Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
44.69 МБ
— Габар, калі ласка, размяркуй сваю працу з разлікам на некалькі тыдняў жыцця.
Як бачу, трэба растлумачыць, чаму я наважылася на гэта. Мой муж умеў валодаць сабою, ніколі не даваў волі эмоцыям, уласна, ён зусім не выказваў сваіх пачуццяў, калі не лічыць першых двух месяцаў нашага хутка згаслага кахання — калісьці яшчэ ў студэнцкія гады. 3 таго часу я перастала існаваць для яго, Габара цікавіла толькі яго праца — структуральны метад даследавання фіна-угорскіх моў. Я ў такіх пытаннях не разбіралася і таму не існавала для яго. Я магла быць апранутая неахайна або вельмі добра і прадумана, магла быць здаровая або хворая, магла склікаць любыя самыя шумныя кампаніі, магла круціць радыёпрыёмнік або запускаць прайгравальнік, Габар нават не падымаў галавы ад працы. Уласна кажучы, і сам ён не жыў у звычайным сэнсе гэтага слова. Цела яго было нейкай функцыянальнай канструкцыяй, прыстасаванай да выканання пэўнай навуковай працы; у Габара не было сваіх асаблівых жаданняў, яму ніколі не хацелася паехаць да мора, а ў калядны вечар ён не падыходзіў да ёлкі. Mae словы пра тое, што яму засталося жыць некалькі тьідняў, можна было б параўнаць, напрыклад, з паведамленнем, што ў краіне скончыліся запасы паперы, патрэбнай, каб дапісаць яго кнігу. Усё гэта я грунтоўна прадумала ў той вечар і ў начны час, далёка за поўнач, пакуль муж працаваў.
На другі дзень пасля абеду я падсунула крэсла да яго пісьмовага стала і села побач з Габарам. Мне двойчы давялося аклікнуць яго, перш чым думкі яго
вярнуліся да рэчаіснасці. Нарэшце ён узняў на мяне вочы. Нялёгка мне было вымавіць загадзя падрыхтаваную фразу. Hi адзін мускул па твары ў яго не здрыгануўся. Ён зноў уткнуўся ў рукапіс, машынальна пагартаў старонкі, і толькі пасля, таму што я ўсё яшчэ сядзела побач, Габар нарэшце-такі заўважыў мяне.
He зразумейце мяне няправільна, я не скарджуся. Першай сваёй кнігі, якая цяпер перакладзена на тры мовы, Габар нават не паказаў мне, як прынёс дамоў аўтарскія экземпляры. Ён зрабіў правільна: я не зразумела б там ні слова. I ўсё ж у шлюбе я не была нешчаслівая: мяне не прыніжалі і не зневажалі, а абыякавасць не вярэдзіла сэрца, я зжылася з ёю, і стала звыклым пачуццё, што мне не хапае чагосьці — чалавечага шчасця ці проста поспеху ў жыцці. Можа, вам здасца дзіўным, але гэтым сваім паведамленнем пра яго блізкую смерць я ўпершыню за доўгія гады дабілася прыхільнай увагі мужа.
— Дзякуй за шчырасць,— сказаў ён спакойна, амаль цёпла.— Бадай, мне яшчэ ўдасца паправіць непапраўнае. Ага, дарэчы, скажы, ты выпадкова не ўмееш друкаваць на машынцы? Я мог бы дыктаваць.
— Выпадкова — умею.
— Слухай, Аннуш, ты не жонка, а золата!
Цяпер я ўтаропілася на Габара, як на дзіва. Глядзіце, ён, аказваецца, яшчэ памятае, што мяне завуць Аннуш... Я ўдакладніла, чым практычна магу яму дапамагчы.
Агульнымі сіламі мы іначай размясцілі матэрыял заключнага раздзела кнігі — у разліку на трохтыднёвы тэрмін. Цяпер Габар і мяне коратка ўвёў у сутнасць прадмета, каб ад мяне як ад выпадковага памочніка было больш карысці. На шчасце, галава ў мяне ясная, я ўсё схопліваю на ляту, і тут я хутка падключылася і нечакана злавіла сябе на думцы пра тое, што толькі цяпер, на семнаццатым годзе нашага
з ім сямейнага жыцця, мне ўдалося стаць нароўні з ім. 3 машыністкі я хутка зрабілася памочніцай вучонага, а потым і паўнапраўным калегам. Кожныя суткі ў нас былі разбіты на тры змены: мы працавалі з раніцы, пасля абеду і потым да позняга вечара. Тры тыдні — гэта дваццаць адзін дзень, а ўсяго шэсцьдзесят тры змены надзвычай напружанай працы.
Вядома, толькі пры самых спрыяльных абставінах, калі дапусціць, што яснасць думкі не адмовіць да самай апошняй хвіліны.
Ці застанецца яснасць думкі — гэта адзінае, за што Габар баяўся, страху перад смерцю не было. Са смерцю, заўважыў ён аднойчы, няма ніякага сэнсу спрачацца. Які ж гэта дыспут, калі ў апанента на ўсе твае довады адзін адказ: «Не».
Цяпер, у перапынках паміж работай, муж гаварыў са мной і на іншыя тэмы, не звязаныя з кнігай. Напрыклад, пра прыроду, якая змагла стварыць такі шэдэўр, як розум чалавека, але сама праз многія тысячагоддзі ні на ёту не стала разумнейшая. Прырода засталася верная сабе: яна інертная, раўнадушная і дурная, якой і была спрадвеку. Адзіна правільныя нормы паводзін — не баяцца натуральнага ходу падзей, але спрабаваць перамагчы прыроду і ўварваць у яе максімум магчымага.
Так і рабіў сам Габар. Ён пазваніў па тэлефоне магчымаму патолагаанатаму: свае ныркі, калі тыя будуць прыгодныя для перасадкі, ён завяшчаў клініцы. На тым яны і пагадзіліся. У адзін з тых самых дзён заявіўся рэжысёр-пачатковец, які збіраўся зняць тэлефільм пра смерць чалавека і — разам з іншымі — пра смерць Габара, калі ён дасць згоду. Габар згадзіўся адразу, з душэўнай радасцю, і толькі паставіў абавязковую ўмову, каб яму не дакучалі роспытамі і не адрывалі ад работы мітуснёй і наладжваннем апаратуры. На жаль, здарылася так, што другі раз пазва-
нілі з тэлестудыі праз тыдзень пасля смерці Габара, пра што мы ўсе вельмі шкадуем. Менавіта таму цяпер вы бачыце на вашых экранах мяне, яго жонку. Я прыйшла на студыю, каб гадзіна за гадзінай расказаць пра апошнія дні жыцця Габара Дарваша.
Таму што замест трох тыдняў, як меркавалася спачатку, у нас з Габарам аказалася ў запасе ўсяго дзесяць дзён, гэта значыць, тэрмін быў урэзаны ў два разы.
Навуцы вядома, што хвароба, якая забрала Габара ў росквіце сілы, можа праходзіць дваяка. Альбо яна адольвае чалавека паволі, спадцішка — як гэта прадказваў прафесар,— і тады працэс атрафіі мозгу зацягваецца на тыдні і нават месяцы. Аднак існуе і другая, фарсіраваная форма развіцця хваробы, урачы называюць яе «рапід-формай». Жыццёвыя функцыі арганізма раптоўна перапыняюцца, і чалавек памірае. Менавіта такі, накшталт ланцуговай рэакцыі, распад зваліў Габара пад канец дзесятых сутак пасля выпіскі з бальніцы, і праз дваццаць чатыры гадзіны, пад вечгр адзінаццатых сутак, жыццё яго абарвалася. Агонія пачалася з таго, што раптам паралізавала левую нагу, потым аднялася і правая нага, і параліч захапіў усю ніжнюю частку цела. Прыехаў урач, што лячыў яго, агледзеў хворага і моўчкі прысеў у нагах. Само сабою зразумела, што я загадзя, яшчэ па тэлефоне, калі прасіла прафесара прыехаць, папярэдзіла яго, што муж ведае ўсю праўду.
— Значыць, прафесар, мне канец? — спытаўся Габар.
— У такіх выпадках мы, урачы, звычайна гаворым, што заўсёды можа здарыцца цуд.
— У цуды я не веру, але мне патрэбен як мінімум тыдзень, каб скончыць працу.
— Калі блізка канец, тады аказваецца, што ўсім
нам вельмі патрэбен яшчэ тыдзень,— сказаў прафесар.— Пакласці вас у бальніцу?
— Прашу вас, не трэба.
— У такім выпадку я зноў буду ў вас заўтра раніцай.
Усю гэту ноч мы працавалі. Апошні раздзел — заключная і абагульняльная частка кнігі — быў намечаны толькі ў агульных рысах. Застаўся неапрацаваны цэлы стос нататкаў і тэзісаў, старонак трыццаць машьінапісу. Перад світаннем мы абое на гадзіну-другую прыснулі, а раненька я ўжо зноў сядзела за машынкай. У гэты час ужо і правая рука Габара была паралізаваная, але розум быў ясны, мозг яго працаваў бездакорна. Мне давялося пазваніць у бальніцу і адмяніць візіт прафесара: кожная хвіліна нам была дарагая. Толькі адзін раз я адарвалася ад машынкі, адчыніла дзверы ўчастковаму ўрачу, каб той даў Габару абязбольвальнае. I адразу ўзялася за перапыненую працу.
— Паслухай,— сказаў мне Габар,— а што, калі ты запішаш загалоўкі і я прадыктую па пунктах, пра што там павінна ісці гаворка, ці змагла б ты дапісаць апошні раздзел без мяне?
— Ты сам ведаеш, што гэта несур’ёзна.
Габар мусіў згадзіцца са мною. Папрасіў кавы. Пакуль я варыла каву, у яго пачаўся прьіпадак лютасці. Першы раз за жыццё я чула, як ён не помнячы сябе крычыць, лаецца самымі брыдкімі словамі. 3 павагі да яго памяці я не буду паўтараць тых слоў.
Глядзець на гэта было страшна. Звычайна, калі чалавек сварыцца, ён жэстыкулюе, размахвае рукамі. Аднак рукі ў Габара былі паралізаваныя, і адчайныя праклёны вырываліся з нерухомага цела. Я ўспомніла пра выбух лютасці толькі таму, што сама бяссільная яго зразумець: праклінаў Габар не дактароў, не хваробу сваю і не смерць, на чым свет стаіць ён лаяў
Лрана Корама, маладога рэжысёра з тэлебачання, які не аказваецца вось ужо другі тыдзень.
— Трапло, нягоднік, круцель! — крычаў Габар.— Абдурыць мяне як апошняга ёлупня! Ніхто яго не клікаў, не ўпрошваў, ён сам прыйшоў! Хто цягнуў яго за язык гаварыць, што смерць — гэта не асабістая справа, а агульначалавечы акт? Гэта, ці бачыце, напамінак усім жывым, вечнае павучанне людзям. Выходзіць, ён бяздарна пазіраваў, блефаваў, як гэта заведзена ва ўсёй іх пароды, у гэтых кіншчыкаў! Самы час тырчаць яму тут, каля здыхліны, куды, к чорту, ён праваліўся са сваёй праклятай камерай? Няхай бы ўбачыў увесь свет, усе людзі, што чалавек і ёсць чарвяк мізэрны. Няхай бы паглядзелі, як лёгка паміраць на палавіне дарогі, не закончыўшы самых патрэбных спраў, і ўсё толькі таму, што мы зусім ігнаруем той дробны факт, што чалавек, гэта гордае стварэнне прыроды, на тры чвэрці жывёліна! Мы прыручылі агонь, скарылі моры, перамаглі чуму, навучыліся складаць вершы на славу роду чалавечага. Дык палюбуйцеся, вось перад вамі разумнае стварэнне, Габар Дарваш, і рука яго не трымае пяра, ён бяссільны завяршыць справу, дзеля якой жыў на свеце. I пра гэтыя гадзіны, калі розум кідаецца ў разбітым паралічом целе, пра бяссілле чалавечае так ніхто і не даведаецца; так і будуць людзі жыць далей, як жылі яны дагэтуль, з жывёльнай тупасцю і слепатой, без аглядкі на смерць!
Я застыла з кубкам кавы ў руках, нібы мяне самую разбіў параліч. 3 натуры Габар быў чалавек на рэдкасць стрыманы, голас у яго ніколі не зрываўся на крык; што ж мне рабіць з гэтым чужым, незнаёмым чалавекам, якога захліствае шаленства? Я сабрала ўсю сваю волю. Моцна, нібы мне трэба было прабіцца праз глухую сцяну, я крыкнула на яго:
— Ану перастань!.. Вось кава... Выпі, калі ласка, Габарка!
I ў адно імгненне, нібы на ўзмах чараўніка, ен супакоіўся. Можа, ад рэзкага выкрыку, а можа, ад ласкавага звароту — «Габарка», якога ён не чуў ад мяне з гадоў студэнцтва. Ласкавыя словы былі несумяшчальныя з яго натурай. Калі ў характары чалавека няма і намёку на слабасць, безабароннасць, то памяншальныя суфіксы тут не да месца.