Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў
Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
— Дзякуй, Я. Надзь.
— Праўда, яна сёння кіпіць ад злосці, таму што знайшла тэлефонны апарат і канфіскавала яго. Дык ты ўжо папрасі ў яе прабачэння.
Увайшла Сільвія. Холадна кіўнуўшы наведнікам, прыладзіла стэтаскоп і нагнулася над пацыентам. У Арана была магчымасць даволі доўгі час аглядаць
яе запазуху. Потым, састроіўшы міну грэшніка, які каецца, рэжысёр папрасіў прабачэння за штучкі з тэлефонным апаратам.
— Калі я і дарую вам, дык толькі з удзячнасці за гэтую палату. Мы вечна мучыліся з-за недахопу месцаў у рэанімацыйным аддзяленні.
— Дзякуй, доктар, вы вельмі добрая. Ці не маглі б вы ўдзяліць нам некалькі хвілін?
— Мая дабрата тут ні пры чым, проста мне дазволена ўдзельнічаць у здымках. Што мне рабіць — сесці, устаць?
— Лепей за ўсё легчы,— параіў Я. Надзь, за што і зарабіў жартлівую аплявуху.
Тумбачка пры пасцелі была ўся застаўлена кветкамі — знак таго, што паклонніцы ніяк не хацелі адрачыся ад пісьменніка. Аран пасадзіў Сільвію так, каб кветкі служылі ёй фонам.
— Можна пачынаць? — спытаўся Я. Надзь.— Дык вось, дарагія тэлегледачы, дазвольце адрэкамендаваць вам доктара Сільвію Фройнд. Яна сядзіць каля майго ложка, так што вы маеце магчымасць адначасова бачыць дзвюх галоўных дзейных асоб нашага фільма. Адзін з іх хворы — гэта ваш слухмяны слуга, мая партнёрка Сільвія Фройнд — урач. Размеркаванне роляў гранічна простае і дакладна абмяжоўвае кола нашых абавязкаў. Мой абавязак — годна давесці да канца пачатую мною справу, яе місія — стойка і самааддана змагацца за маё жыццё. Як і было загадзя дамоўлена, мы пастараемся не наганяць на вас, дарагія тэлегледачы, ні страху, ні суму.
— Даруйце,— умяшалася Сільвія.— Я — урач, і для мяне не існуе ніякіх іншых думак, акрамя адной: як вылечыць хворага. Спадзяюся, што маё старанне ў самы блізкі час увянчаецца поспехам.
— Я таксама спадзяюся. Але калі гэтага не будзе,
то вам давядзецца ісці за нашым ненапісаным сцэнарыем.
— Пра які сцэнарый можа быць гаворка? He забывайцеся, што мы не на тэлестудыі, а ў бальнічнай палаце.
— Паверце, Сільвія, у гэтых тонкасцях я разбіраюся лепей за вас. Перадсмяротная драма таксама разыгрываецца па законах драматургіі. Я лічу лішняй усю гэтую апаратуру, мне не хацелася б, каб у наш драматычны дыялог умешвалася тэхніка. Уявіце сябе на месцы тэлегледачоў, якіх цікавіць не дасканаласць медыцынскага абсталявання, а лёс двух людзей, якія ўступілі ў рукапашную схватку з нябачным ворагам.
— Адмовіўшыся ад дасягненняў сучаснай медыцыны, я нарабіла б шкоды ў першую чаргу вам.
— Мне гэта будзе толькі на карысць — застацца сам-насам са смерцю.
— Калі мне давядзецца скласці зброю, вы так ці іначай застанецеся з ёю сам-насам. Але які сэнс цяпер гаварыць пра гэта?
— Бачыце, да мяне дайшоў расказ пра аднаго хворага, якому чатыры тыдні штучна прадаўжалі жыццё. Хачу загадзя заявіць, што мне такой паслугі не трэба.
— Мы называем гэта рэанімацыяй. У пэўных выпадках такая мера дыктуецца неабходнасцю.
— Ды зразумейце ж, Сільвія, тады ўся наша доўгая, карпатлівая праца пойдзе на глум. Фільм не выпусцяць на экран, калі гледачоў ад яго будзе кідаць у дрыжыкі.
— Выходзіць, я павінна праз вас пазбавіцца дыплома?
— Ведаеце гэты барадаты анекдот: міліянер звяртаецца ў паліцыю са скаргай, што яму не дазваляюць жабраваць на вуліцы?
— Ведаю.
— Тады чаму вы не дазваляеце мне памерці, Сільвія?
— He стройце жартаў дарэмна. Лепей скажыце, што вам ад мяне трэба.
— Чалавек існуе, пакуль ён мысліць. Давайце дамовімся, што, калі я буду непрытомны, вы пакінеце мяне ў спакоі. He возьмеце ў рэанімацыю, не будзеце падключаць да мяне гэтых апаратаў і прыбораў, словам, дазволіце мне да канца выканаць ролю сваімі сіламі, без чужой дапамогі.
— Гэтага я не магу вам абяцаць.
— I што вы збіраецеся са мною рабіць?
— Тое самае, што і з любым другім хворым.
— Нават калі глядзець на гэта будзе страшна?
— Нават у гэтым выпадку, раз маё ўменне акажацца неабходным.
— Па-вашаму, лепей, каб наш фільм застаўся ў скрынцы?
— Лепей.
Сільвію выклікалі з палаты, спрэчка была пералынена.
— А ты казаў, будзе як шаўковая! — не стрымаўся, каб не падпусціць шпількі, Аран, калі сябры засталіся адны.
Аднак Я. Надзя нялёгка было збіць з панталыку.
— He хвалюйся, дружа,— ухмыльнуўся ён.— Апошняе слова застаецца за тым, хто памірае.
Я. Надзь не паспеў растлумачыць, якое будзе яго апошняе слова, бо ў гэтую хвіліну вярнулася Сільвія. Яна насцеж расчыніла дзверы палаты. Увайшлі двое санітараў з насілкамі. Апусцілі насілкі і пералажылі на пасцель новага хворага. Сільвія ўзялася лічыць у яго пульс і рашучым жэстам выгнала тэлевізійнікаў з палаты.
— Прыходзьце заўтра роўна а палове адзінацца-
тай,— крыкнуў ім услед Я. Надзь. Сільвія з стэтаскопам у руцэ нахілілася да хворага. Тэлевізійнікі, выходзячы, кінулі развітальны позірк на самыя цудоўныя ў свеце грудзі.
Я. Надзь памёр на другі дзень пад вечар, памёр у поўнай адпаведнасці са сваёй задумай: эфектна, як і належыць кінагерою, пазбегнуўшы і доўгай агоніі, і якога б там ні было ўрачэбнага ўмяшання. Апошняе слова засталося за ім.
Момант надыходу смерці можна было вызначыць толькі вельмі прыблізна, бо пры гэтым каля Я. Надзя нікога не аказалася. Доктар Сільвія хоць і была ў палаце, але займалася другім хворым, а тэлевізійнікі ўжо паехалі на студыю. Ніхто не сумняваўся ў тым, што пісьменнік спіць сном праведніка.
Аран даведаўся пра здарэнне толькі ўвечары, калі яму пазваніла доктар Фройнд; голас яе перарываўся ад злосці і роспачы:
— Толькі не падумайце гаварыць, што вы нічога не заўважьілі!
— А што, па-вашаму, мы павінны былі заўважыць?
— Перада мной можаце не прытварацца, я вас раскусіла! Сапраўдны забойца, вось вы хто!
I з гэтымі словамі яна кінула трубку.
Нягледзячы на позні час, Аран памчаўся на студыю. Ён быў такі ўсхваляваны, што не адважыўся сесці за руль; злавіўшы таксі, ён дабраўся да тэлестудыі. Папрасіў у вахцёра ключа ад лабараторыі, знайшоў патрэбную плёнку і — бягом у мантажную. Двойчы пракруціў ён знятую раніцай стужку, а потым доўга сядзеў, утаропіўшыся на патухлы праектар. Цяпер, вядома, усе ранішнія падзеі паўсталі перад ім у іншым святле, але колькі ні шукаў, ён так і не мог знайсці кадра, які навёў бы яго на падазрэнні. Нідзе ні най-
меншага намёку на тое, што шэсцьдзесят таблетак снатворнага пачалі сваё пагібельнае дзеянне.
Праўда, пісьменнік, калі яны прыйшлі да яго а палове адзінаццатай, выглядаў нявыспаным. Зрэшты, ён і сам паскардзіўся, што цэлую ноч не заплюшчыў вачэй. Ды і раней вядома было, што ў Я. Надзя часта бывае бяссонніца, так што гэтым ён нікога не здзівіў. I акрамя таго, перш, чым пачаць здымкі, рэжысёр і аператар папрасілі дазволу ў доктара Сільвіі, якая не адыходзілася ад новага хворага.
— На гэты раз вы дарэчы,— сказала Сільвія, на секунду адарваўшыся ад занятку.— Займіце Я. Надзя, а то ў яго нейкая нездаровая цікавасць да працэсу рэанімацыі.
Тады Корам і аператар, нічога не падазраючы, з чыстым сумленнем узялі Я. Надзя ў работу. Хаця не! Спярша яны прапанавалі пісьменніку перанесці здымку на заўтра: справа, маўляў, не падганяе, а Я. Надзю не блага было б выспацца.
— Застаньцеся,— распарадзіўся Я. Надзь.— I ўстанавіце камеру так, каб і шырма трапіла ў кадр.
He, ніяк нельга было падумаць, што гэтая размова скончыцца смерцю чалавека.
— Увага, матор! — скамандаваў Аран, і здымка пачалася.
Ложак пісьменніка ад суседняга аддзяляла ўжо згаданая шырма. Самога хворага на суседнім ложку нельга было разгледзець: не чалавек, а прамежкавае звяно ў мудрагелістай сістэме ўсялякіх правадоў, трубак, датчыкаў і вымяральных прылад. Ён ляжаў непрытомны, усе жыццёвыя працэсы рэгістраваліся кропкамі, што ўспыхвалі на экранах прыбораў, і святлівымі палоскамі. Галаву хворага аблягала нешта накшталт шлема, які пераходзіў у маску, праз дзве гу-
мавыя трубачкі ў ноздры паступаў кісларод, да абедзвюх рук былі прымацаваны кропельніцы, перадплечча ніжэй локця абхопліваў манжэт танометра, да запясцяў і шчыкалатак падведзены электраводы. Пры ложку хворага ўвесь час дзяжурыла сястра, а доктар Сільвія сачыла паказанні прыбораў. У палаце стаяла цішыня, якую парушала толькі цяжкае, перарывістае дыханне хворага.
— Праз яго, ці што, ты не спаў? — Аран кіўнуў на шырму.
— Тут, брат, было не да сну, ён усю бальніцу перабаламуціў. Прывезлі яго непрытомнага, але ім некалькі разоў удавалася прывесці яго да прытомнасці. Раз, прыйшоўшы да памяці, ён пачаў прасіць, каб далі яму памерці спакойна, ды ці ж тут літасці дапросішся! Я таксама перажываў за яго: няхай бы ўжо ён хутчэй адмучыўся, таму што глядзець на гэта сілы няма, нібы будучыню сваю бачыш.
— Хто ён?
— Нехта невядома хто. «Хуткая дапамога» падабрала на вуліцы, без грошай, без дакументаў, да смерці п’янага. I кожны раз, ледзь толькі ён апрытомнее, яго пачынала рваць. Смурод стаяў, як у таннай піўной на рагу.
— Можа, хопіць на сёння, Я. Надзь? Адпачні ты лепей.
— He, давай хуценька. Адзінае, пра што я папрашу: не будзіце мяне, калі я раптам засну.
— Во сказаў — будзіць! Я наогул не разумею, чаго ты сябе прымушаеш гаварыць праз сілу. Ці адбылося нешта такое, што можа прыдацца ў нашым фільме?
— Адбылося толькі тое, што я спалохаўся першы раз з таго часу, як узяўся за гэту ролю. Я заўсёды лёгка глядзеў на жыццё і спадзяваўся, што лёгка змагу — як з абрыдлай палюбоўніцай — і развітацца з ім. А цяпер я зразумеў, што можа здарыцца інакш.
— Гэты безыменны сусед, ці што, нагнаў на цябе страху?
— Ага, ён. Хочаш смейся з мяне, хочаш — не, але твой сябар аказаўся слабаком. Шырму паставілі толькі на досвітку, а да той хвіліны я ўсё бачыў на свае вочы. «Што табе да яго, гэта ж незнаёмы, чужы чалавек»,— угаворваў я сябе, ды толькі дарэмна. Ніякі ён не чужы, раз лёс агульны. Розніцы паміж намі ніякай няма, адлегласць паміж ложкамі —■ вось усё, што нас падзяляе. 3 такім самым поспехам і ў мяне магла б настаць клінічная смерць.
— Але ж яго вярнулі да жыцця. Няўжо цябе гэта не супакоіла?
— Ані. Я перачытаў па гэтай тэме ўсю літаратуру, якую ўдалося дастаць, але чытаць і бачыць увачавідкі — зусім не тое самае. Майму суседу разрэзалі вену. Увялі ўсярэдзіну малюсенькі прыборчык на тонкім, як валасок, дроціку, прапіхнулі ў вене ўгору па руцэ, пакуль ён не прайшоў далей, у поласць сэрца. Там ён, гэты прыборчык, і застаўся і прымушае сэрца працаваць з дапамогай электрычных імпульсаў. Я проста дзівіўся, гледзячы на Сільвію, як спрытна яна запускае гэты маторчык у сэрца, якое практычна ўжо спынілася. «Паслухай ты, найпрыгажэйшы з катаў! — не стрымаўся я.— Нада мною ты таксама збіраешся рабіць усе гэтыя маніпуляцыі? » А яна мне: «Чым фамільярнічаць са мной, лепей бы паспалі»,— і загадала паставіць шырму. Што яна цяпер робіць?