Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў
Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
— Досыць! — сказаў прафесар.— Болыпага не можа пажадаць нават самы малы маёр на свеце!
— А я пытаюся таму, што калі трэба, дык магу сагнуць і яшчэ трошку.
— He трэба,— супакоіў яго прафесар.— Давайце лепш паглядзім, ці зможаце вы хадзіць у такім становішчы.
Паспрабавалі. Удалося. А ці зможа Тот бегаць? I бегаць ён мог. Уставаць, садзіцца, узбірацца па драбінцы на кніжныя паліцы... Усё ішло як па масле.
— Ну, а цяпер можаце спакойна ісці дадому,— сказаў прафесар, славуты неўрапатолаг.— Вось убачыце, як вас сустрэнуць.
Пры думцы, што трэба вяртацца дадому, Тот спахмурнеў. 3 акна, ля якога ён стаяў, было відаць, як
прагульваліся жыхары Матрасентаны. Яго тут усе ведаюць. I ён ведае кожнага. Але як іх не разглядай, ніводнага не ўбачыш з падагнутымі каленямі.
— Я не магу ў такім выглядзе паказацца на вуліцы, глыбокапаважаны пан прафесар,— рашуча заявіў Тот.— Людзі пачнуць пальцамі паказваць!
— He будзьце такім падазроным, дарагі дружа,— паківаў галавой Цыпрыяні.— Думаеце, вы адзін у такім становішчы? Памыляецеся, дарагі! Цяперашнім светам кожны мусіць чымсьці ахвяраваць.
Такія скаргі, супакоіў ён Тота, у практыцы сучасных неўрапатолагаў бываюць літаральна штодзень. Кожны час мае сваю модную хваробу; цяпер вельмі пашырылася з’ява, што ніхто не ведае сваіх рэальных памераў. Большасці хацелася б быць на галаву ніжэйшымі, але трапляюцца і плюгавенькія чалавечкі, апантаныя гігантаманіяй. У гэтым выпадку медыцына бяссільная, таму што не існуе абсалютнага эталону і ўсё залежыць ад суб’ектыўнага фактару: хто якім сам сябе лічыць. У «Acta Medica Hungarica» 1 надрукаваны артыкул пра аднаго ўрача-яўрэя, які (пры аб’ёме таліі сто дзесяць сантыметраў), як правіла, выходзіць са сваёй кватэры толькі праз замочную шчыліну і тым самым шляхам вяртаецца дадому. Калі б яго, прафесара, не звязваў абавязак захоўваць урачэбпую тайпу, ён мог бы прывесці нямала аналагічных выпадкаў і з уласнай практыкі; таму ён з чыстай душой можа запэўніць Тота, што, калі сагнуць калені, гэта будзе толькі самая сціплая ахвяра, якую Тот можа прынесці дзеля свайго сына.
— Давайце праверым,— прапанаваў прафесар.— Вы пагуляйце крыху з сагнутымі каленямі і прыслухайцеся, што на гэта скажуць людзі... Каб надаць вам упэўпенасці, я гатовы суправаджаць вас.
1 «Венгерскія вучоныя медыцынскія запіскі».
Тот прыняў прыемную прапанову. Яны рушылі ўздоўж вуліцы, дзе шпацыравала больш за ўсё матрасентанцаў. Што ж здарылася? Ды анічога! Дзеці здалёк пачціва кланяліся, дарослыя радасна віталіся з ім, сёй-той нават прыпыняўся, каб спытацца, як Тот сябе адчувае, як маецца сямейка і госць. I толькі адзін-адзіны раз да іх вушэй даляцеў нейкі недарэчны брынклівы смех.
Гэта смяяўся дзядуля Дзюры, прыдуркаваты лістаносец, які дагэтуль глядзеў на Тота, як на бога, а цяпер скакаў вакол яго на карачках і брахаў па-сабачы.
Прафесар махнуў рукой.
— Што вы ад яго хочаце? — усміхнуўся ён Тоту.— Тры разы быў у маёй клініцы, але памагчы яму немагчыма.
I ён развітаўся з Тотам, бо далей суправаджаць яго не было патрэбы. Прахожыя не заўважалі ў ім ніякіх перамен і нават быццам акружылі Тота яшчэ болыпай пашанай... Так, напрыклад, герцаг люксембургскі Леанард, які выгульваў сваіх ганчакоў (да гэтага часу ён самае большае адорваў Тота кіўком галавы), на гэты раз спыніўся, заўсміхаўся і, жартаўліва пагразіўшы пальцам, загаварыў на ламанай венгерскай мове:
— Гуляйць, гуляйць? За дзяўчьіна бегаль?
Калі б і гэтага было недастаткова, дык прыём, аказаны Тоту дома, супакоіў яго канчаткова. Марышка сустрэла мужа такой жа радаснай усмешкай, як і paHeft, і Агіка, здавалася, таксама нічога не заўважыла, а ад яе ж звычайна і пылінка на бацьку не схаваецца. Вось хіба што маёраў позірк затрымаўся на ім на імгненне даўжэй, калі свежапаголены, пахнучы адэкалонам, ён выйшаў са свайго пакоя.
Маёр вярнуўся ў пакой, зноў выйшаў, раз-пораз прыглядаючыся да Тота, нібы нейкая дробязь, нешта зусім неістотнае ўсё ж было не так, як раней, Акінуў-
шы яго пранізлівым паглядам яшчэ раз, ён урэшце спытаўся:
— Скажыце, калі ласка... Што з вамі здарылася?
— Нічога,— сказаў Тот.
— He ведаю...— задуменна прыкідваў маёр.— Быццам вы сталі на галаву вышэйшы!
У Тота, праўда, было адчуванне, быццам ён стаў на цэлую галаву ніжэйшы, але галоўнае, што госць здаваўся задаволеным гэтай пераменай. Прадбачанне прафесара Цыпрыяні цалкам спраўдзілася. Ніколі — ні цяпер, ні пазней — ніхто не заўважыў, што Тот ходзіць на сагнутых нагах.
Іншы чалавек быў бы шчаслівы ці, прынамсі, задаволены. Дзіва што! Такой дробяззю дамагчыся дзівосных вынікаў — пра болыпае і марыць не даводзіцца. Калі яны селі за стол, госць літаральна асыпаў Тота знакамі сваёй увагі, прыязнасці і дружбы; аднак галава сям’і сядзеў задуменны, без аніякага апетыту корпаўся ў талерцы, і ў нейкі момант, калі астатнія забавіліся, яго раптам як ветрам здзьмула.
Марышка стала ў дзвярах веранды.
— Лаёш! — крыкнула яна.— Дзе ты, родны мой Лаёш?
Толькі далікатнае пакашліванне з-за кустоў мальвы было ёй адказам.
* * *
На нейкі час яго пакінулі ў спакоі.
Але пазней, калі ўжо бралася пад поўдзень, а Тот усё яшчэ не выказваў жадання выйсці, Марышка паспрабавала давесці яго да памяці. Спачатку яна зрабіла спробу ўгаварыць яго, пасля паклікала на дапамогу яго розум, прывёўшы пераканаўчыя довады, але калі і гэта не памагло, цярпенне яе лопнула.
— Лічу да трох! — крыкнула яна мужу, і такім злосным голасам, якім яшчэ ніколі не гаварыла з ім.— Калі да трох не выйдзеш, прывяду слесара!
Але ўсё гэта было як гарох аб сцяну. Тот упарта маўчаў.
Што было рабіць? Марышка з цяжкім сэрцам вярнулася да маёра і пятае на дзесятае расказала яму пра мужаву ўпартасць.
— Я ўжо думаў, што ў дарагога пана Тота жывот сапсаваўся! — усклікнуў маёр.— А ён, аказваецца, проста так, дзеля ўласнай асалоды аблюбаваў сабе ўтулыіае месцейка!
Марышка пагадзілася і з гэтым, нічога не хаваючы і не прыхарошваючы. Але калі яна баялася, што госць будзе злавацца ці, прынамсі, крыўдзіцца, дык яе чакала прыемнае расчараванне.
Маёр прыкметна ажывіўся. Ён пацікавіўся, ці не знойдзе Агіка вольнай хвіліны, і калі знойдзе, дык ці не згодзіцца яна схадзіць у рэстаранчык Клейна і прынесці пляшачку піва з лядоўні. Ён папрасіў дзве шклянкі. Папрасіў адкрывачку. Пасля, узброіўшыся півам, шклянкамі і адкрывачкай, ветліва пастукаўся ў дзверы будачкі.
— He падумайце, даражэнькі Тот, што я хачу вас адсюль выжыць, я проста прыйшоў вас праведаць. Вось — узяў пляшачку халодненькага піўка. Спадзяюся, вы аддаяце перавагу светламу?
— Я ўсякае піва люблю,— адгукнуўся Тот.— Калі не грэбуеце нашым сціплым стульчыкам, дык, калі ласка, сядайце.
Ён пасунуўся ў самы кут і яшчэ раз папрасіў у маёра прабачэння за цеснату. На шчасце, хоць і не без цяжкасці, абодвум удалося прысесці. Піва паставілі на падлогу, а шклянкі давялося трымаць у руках.
У першыя хвіліны іх сумеснага сядзення Тот крыху саромеўся, гэта і зусім натуральна: яму ж зроду
яшчэ не даводзілася сядзець у такой цеснаце і яшчэ з такой высокай персонай!
Ён апраўдваўся перад субяседнікам, што памяшканне такое ўбогае. Ну, ды што зробіш, вядома ж — вёска!
Маёр запэўніў гаспадара, што ягоныя патрэбы гэты дамок цалкам задавальняе.
Тота акрамя ўсяго засмучала, што ён так і не пачысціў ямы, а ўжо і помпу былі падкацілі сюды. Аднак уладальнік помпы адгаварыў чысціць.
— А навошта яе чысціць? Хіба ўжо ён такі прыдзірлівы госць? — здзівіўся маёр.
He. Маёр чалавек памяркоўны, але яшчэ раней іншыя кватаранты скардзіліся на пах.
Маёр дакорліва паківаў галавой. Тот яго ўсё яшчэ недаацэньвае. А калі ж добра ўдумацца, за час яго знаходжання тут ад яго не пачулі ніводнай скаргі, не кажучы ўжо пра гэтую прыбіральню, якая найлепшым чынам адпавядае свайму прызначэнню.
— Ну, калі мы і не многае можам прапанаваць нашым гасцям, дык, прынамсі, стараемся,— сказаў Тот з уласцівай яму сціпласцю.
— На вашым месцы я наогул не выходзіў бы адсюль,— заўважыў маёр.
— Нізавошта не выйду,— сказаў Тот.— Хіба ўжо вельмі прыспічыць.
— Вы разумны чалавек! Чуеце, як шуміць лісце?
— Ваша праўда, шуміць.
— А што гэта там гудзе?
— Нейкая казяўка.
—■ А як яна называецца?
— Зялёная мясная муха.
— Прыгожая назва,— летуценна сказаў маёр.
Яны яшчэ крыху паслухалі гудзенне зялёных мясных мух і шолах лісця. Але старая жыццёвая ісціна
гаворыць, што нават самыя цудоўныя імгненні рана ці позна канчаюцца.
— На жаль, мне трэба ісці,— маёр падняўся са стульчака.— Бывайце здаровы, даражэнькі Тот!
— Дзякую, што зайшлі праведаць, глыбокапаважаны пан маёр, я вельмі рады.
— Між намі,— заўважыў маёр,— прызнацца, былі неістотныя разыходжанні, але цяпер, на шчасце, усё ўладзілася.
— I дзякаваць богу,— падняўся Тот.— Калі ласка, заходзьце да мяне яшчэ.
— Як толькі збяруся... Спадзяюся, што мы будзем мець гонар бачыць вас у час работы? — пацікавіўся маёр.
— Гэта ўжо абавязкова.
— Усяго вам добрага! — развітаўся маёр.— Я пакідаю вас з прыемным усведамленнем, што ў гэты цяжкі час, калі ніхто не ведае, дзе прыткнуцца, прынамсі, вы знаходзіцеся на сваім месцы!
* * *
Апошнія дні адпачынку маёра Вара праходзілі з мернай аднастайнасцю, без ніякіх надзвычайных падзей ці здарэнняў. Усе былі задаволеныя. Калі надаралася магчымасць спаць — спалі. Калі трэба было рабіць скрыначкі — займаліся скрыначкамі. Усталяваўся стан раўнавагі.
Усё ж, як адметны факт, трэба згадаць, што Лаёш Тот нечакана прыахвоціўся складаць кардонкі. Гэтую прымусовую работу ён выконваў з такой стараннасцю, што неўзабаве ў яго кардонкі пачалі атрымлівацца лепшыя, чым ва ўсіх, іх перадавалі з рук у рукі, разглядалі, захапляліся імі.
— Палюбуйцеся толькі, вось гэта тата! — казала Агіка.
— Хто б мог падумаць! — круціў галавою маёр.
— Вось бачыш, родны мой Лаёш,— дадавала Марышка,— я заўсёды казала: добрая воля цуды робіць.
Вядома, Тотам нялёгка даваўся гэты стан раўнавагі. Усе яны былі знясілены недасыпаннем, змучаны заўсёдным страхам, непрывычным нервовым напружаннем. У Марышкі, напрыклад, як яна ні старалася, усё валілася з рук; здаралася нават, што яна на некалькі хвілін засынала, стоячы з шырока расплюшчанымі вачамі, як курыца, якую загіпнатызавалі дзеля навуковага эксперымента.