Шляхам пошукаў i адкрыццяў Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

Шляхам пошукаў i адкрыццяў

Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
48.84 МБ
ШЛЯХАМ ПОШУКАЎ IАДКРЫЦЦЯЎ
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Нясвіж 17 мая 2013
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Мінскі аблвыканкам
Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама Нясвіжскі райвыканкам Заслужаны калектыў
«Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі»
ШАЯХАМ ПОШуКАў I АДКРЫЦЦЯў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
нясвіж
17 мая 2013
Складальнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар В. У. Дадзіёмава
© Укладанне. Дадзіёмава В. У., 2013
ПРАДМОВА
Культурна-асветніцкі праект «Музы Нясвіжа», які шмат гадоў здзяйсняе Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад апекай дзяржавы і мясцовых уладаў, традыцыйна прэзентуе не толькі мастацкія праграмы (канцэрты, спектаклі, выставы), але і навуковыя здабыткі. Гэта цалкам заканамерна, паколькі ў падмурку ўсіх імпрэзаў нашага аркестра, накіраваных на творчую рэканструкцыю музычнага мінулага розных беларускіх гарадоў (з якіх Нясвіж быў і ёсць першы), заўсёды ляжалі менавіта навуковыя даследаванні. Мы з вялікаіі павагай ставімся да вучоных, якія аддана і ахвярна працуюць у самых розных галінах ведаў на карысць высокай ідэі вяртання айчыннай музычна-гістарычнай спадчыны, уключэння ў кантэкст сённяшняга культурнага жыцця грунтоўных ведаў аб мастацкім абліччы беларускіх земляў у даўнія эпохі.
Каштоўным падарункам усім ім, а таксама руплівым захавальнікам, знаўцам ды аматарам гісторыі Нясвіжа з’яўляюцца зборнікі матэрыялаў навукова-практычных канферэнцы.й, якія штогод ладзяцца падчас Нясвіжскага фэсту, тых сапраўдных навуковых форумаў, якія прыносяць нечаканыя адкрыцці, ствараюць новыя накірункі доследаў, прапануюць крэатыўныя ідэі, праз вывучэнне аіі-
чыннай мастацкай мінуўшчыны злучаюць ланцуг • часоў, разгортваючы гуманітарную думку ў самым • перспектыўным кірунку.
Спадзяюся, што і гэты зборнік прынясе плён не • толькі акадэмічнай навуцы, але і шырокай мастац* кай, педагагічнай ды творчай практыцы.
Народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ
сХКЬ члКі аХК» iXKs елХл еЯКі
Т. Габрусь
Сілуэты НЯСВІЖА: АСОБЫ I АРХІТЭКТУРА
Падчас рэканструкцыі нясвіжскіх паркаў у канцы 1980-х гг., на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па манументальнаму мастацтву Міністэрства культуры БССР намі была прапанавана ідэя стварыць у Нясвіжы алею скульптурных партрэтаў слынных дзеячаў гісторыі і культуры гэтага горада. У пачатку 1990-х гг. у прысадах Старога парку на высокіх п’едэсталах з чырвонага граніту паўсталі шэсць бронзавых бюстаў. Стварэнне скульптурнай партрэтнай галерэі шэрагу гістарычных асоб — людзей розных светапоглядаў, сацыяльна-эканамічнага становішча, мецэнатаў і творцаў — адлюстроўвалі новыя ідэалагічныя павевы ў жыцці нашага грамадства.
Галерэя пачынаецца з гіпатэтычнай скульптурнай выявы легендарнага князя Юрыя Нясвіжскага (скульптар Леў Гумілеўскі). У летапісе ад 1223 г. згадваецца, што князь Юрый Нясвіжскі з дружынаю браў удзел у бітве з татарамі на рэчцы Калцы. Лічыцца, што гэта першая згадка пра Нясвіж, але яна аспрэчваецца шмат якімі гісторыкамі (паводле археалагічных даных, культурны пласт горада сягае толькі да канца XIV ст.). Легендарны князь паказаны скульптарам як адважны ваяр у плашчы і кальчузе з ярка выяўленымі славянскімі рысамі твару, адухоўленага ідэяй барацьбы за незалежнасць сваёй радзімы.
Л. Гумілеўскаму належыць і наступны скульптурны партрэт самага славутага ўладара Нясвіжа — князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, магната-будаўніка,
плён намаганняў якога паўстае перад нашчадкамі і ва ўмацаваннях старажытнага замка, і ў мурах касцёлаў езуітаў і бенедыкцінак, што ацалелі да нашага часу. Князь быў апантаным католікам. Ён адмовіўся ад рэлігійных перакананняў I свайго бацькі-кальвініста М. Радзівіла Чорнага, з-за чаго ) і ўвайшоў у гісторыю з мянушкай Сіротка. Ў 1582 г., у 33-гадовым узросце Радзівіл Сіротка вырушыў у паломніцтва ў Святую зямлю. У сваіх вандраваннях, якія доўжыліся амаль 2 гады, ён зведаў шмат выпрабаванняў і незвычайных прыгод: наведаў, акрамя Палесціны, Крыт, Сірыю, Егіпет, двойчы быў абрабаваны разбойнікамі. Вядомы дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, М. К. Радзівіл Сіротка займаў пасады маршалка надворнага і найвышэйшага, кашталяна і ваяводы трокскага, ваяводы віленскага, лічыўся сучаснікамі стаўпом дзяржавы. Саркафаг з набальзамаванымі астанкамі Радзівіла Сіроткі захоўваецца ў крыпце заснаванага ім касцёла Божага Цела, як і труны яшчэ 70 прадстаўнікоў гэтага роду, што валодаў Нясвіжам больш за 400 гадоў. У касцёле, пры ўваходзе ў крыпту, знаходзіцца скульптурнае рэнесансавае надмагілле Сіроткі, дзе ён адлюстраваны ўкленчаным перад Богам паломнікам. Гэтая выява і партрэт князя, выкананы прыдворным гравёрам Г. Лейбавічам у XVIII ст., паслужылі асновай для стварэння бронзавага бюста ў нясвіжскім парку. У вытанчаным, рашуча-ўладарным твары захоўваюцца генетычныя рысы слыннага роду. Высокі лоб, уважлівы, крыху пакутлівы позірк, акуратна прыбраныя валасы, вусы і бародка, сціплае, амаль манаскае адзенне з крыжам на грудзях у сукупнасці ствараюць аблічча чалавека глыбока рэлігійнага і ў той жа час не пазбаўленага славалюбства, волі і княжацкай годнасці. Ён сапраўды ўмеў рэалізаваць свае памкненні, меў магчымасць дыктаваць сваю волю.
Два наступныя скульптурныя партрэты прысвечаныя людзям-творцам, праз якіх князь ажыццяўляў свае планы пераўтварэння Нясвіжа ў «маленькі Парыж». Час пасвойму вызначае каштоўнасці: поруч з выяваю князя змешчаны ўнікальны для нашага манументальнага мастацтва помнік чужаземцу — манаху-езуіту, выдатнаму італьянскаму
архітэктару Джавані Марыя Бернардоні, якога Сіротка запрасіў у Нясвіж з Рыма. У апошні час асоба слыннага майстра прыцягвае асаблівую ўвагу: дакладна вызначана, што з яго творчасцю ў Нясвіжы звязаны пачатак эпохі барока ў культуры ўсёй Рэчы Паспалітай. Ён стаў пачынальнікам праектнай справы (будаўніцтва паводле папярэдняга чарцяжа) на землях усходніх славян. У 1997 г. у Венецыі адбылася канферэнцыя, цалкам прысвечаная яго дзейнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе (з удзелам беларускіх, польскіх і італьянскіх даследчыкаў).
Бернардоні быў вучнем славутага італьянскага дойліда Джакома дэла Порта і яго памочнікам пры будаўніцтве ў Рыме сабора Іль Джэзу (святога Ісуса) — першага помніка архітэктуры барока ва ўсёй Еўропе. Бернардоні заўсёды будаваў толькі касцёлы езуітаў (у Рыме, Неапалі, Любліне, Нясвіжы, Кракаве) — ордэна, манахам якога з’яўляўся з 24-гадовага ўзросту. Памёр дойлід падчас будаўніцтва касцёла ў Кракаве ў 1605 г. Відавочна, як складана было стварыць скульптурны партрэт чалавека, якога можна ўявіць толькі паводле яго творчага і жыццёвага крэда. Скульптар Сяргей Гумілеўскі паказаў Бернардоні моцным, рашучым, больш падобным да стратэга і дыпламата, чым да рэлігійнага фанатыка. Ен кіраваў мноствам людзей на будаўніцтве замка і іншых аб’ектаў Нясвіжа, прымаў адказныя рашэнні, але падпарадкоўваўся волі князя, з якім быў, аднак, у добрых, амаль таварыскіх стасунках.
Ласкаю князя карыстаўся яшчэ адзін мастак, якога можна таксама лічыць і вучоным, заснавальнікам картаграфіі ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэта — Тамаш Макоўскі, прыдворны гравёр Сіроткі і друкар. Ім створаны ілюстрацыі да кнігі «Вандраванні князя Мікалая Радзівіла ў Ерусалім» (выдадзена у 1601 г. у Брунсбергу), шэраг гравюраў з выявамі Нясвіжа, Клецка, Вільні, Трокаў, Смаленска, Масквы. У выніку шматлікіх экспедыцый ён награвіраваў першую дакладную карту Вялікага княства Літоўскага (надрукавана ў 1613 г. у Амстэрдаме). Вядомы яшчэ некалькі яго графічных і друкарскіх прац, дзе ён засведчыў высокае прафесіянальнае майстэрства, любоў да роднага краю і на-
вуковую скрупулёзнасць, што дазваляе і цяпер карыстацца гэтымі матэрыяламі як гістарычнымі крыніцамі. Пачуццё патрыятызму як дамінантная рыса характару адчуваецца ў партрэце Тамаша Макоўскага, створанага паводле гіпатэтычнага ўяўлення скульптарам Міхаілам Канцавым. Макоўскаму нададзены тыпаж ліцвіна з трохі вострымі рысамі твару, адкінутымі валасамі і абвіслымі вусамі, у зручнай дарожнай вопратцы, што стварае аблічча чалавека дынамічнага, апантанага ў працы.
Любоў да нясвіжскай зямлі і яе гісторыі ў найбольш рамантычным увасабленні перададзена ў скульптурным партрэце вядомага паэта, фалькларыста і краязнаўцы Уладзіслава Сыракомлі (скульптар С. Гумілеўскі). У 1833 — 1835 гг. маленькі Людвік Кандратовіч вучыўся ў школе пры дамініканскім кляштары, у 1840 — 1844 гг. працаваў у нясвіжскай канцылярыі. У гэтыя гады Нясвіжам часова валодалі ўжо не Радзівілы, а Вітгенштэйны, таму У. Сыракомля ў сваіх краязнаўчых нататках «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» адзначаў: «Мінуўшчына з асаблівасцямі свайго побыту адышла, адляцела, як гістарычны сон...». Менавіта гэты настрой выяўлены ў абліччы паэта-рамантыка: самотны выраз твару, хвалістыя пасмы валасоў, дынамічныя лініі адзення і маляўнічага галыптука, нібыта пранізаныя парывам ветру, выклікаюць уражанне, што гэтаму чалавеку давялося супрацьстаяць наканаванасці лёсу. Вясковаму лірніку болып за іншых пашчасціла быць уганараваным у Нясвіжы: яму прысвечаны дзве мемарыяльныя дошкі — у фарным касцёле і на замку; яго імем названа адна з вуліцаў горада.
Скульптурную партрэтную галерэю ў Старым нясвіжскім парку завяршае бронзавы бюст Якуба Коласа (скульптар М. Канцавы). Будучы пясняр Беларусі нарадзіўся на радзівілаўскіх землях, непадалёку ад Нясвіжа. Затым Канстанцін Міцкевіч вучыўся тут у настаўніцкай семінарыі, што месцілася ў былым дамініканскім кляштары, зачыненым у 1873 г. (тут раней вучыўся і У. Сыракомля). Згадаем, што нясвіжскую настаўніцкую семінарыю скончылі: у 1882 г. — бацька М. Багдановіча Адам Ягоравіч, вядомы беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнаўца, у 1902 г. — Якуб Колас,
у 1919 г. — Кузьма Чорны. Падчас Першай сусветнай вайны будынак быў разбураны, а навучальную ўстанову перавялі ў Вязьму.
Для Я. Коласа гады ў Нясвіжы — час назапашвання ведаў, выбару жыццёвага шляху і грамадзянскіх арыенціраў. У скульптурным партрэце паэт адлюстраваны напачатку творчага сталення: генетычны селянін, узрушаны і адначасова збянтэжаны тым, што да яго нібыта дакранулася рука Бога, зрабіўшы сваім выбраннікам. Складаны комплекс пачуццяў паэта да радзівілаўскага Нясвіжа, як эстэтычных, так і сацыяльных, адлюстраваны ім у цудоўнай паэме «Сымон-музыка». Хаця Колас не называе ў паэме замак нясвіжскім, а князя Радзівілам, апісанне архітэктуры, паркаў, побыту княжаскага двара дакладна вызначае тапаніміку і гістарычныя рэаліі знаходжання героя. Вось фрагмент апісання навальніцы, што знішчыла вежу нясвіжскага замка: