Шляхам пошукаў i адкрыццяў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
кацыю атрымаў у Мінску (дзе яго выкладчыкам быў Дамінік Стэфановіч), Варшаве (пад кіраўніцтвам арганіста Аўгуста Фрэера) і Берліне (у Карла Рунгенхагена). Першыя творчыя вопыты кампазітара адносяцца да 1830-х гг., калі ён стварае аперэту «Канторскія служачыя». У 1840-я гг. піша вакальныя творы на вершы А. Міцкевіча. Да таго ж часу адносяцца і «Хатнія спеўнікі» — зборнікі песень і рамансаў на вершы гэтага, а таксама іншых паэтаў — ураджэнцаў Беларусі — Яна Чачота, Тамаша Зана, Антона Адынца, Аляксандра Ходзькі. У творах выразна праявіліся беларускія рэаліі, увасобілася глыбокае веданне аўтарам народных паданняў, казак, балад.
Тады ж Манюшка пачынае працаваць арганістам касцёла св. Яна ў Вільне, дзе стварыў шмат літургічных кампазіцый. Ён часта наведваў бацькоўскі дом у Мінску. Менавіта ў гэтым горадзе былі пастаўлены аперэты, напісаныя ў садружнасці з беларускім драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам — «Чароўная вада», «Яўрэйскі рэкруцкі набор», «Спаборніцтва музыкантаў», а таксама славутая «Сялянка», у якой упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова. У 1858 г. кампазітар пераязджае ў Варшаву, дзе займае пасаду галоўнага дырыжора Вялікага тэатра, на сцэне якога ставяцца яго оперы «Галька», «Страшны двор», «Фліс» (у якіх выкарыстаны беларускія матывы), а таксама «Графіня», «Вербум нобіле», «Парыя», «Беата» і інш. Капазітар набывае еўрапейскую славу, ён наведвае Берлін, Веймар, Франкфурт-на-Майне, Парыж, Санкт-Пецярбург. Сярод прыхільнікаў яго таленту і сяброў — Ф. Ліст, А. Даргамыжскі, Ц. Кюі, іншыя славутыя музыканты. У 1860-я гг. Манюшка актыўна займаецца педагагічнай працай у якасці прафесара Музычнага інстытута ў Варшаве. Да апошніх дзён не спыняе ён і кампазітарскую дзейнасць.
Сталы перыяд творчасці кампазітара быў звязаны з польскай сталіцай, дзе Манюшка атрымаў высокае прызнанне. Яго лічаць таксама і дзеячам літоўскай музычнай культуры, паколькі ён працяглы час жыў і працаваў у Вільне. Аднак Манюшка быў і застаецца таксама сынам беларускай зямлі, выбітным прадстаўніком айчыннай культуры XIX ст. Яго творчасці была прысвечана слынная шасцігадовая праграма,
падрыхтаваная Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі.
Далёка за межамі Радзімы быў вядомы калега і сябра С. Манюшкі Фларыян Міладоўскі (1819 — 1889), ураджэнец Мінска. Вядома, што ўжо ў дзесяцігадовым узросце Фларыян паспяхова выступаў як саліст-піяніст, майстэрства якога захапляла слухачоў. У сталыя гады Міладоўскі паспяхова гастраліраваў, а таксама выкладаў музыку і кіраваў аркестрам графа Тышкевіча ў Чырвоным Двары (каля Коўна). 3 1851 г. працаваў разам з Манюшкам у Вільні, дзе музыканты арганізавалі Таварыства св. Цэцыліі, закліканае прапагандаваць духоўную музыку. У гэты час піша касцёльныя творы, у тым ліку месу, выкананую пад кіраўніцтвам Манюшкі ў 1854 г. 3 наступнага года Міладоўскі жыве ў маёнтку Мацкі на Міншчыне, дзе шмат часу ўдзяляе кампазіцыі. 3-пад яго пяра выходзіць аперэта «Канкурэнты», пастаўленая ў Мінску ў 1861 г. У гэты час кампазітар стварае і шмат камерна-вакальных і фартэпіянных п’ес — рамансаў, мазурак, паланэзаў, экспромтаў і г. д. У 1862 г. ён пераязджае ў Францыю, працуе прафесарам Вышэйшай школы Сен-Клеменса, шмат сачыняе. Памёр Міладоўскі ў Бардо. Музычная спадчына кампазітара ахоплівае шматлікія творы — ад опер, балетаў і кантат да камерна-вакальных і інструментальных п’ес. Аднак большасць з іх не была выдадзена і пакуль застаецца невядомай.
3 культурай Францыі звязаў свой лёс і Напалеон Орда (1807 — 1883), само імя якога (дадзенае бацькамі ў гонар Банапарта, які ў пачатку XIX ст. атаясамляўся з ідэямі волі і незалежнасці) стала своеасаблівым прадбачаннем французскіх вандровак Орды. Нагадаем, што Орда — кампазітар, піяніст, выкладчык, тэарэтык, мастак, філолаг мецэнат і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Варацэвічах (Іванава Брэсцкай вобласці) у дваранскай сям’і, прадстаўнікі якой на працягу многіх стагоддзяў займалі пачэсныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Першыя ўрокі музыкі Напалеону дала маці, таленавітая піяністка. Агульную адукацыю юнак атрымаў у Свіслацкай гімназіі і ў Віленскім універсітэце, куды паступіў у 16-гадовым узросце. Аднак праз некалькі гадоў за ўдзел у тайнай рэвалюцыйнай суполцы «Заране» быў выключаны
з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830 — 1831 гг., пасля чаго быў змушаны эмігрыраваць. 3 1833 г. жыў у Парыжы, дзе ўвайшоў у кола славутых мастакоў, літаратараў і музыкантаў. Падтрымліваў цесны кантакт з Міцкевічам, якому дапамог выдаць лекцыі па гісторыі славянскіх літаратур. Найбольш цёплыя адносіны склаліся з Ф. Шапэнам, які стаў настаўнікам, калегам і сябрам кампазітара. У Парыжы Орда лічыўся вельмі аўтарытэтным музыкантам, пра што сведчыць факт запрашэння яго на пост дырэктара Італьянскай оперы. У 1856 г. Напалеон вяртаецца ў родныя Варацэвічы, дзе разгортвае грамадскую, асветніцкую, дабрачынную дзейнасць9.
У сталыя гады ён выдае «Граматыку музыкі» — падручнік-самавучыцель, у якім абагульніў свой педагагічны вопыт, С. Манюшка, якому аўтар прысвяціў названую працу, адгукнуўся на яе бліскучай рэцэнзіяй. У гэты час Орда выдае і свае музычныя творы, а таксама граматыку польскай мовы для французаў. Здзяйсняе ён і публікацыі сваіх архітэктурных пейзажаў (усяго яму належыць больш за 1000 архітэктурных замалёвак, у тым ліку больш за 200, прысвечаных Беларусі). Смяротная хвароба застала яго ў Варшаве, дзе ён знаходзіўся па творчых справах... Адчуваючы хуткую смерць, Орда просіць пахаваць яго на радзіме... Тут жа, на радзіме кампазітара, у Іванаве, адбываюцца прысвечаныя кампазітару штогадовыя музычныя імпрэзы, што ладзіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі.
Сярод музыкантаў, якія знайшлі прызнанне ў заходнееўрапейскім музычным свеце і продкі якіх паходзілі з Беларусі, варта ўзгадаць і Антонія Генрыка Радзівіла (1775 — 1833) — славутага музыканта-аматара, мецэната, які паходзіў з Нясвіжскай галіны радзівілаўскага роду. Яго бацькі выхоўваліся ў буйнейшых мастацкіх цэнтрах Беларусі — Нясвіжы і Слоніме, у сем’ях знатных апекуноў (Радзівілаў і Агінскіх). Антоній, народжаны ў Вільне, атрымаў бліскучую адукацыю (у тым ліку музычную), быў выхаваны ў лепшых мастацкіх традыцыях. Ён рана праявіў музычныя здольнасці і праславіўся як выдатны віяланчэліст. 3 1792 г. князь Антоній жыве у Германіі, потым у Польшчы. Адзін з буйных палітычных дзеячаў тагачаснай Еўропы
(намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Познаньскім), князь не пакідае і музычныя заняткі, шмат часу аддае кампазіцыі. Ён стварае музычныя нумары да аднаактовай ідыліі «Вялікі дзень у замку», дзясяткі камерных твораў — рамансаў і віяланчэльных п’ес. Але найболып вядомым яго творам, напісаным у садружнасці з I. В. Гётэ, з’яўляецца onepa «Фаўст». Нягледзячы на тое, што кампазіцыя належыць пяру аматара, для свайго часу яна аказалася шмат у чым наватарскай. Пасля прэмьеры 1835 г., якая адбылася ўжо пасля смерці аўтара, опера з трыумфам ставілася ў тэатрах Германіі, Польшчы, Чэхіі і Англіі. Усхваляваныя ж водзывы аб ёй пакінулі многія выбітныя дзеячы культуры — ад Р. Шумана і Ф. Ліста да У. Адоеўскага і I. Тургенева. Твор Антонія Радзівіла быў, як вядома, адноўлены і ў Беларусі, на радзіме продкаў яго аўтара, а прэм’ера «Фаўста», што адбылася ў 1997 г., стала выдатнай падзеяй у мастацкім жыцці краіны10.
Рух з Беларусі ў шырокі мастацкі свет працягваўся і ў XX ст., калі многія таленавітыя музыканты імкнуліся атрымаць адукацыю ў Расіі ці пераязджалі туды разам з бацькамі. Так ці інакш, але з расійскай культурай савецкіх часоў звязаны імёны Эдуарда Калманоўскага (родам з Магілёва), знакамітага кампазітара-песенніка, пяру якога належаць незабыўныя «Я люблю цябе, жыццё», «Ці хочуць рускія вайны», «Алёша» і інш.; Марка Фрадкіна (нарадзіўся ў Віцебску) — аўтара папулярных песень «А гады ляцяць», «Бывайце, голубі», «Цячэ Волга» і г. д.; Барыса Хайкіна (ураджэнца Мінска) — выдатнага дырыжора, які шмат гадоў узначальваў вядучыя творчыя калектывы Расіі. Беларускія карані меў Дзмітрый Шастаковіч, продкі якога паходзілі з Вілейшчыны, і Ігар Стравінскі, чый бацька, выдатны спявак Фёдар Ігнатавіч паходзіў з Новага Двара Рэчыцкага павета Мінскай губерні11.
У XX ст. выхадцы з Беларусі, як і раней, атрымалі прызнанне і ў заходніх краінах. У шэрагу такіх асоб — Чэслаў Немэн (Чэслаў Юліуш Выдрыцкі), які нарадзіўся ў вёсцы Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У дзяцінстве разам з бацькамі Чэслаў пераехаў у Польшчу,
адкуль і пачаўся яго прафесійны шлях да вяршынь сусветнага эстраднага мастацтва. У гісторыі гэтага мастацтва шырока вядома імя яшчэ аднаго ураджэнца Беларусі — Льюіса Грунберга (родам з Брэста), амерыканскага кампазітара, аўтара оперных, сімфанічных, харавых і камерных твораў. I, нарэшце нельга не назваць яшчэ аднаго, бадай найболып папулярнага амерыканскага кампазітара, аўтара неафіцыйнага гімна Амерыкі «Божа, блаславі Амерыку» і каля 1500 вядомых песень Ірвіна Берліна, які нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады ў Магілёве12.
Ёсць яшчэ адна постаць XX ст., непарыўна звязаная з заходнім музычным светам, але пакуль не замацаваная ў свеце беларускім. Гэта — ураджэнец Любчы Мікалай Набокаў (1903 — 1978), дваюрадны брат славутага пісьменніка), буйны кампазітар і музычны дзеяч, што ўнёс важкі ўклад у амерыканскую і заходнееўрапейскую культуру. Паходзячы з Любчы, што на Гродзеншчыне, гэты музыкант вучыўся ў Расіі, Германіі, Францыі, працаваў у Парыжскім аддзеле ЮНЕСКА, быў арганізатарам буйных міжнародных фестываляў. Большую частку жыцця кампазітар пражыў у Францыі і ЗПІА, дзе праславіўся перш за ўсё як аўтар музыкі да балетаў, пастаўленых у 1920-я гг. Сяргеем Дзягілевым у Еўропе, а ў 1930-я гг. — Джорджам Баланчыным у Амерыцы (у тым ліку першага амерыканскага балета «Мірны саюз»). Ён аўтар і многіх іншых твораў — сімфоній, араторый, камерна-інструментальных п’ес; яго пяру належыць манаграфія пра I. Стравінскага (дарэчы, таксама звязанага трывалымі генеалагічнымі каранямі з Беларуссю), выдадзеная ў Бостане ў 1967 г.13. А яшчэ ў 1950-я — 1960-я гг. Мікалай Набокаў быў арганізатарам музычных фестываляў у Францыі і Італіі, Германіі і Японіі, Амерыцы і Індыі; ён шмат гадоў узначальваў музычную секцыю ЮНЕСКА ў Парыжы...