• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

    Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

    Іштван Эркень

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 199с.
    Мінск 1985
    44.69 МБ
    Да гэтага часу нікому з іх і ў галаву не прыходзіла, што Тот таксама можа далучыцца да працы. Вельмі цяжка было б сумясціць годнасць вясковага брандмайстра з гэтым чыста жаночым заняткам.
    * * *
    Але маёр Вара не баяўся за свой аўтарытэт.
    3 відочным задавальненнем разглядаў ён вялікія шурпатыя лісты кардону. Усхвалявана сачыў, як пры-
    вінчваюць разак да стала. А калі пачалі складваць з нарэзанага кардону скрыначкі, маёр настолькі захапіўся, што тут жа падсунуў сабе крэсла. Адхіліўшы ветлівыя пратэсты гаспадароў, ён з велізарным захапленнем і зайздроснай спрытнасцю таксама ўзяўся складваць кардонкі. Пазней, пасля невялікай трэніроўкі, маёр асвоіў і разак.
    — Якая лёгкая ў вас рука! — дзівілася Марышка.
    — Вы адзін робіце болей, чым мы ўдзвюх! — дадала Агіка.
    Чуў іх маёр ці не чуў? Ён нават і вокам не міргнуў, толькі рукі яго хадзілі несупынна, быццам баяліся прапусціць хоць адзін рух. Усе працавалі ў поўным маўчанні. I толькі калі вырасла ладнаватая кучка гатовых скрыначак, маёр звярнуў увагу на Тота.
    — А вы, дарагі Тот? — пацікавіўся ён.— Што ж вы не далучаецеся да нас?
    — Я? — здзівіўся Тот.
    I ўсміхнуўся. Жанчыны засмяяліся ад гэтай недарэчнай прапановы. Аднак маёр не смяяўся і нават не ўсміхаўся, а ўзяўся ўсур’ёз угаворваць гаспадара змайстраваць хоць адну кардонку.
    Тот, крыху павагаўшыся, згадзіўся, але нязграбнае, ледзь падобнае на скрыначку збудаванне, якое ён з вялікай цяжкасцю склаў, адразу ж і развалілася ў яго ў руках. Даланя ў Тота была велічынёй з добрую патэльню.
    — А-а-а,— усміхнуўся ён.— Гэта не па мне.
    — Чаму ж!
    — Няма ў мяне спрыту ў руках.
    ■— I ў мяне яго няшмат,— сказаў маёр,— але ж я ўсё-такі неяк спраўляюся.
    Чалавек часам (напрыклад, у стане афекту) гаворыць не тое, што хацеў бы сказаць. Між тым Тот быў зусім спакойны і не толькі тады, але і праз некалькі тыдняў кляўся, што на словы маёра ён досыць пачці-
    ва — нават больш, ледзь не падлізваючыся, адказаў так:
    — Глыбокапаважаны пан маёр нават вельмі добра спраўляецца!
    Гэтыя словы выклікалі зусім нечаканую рэакцыю.
    Спачатку маёр Вара ўтаропіўся ў Тота. Потым пабялеў. Вочы яго звузіліся, кардонка выпала ў яго з рук. Ён ускочыў з крэсла і не сваім голасам заверашчаў на Тота:
    — Я патрабую, паўтарыце, што вы сказалі!
    — Я сказаў,— паўтарыў Тот,— што глыбокапаважаны пан маёр вельмі добра спраўляецца!
    — Вы чулі? — павярнуўся маёр да жанчын. Пасля, пачырванеўшы ад абурэння, накінуўся на Тота.— Якое вы маеце права называць мяне «чортам»? Я — маёр і папярэджваю вас, што на фронце за такую абразу расстрэльваюць!
    Настала цішыня. Такая цішыня, што і апісаць немагчыма. Гэтакая цішыня бывае ў магіле, дзе пахаваны глуханямы. Ніхто не адважваўся загаварыць, разумеючы, што гэта толькі ўскладніла б і без таго нялёгкае становішча.
    Справа ў тым, што не толькі маёр адчуваў сябе зняважаным (і з поўным правам) за тое, што яго назвалі «чортам».
    Пакрыўдзіўся і Тот (таксама не без падстаў), бо верыў, што сказаў не «чорт», а «маёр». Няма большага прыніжэння, чым калі перакручваюць сэнс сказанага з самым лепшым намерам.
    Была збянтэжана і Марышка. Ёй, праўда, пачулася слова «маёр», іншага слова і не магла пачуць адданая жонка, якая паважае, шануе і любіць свайго мужа. Але бяда ў тым, што маёра Марышка таксама паважала... Вось чаму ў такі адказны момант яна проста маўчала, пераводзячы спалоханы позірк з аднаго куміра на другога.
    А Агіка! Тая глядзела толькі на бацьку, і ружы на яе пунсовых шчочках сталі яшчэ больш пунсовыя. Справа ў тым, што яна не чула ні слова «маёр», ні слова «чорт». Ёй падалося, што бацька назваў маёра «аслом».
    He, тут нешта не так.
    Прырода закладвае ў дзецях парасткі насмешкі з недахопаў бацькоў. Аднак Агіка была выключэннем з правілаў — адзін выпадак на тысячу. Таму яна, хоць і ясна чула слова «асёл», палічыла за лепшае не паверыць уласным вушам, чым асудзіць горача любімага бацьку. Больш таго, яна нават прыўзнялася і галаском ад хвалявання танюсенькім, бы нітачка, выпаліла:
    — He кажыце так, калі ласка! Мой тата не мог вы мавіць такога благога слова!
    — Вядома! — спахапілася Ма іышка.— Тут нейкче непаразуменне. Мой муж зроду нікога не пакрыўдзіў, праўда ж, Лаёш, родны мой?
    — Ніколі! — сказаў Тот, якога відавочна ўсхвалявала ўдала знойдзенае слова «непаразуменне».— Толькі адзін раз было, што я палічыў жонку пана прафесара Цыпрыяні за агароднае пудзіла і няветліва павярнуўся да яе задам. Але ж у тым выпадку выйшла непаразуменне. А ўжо пана маёра я не магу зняважыць нават і па непаразуменні!
    Маёр завагаўся.
    — Можа, я сапраўды недачуў,— сказаў ён.— Але я не хацеў бы, каб гэта яшчэ раз паўтарылася.
    Тоты з палёгкай уздыхнулі. Яны кляліся, што такое болып ніколі не паўторыцца.
    Маёр супакоіўся.
    — Забудзем усё, дарагі Тот,— велікадушна прапанаваў ён,— і вернемся да нашых кардонак. Шкада кожнай страчанай хвіліны.
    Яны селі. I Тот таксама сеў. Той самы Тот, які яшчэ зусім нядаўна пагарджаў гэтым заняткам, лічачы яго
    чыста бабскай справай, цяпер радаваўся, што можа займацца ім разам з усімі... А яго ж ніхто не няволіў, проста ўсе моўчкі пацясніліся, даючы яму месца. Вядома, як ён ні стараўся, з-пад яго рук выходзілі адны няўдалыя, перакошаныя скрыначкі, але, на шчасце, ніхто яго не папракаў, хіба толькі паблажліва ўсміхаліся.
    Мір быў адноўлены. Цяпер яны падоўгу не абменьваліся ні словам, чуўся толькі гулкі лязгат разака.
    Свежым подыхам прахалоды цягнула з гор. На лясных палянах па схілах Бабоня замігцелі вогнішчы смалакураў. Але Тоты нічога не заўважалі. Забыўшыся пра ўсё на свеце, яны ўсё рэзалі і рэзалі і складалі кардонкі. Праз гадзіну маёр ветліва пацікавіўся:
    — Можа, вы хочаце спаць?
    У Тота зліпаліся вочы, але ён запэўніў маёра, што яны і не думаюць класціся. Работа працягвалася.
    Праз нейкі час маёр паўтарыў сваё пытанне. Тоты ў адзін голас завучана прамовілі, што зусім не хочуць спаць.
    Калі маёр спытаўся трэці раз, Марышка, якой нясцерпна засвярбела левае вока, адказала, што калі пан маёр мае намер адпачыць, дык і яны гатовы адкласці работу.
    — He хачу я адпачываць! — сказаў маёр.— На жаль, я вельмі дрэнна сплю.
    — Ад свежага горнага паветра ў нас засыналі нават тыя госці, што пакутавалі ад застарэлай бяссонніцы,— заўважыў Тот.
    — Мне і паветра не паможа,— махнуў рукой маёр Вара.— Я з вялікай радасцю да самай раніцы складаў бы кардонкі.
    Скрыначка ў руках у Тота, які прывык рана класціся спаць, спляскалася. Ад стомы твар у яго перамяніўся; спалоханым позіркам утаропіўся ён у маёра. Але тут Марышка таўханула яго пад сталом нагой, і Тот, сабраўшы ўсю сваю вытрымку, усміхнуўся.
    2 Зак. 1392
    — I я якраз толькі ўцягнуўся,— сказаў ён.
    Усе зноў заняліся кардонкамі.
    * * *
    Паштоўка з фронту
    «Дарагія мае тата, мама і Агіка! Мы знаходзімся ў Курску. Пішу спехам, таму што зараз мы пойдзем у лазню, а пасля рушым назад. Спяшаюся паведаміць вам, дарагія мае, каб вы не забываліся займаць госця вечарамі. Справа ў тым, што ён з прычыны разладжанай нервовай сістэмы спіць не ноччу, а ўдзень. А з надыходам цемнаты, калі найбольшая небяспека з боку партызанаў, ён мае патрэбу ў кампаніі, і мы звычайна разганяем яго кепскі настрой гульнёй у карты ці іншымі забаўкамі. У такія хвіліны пан маёр не любіць, калі хто ідзе спаць, нават нязначная прыкмета санлівасці раздражняе яго. Прашу вас, памятайце пра гэта і старайцеся яму дагадзіць».
    (Прыйшла са спазненнем.)
    * * *
    У пачатку другой гадзіны Лаёш Тот пазяхнуў.
    Ён, бывала, пазяхаў і раней, але гэта не мела нейкіх асаблівых вынікаў. Цяпер жа ён нават скалануўся: такая дзіўная настала цішыня. Вядома, і да гэтага было ціха, але цяпер цішыня ахінала Тота чымсьці халодным. Усе глядзелі на яго. Яму таксама хацелася зірнуць на сябе, але гэта было немагчыма.
    Маёр, які працаваў на разаку, нарэшце парушыў маўчанне:
    — Што такое?
    — Я пазяхнуў,— прызнаўся Тот.
    I зноў мёртвая цішыня. Усе глядзелі на Тота. Ніхто
    не сказаў, што няможна пазяхаць, але ён і сам разумеў, што даў маху.
    — Гэта я ва ўсім вінаваты,— сказаў праз нейкі час маёр, які выглядаў хутчэй засмучаным, чым пакрыўджаным.— Я думаў, што такі занятак вам па душы.
    — Але ж я зусім не хачу спаць,— апраўдваўся Тот.
    — Чаго ж вы тады пазяхалі?
    — Пазяханне,— растлумачыў Тот,— у мяне зусім не адзнака санлівасці.
    — Можа, вы і цяпер добра сябе адчуваеце? — падазрона спытаўся госць.— Можа, і пазяхалі ад цудоўнага самаадчування?
    — Ну вядома ж! — сказаў Тот.
    — Ён заўсёды так пазяхае,— пацвердзіла Марышка.
    •— Тата — ён у нас такі,— дадала Агіка.
    He так і лёгка ўдалося ім пераканаць маёра.
    — Скажыце шчыра, чым бы вы хацелі займацца? — дапытваўся маёр.
    — Рабіць скрыначкі! — заявіў Тот тонам, які не дапускаў сумнення.
    — Ну, калі вы ўжо так настойваеце, мы можам прадоўжыць! — пагадзіўся госць.
    I зноў яны рэзалі і складалі, рэзалі і складалі кардонкі. Зоркі памалу бляклі, на схілах Бабоня гаслі вогнішчы смалакураў.
    — Позна ўжо,— зазначыў маёр.— Вы ўсё яшчэ не хочаце класціся?
    — Асабіста я не,— сказала Марышка.
    — I я таксама,— бадзёрым галаском прашчабятала Агіка.
    Тот паспрабаваў быў пратэставаць, але выціснуў з сябе толькі нейкі дзынклівы гук, бо язык у яго не варочаўся. Усе моўчкі рабілі кардонкі.
    Маёр Вара не выяўляў ніякіх адзнак стомленасці, і рукі Агікі бегалі ўсё гэтак жа спрытна — бо дзяўчаткі ў такім узросце з болыпаю ахвотаю наогул не кла-
    ліся б спаць. У Марышкі цела быццам свінцом налілося, ногі ацяклі і замлелі, але рукі, дзякаваць богу, яшчэ слухаліся яе. Найгорш даводзілася Лаёшу Тоту. Галава ў яго мерна гудзела. Усе органы пачуццяў начыста адмовіліся служыць. Пачаліся галюцынацыі. Вось ён хутка нагнуўся ўперад — яму падалося, быццам па верандзе прагрукатаў хуткі цягнік. 3-пад яго рук выходзілі не скрыначкі, а бясформныя камякі кардону.
    Праспяваў певень. Тот яго не пачуў. Пачало світаць. Змрок памалу рассейваўся. Тот нічога не заўважаў. Аднак маёр Вара нечакана перапыніў работу.
    — Ужо развіднела,— сказаў ён.— Пара ўсім класціся.
    Усе падняліся, толькі адзін Тот застаўся за сталом.
    Ён машынадьна сціскаў у пальцах гатовыя кардонкі.
    — Мы вельмі прыемна прабавілі час,— сказаў маёр.
    — I нам таксама было вельмі прыемна,— усміхнулася Марышка.