Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў
Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
1 Сухое віно, разбаўленае содавай вадой.
адыграла сваю ролю недасыпанне і звязанае з ім нервовае напружанне, трывога за сына, а цяпер ужо — і за мужа. Нібы нейкі тэлепатычны феномен, яна на адлегласці ўлоўлівала самыя непрыкметныя душэўныя зрухі госця; часам ёй чуліся таемныя галасы, бачыліся праявы, якія загадзя папярэджвалі аб небяспецы, што пагражала маёру.
Стаяў, напрыклад, у куце веранды прыслонены да сцяны стары парасон, забыты некім з кватарантаў. Гэты парасон часам падаў без усялякай прычыны.
Аднойчы раніцай, пакуль маёр спаў, Марышка чакала сваёй чаргі ў мясной краме: мяса тады давалі па картках. Падышла ўжо яе чарга, калі перад крамай спыніўся веласіпед.
Нехта крыкнуў:
— Ёсць тут жанчына па прозвішчы Тотне?
Дарэмна запэўнівалі яе, што ўсё гэта толькі вынік разгарачанага ўяўлення; Марышка нават і пасля, калі мінула шмат месяцаў, сцвярджала, што бачыла на свае вочы: побач з веласіпедам стаяў стары яўрэй з белай барадой і пакорлівым паглядам — ну выліты святы Пётра.
— Гэта я! — азвалася Марышка.— Што здарылася?
— Трэба лепш глядзець парасон! — I ў тое ж імгненне нябесны пасланец памчаўся на веласіпедзе.
На шчасце, мясная крама была непадалёк ад дому. Марышка кінулася дахаты і — о, цуд боскі! — паспела на ляту падхапіць парасон, які зноў наважыўся ўпасці і ўжо напэўна б сваім стукам разбудзіў маёра.
У гэтую нядзелю, пад канец святой імшы, Марышцы зноў быў пададзены знак з неба. На гэты раз ёй ніхто не прымроіўся, а проста праз гул арганаў пачула яна дрыготлівы голас, быццам з гучнагаварыцеля:
— Увага, увага! Тот Лаёшне, уроджаная Марышка
Балаг! Вас чакаюць сваякі ля ўваходу ў мужчынскі туалет!
Астатнія прыхаджане ці не чулі гучнагаварыцеля, ці не зразумелі грознага сэнсу паведамлення. Марышка ж схамянулася і, пракладаючы сабе дарогу, гнаная благімі прадчуваннямі, кінулася дадому.
Ужо ад весніц яна ўбачыла, што ля прыбіральні сабраўся натоўп, людзі крычалі і гулка барабанілі па дошках прыбіральні кулакамі. Што ім тут трэба? Чаму на верандзе плача Агіка? Чаму маёр ліхаманкава кідае ў расчынены чамадан свае рэчы?
— 3 мяне досыць,— кінуў маёр адрывіста, з перакрыўленым тварам.— Памажыце сабрацца, каб я не спазніўся на аўтобус.
* * *
Дзумкалі пчолкі. Пахлі мальвы. Маёр Вара спыніўся перад зачыненымі дзверцамі будкі. Ён крыху пахадзіў па садзе, але дзверцы не адчыняліся. Маёр пастукаўся. Тот кашлянуў.
Маёр вярнуўся ў пакой. Агіка скубла ўжо другое куранё, калі зноў паявіўся маёр і крыху хутчэй, чым першы раз, пашыбаваў да прыбіральні.
Пастукаўся. Тот кашлянуў. Маёр павярнуў назад.
Агіка заўважыла на твары ў яго расчараванне і адчула, што трэба нешта сказаць. I яна сказала:
— Якое добрае надвор’е!
Маёр штосьці буркнуў у адказ.
— Сонейка грэе, але спякоты каб падта дык і няма.
На гэта ўвогуле не было ніякага адказу. Маёр прайшоў у свой пакой.
Калі ён і трэці раз ні з чым вярнуўся з саду, павекі ў яго пачырванелі, твар адсвечваў жаўцізпой. Агіка сустрэла яго чароўнай усмешкай.
— Можна задаць адно пытапне пану маёру?
Маёр Вара спыніўся, паглядзеў на яе.
— Я хацела спытацца, ці бывае так і ў пана маёра, што часам без усялякай прычьіны робіцца раптам сумна-сумна, месца сабе не знаходзіш, a то наадварот — радасна, хочацца ўвесь час смяяцца?
Маёр не даў пэўнага адказу, ён сярдзіта кінуўся ў свой пакой.
Агіка спалохалася. Яна адчувала ўвесь цяжар адказнасці; трэба было дзейнічаць што б там ні было! Замест палатнянай блузкі з глухім каўнерыкам яна хуценька нацягнула на сябе светла-блакітную вышываную кофтачку, каўнер якой адкрываўся досыць шырока, каб з выраза маглі вызірнуць яе юныя формы. Валасы ж, звычайна заплеценыя ў коскі, яна распусціла. Калі маёр зноў ні з чым вярнуўся з саду, Агіка ў какетлівай блузцы, з пышнай кучмай бялявых валасоў ужо чакала яго. Яна заступіла яму дарогу.
— А цяпер я хачу нешта папрасіць у пана маёра,— прабуркавала яна з самай чароўнай усмепікай.
Маёр спыніўся. Ёп люта ашчэрыўся, што можна было палічыць за спробу (не зусім удалую) адказаць на ўсмешку дзяўчыны.
— Я хачу папрасіць вас... калі ласка, паглядзіце на мяне і скажыце першае, што вам прыйдзе ў галаву...
Агіка заплюшчыла вочы. Сэрцайка яе гулка калацілася, юныя грудзі палалі. Яна і сама не ведала, чаго чакала, але чагосьці чакала.
Спачатку яна пачула, як скрыгатнулі маёравы зубы. Гэта, праўда, выйшла досыць крыважэрна, але ж, захацеўшы, можна было зразумець і зусім іначай. I тут маёр прамовіў:
— Хто засеў у гэтай смярдзючай будцы?
Агіка расплюшчыла вочы, зрэнкі яе ад жаху расшырыліся.
— Калі гэта ваш даражэнькі татачка парашыў разыграць мяне,— пагражальна насядаў маёр,— дык я пакажу яму, хто я такі!
Маёр прайшоў у свой пакой. Схапіў чамадан і пачаў ліхаманкава шпурляць у яго свае рэчы. Агіка зусім разгубілася, яна выскачыла з хаты і пачала клікаць на дапамогу.
Нядзельныя прагулянкі-шпацыры былі ў самым разгары, і народу збеглася нямала, але з тлумачэння дзяўчыны ніхто толкам нічога не зразумеў. Хто сядзіць у прыбіральні і чаму? Хто праз гэта збіраецца ехаць і чаму? Нарэшце яны парашылі, што ў будцы схаваліся варожыя парашутысты. Будку акружылі і — з досыць далёкай адлегласці — пачалі бамбардзіраваць яе лаянкай. Хто ведаў трошкі англійскую, лаяўся па-англійску.
Калі, задыхаўшыся, Марышка прыбегла дадому, яна перш-наперш вытурыла плойму няпрошаных гасцей. Пасля пастукалася ў прыбіральню. Безвынікова. Узялася кулакамі малаціць у дзверы. Але адказам бьіло далікатнае пакашліванне.
Марышка кінулася да маёра. Ламаючы рукі, вымольна прасіла яго патрываць яшчэ трошку. Пасля выбегла з дому і пазваніла да прафесара Цыпрыяні.
& & &
Гэты неўрапатолаг з еўрапейскім імем вельмі любіў Тотаў. Кашулі свае ён давяраў мыць толькі Марышцы. Чаравікі і капелюшы яму заўсёды тыдзень-другі разношваў Тот, каб лацвей сядзелі.
Прафесар у той дзень з асалодаю адпачываў пасля снедання, але з гатоўнасцю падняўся, сам выправіўся да Тотаў і ўласнаручна забарабаніў у прыбіральню.
— Гэта я, шаноўны Тот. Хацелася б пагутарыць з ьамі трошку.
Тот не пярэчыў. Ён выйшаў з будачкі, саступаючы яе маёру, і пакорліва пайшоў за прафесарам, які пры-
вёў яго да сябе ў кабінет, вельмі ўважліва агледзеў яго і з задавальненнем паляпаў па плячы.
— У вас на рэдкасць здаровы арганізм, мне застаецца толькі павіншаваць вас. Але ўсё-такі скажыце, на што вы скардзіцеся, дарагі Тот?
Высокі лоб прафесара, яго падстрыжаная клінком бародка так схілялі да шчырасці, што Тоту было прыемна раскрыць душу.
— Няма ў мяне ніякіх скаргаў, глыбокапаважаны пан прафесар. Проста я не разумею, чаго яны яшчэ хочуць, я ж зрабіў усё, што ад мяне залежала. Я насоўваю сваю каску на самы лоб, быццам п’яны рамізнік. Я адвучыўся пазяхаць і пацягвацца і нават адмовіўся ад спакусы хавацца пад ложак пана свяшчэнніка, хоць мне гэта далося нялёгка. Я разумею, што гаворка ідзе пра жыццё нашага дарагога Дзьюлы, і таму нават не выплёўваю ліхтарыка пана маёра, калі мне запіхваюць яго ў рот. Чаго яшчэ можна вымагаць ад простага чалавека? Хіба гэта злачынства, што мне падабаецца сядзець у прыбіральні?
— Усё гэта досыць цікава,— схамянуўся неўрапатолаг з еўрапейскім імем.— У вас што ж, расстройваецца кішэчнік, калі бераце ў рот той ліхтарык?
— У мяне зусім нармальны страўнік і кішэчнік, глыбокапаважаны пан прафесар. Я сяджу ў прыбіраль ні проста таму, што там утульна. Ніхто мяне не турбуе, там розныя мушкі гудуць-звіняць, а калі я зашчаплю дзверы на кручок, дык адчуваю сябе як у лоне маці... Дык чаго ж яны ломяцца да мяне? Хіба гэта кепска? Хіба гэта злачынства? Ці, можа, хвароба якая?
— Якая там хвароба! — усміхнуўся прафесар.— Проста сімптом, шаноўны Тот... А ці даўно ў вас гэта манія — зачыняцца ў прыбіральні?
Ды не варта і гаварыць пра гэта, сказаў Тот. Ён набыў гэтую звычку ўсяго некалькі дзён назад. Хоць,
калі лепей удумацца, яму згаданае вышэй месца палюбілася акурат тады, як прыехаў паважаны госць.
— Іменна так я і думаў,— кіўнуў прафесар.— Калі можна, падыміцеся на хвіліну, дарагі Тот.
Тот устаў. Прафесар змераў яго вачамі.
— Як вы лічыце, дарагі Тот, якога вы росту?
— Вышэй чым сярэдняга.
— Ну, а ваш паважаны госць будзе ніжэйшы за вас?
— Ён мне сама больш па плячо.
— Вось у тым і бяда, дарагі дружа,— канстатаваў сусветнавядомы прафесар.— Вы абодва ахвяры дыспрапорцыі. Я ведаю, як вы любіце свайго сына, але, з другога боку, нельга ж патрабаваць і ад маёра, каб ён увесь час глядзеў на вас знізу ўверх. Пагадзіцеся, што ў гэтай сітуацыі і вы б не пратрымаліся досыць доўга.
— Згодны,— сказаў Тот.— Але росту свайго я, на жаль, змяніць не магу.
Прафесар паблажліва ўсміхнуўся. I ў цяжэйшых выпадках медыцына прыходзіць на дапамогу: цяпер, калі пераможана чума і пачалі вылечваць шаленства, а радзільная гарачка адышла ў нябыт, такая немач вылечваецца лёгка... Прасцей за ўсё было б паставіць маёра на зэдлік. Але тут ёсць адна нязручнасць: маёр можа зваліцца, незнарок скалечыцца, а гэта, у сваю чаргу, сапсавала б яму ўвесь адпачынак і прывяло б да незлічоных сумных вынікаў... Таму асабіста ён, прафесар, лічыць за лепшае, каб Тот на кароткі час адмовіўся ад некаторых зручнасцей.
— Я і дыхаць з радасцю адмоўлюся,— заявіў Тот,— але і тады ўсё роўна буду вышэйшы за пана маёра.
— Вы ўмомант перастанеце быць вышэйшым за яго,— заявіў вялікі неўрапатолаг,— калі крыху сагняце свае каленныя суставы.
Тот вырачыўся на прафесара.
— Каб я падагнуў ногі? — перапытаў ён з блазнаватым выглядам на твары.
— Ды вам гэта раз плюнуць, дарагі Тот!
— Ненадоўга ці на ўвесь час?
Прафесар трымаецца той думкі, што частая змена становішча цела можа траўміраваць арганізм. Ён раіў нават спаць, скруціўшыся абаранкам, і тады гэтая эмбрыянальная поза стане як другой натурай для яго пацыента.
Тот задумаўся.
— He,— сказаў ён нарэшце.— Гэтага я не вытрываю.
— Пастарайцеся адкінуць самалюбства! — махнуў рукой прафесар.— Думайце пра свайго сына. Што лепей: падагнуць калені ці наклікаць на сябе гнеў Дзьюлавага камандзіра?
Гэта быў вырашальны довад. Унутрана яшчэ вагаючыся, Тот нічога не мог запярэчыць. Ён уздыхнуў, асцярожна падагнуў калені і адразу ж зрабіўся на галаву ніжэйшы.
— Так досыць?