Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
44.69 МБ
Тот з разуменнем кіўнуў.
Ёсць у самім гэтым занятку нешта ўзвышанае. Ён захапляе больш, чым карты, і куды цікавейшы, чым шахматы. Рабіць кардонкі — самы прыемны занятак на свеце.
Тот пагадзіўся.
Як было б цудоўна, марыў далей госць, калі б усё больш і больш людзей маглі займацца кардонкамі. Бадай, рана ці позна надыдзе час, калі можна будзе падахвоціць да гэтага ўсё чалавецтва.
Што, меркаваў Тот, было б надта карысна.
Кожная нацыя магла б рабіць кардонкі пэўнага колеру і формы. Можа, іх тады стануць называць інакш, але кардонка ёсць кардонка.
Гэта несумненна, сказаў Тот.
I тады ўсё чалавецтва стане бласлаўляць іх імёны, падагульніў маёр.
— О божа! — сказаў Тот.
Госць летуценна глядзеў удалячынь. Ён не прамовіў болей ні слова. He мужчынскі гэта занятак выварочваць душу ў словах. Гаварылі толькі маёравы вочы. Здавалася, штосьці сагравала іх з сярэдзіны — чаканне нечага вялікага, усхваляванасць смелай мары... Ён расплаціўся і моўчкі, зачараваны карцінай грандыёзнай будучыні, узяў Тота пад руку. Так яны абодва і пакіравалі дадому.
Марышка чакала іх ля веснічак.
Спрадвеку жанчыны трацяць спакой, калі мужчыны выпраўляюцца выпіць піва. Так і Марышка чакала, не ведаючы, чым скончыцца гэтая выпіўка; яна проста стаяла, і чакала, і глядзела на вуліцу... I не давала веры сваім вачам. Набліжаючыся, абедзве мужчынскія постаці як бы зліваліся ў адну; вось яна ўжо бачыць не мужа свайго і маёра, а Дзьюлу, стройнага, прыгожага, усмешлівага, у форме прапаршчыка, з узнагародамі на грудзях, жывога і здаровага. Ён махае ёй велізарным кружком кілбасы. Сыночак, родны, ён жа ніколі не прыходзіў дадому з пустымі рукамі... Ах, Дзьюла, Дзьюла!
* * *
Паштоўка з фронту
«Паважаныя панове Тоты! Я вёў машыну, у якой везлі пана маёра на вакзал у Курску. Пасля гэтага мы з вашым сынам схадзілі ў лазню, потым выпілі піва ў буфеце. Мы рана выправіліся назад, але ўсё-такі ацямнелі ў дарозе. Што, уласна, здарылася, я магу толькі здагадвацца. Ручную гранату ў нас кінуць не маглі, таму што на сто метраў абапал дарогі высечамы лес, а для
таго каб стрэліць, было занадта цёмна. Памятаю толькі, як з матора раптам вырвалася ружовае воблака дыму. Мяне аглушыла, але ў астатнім я абышоўся нязначнымі парэзамі ад асколкаў ветравога шкла і сяктак дабраўся да бліжэйшай вёскі, каб прывесці падмогу. Калі мы вярнуліся да абгарэлай машыны, пана прапаршчыка там не знайшлі. Можа, з ім не здарылася нічога страшнага і ён пайшоў сам, а можа, быў паранены і яго падабрала нямецкая танкавая часць, што праходзіла міма. Калі б я не быў так цяжка кантужаны, я змог бы паведаміць больш дакладныя звесткі, але ўсё ж спадзяюся, што пану прапаршчыку дасталося яшчэ менш, чым мне.
3 павагай, Шандар Дзюрыца, шафёр».
(Паштоўка была адпраўлена мокнуць у бочку з дажджавой вадой.)
* * *
Васьмідзесяцісантыметровая ручка новага разака з ляскатам апусцілася. Тоты ўзяліся за работу ў цудоўным настроі, поўныя светлых надзей, з усмешкай на вуснах. Больш кранальнай мірнай карціны нельга сабе ўявіць.
Маёр закладаў пад нож спачатку тры, пасля чатыры, а пад канец і ўсе пяць лістоў кардону. Машына працавала выдатна, і госць аж п’янеў ад неабмежаванай свабоды. Цяпер ужо ён закідваў Тотаў загатоўкамі і між справай гучна падганяў іх:
— Ну, яшчэ разок! Паднаціснем! Давай! Шпарчэй!
Больш не выпадала сядзець склаўшы рукі, адвільваць ды прахалоджвацца. Пакуль не пачало світаць, ім давялося працаваць не разгінаючы спіны і не адрываючыся ні на хвіліну. Але чаго варты ўсе гэтыя нягоды ў параўнанні з тым, што чалавек ведае: таму, за каго ён
трывожыцца больш за ўсё на свеце і хто яму даражэйшы за жыццё, нічога не пагражае.
Менавіта гэтую думку Марышка і хацела выказаць, калі яны, хістаючыся, дабрылі да свайго пакоя.
— Вось бачыш,— сказала яна,— бачыш, родны мой Лаёш, варта толькі захацець, і здарыцца цуд!
Тот, які гаварыць ужо не меў сілы, толькі цяжка ўздыхнуў у адказ, хоць нават у знямозе сваёй выглядаў спакойным, ледзь не задаволеным. Так, але колькі ж доўжыўся гэты спакой?
Усяго два дні.
* * *
Першы трывожны сімптом даў аб сабе знаць вечарам напярэдадні ўцёкаў, адразу ж пасля абеду (вячэры).
Маёр Вара ў гэты час звычайна не знаходзіў сабе месца ад нецярпення. Ужо ўвайшло ў звычку, што, пакуль ішла падрыхтоўка да работы, мужчыны выпраўляліся на шпацыр. Маршрут іхні пралягаў ад хаты Тотаў да аўтобуснага прыпынку, і так разы тры-чатыры туды і назад. I ў гэты дзень, гэтак жа, як звычайна, яны пайшлі праветрыцца. Хто б мог падумаць, што гэты шлях прывядзе да бяды?
Вуліцы Матрасентаны не асвятляліся. Мужчыны выйшлі з дому пасля позняга абеду пры мігценні жнівеньскіх зорак. Таемны змрок начы толькі сям-там разрывалі асветленыя вокны.
Так, напрыклад, Гізі Гезане (жанчына сумніцельнай рэпутацыі) гэтай парой заўсёды запальвала электрычнасць, каб падаць знак ахвотнікам да ўцех кахання. Калі святло ў акне не гарэла, значыць, трэба было пачакаць пэўны час, бо хтосьці ўжо цябе апярэдзіў.
Вось якраз тут і здарылася бяда. Справа ў тым, што якраз пад вокнамі Гізі Гезане стаяў трансфарматар.
Цень ад шырокай сталёвай скрынкі цягнуўся наўскасяк цераз асфальт. Калі яны ціха шпацыравалі сабе да аўтобуснага прыпынку, маёр Вара палічыў гэтую цёмную палосу канавай.
На хвіліну ён прыпыніўся, прыкінуў на вока шырыню канавы, пасля прыгнуўся і спрытна пераскочыў.
Што выпадала рабіць Тоту? Ён таксама прыпыніўся, гэтак жа сама прыгнуўся і таксама скокнуў, разумеючы, што ў іншым выпадку паставіць маёра ў пакутлівае і нават смешнае становішча.
Шпацыр доўжыўся. Яны павярнулі назад. I зноў пераскочылі цераз цень. Гэтую працэдуру яны паўтарылі яшчэ раз, ходзячы сюды-туды, дыхаючы салодкім горным паветрам і ведучы сяброўскі абмен думкамі.
Паводле назіранняў урачоў, жыхары горных мясцін болын тэмпераментныя, чым жыхары раўнін. Таму не дзіва, што святло ў акне Гізі Гезане ў гэты вечар патухла вельмі хутка. Калі шпацырнікі падышлі да яе хаты, на месцы нядаўняй канавы яны ўбачылі роўны, нечапаны асфальт. Аднак яны, як і ўсе тыя разы, машынальна спыніліся.
— Прашу вас,— сказаў маёр, узіраючыся ў дарогу.
— Не-не, толькі пасля вас,— упіраўся Тот, утаропіўшыся ў тое ж месца дарогі.
— Нізавошта,— сказаў маёр.— He магу цярпець пустой ветлівасці.
Надышоў момант дзейнічаць. У Тота былі два варыянты:
1.	He скакаць. Але тады, як жыхар Матрасентаны, які, пэўна ж, добра ведаў стан асфальтаванай дарогі, ён пацвердзіць, што тры разы запар рабіў з маёра ДУрня.
2.	Скакаць. I тым самым зрабіць выгляд, што ён і цяпер лічыць канавай тое месца, дзе на самай справе быў цень,
Тот з дзвюх бед выбраў меншую. Ён адступіў назад і, разагнаўшыся, пераскочыў уяўную канаву на месцы нядаўняга ценю.
Цяпер павінен быў нешта рабіць маёр. У яго таксама былі два выйсці:
1.	He скакаць, але тым самым прызнаць, што нейкі дурань-недавучка, сельскі пажарнік паставіў яго ў смешнае становішча.
2.	Скокнуць і тым самым прызнаць канавай месца, дзе не засталося і следу ад ценю, але затое не прычыняць шкоды свайму аўтарытэту.
Маёр таксама выбраў меншае зло. Ён таксама разагнаўся і скокнуў.
Абодва пайшлі далей, як быццам нічога і не было. Але на тым гэтая непрыемная гісторыя не скончылася. Як сведчыць сучасная навука, палавы акт у жыхароў горных мясцін праходзіць болып палка, нястрымна і часу адымае менш, чым у жыхароў раўнін. Таму гэтай дзіўнай летняй ноччу рух ля хаты Гізі Гезане быў досыць ажыўлены, і святло ў акенцы то запальвалася, то патухала. Але нашы шпацырнікі — незалежна ад таго, ці быў госць у хаце Гізі Гезане, ці яшчэ толькі ішоў туды,— абавязкова скакалі насупраць яе акна.
У дадатак да ўсяго механік з электрастанцыі якраз гэтай парою вяртаўся з работы дадому і якраз пад акном Гізі Гезане напаткаў абодвух шпацырнікаў. Ён самым сардэчным чынам павітаў маёра Вара і — прыгадаўшы блізкі выхад на пенсію, пляменніка, які недзе ваюе на фронце, і даўнюю позву, дзе супраць яго выстаўлялася абвінавачванне ў антыўрадавым падбухторванні,— без аніякіх ваганняў пераскочыў цень ад трансфарматара.
Услед за ім тое самае зрабілі маёр Вара і Лаёш Тот. Гэта не прайшло бясследна. Можна, вядома, уявіць сабе і шчаслівы працяг, дапусціўшы, напрыклад, што
двое мужчын, двое добрых прыяцеляў, яшчэ больш здружацца пасля таго, як уволю наскачуцца.
Але можна дапусціць і не такі шчаслівы працяг. На жаль, менавіта так і павярнуліся падзеі.
А выйшла так, што спачатку Тота пачаў адольваць нейкі неспакой. Ён дакараў сябе за тое, што паставіў камандзіра свайго сына ў няёмкае становішча. Каб нейкім чынам загладзіць віну, Тот паводзіў сябе з госцем падкрэслена далікатна. Так, напрыклад, на верандзе ён паслужліва прапаноўваў маёру крэсла, увесь час кланяўся, цераз сілу выціскаючы з сябе ўсмешку, і гэтак далей.
Аднак яго далікатнасць не дасягала мэты, бо нагадвала маёру менавіта тое, што ён хацеў бы забыць. Таму ён адмаўляўся ад падсунутага крэсла і дэманстратыўна прыносіў сабе з пакоя другое, а добразычлівыя ўсмешкі сустракаў суровым выразам твару.
Сваёй непрыступнасцю маёр даканаў Тота, з твару якога цяпер не сыходзіў выраз раскайвання; ён стараўся трымацца як мага далей ад вачэй маёра і гаварыў знарок ціха, каб нават голасам падкрэсліць уласную нікчэмнасць.
Але маёру і гэта прыйшлося не даспадобы. Хутчэй наадварот: ён угледзеў тут адкрыты выклік. Чым больш пакаянна міргаў Тот, тым болып непрымірыма адварочваўся ад яго маёр. А ўжо памінальна ціхая Тотава гаворка і зусім вывела яго з цярпення.
— Што вы сказалі? Hi слова не магу разабраць з вашага мармытання!
Тот паўтарыў сказанае. Маёр зрабіў выгляд, быццам і цяпер недачуў.
— Зноў не разумею. Вы што, жартаваць са мной надумаліся?
Тоту ж было не да жартаў, а хоць ты плач. Вось і прыйшоў канец панібрацтву, скончыліся «Тотачкі» і «Тоцікі», бывай, курыная печань з супу... Ён моўчкі
ўцягнуў галаву ў плечы і цалкам аддаўся працэсу складання кардонных скрыначак; ён пакляўся, што болей не пікне нават, пакуль яго не папросяць.
Вядома, калі ў яго пыталіся, даводзілася адказваць. Праўда, лепш было б яму і тут памаўчаць. Маўчанне нельга ні кепска зразумець, ні блага вытлумачыць. Бываюць такія хвіліны (гадзіны, гады, эпохі), калі сакрэт доўгага жыцця крыецца ў маўчанні.