Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў  Іштван Эркень

Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў

Іштван Эркень
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 199с.
Мінск 1985
44.69 МБ
Мне, думаю, удалося б разарваць гэта заганнае кола, паказаўшы мільёнам тэлегледачоў дакументальна зафіксаваныя перадсмяротныя гадзіны трох невылечна хворых людзей. Мне пашчасціла падабраць для здымкаў трох чалавек, якія добраахвотна згадзіліся паўстаць перад камерай, як і належыць цывілізаваным людзям. Хачу падкрэсліць: добраахвотна, але не дарма, таму што за ўдзел у здымках гэтыя людзі разлічваюць на пэўную дапамогу сваім блізкім.
Згаданая акалічнасць таксама ўскладняе вырашэнне пытання, таму што тэлестудыя — у рамках дзейнай інструкцыі — мае права выплачваць ганарар толькі за акцёрскую або наогул за творчую працу, а перадсмяротная агонія не можа разглядацца як акцёрская ігра.
У вырашэнні гэтага пытання я таксама прашу Вашай кампетэнтнай падтрымкі.
Я ўпэўнены, што задуманы мною фільм вельмі важны і актуальны. У гісторыі чалавецтва тэлебачанне першае з мастацтваў дае нам магчымасць паказаць мільёнам гледачоў нават невылечна хворых і, адлюстраваўшы ў фільме самыя драматычныя імгненні іх жыцця, зрабіць іх агульначалавечым набыткам. Мне хацелася б увасобіць сваю творчую задуму тактоўна, пазбягаючы залішняга натуралізму, каб не закрануць пачуццяў гледачоў ні ў этычных, ні ў эстэтычных адносінах.
Мой непасрэдны начальнік — а таксама і вышэйшае кіраўніцтва студыі — не дазволіў мне зняць фільм, спасылаючыся на матэрыяльныя цяжкасці і прычыны ідэйнага парадку. Аднак Вам, як чалавеку, што знаходзіцца на адказным дзяржаўным пасту, адкрыты болей шырокія далягляды і перспектывы, і я ўпэўнены, што Вы ацэніце маральную важнасць і выхаваўчую значнасць такога роду дакументальнага тэлефільма. Калі мне ўдалося пераканаць Вас у важнасці маіх творчых задум, то прашу Вас пасадзейнічаць іх ажыццяўленню.
3 павагай і надзеяй на спрыяльнае вырашэнне застаюся
Аран Корам, асістэнт рэжысёра.
На пісьмо не было ніякага адказу. Корам з таго гора сядзеў у буфеце тэлестудыі, паіў кожнага стрэчнага чарэшневай палінкай, слёзна скардзіўся на сваё расчараванне, але яго так ніхто і не зразумеў. Ды гэта ж стопрацэнтнае самазабойства, гаварылі ўсе ў адзін голас, у нас проста немагчыма зрабіць дакументальны фільм на такую бесперспектыўную тэму. Скончылася тым, што Корам праз творчыя рознагалоссі перасва-
рыўся з усімі на студыі і пасля таго піў ужо адзін. У адзін з такіх нічым не прыкметных дзён, у адзінаццатай гадзіне раніцы, калі асістэнт рэжысёра збіраўся кульнуць чацвёртую чарку палінкі, да яго падсеў Уларык, загадчык аддзела тэлестудыі.
— Значыць, п’еш, стары? — удакладніў ён.—■ Тады, вядома, я магу чакаць да другога прышэсця.
— А чаго гэта ты чакаеш?
— Ты што, тут праездам? Табе не ясна, што я чакаю сінопсісу, заяўкі на камеру, на аператара, на павільён і штаб!
— Які яшчэ штаб? — Корам працверазеў ад здзіўлення.
— Штаб здымачнай групы дакументальнага фільма «Чалавек пры смерці».
— Таго самага, пастаноўку якога ты забараніў?
— Ну, ты даеш, стары! Мушу табе напомніць, што ў нас забаронаў не існуе. Іншая рэч, што мне не падабаецца назва фільма. Ты прабач, стары, але тут я з табою буду спрачацца \
— Выходзіць, ты падтрымліваеш маю задуму?
— Падтрымліваю? Я яе ўхваляю! Ды я, калі хочаш ведаць, адваяваў табе пастаноўку. Між іншым, мог бы сказаць дзякуй.
— Дзякуй!
— Каго табе даць аператарам?
— Няма розніцы, абы языком лішне не малоў.
— Лічы, што ты атрымаеш глуханямога. За які час бярэшся зняць стужку?
— Паняцця не маю.
— Цаню гумар! А ўсё ж, ты ведаеш, у нас план
1	У спрэчцы верх узяў загадчык аддзела Уларык. Замест рабочага варыянта назвы «Чалавек пры смерці», якая гучала, адкрыта скажам, сумнавата, фільм быў выпушчаны на экран пад назваю «Выстаўка ружаў».
суровы, і бюджэт не гумавы, і плошча здымачных павільёнаў абмежаваная.
— He магу ж я прымусіць людзей, каб яны паміралі паводле твайго графіка!
— Але ж і я павінен сказаць начальству штосьці пэўнае.
— Паспрабуй разок абысціся без аглядкі на начальства! Або ўтлумач таварышам кіраўнікам, што іх гэта таксама датычыць. Рана ці позна кожнаму прыйдзе каюк. Дык няўжо ім усё роўна, як іменна гэта будзе з імі?
— I ўсё ж мне трэба назваць нейкі канкрэтны тэрмін. Месяц? Два месяцы? Ці год?
— He ведаю. Як толькі памрэ апошні з трох галоўных дзейных асоб, фільм будзе гатовы.
— Гэта нешта новае! Але, відаць, вам маладым ды раннім усё хоць бы што. Можна пацікавіцца, калі ты збіраешся пачаць здымкі?
— Як толькі атрымаю ўсё, што трэба.
— Гані заяўку, і заўтра ўсё будзе.
— Ну, то заўтра і пачну.
— Гэта кватэра Дарваша?
— Але.
— Можна папрасіць Габара Дарваша?
— Хто яго пытаецца?
— Аран Корам, з тэлебачання.
— Ах, гэта вы? На жаль, мой муж памёр на тым тыдні, у аўторак было пахаванне.
— Прыміце маё шчырае спачуванне.
— Дзякую. Куды вы прапалі? Мы з бедным Габарам часта ўспаміналі вас.
— Я толькі цяпер атрымаў дазвол на здымку.
— Шкада... Скажыце, а гэта абавязкова — здымаць мужа? Напрыклад, калі б вам падышоў мой удзел у здымках, я цалкам у вашым распараджэнні.
— Як вы гэта ўяўляеце — свой удзел?
— Буду шчырая: грашовая падтрымка была б мне як нельга дарэчы. Калі вас усё яшчэ цікавіць смерць Габара, я магла б прыйсці ў студыю і расказаць проста перад здымачнай камерай, як прайшлі апошнія дзесяць дзён яго жыцця. Я разумею, было б намнога лепей, калі б Габар быў жывы і сам мог вам чым-небудзь дапамагчы. A то вы яшчэ, чаго добрага, падумаеце, што мне проста хочацца паказацца перад публікай.
— Што вы, ці ж можна! У мяне гэтага і ў думках няма... Скажыце, а калі вам было б зручна?
— Калі хочаце, толькі не ў рабочы час.
— Тады распачнём ужо заўтра. А сёмай гадзіне вечара я чакаю вас на тэлестудыі.
Кораму выдзелілі маленькае памяшканне ў той частцы студыі, якая выходзіла на дзіцячую пляцоўку. Гукаізаляцыя была кепская, у студыю раз-пораз урываліся шум і гоман, крыкі дзятвы і жыццярадасны смех. He бяда, думаў рэжысёр. Вулічны фон крыху ажывіць змрочны змест тэксту.
Удава Габара Дарваша была ў глыбокай жалобе. Ёй падрыхтавалі крэсла перад светлай заслонай, рэжысёр адмовіўся ад усякіх дэкарацый і бутафорыі. Корам вырашыў пачаць здымкі без дубляў. Калі жанчына стоміцца ці дасць волю пачуццям, можна будзе зрабіць перапынак.
— He, я не дам волі пачуццям, і перапынку нам не спатрэбіцца.
Жанчына села ў крэсла перад заслонай. Корам моўчкі пераглянуўся з скупым на слова кінааператарам: усё гатова, можна пачыпаць.
— «Чалавек пры смерці», частка першая. Удава Габара Дарваша. Матор!
— Мой муж памёр дзесяць дзён назад, на васемнаццатым годзе нашага не вельмі шчаслівага сямейнага жыцця. He буду ўтойваць яго імя, хоць тэлестудыя гарантавала захаванне тайны; ды гэта было б лішняе: муж мой меў такую вядомасць у вучоных колах, што кожны, хто быў з ім знаёмы, адразу яго пазнае. Яго звалі Габар Дарваш. Мы разам вучыліся на філалагічным; пасля сканчэння я стала выкладчыцай венгерскай і французскай моў, а Габар — спецыялістам у галіне венгерскай і фіна-угорскай лінгвістыкі, гэта значыць навуковым работнікам. Мы пажаніліся на трэцім курсе, доўга туляліся па чужых кутках, сваю кватэру атрымалі толькі праз восем гадоў — адзін пакой з нішай, кватэра зусім сучасная, але цесная. Вядома, мы маглі б ужыцца і ў адным пакоі, калі б нашы характары хоць чым-небудзь былі падобныя, аднак, на жаль, мая таварыскасць і гаварлівасць, маё імкненне заўсёды быць на людзях не сумяшчаліся з прыроднай сур’ёзнасцю Габара, яго цягай да навуковай працы і незвычайнай маўклівасцю: іншы дзень ён мог не вымавіць ні аднаго слова. Раніцай Габар выпіваў сваю каву — моўчкі, думкамі ўжо ў працы, ішоў ва універсітэт, там і абедаў, у сталоўцы, пасля адпраўляўся ў бібліятэку, а вечарам, з’еўшы сыраквашы і хлеба з маслам, зноў садзіўся за пісьмовы стол. Цяпер, азіраючыся на мінулае, я тлумачу яго захапленне працай і ўсю гэту гонку тым, што Габар, магчыма, неяк прадчуваў сваю раннюю смерць і таму ўвесь аддаваўся навуцы, каб паспець пасля першай сваёй кнігі, якая мела вялікі поспех у вучоным асяроддзі, закончыць і другую. На жаль, гэта яму не зусім удалося. Ужо даўно Габар скардзіўся на перамежныя болі ў патыліцы, але ён занадта цаніў свой час, каб траціць яго нават на візіт да доктара. Як называлася яго хвароба — я думаю, не павінна цікавіць тэлегледачоў. Апошнія два месяцы перад смерцю ён
праляжаў у бальніцы, стан яго быў вельмі цяжкі, але потым болі раптам адпусцілі яго, галавакружэнні сталі радзейшыя, муж адчуў сябе лепей, падужэў, і тады Габара па яго настойлівай просьбе выпісалі дамоў. «Ён паправіўся?» — спыталася я ў прафесара-хірурга, што лячыў мужа. Адказам была доўгая паўза. «Гэта ўсяго толькі суб’ектыўнае ўспрыманне хворага,— сказаў прафесар.— Трымайцеся, вазьміце сябе ў рукі. Мы зрабілі ўсё, што ад нас залежала, але аперацыю, якая, магчыма, выратавала б яго, цяпер рабіць позна. Яму засталося жыць лічаныя тыдні, нават месяца жыцця я не мог бы абяцаць з упэўненасцю».
3 бальніцы дадому я везла яго ў таксі. Ён папрасіў спыніць машыну каля універсітэцкай бібліятэкі, узяў на свой абанемент некалькі кніг, і ледзь толькі мы паспелі пераступіць парог, як ён цалкам аддаўся працы. Прызнацца, мы доўгія гады амаль не гаварылі адно з адным дома, а калі, бывала, і перамовімся словам, дык толькі ў самых неабходных выпадках. У той вечар, калі я прынесла мужу яго звычайную сыраквашу, ён раптам загаварыў да мяне:
— Паслухай, я ведаю, ты гаварыла пра мяне з прафесарам. Мяне зусім не хвалюе мой стан, проста мне патрэбны тры месяцы, каб скончыць працу. Праінфармуй мяне, што сказаў табе доктар.
«Праінфармуй мяне», «лічу патрэбным давесці Ta66 да ведама» — такія былі яго характэрныя выразы. Я літаральна знямела. Ды і што, уласна, я магла яму сказаць? Што няма і не будзе ў яго гэтых трох месяцаў, неабходных на працу. Ці мне трэба было паспрабаваць падмануць яго? Я не магла вырашыць, што лепей. Каб выйграць час, я зманіла яму, што мяне прасілі зайсці ў бальніцу на другі дзень: прафесар хацеў бы спярша супаставіць даныя ўсіх аналізаў.
— Тадьі праінфармуй мяне заўтра, на які тэрмін канкрэтна я магу разлічваць.
У мяне быў у запасе цэлы дзень, цяпер можна было добра абдумаць адказ.
Я прыкідвала і так і гэтак, узважыла ўсе «за» і «супраць», пасля чаго вырашыла сказаць мужу ўсю праўду: