• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шляхам пошукаў i адкрыццяў Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Шляхам пошукаў i адкрыццяў

    Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Памер: 167с.
    2013
    48.84 МБ
    4	Гл. пра гэта: Мяцельскі, A. Старадаўні Крычаў: гістарычна-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст. — Мінск, 2003. — С. 51.
    5	Гл. пра гэта: йсторнко-юрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской, храняіцнхся в Внтебском центральном архнве, нзданные под редакцней архнварнуса сего архнва Сазонова. — Вып. 10. — Внтебск, 1879.— С. 309.
    6	Гл. пра гэта: Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў... — С. 153.
    7	Гл. пра гэта: Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сборннк документов н матерналов: в 3 т. — Т. 2. — Мннск, 1960. — С. 96-97.
    8	Гл. пра гэта: Biskupstwo Wilenskie od jego zalozenia az do dnia obecznych, zawieraj^ce dzieje i prace biskupow i duchowienstwa diecezji wilenskiej oraz wyroc kosciolow, klasztorow, szkol i zakladow dobroczynnych i spolecznych. — Wilno, 1912. — S. 129-130,468.
    9	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). — Ф. КМФ5. — Bon. 1. — Адз. зах. 2669/1, арк. 170 адв.-171; адз. зах. 1923, арк. 13-14; адз. зах. 1925, арк. 13-14; адз. зах. 1926, арк. 11; адз. зах. 1928, арк. 21-23, 34-35.
    10	НГАБ. — Ф. КМФ-5. — Bon. 1. — Адз. зах. 1923, арк. 13-14.
    11	НГАБ. — Ф. КМФ-5. — Bon. 1. — Адз. зах. 1925, арк. 13-14.
    12	НГАБ. — Ф. КМФ-5. — Bon. 1. — Адз. зах. 1926, арк. 3; адз. зах. 1928, арк. 31-32.
    13	НГАБ. — Ф. КМФ-5. — Адз. зах. 21-23, 34-35.
    14	НГАБ. — Ф. 694. — Воп. 4. — Адз. зах. 1157, арк. 4.
    15	НГАБ. — Ф. КМФ-5. — Адз. зах. 1931/2, арк. 8-9; адз. зах. 1933/2, арк.-8; адз. зах. 1932, арк. 23-25, 32-37.
    16	НГАБ, —Ф. 2001. —Воп. 1, —Адз. зах. 135.
    17	НГАБ. — Ф. 1729. — Воп. 4. — Адз. зах. 50, арк. 821; Biskupstwo Wilenskie. — S. 181.
    18	Йсторнко-юрндйческне матерналы (далей — НЮМ). — Вып. 17. — С. 390-395.
    19	ЙЮМ. — Вып. 17, —С. 356-361.
    20	НГАБ. — Ф. КМФ-5. — Bon. 1. — Адз. зах. 1936, арк. 24.
    21	НГАБ. — Ф. 2001, —Bon. 1.—Адз. зах. 1936, арк. 24,27; Ф. 1781. —Воп. 26. — Адз. зах. 1387, арк. 94.
    22	НГАБ.—Ф. 2001. — Bon. 1. — Адз. зах. 1935, арк. 10.
    Ж	W	Ж	Ж
    Йй	бХд	бдд
    слКЬ	алкэ	слКі>	сХКЗ	оЛКЬ	ллкг
    В. Папко
    ЗАВЯШЧАННЕ КНЯГІНІ МАРЫІ-ДАРОТЫ РАДЗІВІЛ I ПАДЗЕЛ ЯЕ СПАДЧЫНЫ
    Князь Антоній-Вільгельм Радзівіл (1833 — 1904) і яго жонка княгіня Марыя-Дарота з роду маркізаў дэ Кастэлян (1840 — 1915) — вельмі важныя асобы ў гісторыі нясвіжскай ардынацыі, горада Нясвіжа і Нясвіжскага замка. Яны вядомы як аднаўляльнікі замка ў другой палове XIX ст. пасля некалькіх дзесяцігоддзяў занядбання і разрухі. Першы раз у пачатку 1860-х гг. яны ўбачылі замак у запусценні. У самым пачатку XX ст., калі памёр кн. Антоній-Вільгельм, Нясвіжскі замак з’яўляўся адноўленым радзінным гняздом, любімым месцам гасцявання арыстакратыі, сталіцай роду.
    Кн. Антоній і яго жонка дбалі аб будучым ардынацый, пакінулі на гэты конт распараджэнні ў сваіх завяшчаннях. Кн. Антоній, як старшыня роду і ардынат, распараджаўся нерухомай маёмасцю і грашыма. Старэйшы сын, кн. Георгій, атрымаў нясвіжскую і клецкую ардынацыі, малодшы, кн. Станіслаў, — давыдгарадоцкую. Жонцы кн. Антоній пакідаў у пажыццёвае карыстанне ўсю рухомую маёмасць1. Акрамя таго, кн. Марыя мела сваю асабістую спадчыну, якая складалася з атрыманых ёй ад продкаў і набытых зямель і каштоўных рэчаў.
    Завяшчанне кн. Марыі таксама ўтрымлівала шмат ўмоў, якія былі накіраваны на патрэбы ардынацый. Яна імкнулася, каб спадчына захавалася для родаў князёў Радзівілаў і графаў Патоцкіх (у род апошніх ўвайшлі абедзве дачкі кн. Марыі). Часткай ардынацыі, акрамя зямлі, маглі быць і рухомыя рэчы: бібліятэчныя калекцыі, мэбля, посуд, клейноты.
    У верасні 1901 г. кн. Марыя Радзівіл склала ў Нясвіжы афіцыйны дакумент, якім замацоўвала за нясвіжскай ардынацыяй гарнітур ювелірных вырабаў, што яна атрымала ў спадчыну ад сваёй прабабкі прынцэсы Датарэі Курляндскай і набывала сама. Гэтыя каштоўнасці кн. Марыя перадала старэйшаму сыну кн. Георгію, будучаму нясвіжскаму ардынату. Валодаць ім павінен быў той, каму будзе належыць гэтая ардынацыя. Упрыгожанні былі з бірузы і брыльянтаў: дыадэма ў 13 прамянёў, калье з 5 падвескамі, пара завушніц з падвескамі, вялікая брошка, два ажурна апраўленых шарыка, якія выкарыстоўваліся як шпількі для валасоў2. Агульны кошт гэтай ювелірнай калекцыі на той час складаў 150 тыс. франкаў3.
    Пасля смерці кн. Антонія-Вільгельма ў 1904 г. яго жонка пачала дабівацца звароту каштоўнасцей, вывезеных з Нясвіжа рускім войскам у 1812 г. Расійскія ўлады прызналі права Радзівілаў. Мікалай II выдаў асобны ўказ ад 11 сакавіка 1905 г., паводле якога гэтыя рэчы былі вернуты з Эрмітажа4. 3 Санкт-Пецярбурга прывезлі рыцарскую зброю і даспехі, булавы гетманаў і маршалкаў, падарункі каралёў, клейноты, камеі, творы злотнікаў і г.д. Рэчы, якія не былі аддадзены, былі адзінкавымі. He вярнуўся ў Нясвіж меч — падарунак папы Інакенція XI, які выкарыстоўваўся падчас каранацыі імператара Мікалая I у Варшаве на польскага караля5. Гэтыя каштоўнасці таксама былі адзначаны ў § XIV завяшчання кн. Марыі Радзівіл: «...скарб, забраны рускімі з Нясвіжа ў 1812 г., я адчуваю абавязак аддаць яго цалкам, так, як мне выдадзена, з некалькімі прадметамі, якія я даклала маярату ў Нясвіжы, дзе, як я спадзяюся, спадкаемцы роду Радзівілаў іх будуць захоўваць і ўтрымліваць з асаблівай стараннасцю»6.
    У 1912 г. кн. Марыя склала сваё завяшчанне. Асноўным спадкаемцай княгіні стаў малодшы сын кн. Станіслаў. Верагодна, аб такім падзеле яна дамовілася са сваім мужам пры яго жыцці, таму што ён пакінуў большую частку сваёй спадчыны старэйшаму сыну кн. Георгію. Спадчына самой княгіні была значнай. Яна складалася з зямельных уладанняў Кленіца ў Сілезіі (у 1912 г. яны каштавалі 1 млн. 200 тыс. марак), капіталу, укладзенага ў парыжскі банк, каштоўных
    папер у банку братоў Шыклер, каштоўнасцей, мэблі, футраў, посуду і г. д. Па ўмовах завяшчання кн. Марыі Станіслаў атрымаў срэбны пазалочаны туалет (хутчэй за ўсё, посуд, які выкарыстоўваўся для ўмывання), які некалі належаў бабцы яе мужа прынцэсе Луізе Гогенцолерн. Аднак пры адсутнасці ў кн. Станіслава сына туалет павінен быў адысці да нясвіжскай ардынацыі.
    Абедзве дачкі княгіні атрымалі ад яе ў спадчыну па 100 тыс. франкаў з капіталу, размешчанага ў Францыі. Яшчэ пры жыцці маці ў якасці пасагу яна атрымалі па 50 тыс. франкаў з яе асабістых сродкаў. Дочкі павінны былі падзяліць паміж сабой яе індыйскія шалі, вееры і карункі.
    Кн. Станіслаў атрымліваў ад маці ўсё астатняе. Пры гэтым княгіня накладвала абмежаванні на карыстанне яе маёмасцю ў Кленіцы, забараняла абкладваць пазыкамі, завяшчаць каму-небудзь, акрамя сваіх дзяцей, дзяліць яго на часткі паміж нашчадкамі. Княгіня прасіла завяшчаць гэты маёнтак аднаму з дзяцей, пры гэтым сыны мелі права першынства перад дочкамі.
    Належным чынам былі падзелены і каштоўнасці княгіні. Гр. Эльжбета Патоцкая атрымала вялікую дыядэму з брыльянтаў з умовай перадачы яе потым другому сыну, гр. Ежы. Дачка гр. Алена Патоцкая атрымала кукарду з брыльянтаў і вялікі гарнітур з аметыстаў з умовай перадачы свайму другому сыну гр. Юзафу. Кн. Станіслаў атрымаў гарнітур з ізумрудаў, калье з 13 нітак перлаў і завушніцы з перлаў і брыльянтаў.
    Воляй княгіні каштоўнасці з’яўляліся прыналежнасцю давідгарадоцкай ардынацыі. Аднак завяшчанне ўтрымлівала ўмову аб перадачы гэтых каштоўнасцей іншым спадкаемцам у выпадку, калі кн. Станіслаў памрэ, не пакінуўшы сына. Ізумрудавы гарнітур павінен быў трапіць да гаспадара ланцуцкага маярату (нашчадку Эльжбеты Патоцкай), калье з перлаў — кн. Анцы Радзівіл, дачцэ кн. Станіслава, завушніцы — антанінскай ардынацыі гр. Юзафа Патоцкага7.
    У 1914 г. памёр кн. Георгій, нясвіжская і клецкая ардынацыі перайшлі да яго старэйшага сына Альбрахта (1885 — 1935). Апошнія гады свайго жыцця кн. Георгій моц-
    на хварэў, справамі ардынацыі займалася яго жонка і старэйшы сын. Смерць князя супала з пачаткам доўгага і вельмі складанага перыяду ў гісторыі Расійскай імперыі. У 1915 г. падчас Першай сусветнай вайны, у сваім маёнтку Кленіца памерла кн. Марыя-Дарота.
    1921 г. стаў пераломным пунктам у гісторыі радзівілаўскіх багаццяў. Рыжскі мір скончыў семігадовы перыяд войн і рэвалюцый. Гэтыя катаклізмы прынеслі значныя матэрыяльныя і чалавечыя страты. Моцна пацярпела і радзівілаўская спадчына. Частка нясвіжскай ардьінацыі апынулася ў межах БССР. Разам з палацам у Манькавічах (цэнтр давідгарадоцкай ардынацыі) была пашкоджана частка спадчыны кн. Марыі, якая там знаходзілася. Загінула бібліятэка, у якой былі старадрукі, кнігі А. Міцкевіча і Ю. Славацкага з іх уласнаручнымі подпісамі, калекцыя гравюр8.
    Толькі ў гэты час адбыўся падзел спадчыны кн. Марыі і яе малодшага сына кн. Станіслава, які загінуў у 1920 г. Кн. Станіслаў не пакінуў сына, а адзіная дачка кн. ГаннаМарыя (1907 — 1995) не магла прэтэндаваць на ардынацыю. Наступным давідгарадоцкім ардынатам стаў родны пляменнік папярэдняга ардыната, кн. Караль Радзівіл (1886 — 1968), малодшы брат нясвіжскага ардыната кн. Альбрахта. Спадчына кн. Станіслава, нават з выключэннем з яе ардынацыі, была вельмі значнай, аднак справы яе былі моцна заблытаны. Жонцы і дачцэ ён пакінуў маёнткі Старое Беражное (418 га у Столінскім павеце)9, які складаўся ў асноўным з леса, і Кленіцы на тэрыторыі Германіі, недалёка ад Зялёнай Гуры (4 тыс. 482 га).
    Да нерухомай спадчыны адносіліся таксама будынкі ў Варшаве, участак зямлі ў цэнтры Кіева. Агульны кошт усіх нерухомасцей кн. Станіслава ў 1923 г. складаў каля 476 млн польскіх марак. Акрамя гэтага, яму належалі значныя сумы ў Варшаўскім Гандлёвым банку і розных банках г. Кіева. Пры гэтым за князем лічыліся і пазыкі, а маёнтак Кленіца быў закладзены. Па падліках ацэншчыкаў, чысты кошт спадчыны князя ў 1923 г. складаў, пры адлічэнні ўсіх пазык і выплат падаткаў на спадчыну, 415 млн 152 тыс. 956 польскіх марак10.
    Смерць кн. Станіслава стала прычынай яшчэ аднаго сямейнага канфлікту ў дачыненні да спадчыны. На гэты раз справа тычылася каштоўнасцей, якія дасталіся кн. Станіславу ад маці. У 1922 г. сямейная рада роду Радзівілаў дазволіла ўдаве кн. Марыі-Далорэс (1886 — 1966) прадаць маёнтак Кленіца, таму што кіраваць ім было незручна — княгіня жыла ў Францыі, а землі знаходзіліся ў Германіі11. У лістападзе 1922 г. маёнтак набыла Сілезскае Зямельнае таварыства за 550 тыс. долараў. У наступны год усе рэчы, якія знаходзіліся ў палацы, былі кн. Марыяй-Далорэс на 16 мэблевых вазах вывезены ў Парыж12.