапейскай вядомасцю, чый аўтамабіль нярэдка стаяў ля варот вілы, на ўзбочыне шашы, у жахлівай супярэчнасці з усялякай сіметрыяй. Затое ён вельмі любіў сям’ю Тотаў, і ў першую чаргу асабіста Лаёша Тота.
    У таго ён літаральна быў закаханы. Устаноўлена, што абадранцы глядзяць як на боскае стварэнне на кожнага апранутага ў форму, а калекі — на людзей беззаганнага складу. Але гэта яшчэ не ўсё. Лаёш Тот заўсёды дбаў пра свой выгляд. Ніхто ніколі не бачыў яго ў касцы, хоць трошку ссунутай набок, ці каб з кішэні ў яго тырчала насоўка. На розум дзядулі Дзюры, Тот увасабляў у сабе найвышэйшую ступень чалавечай сіметрыі, бо нават прычоску яго прабор падзяляў строга пасярэдзіне — іншымі словамі, калі б вострым нажом расшчапіць Тота напалам, дык ён разваліўся б на дзве зусім аднолькавыя палавінкі, што, як вядома, нялёгка зрабіць нават з яйкам.
    Дзякуючы ўсім гэтым акалічнасцям Тоты атрымлівалі з фронту адны толькі добрыя весткі. Таму і адну
    паштоўку ад Дзьюлы (а гаворка ў ёй ішла пра лёгкае атручэнне кілбасой) дзядуля Дзюры знішчыў з самых лепшых меркаванняў.
    Акно на пошце ў Матрасентане выходзіла ў двор. Пад акном, ад стала рукой дастаць, стаяла бочка для дажджавой вады, поўная зялёнай студзяністай жыжкі. Дзядуля Дзюры, уважліва прагледзеўшы дзённую пошту, кідаў у тую бочку асуджаныя на знішчэнне пісьмы.
    Сюды трапілі, у адзін і той жа дзень, акаймаваны залатой палоскай запрашальны білет прафесару Цыпрыяні з жонкай на летні баль да рэгента і тэлеграма Чырвонага Крыжа, дзе паведамлялася аб смерці Дзьюлы Тота. Тым самым не толькі прафесар атрымаў пстрычку, але і сімпатычных Тотаў удалося аберагчы ад жалобнай весткі. Раўнавага ў свеце была адноўлена.
    Апоўдні, калі дзядуля Дзюры сустрэў на вуліцы брандмайстра, ён здалёк пачаў яму ківаць і падміргваць, паказваючы, што, маўляў, вышэй галаву, пане брандмайстар: пакуль я — пісьманосец, не ведаць гора мілай сямейцы. Яго вясёлае падміргванне Тот заўважыў.
    — Чаго радуешся, дзядуля Дзюры? — спытаўся ён.
    — Што ёсць, тое нядобрае, а будзе яшчэ і не так! — адказаў пісьманосец з крывой грымасай, якая замяняла яму ўсмешку.
    — Іншых навін няма?
    — А ўсё астатняе ў парадку!
    Тот запрасіў яго на чарачку віна. Яны выпілі за здароўе сьіна-прапаршчыка.
    * * *
    Матрасентана — такая глушэча, куды вельмі рэдка заязджаюць маёры. Але ў адзін цудоўны жнівеньскі ранак з аўтобуса, які прыбыў з Эгера па раскладзе, выйшлі адразу ажно два маёры.
    Адзін выскачыў, не чакаючы, пакуль аўтобус спыніцца. Гэта быў рослы мужчына з малайцаватай выпраўкай і начальніцкім выглядам, з усіх маёраў гэта быў найпершы маёр. Менавіта такім Тоты і ўяўлялі сабе камандзіра свайго Дзьюлы.
    Іх здзівіла, што госць, нават не агледзеўшыся, упэўнена пакіраваў да рэстаранчыка Клейна.
    — Пан маёр! — гукнуў яго Тот, але прыезджы нават не азірнуўся.
    Яны дагналі маёра толькі ў рэстаранным садзе. Абступілі яго і з заміраннем сэрца ўтаропіліся ў яго, маёр жа агрызнуўся на іх досыць непрыязна:
    — Чаго прысталі да чалавека?
    — Глыбокапаважаны пан маёр! — пачаў галава сям’і.— Я — Тот.
    — Ну, а я тут пры чым?
    Тот, падбадзёрыўшы позіркам дачку, падштурхнуў яе да маёра.
    — Сардэчна рады прывітаць пана маёра і павіншаваць са шчаслівым прыездам! Просім адчуваць сябе як дома ў нашым сціплым гняздзечку,— дрыготкім ад хвалявання голасам пралепятала Агіка і падала яму букет пунсовых ружаў.
    — Вы мяне з некім блытаеце,— узлаваўся маёр.— Я еду ў афіцэрскі дом адпачынку ў Матрасентміклашы і толькі цяпер убачыў, што гэта не Матрасентміклаш, a Матрасентана.
    Маёр павярнуўся і кінуўся назад да аўтобуса. Ружы ён забраў з сабою.
    Тоты няўцямна правялі яго вачамі, пасля спалохана паглядзелі адно на аднаго і кінуліся прэч з саду.
    Іхнія падазрэнні спраўдзіліся!
    Другі маёр, які ўжо не мог быць не кім іншым, акрамя як іхнім маёрам, чакаў ля аўтобуснага прыпынку.
    Тот адчуў расчараванне. Няўжо бываюць такія маленькія маёры? А гэты не толькі ростам быў меншы
    за першага маёра, але і мізарнейшы, увесь нейкі абшарпаны. У стаптаных ботах і выгаралай пілотцы, ён стаяў, стомлена прыхінуўшыся да зруба артэзіянскага калодзежа... Толькі юнага сэрца Агікі не кранула расчараванне. Праўда, той маёр ёй таксама спадабаўся, ну, а ад гэтага яна была проста ў захапленні. Нават цёмныя тлустыя плямы на кіцелі здаваліся дзяўчыне плямамі крыві, і яна ўзіралася ў маёра так, нібы перад ёю быў баявы сцяг, прабіты кулямі і абвеяны парахавым дымам. Больш за ўсё ёй хацелася б пацалаваць маёра, як свяшчэнную рэліквію.
    Пасля першых прывітанняў Тот паспрабаваў быў апраўдацца, але маёр не прыняў гэта блізка да сэрца; ён адным рухам рукі ўладзіў непаразуменне, а гэта ж усім вядома, якія крыўдлівыя бываюць людзі высокага становішча.
    Тоты амаль зусім супакоіліся. I тады хмурынка новага непаразумення затуманіла гэтую сустрэчу, на якую яшчэ раней блытаніна з двума маёрамі кінула пэўны цень.
    Несумненна, маёр гаварыў трошку глухавата, быццам увесь пыл і куродым доўгай дарогі асеў у яго на галасавых звязках. Аднак гэта не можа служыць апраўданнем, таму што маёр гаварыў хоць і прыглушана, але досыць разборліва.
    Да таго ж, калі быць дакладным, ён сказаў наступнае:
    — А я і не думаў, што ў вас такая дарослая дачка!
    Такую ветлівую заўвагу Тоты — і што цікава, усе трое, без выключэння! — зразумелі наступным чынам:
    — Хацелася б ведаць, ад каго гэта патыхае, як з піўной бочкі!
    Усе трое, уражаныя, замерлі. Але больш за ўсіх рііалохаўся сам Тот, які — бо нічога іншага не застава,лася тут жа перастаў дыхаць,
    Каб высветліць сітуацыю, трэба ведаць, колькі старання прыклалі Тоты, каб усё вакол іхняга дома цудоўна пахла. Будку ў садзе яны абсадзілі духмянай рэзедой. Спачатку яны цэлымі днямі яе праветрывалі, a пасля з дапамогай дэзадаратара апырскалі кожны куточак сасновай эсенцыяй. I толькі пасля ўсіх гэтых экстраардынарных захадаў Лаёш Тот, былы манеўровы дыспетчар, а цяпер вясковы пажарнік, вядомы сваім дасціпным розумам і цвярозай разважлівасцю, дазволіў сабе сесці за стол і даесці свой звычайны сняданак — шкляначку палінкі і тры грэнкі з часнаком.
    Жонка і дачка з жахам утаропіліся ў яго; прасачыўшы іхнія позіркі, маёр таксама паглядзеў на Тота. Калі Тотаў твар пачаў набываць барвовае адценне, a вочы палезлі з арбіт і па лобе пакаціліся буйныя кроплі поту, маёр ветліва пацікавіўся:
    — Вам нездаровіцца, дарагі Тот?
    — Бянтэжыцца, бедалага,— растлумачыла Марышка,— што на сняданне з’еў грэнкі з часнаком.
    Маёр з галавы да пят змераў пажарніка і прадоўжыў гаворку:
    — Скажу вам, мілыя Тоты, што ў выніку дзевяцімесячнага знаходжання на фронце мая нервовая сістэма сур’ёзна траўміравана, у чым ільвіная доля віны прыпадае на партызанаў з іх вельмі бесцырымоннымі метадамі вядзення вайны. Усё гэта я зусім дарэмна вам тлумачу, але тым не менш прывяду адзін прыклад, каб вы мелі хоць якое-небудзь уяўленне пра сітуацыю.
    I маёр расказаў пра выпадак, калі яны толькі паспелі зарэзаць парсюка, як на іх напалі партызаны, адабралі парсюка і ледзьве не знішчылі ўвесь штаб батальёна.
    Абедзвюх жанчын захапіў і ўсхваляваў расказ, і толькі гаспадар дома не выказваў відочных прыкмет зацікаўленасці. Гэта не схавалася ад увагі маёра.
    — Вам нецікава тое, што я расказваю?
    Тот не адказаў, толькі зрабіўся ўжо зусім ліловы.
    — Ну што вы. як жа нецікава! — замест яго запярэчыла Марышка.
    — Мы ўсе толькі і чуем: фронт ды фронт,— з зіхоткімі вачамі ўмяшалася Агіка.— А што там робіцца, да гэтага часу і паняцця не мелі.
    — А чаго ж гэта бацька ваш увесь пасінеў? — пацікавіўся госць.
    — Ён не адважваецца выдыхнуць пах часнаку,— растлумачыла Марышка.
    — Неадкладна зрабіце ласку дыхаць! — прыкрыкнуў на Тота маёр.
    Каманда падзейнічала. Тот глыбока задыхаў, і вочы яго вярнуліся ў нармальнае становішча.
    — Каб гэта было апошні раз,— непахвальна заўважыў маёр.— Я патрабую не звяртаць ніякай увагі на мае нервы. Я чалавек дысцыплінаваны і ўмею валодаць сабой... Што там у мяне за спіною, дарагі Тот? — раптам спытаўся ён.
    — Толькі рэстаранчык Клейна і дом свяшчэнніка.